ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Дон Жуан - салодкагалосы спакуснік ці цынічны монстр? Новы выпуск на канале CHADANOVIČ «Дон Жуан» - гэта гісторыя зусім не пра каханне, а хутчэй пра ўладу і людзей, якія ёй служаць. Вельмі актуальна для сённяшняй Беларусі, ці не праўда? Андрэй Хадановіч…»
21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы ❤️
Віншуем са святам і заклікаем думаць, размаўляць, пісаць і ствараць па-беларуску👌
З гэтай нагоды прапаноўваем прайсці невялікі тэст, каб праверыць, наколькі добра вы ведаеце цытаты і вершы беларускіх класікаў - герояў выпускаў Андрэя Хадановіча.
🚀 Стартуем!
Віншуем са святам і заклікаем думаць, размаўляць, пісаць і ствараць па-беларуску
З гэтай нагоды прапаноўваем прайсці невялікі тэст, каб праверыць, наколькі добра вы ведаеце цытаты і вершы беларускіх класікаў - герояў выпускаў Андрэя Хадановіча.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤25
Чыя цытата: «Кахаць, вучыцца і працаваць дзеля вызвалення Беларусі»?
Anonymous Quiz
21%
Максім Багдановіч
13%
Адам Міцкевіч
66%
Максім Гарэцкі
❤18
Каму належыць гэты тэкст: «Лях ліхі, маскаль паганы моцна сцягваюць гужы»?
Anonymous Quiz
23%
Ларыса Геніюш
62%
Якуб Колас
15%
Сяргей Пясецкі
❤21
Чый верш?
Глядзіце ў будучыню смела!
Настаў доўгачаканы час, Пад сцягам бел-чырвона-белым Чакае перамога нас.
Глядзіце ў будучыню смела!
Настаў доўгачаканы час, Пад сцягам бел-чырвона-белым Чакае перамога нас.
Anonymous Quiz
66%
Максім Танк
15%
Яўгенія Янішчыц
19%
Алесь Разанаў
❤17🔥5👍1
Цытата з чыйго твору: «Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш»?
Anonymous Quiz
86%
Уладзімір Караткевіч
5%
Янка Купала
9%
Янка Маўр
❤15🔥4👏3
Каму належыць гэты радок?
Адзінай мэты не зракуся, і сэрца мне не задрыжыць: як жыць – дык жыць для Беларусі. А безь яе – зусім ня жыць.
Адзінай мэты не зракуся, і сэрца мне не задрыжыць: як жыць – дык жыць для Беларусі. А безь яе – зусім ня жыць.
Anonymous Quiz
16%
Элаіза Ажэшка
74%
Ларыса Геніюш
10%
Уладзімір Караткевіч
❤15🕊5
Чыя цытата: «Вайна надзіва сляпая ў адносінах да людзей і далёка не па іхніх заслугах распараджаецца жыццямі»?
Anonymous Quiz
85%
Васіль Быкаў
11%
Максім Гарэцкі
4%
Францішак Аляхновіч
❤16👍2
Каму належыць гэты тэкст?
Падымайся з нізін, сакаліна сям’я, Над крыжамі бацькоў, над нягодамі; Занімай, Беларусь маладая мая, Свой пачэсны пасад між народамі!..
Падымайся з нізін, сакаліна сям’я, Над крыжамі бацькоў, над нягодамі; Занімай, Беларусь маладая мая, Свой пачэсны пасад між народамі!..
Anonymous Quiz
13%
Максім Багдановіч
56%
Янка Купала
31%
Міхась Чарот
❤15💋4
Чый верш?
Ці у долі, ці ў нядолі — З вамі станем ў адным полі, Рука ў руку з вашым братам, За свабоду перад катам.
Ці у долі, ці ў нядолі — З вамі станем ў адным полі, Рука ў руку з вашым братам, За свабоду перад катам.
Anonymous Quiz
19%
Якуб Колас
36%
Алесь Дудар
45%
Цётка
❤15💋3🕊1
Хто гэта напісаў:
«Занасіць толькі чужое, не развіваючы свайго, ‒ гэта знача глуміць народную душу»?
«Занасіць толькі чужое, не развіваючы свайго, ‒ гэта знача глуміць народную душу»?
Anonymous Quiz
36%
Тодар Кляшторны
23%
Максім Багдановіч
41%
Францішак Аляхновіч
❤12👍5
Чый верш?
Чую тваю жаўруковую музыку Ў скошаных травах мурожных, Мова! Як сонца маё беларускае
Чую тваю жаўруковую музыку Ў скошаных травах мурожных, Мова! Як сонца маё беларускае
Anonymous Quiz
15%
Ева Вежнавец
24%
Наталля Арсеннева
62%
Яўгенія Янішчыц
❤19💔3👍2
Forwarded from YouTube Беларусi
Стаўце ❤️, калі хочаце пабачыць другую частку падборкі беларускамоўных каналаў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤32👍5🔥3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З нагоды Дня роднай мовы Андрэй Хадановіч для праекта @mkbelarus прачытаў уласны верш «Мова».
💜 Захавайце ў сябе гэты тэкст, каб памятаць, навошта нам размаўляць па-беларуску.
Кожная мова напоўнена ўласным сэнсам.
Кажуць, што па-нямецку добра займацца сэксам:
вывучыць нескладана – руляць галосныя гукі.
Па-беларуску любяць матчыны рукі.
Па-французску клінкамі звіняць і плятуць інтрыгі,
мараканцы й алжырцы пішуць рэпчыкі й кнігі,
цёплыя круасаны трушчыць буржуазія.
Па-беларуску скандуюць: “Беларусь – не Расія”.
У рускай мовы гарачка ад белай гарэліцы.
Добры паэт не засіліцца, дык застрэліцца.
Чорныя пісталеты помняць Бальшыя Карэтныя.
Па-беларуску друкуюць вершы паліткарэктныя.
Украінскаю мовай гучыць салаўіны пошчак,
з гэтым пошчакам добра працуецца ў Польшчах,
покуль палякі ў Брытаніі топчуць кеды.
Па-беларуску працуюць адны дармаеды.
Помняць белага брата хіндзі і суахілі.
Па-габрэйску каменьчык моліцца на магіле.
Па-ангельску маўчанне доўжыцца з Чарлі Чаплінам.
Па-беларуску над Віліяй гучна вяшчаюць чаплі нам.
Вы даўно зразумелі, ШТО я маю наўвеце:
беларуская мова – найпрыгажэйшая ў свеце.

❤14🥰6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Ён сам сабе Аляксандр Македонскі ў каханні».
💔 Вядома, «Дон Жуан» - гэта кніга не пра каханне, а пра ўладу кахання і любоў да ўлады.
Невыпадкова галоўны герой згадвае Аляксандра Македонскага, бо яго жанчыны - гэта проста чарговыя заваяванні, якімі Дон Жуан цешыцца і атрымлівае такую ж асалоду, як уладар, які сінімі пальцамі трымаецца за свой трон👏
Глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча пра такі актуальны сёння твор «Дон Жуан» у версіі версіі французскага камедыёграфа Жан-Батыста Мальера:
👉 https://youtu.be/sSoavbWWeoE
Невыпадкова галоўны герой згадвае Аляксандра Македонскага, бо яго жанчыны - гэта проста чарговыя заваяванні, якімі Дон Жуан цешыцца і атрымлівае такую ж асалоду, як уладар, які сінімі пальцамі трымаецца за свой трон
Глядзім новае відэа Андрэя Хадановіча пра такі актуальны сёння твор «Дон Жуан» у версіі версіі французскага камедыёграфа Жан-Батыста Мальера:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤16👍3
Ірвіся, ірвіся з ночы й туману,
выгрызай роспач, шукай надзею.
Я пасля буду лекаваць тваю рану,
наколькі змагу, наколькі паспею.
Роўна год таму пачалася страшная вайна, якая перавярнула жыцці мільёнаў людзей.
Кажуць, што калі грымяць гарматы, музы маўчаць. Але нават у такія складаныя часы, калі навокал сапраўднае пекла, музы не маўчаць. Украінская паэзія жыве ў складаных і нечалавечых умовах, але жыве і будзе жыць далей!
Таму што тут і цяпер паэзія - гэта паветра, паэзія - гэта тэрапія, паэзія - гэта салідарнасць, паэзія - гэта вера ў перамогу ❤️
Адно з першых і самых важных відэа на канале CHADANOVIČ - выпуск пра ўкраінскую паэзію часоў вайны.
Раім да прагляду моцныя вершы Сяргея Жадана, Алены Сцепаненка, Анатоля Дністравога, Юліі Мусакоўскай, Юрыя Завадскага, Таццяны Уласавай, Барыса Херсонскага і Аляксандра Ірванца ў беларускіх перакладах Андрэя Хадановіча:
👉 https://youtu.be/Q_aPvlcE4ZA

👍13❤7😢2🔥1