Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.33K subscribers
2.86K photos
63 videos
5 files
1.49K links
Download Telegram
Падчас акцыі ля беларускай амбасады валанцёры ЦБС зладзілі перфоманс "Адлік да пачатку ўсебеларускай забастоўкі".

У14:00 хлапцы і дзяўчыны сталі ў "жывы таймер", які адлічваў апошнія 10 гадзін да канца народнага ўльтыматума.

Людзі падтрымалі ініцыятыву і сталі ў ланцуг уздоўж вуліцы. У руках удзельнікі ланцугу трымалі таблічкі з назвамі беларускіх прадпрыемстваў, працаўнікоў каторых яны заклікаюць перастаць баяцца ды далучыцца да ўсебеларускай забастоўкі.

Разам пераможам!
🔴
Фота: Саша Матвеенка
1
Цэнтр Беларускай Салідарнасці шукае прэс-сакратара
Калі ты:
✍️ любіш і ўмееш пісаць;
👌ведаеш беларускую, польскую і расейскую мовы;
🤝любіш кантактаваць людзьмі і журналістамі;
💪 ведаеш падставы відэамантажу і графікі;
🖖 разбіраешся ў СММ;

запрашаем далучыцца да каманды ЦБС!

Дасылайце вашыя матывацыйныя лісты і CV на info.cbs@protonmail.com.
У нашай камандзе з'явілася спецыялістка па легалізацыі знаходжання ў Польшчы — Вольга Дзерліцкая.

Яна праводзіць кансультацыі па легалізацыі на падставе навучання, працаўладкавання, уз'яднання з сям'ёй і польскага паходжання (карта паляка).

Вольга дапаможа запоўніць заяву (wniosek), падрыхтаваць да падачы камплект дакументаў, а таксама адкажа на пытанні адносна легалізацыі знаходжання ў Польшчы.

Запісацца на кансультацыю можна па нумары: 668 936 213.
Важная новость

Сегодня, 28.10.2020 г., парламент Польши принял закон от 17 сентября 2020 г. «О внесении изменений в закон об иностранцах и в некоторые другие законы». Результатом принятых изменений является возможность трудоустройства иностранцев, пребывающих в Польше на основании гуманитарных виз, при наличии разрешения на работу.

Следует отметить, что новые нормативные акты вступят в силу по истечении 14 дней со дня их официального опубликования. На данный момент закон «О внесении изменений в закон об иностранцах», принятый сегодня сеймом, ожидает подписи президента и публикации его в реестре нормативных правовых актов.

Поэтому важно понимать, что граждане Беларуси, которые едут в Польшу или уже находятся в Польше на основании гуманитарных виз, смогут устроиться на работу только по истечении 14 дней со дня публикации новой редакции закона в официальном правовом реестре и после получения разрешения на работу.
А вось і першыя вынікі рубрыкі "Добрыя рукі" 🙃

Браты Саша і Ваня атрымалі зімовы абутак ад нашага валанцёра Шымона.

А Максім цяпер мае зімовую куртку і боты дзякуючы Марэку.

Дзякуй, што не праходзіце міма! Далей - больш!🔴
📢 Пра нюансы працаўладкавання беларусаў у Польшчы на падставе гуманітарнай візы распавёў тэлеканалу Белсат кіраўнік ЦБС Уладзімір Кобец.

https://www.youtube.com/watch?v=-hoh9zA8Uhk&fbclid=IwAR2VozbEuHYMI5rTvEEO0Q9qrizeRfJjNC5ThEvdhrQCOEToC_ia8gkqzDM
Сябры! Ужо сёння запрашаем вас наведаць " Ноч растраляных паэтаў" у Варшаве.

29 кастрычніка 1937 году адбыўся самы чорны дзень у гісторыі беларускай літаратуры. За адну ноч з 29-га на 30-га карнікі НКВД расстралялі цэлую групу пісьменнікаў, сярод якіх былі Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Майсей Кульбак, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Юлі Таўбін, Міхась Чарот ды іншыя.

Усяго ў тую ноч былі знішчаны больш за 100 прадстаўнікоў беларускай творчай і навуковай інтэлігенцыі і дзяржаўнага апарату. Праз некалькі гадоў iх імёны былi рэабілітаваныя. Аднак, нягледзячы на гэта, большасць з iх дагэтуль знаходзіцца ў забыцці.

🤍Што: ушанаванне памяці расстраляных паэтаў Беларусі.
❤️Дзе: помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій Польшчы, Мураноўска, 2.
🤍Калі: сёння, 29 кастрычніка, 19.00.

Запалім знічы, пачытаем вершы, ушануем памяць. Сёння ў Беларусі зноў рэпрэсуюць, катуюць і забіваюць. І гэтая ноч гучыць яшчэ больш востра. Будзьма салідарныя! Жыве Беларусь! ⚪️🔴⚪️

Спасылка на мерапрыемства ў фб: https://www.facebook.com/events/295950588059945/
Forwarded from Кулуары KYKY
«Я в опасности — что делать?» Гайд, как уехать в Польшу и получить убежище (пусть он никогда вам не понадобится, но знать это нужно)

👉
Читать на KYKY
Сёння ў Варшаве ля помніка ахвярам сталінскіх рэпрэсій ўшанавалі памяць беларускіх расстраляных паэтаў.

Акцыя адсылае да ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, калі ў мінскай турме НКУС было забіта больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. 22 з іх — пісьменнікі.

Пад час акцыі былі зачытаныя спісы ахвяраў 1937 года дый спіс усіх палітычных вязняў, якія сёння знаходзяцца ў беларускіх турмах.

Удзельнікі прачыталі вершы забітых паэтаў, а таксама свае ўласныя вершы на актуальныя тэмы.

Дзякуем усім прысутным.

@cbs_help
Пачнем з добрых навінаў пра салідарнасць.

З-за COVID-у ўсе рэстараны Варшавы для наведвання былі зачыненыя, у тым ліку натолінскі “Терем-ОК”, які належыць беларусам.

Сябра ЦБС Андрэй Ракевіч перадаў усе прадукты, што былі закупленыя ў рэстаран, на патрэбы беларусаў, якія часова знаходзяцца ў польскіх лагерах для ўцекачоў. Дзякуем!

Салідарнасць мацней за рэпрэсіі⚪️🔴⚪️
📣 Дзяўчаты!📣

Сёння ў 20:00 запрашаем вас на анлайн-знаёмства, якое адбудзецца ў ZOOM-e.

Спасылка з'явіцца за паўгадзіны да сустрэчы у нашым Telegram-чаце: https://t.me/joinchat/PwdDYx1M6eny2OASAd1rJQ
Не можам дачакацца вас, неверагодных, пабачыць хоць бы і анлайн. Будзем знаёміцца і ствараць планы на будучыню.

Да сустрэчы!⚪️ 🔴 ⚪️
Ты можаш дапамагчы!

Жэня і яе трое дзяцей жывуць у лагеры для уцекачоў на Таргувку. Сям'і не хапае свежай ежы: бульбы, садавіны, гародніны, мяса і малочкі. Можна замовіць дастаўку ці прывезці асабіста.
Будзем вельмі ўдзячныя кожнаму неабыякаваму чалавеку.

Салідарнасць перад усім!

⚪️ 🔴 ⚪️

I ty możesz pomóc!

Żenia i jej trójka dzieci mieszkają w obozie dla uchodźców na Targówku. Brakuje im świeżej żywności: ziemniaków, owoców, warzyw, mięsa i produktów mlecznych. Możesz zamówić dostawę lub przywieźć osobiście.
Będziemy bardzo wdzięczni każdemu.

Solidarność naszą bronią!