ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ
625 subscribers
933 photos
418 videos
1.12K links
Сусветная літаратура і Беларусь
CHADANOVIČ у TikTok - tiktok.com/@chadanovic
Download Telegram
Андрэй Хадановіч віншуе вас з днём закаханых перакладам твора Леанарда Коэна "Танчы да канца любві" 🥰

Калі не паглядзелі выпуск пра Леанарда Коэна і яго легендарную паэзію пад гітару, запрашаем па спасылцы 👇
https://youtu.be/yqehaKSI45A
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
22👍2🔥2🥰1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У краіне, дзе поўны тормаз націскае на тармазы;
дзе адно й тое самае свята адзначаюць чатыры разы,
каб насельнікі, як наркаманы, зноў і зноў адчувалі прыход
навагодняга свята з вечна новай назваю “Новы год”


А ці ведалі вы, што Андрэй Хадановіч можа не толькі праспяваць песні пад гітару, але і зачытаць рэп?🎤

Верш "Калядны рэп" быў напісаны ў 2004 годзе, але адзін чалавек у Беларусі дагэтуль працягвае ставіць на тармазы ўсю краіну.

Стаўце ❤️, калі спадабаўся тэкст.

Выпуск з яскравымі вершамі Андрэя Хадановіча і цікавымі гісторыямі паэта па спасылцы:
👉 https://youtu.be/Ih8wpiIGqLI
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
21❤‍🔥2👍1
17 лютага дзень памяці Алаізы Пашкевіч, больш вядомай як «Цётка» 🕯

У дзень памяці знакамітай паэткі згадаем 5 цікавых фактаў з яе жыцця:

1️⃣ Пачала пісаць пад уплывам Францішка Багушэвіча. Алаіза Пашкевіч у 1906 годзе выдала зборнік вершаў пад назвай «Скрыпка беларуская». У прадмове да зборніка яна пісала:
«Дзякуй табе, Мацей Бурачок! Чэсць і слава тваему слову! А ты, «Дудка», грай і мне голас дай».

2️⃣ Цётка была сярод тых, хто ствараў першую беларускую палітычную партыю — Беларускую Сацыялістычную Грамаду. Першая канферэнцыя гэтай партыі адбылася менавіта ў яе кватэры.

3️⃣ Цётка сябравала з сям’ёй Купалы. У 1911 годзе намаганнямі самой Алаізы Пашкевіч і Уладзіславы Станкевіч (будучай жонкай Купалы) былі створаны некалькі нелегальных беларускіх школ у Лідскім павеце і Нова-Вільні. А з самім Купалам Цётка вельмі любіла танцаваць і толькі польку, бо іншых танцаў Янка Купала не ўмеў танцаваць і вучыцца не хацеў.

4️⃣ Любіла гатаваць толькі дранікі. Паводле ўспамінаў старэйшага брата Войцеха, Пашкевіч змалку не хацела быць хатняй гаспадыняй. Калі бабка вучыла ручным работам, унучка займалася імі вельмі неахвотна, бо не мела для гэтага ніякіх здольнасцяў.

5️⃣ Беларуская паэтка разумела падабенства пакут беларусаў і ўкраінцаў, што па выніку вылілася ў бліскучы твор «Суседзям у няволі»:
Ці у долі, ці ў нядолі —
З вамі станем ў адным полі,
Рука ў руку з вашым братам,
За свабоду перад катам.


Глядзім выпуск пра легендарную Цётку і яшчэ 6 літаратарак, творы якіх сталі сапраўдным скарбам беларускай літаратуры:
👉 https://youtu.be/11PG4JMKKNw
10❤‍🔥4🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Песня «Зялёныя палі маёй зямлі» у перакладзе Андрэя Хадановіча ўвайшла ў новы міні-альбом «Зямля, вагонь ды вада» гурта Dzieciuki 🔥

Гэта кавер на кампазіцыю Піта Сэнт-Джона «The Fields of Athenry», якая стала сапраўдным сімвалам змагання Ірландыі з Брытанскай імперыяй. Песня была напісана ў 1979 годзе ў стылі ірландскай народнай балады.

Пачуўшы «Зялёныя палі маёй зямлі», вы дакладна адчуеце сувязь паміж нашымі краінамі.

Таксама ў рэліз увайшлі кампазіцыі:
Тадэвуш Рэйтан
Усяслаў Чарадзей

Слухаць альбом цалкам можна па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/BqgxWiYSPtE
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥115🥰2👍1
18 лютага 1893 года нарадзіўся Максім Гарэцкі 🌟

Гарэцкі - адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы і першапраходзец еўрапейскай антываеннай літаратуры. Творы беларускага класіка пра Першую сусветную вайну з’явіліся раней, чым сусветна вядомыя раманы Хэмінгуэя і Рэмарка.

Глядзім выпуск пра Максіма Гарэцкага і яго апавяданне "Рускі", каб памятаць пра вечнасць пагроз імперыялістычнай вайны, якую так балюча паказаў выбітны беларускі пісьменнік:

👉 https://youtu.be/8SWzQPcsY24
18👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Які ён, беларускі мужчына? 🤔

Верш "Беларускія мужчыны" - адказ шведскім паэтам, якія склалі вобраз іх мужчыны як чалавека, які ўмее карыстацца пральнай машынай і трымае сябе ў добрай фізічнай форме.

Андрэй Хадановіч у сваім тэксце расказвае пра канапу, шкарпэткі і вечаровы футбол сапраўднага беларуса, а рэзюмуе партрэт стаўленне жанчыны: "Беларускі мужчына – чысты аб’ект кахання".

Падрабязней пра тое, як ствараўся верш, у новым выпуску з нагоды 50-годдзя Андрэя Хадановіча:
👉 https://youtu.be/Ih8wpiIGqLI
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍14🔥42
Андрэй Хадановіч запрашае беларусаў Вільні на святкаванне Дня роднай мовы 👌

Заўтра, 21 лютага ў школе Стэмбрыдж “Мова нанова” арганізоўвае дзень роднай мовы для беларускіх дзяцей і іх бацькоў.

У праграме:
- творчы выступ Андрэя Хадановіча;
- квіз для дзяцей і падлеткаў;
- гульні, вершы, падарункі і мора эмоцый.

📆 Дата: 21 лютага
🕕 Час: 17:00 па Вільні
🏢 Месца: прыватная школа Стэмбрыдж (Maironio g. 11)

Уваход бясплатны, але спачатку трэба зарэгістравацца па спасылцы:
👉 https://forms.gle/kBfPtsrqYPK9e8Ht6
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7🔥2
▶️ Дон Жуан - салодкагалосы спакуснік ці цынічны монстр?

Новы выпуск на канале CHADANOVIČ

«Дон Жуан» - гэта гісторыя зусім не пра каханне, а хутчэй пра ўладу і людзей, якія ёй служаць. Вельмі актуальна для сённяшняй Беларусі, ці не праўда? Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра «Дон Жуана» ў версіі французскага камедыёграфа Жан-Батыста Мальера.

Сёння расказваем:
- калі адбылося другое нараджэнне забітага Дон Жуана;
- які выхадзец з Беларусі напісаў сваю версію «Дон Жуана»;
- чым Мальер падобны на савецкіх творцаў;
- у чым глыбокі філасофскі сэнс «Дон Жуана» і пры чым тут Беларусь;
- чуткі і легенды пра Жан-Батыста Мальера - дзе тут праўда;
- чаму Дон Жуан параўноўваў сябе з Аляксандрам Македонскім;
- хто былі прататыпы галоўных герояў п'есы Мальера;
- як Хадановіч зрабіў беларускі пераклад «Дон Жуана» для Купалаўцаў і чаму не ўсё атрымалася.

🗯 Вось некалькі думак з відэа:

💡 Размова вядзецца не столькі пра каханне, колькі пра неабмежаваную ўладу. Дон Жуан невыпадкова згадвае пра Аляксандра Македонскага з яго ваеннымі амбіцыямі. Ён сам сабе Аляксандр Македонскі ў каханні. Ці ставіцца герой з павагай да жанчыны як асобы? Пытанне рытарычнае. Зразумела, не. Ці цэніць ён жаночую прыгажосць? Настолькі, наколькі можа ёй скарыстацца!

💡 Відавочна, Мальер сябе шмат у чым атаесамляў са Сганарэлем. Ён працуе з персанажам у межах магчымасцяў сказаць уладару: «Ты не маеш рацыі». А Дон Жуан надта нагадвае Людовіка ХIV, які пыхліва казаў, што «Дзяржава - гэта Мы», які валадарыў столькі гадоў, што беларусу застаецца толькі да болю закусіць губу. Ён перажыў свайго сына і ўнука і пакінуў толькі малалетняга праўнука пасля сябе. Кароль, які правіў так, што злыя языкі жартавалі: гэта доўжылася столькі, што ў канцы ўсе забылі тое, што было спачатку. Вось жа, крытыкаваць такога можна толькі адзін раз, далей цябе пакараюць. Але Мальер не выбіраў час свайго нараджэння і ўмовы, у якіх пісаў. Ён карыстаўся тым вакном магчымасцяў, якое яму далося. Мальер працаваў з уладай, уплываў на ўладу і спрабаваў яе выхоўваць.

💡 Усе, здаецца, задаволеныя, што грэшнік пакараны, але ж Сганарэлю не заплацілі. Варта задумацца ўсім тым, хто рукамі і зубамі трымаецца за ўладу, незалежна ад таго, хто яны: чыноўнікі вертыкалі, людзі, якія фальсіфікуюць выбары ці сілавікі, якія павязаныя крывёй са сваімі замоўшчыкамі. Памятайце, злачынца будзе пакараны, а вы застанецеся без платы ад яго, але з расплатай, якая прыйдзе зусім з іншага боку.

❤️ Гісторыя Мальера і яго «Дон Жуана» вучыць, што ў самыя цёмныя часы ў чалавека застаецца тэрыторыя для таго, каб ствараць сваё і быць сабой, таму працягваем, як бы ні было цяжка, асабліва беларусам у Беларусі, развівацца культурна і рабіць свой унёсак у агульную перамогу.

Глядзім разам новае відэа Андрэя Хадановіча пра Дон Жуана, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі:
👉 https://youtu.be/sSoavbWWeoE
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍125🔥3
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Дон Жуан - салодкагалосы спакуснік ці цынічны монстр? Новы выпуск на канале CHADANOVIČ «Дон Жуан» - гэта гісторыя зусім не пра каханне, а хутчэй пра ўладу і людзей, якія ёй служаць. Вельмі актуальна для сённяшняй Беларусі, ці не праўда? Андрэй Хадановіч…»
21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы ❤️

Віншуем са святам і заклікаем думаць, размаўляць, пісаць і ствараць па-беларуску 👌

З гэтай нагоды прапаноўваем прайсці невялікі тэст, каб праверыць, наколькі добра вы ведаеце цытаты і вершы беларускіх класікаў - герояў выпускаў Андрэя Хадановіча.

🚀 Стартуем!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
25
Чыя цытата: «Кахаць, вучыцца і працаваць дзеля вызвалення Беларусі»?
Anonymous Quiz
21%
Максім Багдановіч
13%
Адам Міцкевіч
66%
Максім Гарэцкі
18
Каму належыць гэты тэкст: «Лях ліхі, маскаль паганы моцна сцягваюць гужы»?
Anonymous Quiz
23%
Ларыса Геніюш
62%
Якуб Колас
15%
Сяргей Пясецкі
21
Чый верш?
Глядзіце ў будучыню смела!
Настаў доўгачаканы час, Пад сцягам бел-чырвона-белым Чакае перамога нас.
Anonymous Quiz
66%
Максім Танк
15%
Яўгенія Янішчыц
19%
Алесь Разанаў
17🔥5👍1
Цытата з чыйго твору: «Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш»?
Anonymous Quiz
86%
Уладзімір Караткевіч
5%
Янка Купала
9%
Янка Маўр
15🔥4👏3
Каму належыць гэты радок?

Адзінай мэты не зракуся, і сэрца мне не задрыжыць: як жыць – дык жыць для Беларусі. А безь яе – зусім ня жыць.
Anonymous Quiz
16%
Элаіза Ажэшка
74%
Ларыса Геніюш
10%
Уладзімір Караткевіч
15🕊5
Чыя цытата: «Вайна надзіва сляпая ў адносінах да людзей і далёка не па іхніх заслугах распараджаецца жыццямі»?
Anonymous Quiz
85%
Васіль Быкаў
11%
Максім Гарэцкі
4%
Францішак Аляхновіч
16👍2
Каму належыць гэты тэкст?

Падымайся з нізін, сакаліна сям’я, Над крыжамі бацькоў, над нягодамі; Занімай, Беларусь маладая мая, Свой пачэсны пасад між народамі!..
Anonymous Quiz
13%
Максім Багдановіч
56%
Янка Купала
31%
Міхась Чарот
15💋4
Чый верш?

Ці у долі, ці ў нядолі — З вамі станем ў адным полі, Рука ў руку з вашым братам, За свабоду перад катам.
Anonymous Quiz
19%
Якуб Колас
36%
Алесь Дудар
45%
Цётка
15💋3🕊1
Хто гэта напісаў:
«Занасіць толькі чужое, не развіваючы свайго, ‒ гэта знача глуміць народную душу»?
Anonymous Quiz
36%
Тодар Кляшторны
23%
Максім Багдановіч
41%
Францішак Аляхновіч
12👍5
Чый верш?

Чую тваю жаўруковую музыку Ў скошаных травах мурожных, Мова! Як сонца маё беларускае
Anonymous Quiz
15%
Ева Вежнавец
24%
Наталля Арсеннева
62%
Яўгенія Янішчыц
19💔3👍2