Forwarded from YouTube Беларусi
Дыхай на пальцы зімы,
Покуль сонца ў грудзях.
Над мурамі турмы
Заўтра вывесяць сьцяг.
Сёння паэту, перакладчыку і аўтару ютуб-канала CHADANOVIČ Андрэю Хадановічу спаўняецца 50 гадоў🎉 🎊
З нагоды свайго юбілею творца зрабіў новы выпуск, у якім чытае ўласныя ўлюбёныя вершы і расказвае пра кнігі, якія напісаў.
❤️ Глядзім цікавае відэа з чароўнай паэзіяй, якая дапамагае трымацца ў гэтыя складаныя для беларусаў часы.
Падпішыся на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ
Покуль сонца ў грудзях.
Над мурамі турмы
Заўтра вывесяць сьцяг.
Сёння паэту, перакладчыку і аўтару ютуб-канала CHADANOVIČ Андрэю Хадановічу спаўняецца 50 гадоў
З нагоды свайго юбілею творца зрабіў новы выпуск, у якім чытае ўласныя ўлюбёныя вершы і расказвае пра кнігі, якія напісаў.
Падпішыся на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤20👍2🥰1
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Андрэю Хадановічу - 50! Паэзія, якая заўжды дае надзею Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Сёння самы незвычайны выпуск на канале, таму што галоўны герой відэа - сам Андрэй Хадановіч. 13 лютага ў свой 50-ты дзень нараджэння аўтар прачытае свае творы і раскажа…»
14 лютага 1937 года нарадзіўся беларускі паэт, празаік і перакладчык Міхась Стральцоў 🌟
У гэты дзень раім пачытаць, як адзін з герояў выпуску на канале CHADANOVIČ Алесь Разанаў разбірае верш Стральцова "Пад шоргат кропель дажджавых" і паказвае, як гэты тэкст можна перавесці ў вялікую размову. Спасылка👉 тут
У 2018 годзе ўдавой Аленай Дзмітрыеўнай Стральцовай і ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» заснавана літаратурная прэмія імя Міхася Стральцова.
Летась міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» прайшоў у Вільні, дзе ў апошні дзень адбылася творчая імпрэза Андрэя Хадановіча.
Як прайшла вечарына, чытайце ў рэпартажы праекта "Будзьма". Спасылка👉 тут
У гэты дзень раім пачытаць, як адзін з герояў выпуску на канале CHADANOVIČ Алесь Разанаў разбірае верш Стральцова "Пад шоргат кропель дажджавых" і паказвае, як гэты тэкст можна перавесці ў вялікую размову. Спасылка
У 2018 годзе ўдавой Аленай Дзмітрыеўнай Стральцовай і ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» заснавана літаратурная прэмія імя Міхася Стральцова.
Летась міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» прайшоў у Вільні, дзе ў апошні дзень адбылася творчая імпрэза Андрэя Хадановіча.
Як прайшла вечарына, чытайце ў рэпартажы праекта "Будзьма". Спасылка
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤13🔥2👍1
Андрэй Хадановіч віншуе вас з днём закаханых перакладам твора Леанарда Коэна "Танчы да канца любві" 🥰
Калі не паглядзелі выпуск пра Леанарда Коэна і яго легендарную паэзію пад гітару, запрашаем па спасылцы👇
https://youtu.be/yqehaKSI45A
Калі не паглядзелі выпуск пра Леанарда Коэна і яго легендарную паэзію пад гітару, запрашаем па спасылцы
https://youtu.be/yqehaKSI45A
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤22👍2🔥2🥰1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У краіне, дзе поўны тормаз націскае на тармазы;
дзе адно й тое самае свята адзначаюць чатыры разы,
каб насельнікі, як наркаманы, зноў і зноў адчувалі прыход
навагодняга свята з вечна новай назваю “Новы год”
А ці ведалі вы, што Андрэй Хадановіч можа не толькі праспяваць песні пад гітару, але і зачытаць рэп?🎤
Верш "Калядны рэп" быў напісаны ў 2004 годзе, але адзін чалавек у Беларусі дагэтуль працягвае ставіць на тармазы ўсю краіну.
Стаўце ❤️, калі спадабаўся тэкст.
Выпуск з яскравымі вершамі Андрэя Хадановіча і цікавымі гісторыямі паэта па спасылцы:
👉 https://youtu.be/Ih8wpiIGqLI
дзе адно й тое самае свята адзначаюць чатыры разы,
каб насельнікі, як наркаманы, зноў і зноў адчувалі прыход
навагодняга свята з вечна новай назваю “Новы год”
А ці ведалі вы, што Андрэй Хадановіч можа не толькі праспяваць песні пад гітару, але і зачытаць рэп?
Верш "Калядны рэп" быў напісаны ў 2004 годзе, але адзін чалавек у Беларусі дагэтуль працягвае ставіць на тармазы ўсю краіну.
Стаўце ❤️, калі спадабаўся тэкст.
Выпуск з яскравымі вершамі Андрэя Хадановіча і цікавымі гісторыямі паэта па спасылцы:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤21❤🔥2👍1
17 лютага дзень памяці Алаізы Пашкевіч, больш вядомай як «Цётка» 🕯
У дзень памяці знакамітай паэткі згадаем 5 цікавых фактаў з яе жыцця:
1️⃣ Пачала пісаць пад уплывам Францішка Багушэвіча. Алаіза Пашкевіч у 1906 годзе выдала зборнік вершаў пад назвай «Скрыпка беларуская». У прадмове да зборніка яна пісала:
«Дзякуй табе, Мацей Бурачок! Чэсць і слава тваему слову! А ты, «Дудка», грай і мне голас дай».
2️⃣ Цётка была сярод тых, хто ствараў першую беларускую палітычную партыю — Беларускую Сацыялістычную Грамаду. Першая канферэнцыя гэтай партыі адбылася менавіта ў яе кватэры.
3️⃣ Цётка сябравала з сям’ёй Купалы. У 1911 годзе намаганнямі самой Алаізы Пашкевіч і Уладзіславы Станкевіч (будучай жонкай Купалы) былі створаны некалькі нелегальных беларускіх школ у Лідскім павеце і Нова-Вільні. А з самім Купалам Цётка вельмі любіла танцаваць і толькі польку, бо іншых танцаў Янка Купала не ўмеў танцаваць і вучыцца не хацеў.
4️⃣ Любіла гатаваць толькі дранікі. Паводле ўспамінаў старэйшага брата Войцеха, Пашкевіч змалку не хацела быць хатняй гаспадыняй. Калі бабка вучыла ручным работам, унучка займалася імі вельмі неахвотна, бо не мела для гэтага ніякіх здольнасцяў.
5️⃣ Беларуская паэтка разумела падабенства пакут беларусаў і ўкраінцаў, што па выніку вылілася ў бліскучы твор «Суседзям у няволі»:
Ці у долі, ці ў нядолі —
З вамі станем ў адным полі,
Рука ў руку з вашым братам,
За свабоду перад катам.
Глядзім выпуск пра легендарную Цётку і яшчэ 6 літаратарак, творы якіх сталі сапраўдным скарбам беларускай літаратуры:
👉 https://youtu.be/11PG4JMKKNw

❤10❤🔥4🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Песня «Зялёныя палі маёй зямлі» у перакладзе Андрэя Хадановіча ўвайшла ў новы міні-альбом «Зямля, вагонь ды вада» гурта Dzieciuki 🔥
Гэта кавер на кампазіцыю Піта Сэнт-Джона «The Fields of Athenry», якая стала сапраўдным сімвалам змагання Ірландыі з Брытанскай імперыяй. Песня была напісана ў 1979 годзе ў стылі ірландскай народнай балады.
Пачуўшы «Зялёныя палі маёй зямлі», вы дакладна адчуеце сувязь паміж нашымі краінамі.
Таксама ў рэліз увайшлі кампазіцыі:
✅ Тадэвуш Рэйтан
✅ Усяслаў Чарадзей
Слухаць альбом цалкам можна па спасылцы:
➡️ https://youtu.be/BqgxWiYSPtE
Гэта кавер на кампазіцыю Піта Сэнт-Джона «The Fields of Athenry», якая стала сапраўдным сімвалам змагання Ірландыі з Брытанскай імперыяй. Песня была напісана ў 1979 годзе ў стылі ірландскай народнай балады.
Пачуўшы «Зялёныя палі маёй зямлі», вы дакладна адчуеце сувязь паміж нашымі краінамі.
Таксама ў рэліз увайшлі кампазіцыі:
Слухаць альбом цалкам можна па спасылцы:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥11❤5🥰2👍1
18 лютага 1893 года нарадзіўся Максім Гарэцкі 🌟
Гарэцкі - адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы і першапраходзец еўрапейскай антываеннай літаратуры. Творы беларускага класіка пра Першую сусветную вайну з’явіліся раней, чым сусветна вядомыя раманы Хэмінгуэя і Рэмарка.
Глядзім выпуск пра Максіма Гарэцкага і яго апавяданне "Рускі", каб памятаць пра вечнасць пагроз імперыялістычнай вайны, якую так балюча паказаў выбітны беларускі пісьменнік:
👉 https://youtu.be/8SWzQPcsY24

❤18👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Які ён, беларускі мужчына? 🤔
Верш "Беларускія мужчыны" - адказ шведскім паэтам, якія склалі вобраз іх мужчыны як чалавека, які ўмее карыстацца пральнай машынай і трымае сябе ў добрай фізічнай форме.
Андрэй Хадановіч у сваім тэксце расказвае пра канапу, шкарпэткі і вечаровы футбол сапраўднага беларуса, а рэзюмуе партрэт стаўленне жанчыны: "Беларускі мужчына – чысты аб’ект кахання".
Падрабязней пра тое, як ствараўся верш, у новым выпуску з нагоды 50-годдзя Андрэя Хадановіча:
👉 https://youtu.be/Ih8wpiIGqLI
Верш "Беларускія мужчыны" - адказ шведскім паэтам, якія склалі вобраз іх мужчыны як чалавека, які ўмее карыстацца пральнай машынай і трымае сябе ў добрай фізічнай форме.
Андрэй Хадановіч у сваім тэксце расказвае пра канапу, шкарпэткі і вечаровы футбол сапраўднага беларуса, а рэзюмуе партрэт стаўленне жанчыны: "Беларускі мужчына – чысты аб’ект кахання".
Падрабязней пра тое, як ствараўся верш, у новым выпуску з нагоды 50-годдзя Андрэя Хадановіча:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍14🔥4❤2
Андрэй Хадановіч запрашае беларусаў Вільні на святкаванне Дня роднай мовы 👌
Заўтра, 21 лютага ў школе Стэмбрыдж “Мова нанова” арганізоўвае дзень роднай мовы для беларускіх дзяцей і іх бацькоў.
У праграме:
- творчы выступ Андрэя Хадановіча;
- квіз для дзяцей і падлеткаў;
- гульні, вершы, падарункі і мора эмоцый.
📆 Дата: 21 лютага
🕕 Час: 17:00 па Вільні
🏢 Месца: прыватная школа Стэмбрыдж (Maironio g. 11)
Уваход бясплатны, але спачатку трэба зарэгістравацца па спасылцы:
👉 https://forms.gle/kBfPtsrqYPK9e8Ht6
Заўтра, 21 лютага ў школе Стэмбрыдж “Мова нанова” арганізоўвае дзень роднай мовы для беларускіх дзяцей і іх бацькоў.
У праграме:
- творчы выступ Андрэя Хадановіча;
- квіз для дзяцей і падлеткаў;
- гульні, вершы, падарункі і мора эмоцый.
🕕 Час: 17:00 па Вільні
🏢 Месца: прыватная школа Стэмбрыдж (Maironio g. 11)
Уваход бясплатны, але спачатку трэба зарэгістравацца па спасылцы:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤7🔥2
Новы выпуск на канале CHADANOVIČ
«Дон Жуан» - гэта гісторыя зусім не пра каханне, а хутчэй пра ўладу і людзей, якія ёй служаць. Вельмі актуальна для сённяшняй Беларусі, ці не праўда? Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра «Дон Жуана» ў версіі французскага камедыёграфа Жан-Батыста Мальера.
✅ Сёння расказваем:
- калі адбылося другое нараджэнне забітага Дон Жуана;
- які выхадзец з Беларусі напісаў сваю версію «Дон Жуана»;
- чым Мальер падобны на савецкіх творцаў;
- у чым глыбокі філасофскі сэнс «Дон Жуана» і пры чым тут Беларусь;
- чуткі і легенды пра Жан-Батыста Мальера - дзе тут праўда;
- чаму Дон Жуан параўноўваў сябе з Аляксандрам Македонскім;
- хто былі прататыпы галоўных герояў п'есы Мальера;
- як Хадановіч зрабіў беларускі пераклад «Дон Жуана» для Купалаўцаў і чаму не ўсё атрымалася.
❤️ Гісторыя Мальера і яго «Дон Жуана» вучыць, што ў самыя цёмныя часы ў чалавека застаецца тэрыторыя для таго, каб ствараць сваё і быць сабой, таму працягваем, як бы ні было цяжка, асабліва беларусам у Беларусі, развівацца культурна і рабіць свой унёсак у агульную перамогу.
Глядзім разам новае відэа Андрэя Хадановіча пра Дон Жуана, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
😱Гісторыя Дон Жуана - яскравы прыклад Беларусі сёння: да чаго прыводзіць неабмежаваная ўлада? Мальер
Прывітанне, гэта Андрэй Хадановіч, і мы з вамі працягваем гаварыць пра беларускую і сусветную літаратуру. Сёння мы пагаворым пра вечны вобраз у літаратуры і мастацтве. Герой відэа - Дон Жуан.
Пагаворым пра тое, чаму стагоддзямі Дон Жуан не сыходзіць са…
Пагаворым пра тое, чаму стагоддзямі Дон Жуан не сыходзіць са…
👍12❤5🔥3
ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned «▶️ Дон Жуан - салодкагалосы спакуснік ці цынічны монстр? Новы выпуск на канале CHADANOVIČ «Дон Жуан» - гэта гісторыя зусім не пра каханне, а хутчэй пра ўладу і людзей, якія ёй служаць. Вельмі актуальна для сённяшняй Беларусі, ці не праўда? Андрэй Хадановіч…»
21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы ❤️
Віншуем са святам і заклікаем думаць, размаўляць, пісаць і ствараць па-беларуску👌
З гэтай нагоды прапаноўваем прайсці невялікі тэст, каб праверыць, наколькі добра вы ведаеце цытаты і вершы беларускіх класікаў - герояў выпускаў Андрэя Хадановіча.
🚀 Стартуем!
Віншуем са святам і заклікаем думаць, размаўляць, пісаць і ствараць па-беларуску
З гэтай нагоды прапаноўваем прайсці невялікі тэст, каб праверыць, наколькі добра вы ведаеце цытаты і вершы беларускіх класікаў - герояў выпускаў Андрэя Хадановіча.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤25
Чыя цытата: «Кахаць, вучыцца і працаваць дзеля вызвалення Беларусі»?
Anonymous Quiz
21%
Максім Багдановіч
13%
Адам Міцкевіч
66%
Максім Гарэцкі
❤18
Каму належыць гэты тэкст: «Лях ліхі, маскаль паганы моцна сцягваюць гужы»?
Anonymous Quiz
23%
Ларыса Геніюш
62%
Якуб Колас
15%
Сяргей Пясецкі
❤21
Чый верш?
Глядзіце ў будучыню смела!
Настаў доўгачаканы час, Пад сцягам бел-чырвона-белым Чакае перамога нас.
Глядзіце ў будучыню смела!
Настаў доўгачаканы час, Пад сцягам бел-чырвона-белым Чакае перамога нас.
Anonymous Quiz
66%
Максім Танк
15%
Яўгенія Янішчыц
19%
Алесь Разанаў
❤17🔥5👍1
Цытата з чыйго твору: «Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш»?
Anonymous Quiz
86%
Уладзімір Караткевіч
5%
Янка Купала
9%
Янка Маўр
❤15🔥4👏3
Каму належыць гэты радок?
Адзінай мэты не зракуся, і сэрца мне не задрыжыць: як жыць – дык жыць для Беларусі. А безь яе – зусім ня жыць.
Адзінай мэты не зракуся, і сэрца мне не задрыжыць: як жыць – дык жыць для Беларусі. А безь яе – зусім ня жыць.
Anonymous Quiz
16%
Элаіза Ажэшка
74%
Ларыса Геніюш
10%
Уладзімір Караткевіч
❤15🕊5
Чыя цытата: «Вайна надзіва сляпая ў адносінах да людзей і далёка не па іхніх заслугах распараджаецца жыццямі»?
Anonymous Quiz
85%
Васіль Быкаў
11%
Максім Гарэцкі
4%
Францішак Аляхновіч
❤16👍2
Каму належыць гэты тэкст?
Падымайся з нізін, сакаліна сям’я, Над крыжамі бацькоў, над нягодамі; Занімай, Беларусь маладая мая, Свой пачэсны пасад між народамі!..
Падымайся з нізін, сакаліна сям’я, Над крыжамі бацькоў, над нягодамі; Занімай, Беларусь маладая мая, Свой пачэсны пасад між народамі!..
Anonymous Quiz
13%
Максім Багдановіч
56%
Янка Купала
31%
Міхась Чарот
❤15💋4