ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ
625 subscribers
933 photos
418 videos
1.12K links
Сусветная літаратура і Беларусь
CHADANOVIČ у TikTok - tiktok.com/@chadanovic
Download Telegram
18 лютага 1893 года нарадзіўся Максім Гарэцкі 🌟

Гарэцкі - адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы і першапраходзец еўрапейскай антываеннай літаратуры. Творы беларускага класіка пра Першую сусветную вайну з’явіліся раней, чым сусветна вядомыя раманы Хэмінгуэя і Рэмарка.

Глядзім выпуск пра Максіма Гарэцкага і яго апавяданне "Рускі", каб памятаць пра вечнасць пагроз імперыялістычнай вайны, якую так балюча паказаў выбітны беларускі пісьменнік:

👉 https://youtu.be/8SWzQPcsY24
18👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Які ён, беларускі мужчына? 🤔

Верш "Беларускія мужчыны" - адказ шведскім паэтам, якія склалі вобраз іх мужчыны як чалавека, які ўмее карыстацца пральнай машынай і трымае сябе ў добрай фізічнай форме.

Андрэй Хадановіч у сваім тэксце расказвае пра канапу, шкарпэткі і вечаровы футбол сапраўднага беларуса, а рэзюмуе партрэт стаўленне жанчыны: "Беларускі мужчына – чысты аб’ект кахання".

Падрабязней пра тое, як ствараўся верш, у новым выпуску з нагоды 50-годдзя Андрэя Хадановіча:
👉 https://youtu.be/Ih8wpiIGqLI
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍14🔥42
Андрэй Хадановіч запрашае беларусаў Вільні на святкаванне Дня роднай мовы 👌

Заўтра, 21 лютага ў школе Стэмбрыдж “Мова нанова” арганізоўвае дзень роднай мовы для беларускіх дзяцей і іх бацькоў.

У праграме:
- творчы выступ Андрэя Хадановіча;
- квіз для дзяцей і падлеткаў;
- гульні, вершы, падарункі і мора эмоцый.

📆 Дата: 21 лютага
🕕 Час: 17:00 па Вільні
🏢 Месца: прыватная школа Стэмбрыдж (Maironio g. 11)

Уваход бясплатны, але спачатку трэба зарэгістравацца па спасылцы:
👉 https://forms.gle/kBfPtsrqYPK9e8Ht6
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7🔥2
▶️ Дон Жуан - салодкагалосы спакуснік ці цынічны монстр?

Новы выпуск на канале CHADANOVIČ

«Дон Жуан» - гэта гісторыя зусім не пра каханне, а хутчэй пра ўладу і людзей, якія ёй служаць. Вельмі актуальна для сённяшняй Беларусі, ці не праўда? Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра «Дон Жуана» ў версіі французскага камедыёграфа Жан-Батыста Мальера.

Сёння расказваем:
- калі адбылося другое нараджэнне забітага Дон Жуана;
- які выхадзец з Беларусі напісаў сваю версію «Дон Жуана»;
- чым Мальер падобны на савецкіх творцаў;
- у чым глыбокі філасофскі сэнс «Дон Жуана» і пры чым тут Беларусь;
- чуткі і легенды пра Жан-Батыста Мальера - дзе тут праўда;
- чаму Дон Жуан параўноўваў сябе з Аляксандрам Македонскім;
- хто былі прататыпы галоўных герояў п'есы Мальера;
- як Хадановіч зрабіў беларускі пераклад «Дон Жуана» для Купалаўцаў і чаму не ўсё атрымалася.

🗯 Вось некалькі думак з відэа:

💡 Размова вядзецца не столькі пра каханне, колькі пра неабмежаваную ўладу. Дон Жуан невыпадкова згадвае пра Аляксандра Македонскага з яго ваеннымі амбіцыямі. Ён сам сабе Аляксандр Македонскі ў каханні. Ці ставіцца герой з павагай да жанчыны як асобы? Пытанне рытарычнае. Зразумела, не. Ці цэніць ён жаночую прыгажосць? Настолькі, наколькі можа ёй скарыстацца!

💡 Відавочна, Мальер сябе шмат у чым атаесамляў са Сганарэлем. Ён працуе з персанажам у межах магчымасцяў сказаць уладару: «Ты не маеш рацыі». А Дон Жуан надта нагадвае Людовіка ХIV, які пыхліва казаў, што «Дзяржава - гэта Мы», які валадарыў столькі гадоў, што беларусу застаецца толькі да болю закусіць губу. Ён перажыў свайго сына і ўнука і пакінуў толькі малалетняга праўнука пасля сябе. Кароль, які правіў так, што злыя языкі жартавалі: гэта доўжылася столькі, што ў канцы ўсе забылі тое, што было спачатку. Вось жа, крытыкаваць такога можна толькі адзін раз, далей цябе пакараюць. Але Мальер не выбіраў час свайго нараджэння і ўмовы, у якіх пісаў. Ён карыстаўся тым вакном магчымасцяў, якое яму далося. Мальер працаваў з уладай, уплываў на ўладу і спрабаваў яе выхоўваць.

💡 Усе, здаецца, задаволеныя, што грэшнік пакараны, але ж Сганарэлю не заплацілі. Варта задумацца ўсім тым, хто рукамі і зубамі трымаецца за ўладу, незалежна ад таго, хто яны: чыноўнікі вертыкалі, людзі, якія фальсіфікуюць выбары ці сілавікі, якія павязаныя крывёй са сваімі замоўшчыкамі. Памятайце, злачынца будзе пакараны, а вы застанецеся без платы ад яго, але з расплатай, якая прыйдзе зусім з іншага боку.

❤️ Гісторыя Мальера і яго «Дон Жуана» вучыць, што ў самыя цёмныя часы ў чалавека застаецца тэрыторыя для таго, каб ствараць сваё і быць сабой, таму працягваем, як бы ні было цяжка, асабліва беларусам у Беларусі, развівацца культурна і рабіць свой унёсак у агульную перамогу.

Глядзім разам новае відэа Андрэя Хадановіча пра Дон Жуана, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі:
👉 https://youtu.be/sSoavbWWeoE
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍125🔥3
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Дон Жуан - салодкагалосы спакуснік ці цынічны монстр? Новы выпуск на канале CHADANOVIČ «Дон Жуан» - гэта гісторыя зусім не пра каханне, а хутчэй пра ўладу і людзей, якія ёй служаць. Вельмі актуальна для сённяшняй Беларусі, ці не праўда? Андрэй Хадановіч…»
21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы ❤️

Віншуем са святам і заклікаем думаць, размаўляць, пісаць і ствараць па-беларуску 👌

З гэтай нагоды прапаноўваем прайсці невялікі тэст, каб праверыць, наколькі добра вы ведаеце цытаты і вершы беларускіх класікаў - герояў выпускаў Андрэя Хадановіча.

🚀 Стартуем!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
25
Чыя цытата: «Кахаць, вучыцца і працаваць дзеля вызвалення Беларусі»?
Anonymous Quiz
21%
Максім Багдановіч
13%
Адам Міцкевіч
66%
Максім Гарэцкі
18
Каму належыць гэты тэкст: «Лях ліхі, маскаль паганы моцна сцягваюць гужы»?
Anonymous Quiz
23%
Ларыса Геніюш
62%
Якуб Колас
15%
Сяргей Пясецкі
21
Чый верш?
Глядзіце ў будучыню смела!
Настаў доўгачаканы час, Пад сцягам бел-чырвона-белым Чакае перамога нас.
Anonymous Quiz
66%
Максім Танк
15%
Яўгенія Янішчыц
19%
Алесь Разанаў
17🔥5👍1
Цытата з чыйго твору: «Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш»?
Anonymous Quiz
86%
Уладзімір Караткевіч
5%
Янка Купала
9%
Янка Маўр
15🔥4👏3
Каму належыць гэты радок?

Адзінай мэты не зракуся, і сэрца мне не задрыжыць: як жыць – дык жыць для Беларусі. А безь яе – зусім ня жыць.
Anonymous Quiz
16%
Элаіза Ажэшка
74%
Ларыса Геніюш
10%
Уладзімір Караткевіч
15🕊5
Чыя цытата: «Вайна надзіва сляпая ў адносінах да людзей і далёка не па іхніх заслугах распараджаецца жыццямі»?
Anonymous Quiz
85%
Васіль Быкаў
11%
Максім Гарэцкі
4%
Францішак Аляхновіч
16👍2
Каму належыць гэты тэкст?

Падымайся з нізін, сакаліна сям’я, Над крыжамі бацькоў, над нягодамі; Занімай, Беларусь маладая мая, Свой пачэсны пасад між народамі!..
Anonymous Quiz
13%
Максім Багдановіч
56%
Янка Купала
31%
Міхась Чарот
15💋4
Чый верш?

Ці у долі, ці ў нядолі — З вамі станем ў адным полі, Рука ў руку з вашым братам, За свабоду перад катам.
Anonymous Quiz
19%
Якуб Колас
36%
Алесь Дудар
45%
Цётка
15💋3🕊1
Хто гэта напісаў:
«Занасіць толькі чужое, не развіваючы свайго, ‒ гэта знача глуміць народную душу»?
Anonymous Quiz
36%
Тодар Кляшторны
23%
Максім Багдановіч
41%
Францішак Аляхновіч
12👍5
Чый верш?

Чую тваю жаўруковую музыку Ў скошаных травах мурожных, Мова! Як сонца маё беларускае
Anonymous Quiz
15%
Ева Вежнавец
24%
Наталля Арсеннева
62%
Яўгенія Янішчыц
19💔3👍2
Forwarded from YouTube Беларусi
🥰 Не хапае Беларушчыны? У дзень роднай мовы самы час гэта выправіць. Лавіце крутую падборку беларускамоўных ютуб-каналаў, вартых вашай увазе:

🎞 CHADANOVIČ - праект беларускага паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча, які распавядае пра актуальныя творы сусветнай і беларускай літаратуры, у якіх мы з вамі цяпер жывём.

🎞 Годна - канал аднайменнай грамадскай кампаніі, якая імкнецца прасоўваць і ўмацоўваць беларускую ідэнтычнасць. Сапраўднымі зоркамі праекта з'яўляюцца блогеры Мікіта Бялевіч і Ліза Ветрава.

🎞 Тутэйшы Шляхціч - канал блогера Усяслава Пашкевіча, які скіраваны на папулярызацыю беларускай культуры, гісторыі і мовы. Тут і пра беларускую лацінку, якую прапагандысты-невучы называюць варожай, і пра беларускі Смаленск.

🎞 Будзьма Беларусамі - праект, які дапамагае ўсвядоміць і папулярызуе каштоўнасці, што ёсць у нашых людзях, мове, шматвяковай гісторыі і культуры Беларусі. Тут і традыцыйныя беларускія стравы, і гістарычныя праграмы "Гісторыя за 5 хвілін" Алеся Краўцевіча, "Трызуб і Пагоня" Кацярыны Ваданосавай. Таксама ёсць і асобны канал "Будзьма дзецям" для самых маленькіх нашых разумнят.

🎞 Янахімічыла - гэта навукова-папулярны блог беларускі Яны Карслян, якая жыве і працуе ў ЗША і мае PhD in Chemistry. У сваіх відэа блогерка дае карысныя ў побыце практычныя парады, перакладаючы інфармацыю з мовы навуковай на чалавечую

🎞 Коnan Ў - беларускамоўны праект папулярнага блогера SMASH (340 тысяч падпісчыкаў), які пасля пачатку вайны пачаў размаўляць па-беларуску. У сваіх відэа Валянцін Конан разважае на тэму расейскага прыгнёту і чаму беларусы не размаўляюць па-беларуску.

🎞 Віталь Чырвінскі Размовы пра ваенную гісторыю - былы афіцэр, які сышоў з Ваеннай акадэміі пасля жніўня 2020 года Віталь Чырвінскі ў сваіх выпусках расказвае пра беларускую ваенную гісторыю. Тут і відэа пра гераічную жанчыну-афіцэра Эмілію Плятэр, і пра выдатную перамогу Стэфана Баторыя над войскамі Івана Жахлівага, і пра знакамітую Грунвальдскую бітву.

Стаўце ❤️, калі хочаце пабачыць другую частку падборкі беларускамоўных каналаў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
32👍5🔥3