Офис Светланы Тихановской
1.07K subscribers
143 photos
35 videos
361 links
Здесь будут публиковаться проекты, заявления и отчеты о работе Офиса.
Download Telegram
Прававы статус для беларускіх добраахвотнікаў у складзе УСУ і ВНЖ для беларусаў Украіны: Кавалеўскі абмеркаваў вострыя пытанні з Антонам Герашчанкам

Сёння кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Ціханоўскай Валер Кавалеўскі сустрэўся ў Кіеве з Антонам Герашчанкам, дарадцам Міністра ўнутраных спраў Украіны.

Падчас гутаркі былі ўзнятыя найбольш вострыя пытанні, з якімі сутыкнуліся беларусы з пачатку вайны Расіі – гэта працяг і атрыманне новага часовага віда на жыхарства, а таксама перспектывы атрымання прававога статуса для беларускіх грамадзянаў, якія ў складзе Узброеных сілаў Украіны змагаюцца супраць расійскіх захопнікаў.

Валер Кавалеўскі адзначае, што дасягнута паразуменне аб неабходнасці вырашэння ўзнятых праблемаў і вызначаныя наступныя крокі ў гэтым кірунку.
Антивоенный стрим Анатолия Лебедько с Андреем Курейчиком

Сегодня в 19:30 по Минску представитель Тихановской по конституционной реформе и парламентскому сотрудничеству Анатолий Лебедько проводит антивоенный стрим.

В прямом эфире он вместе с Андреем Курейчиком ответит на вопросы подписчиков:

– Лукашенко заявил о готовности проведения спецопераций в отношении своих оппонентов за границей. Чего ожидать?

– Лукашенко поздравил выпускников на фоне крутого мотоцикла, но забыл сказать, сколько лет надо работать выпускнику пед- или медуниверситета, чтобы заработать на такую технику.

Присоединиться к прямому эфиру: https://youtu.be/CWL7uahaz7o
Татьяна Щитцова, Николай Ищук, Дмитрий Вассерман ответят на самые актуальные вопросы в стриме Анатолия Лебедько

Сегодня в 19:30 по Минску представитель Тихановской по конституционной реформе и парламентскому сотрудничеству Анатолий Лебедько проводит антивоенный стрим.

В прямом эфире расскажут:

– Представительница Светланы Тихановской по вопросам образования Татьяна Щитцова – про образовательный тупик и где выход.

– Депутат Львовской областной рады Николай Ищук – о том, ждут ли во Львове «освободителя» Лукашенко.

– Представитель Народного посольства в Швеции Дмитрий Вассерман – о том, как беларусы живут за границей.

Присоединиться к прямому эфиру: https://youtu.be/GbD9Wx0TP9U
Кавалеўскі: «Нам важна знаходзіцца ў Кіеве і дапамагаць вырашаць праблемы, якія з'явіліся ў беларусаў пасля пачатку вайны»

Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай Валер Кавалеўскі ў інтэрв’ю Андрэю Дзіхцярэнку адказаў на пытанні пра Беларусь і беларусаў, распавёў, чаму беларусы застаюцца ва Украіне і дапамагаюць украінцам, і якія мэты прадстаўніцтва Офіса ў Кіеве.

Якая мэта прадстаўніцтва Офіса ва Украіне?

«Лукашэнкаўская амбасада выехала з Кіева. Фактычна зараз гэта адзінае афіцыйнае прадстаўніцтва беларусаў ва Украіне. Нам важна знаходзіцца тут, побач з украінцамі, і важна дапамагаць вырашаць праблемы, якія зʼявіліся ў беларусаў пасля пачатку вайны. Не сакрэт, што рэакцыя на беларусаў стала досыць вострай. Людзі асацыююць беларусаў Украіны з Лукашэнкам. Гэта прыкра, бо многія з гэтых людзей тут зʼявіліся якраз праз дзеянні Лукашэнкі і яго рэпрэсіі».

Чым Офіс можа дапамагчы беларусам ва Украіне?

«Мы звярнуліся да Нацбанка Украіны з просьбай пераглядзець рашэнне аб блакіроўках рахункаў беларусаў. Таксама мы працуем з выканаўчай уладай, са спецыяльнымі органамі, якія дапамагаюць нам верыфікаваць людзей – каб паказаць, што гэтыя людзі, у якіх замарожаныя рахункі, не маюць сувязяў з рэжымам і не ўяўляюць пагрозы для Украіны. Гэта складаны працэс, але гэта ўжо прагрэс».

Колькі беларусаў ваююць на баку Украіны?

«Ёсць розныя ацэнкі: ад 500 да 1500 чалавек. Ёсць буйныя беларускія фарміраванні, як полк Каліноўскага ці полк «Пагоня». Але яшчэ шмат беларусаў раскіданыя па УСУ».

Цалкам інтэрв’ю можна паглядзець тут: https://youtu.be/xfrwaPH1QW0
Юрий Хащеватский, Хатия Деканаидзе, Катя Глод ответят на самые актуальные вопросы в стриме Анатолия Лебедько

Сегодня в 14:00 по Минску представитель Тихановской по конституционной реформе и парламентскому сотрудничеству Анатолий Лебедько проводит антивоенный стрим.

В прямом эфире расскажут:

– Кинорежиссёр Юрий Хащеватский – про то, почему Лукашенко пугает всех войной.

– Лидер парламентской фракции в Грузии Хатия Деканаидзе – о том, чем привлекает беларусов Грузия.

– Сотрудник Центра анализа европейской политики (Лондон) Катя Глод – о европейской политике.

Присоединиться к прямому эфиру: https://youtu.be/GW7eOSojQU4
Еўропа адкрывае новыя магчымасці для студэнтаў і навукоўцаў з Беларусі

У падтрымку беларусаў Еўропа запускае новыя праграмы і гранты для навукоўцаў і студэнтаў і працягвае старыя:

– Ініцыятыва FocusEd| Адукацыя за мяжой апублікавала агляд аб магчымасцях для атрымання фінансавання для навучання ў краінах ЕС для замежных студэнтаў, у тым ліку з Беларусі.

– ЕС праводзіць конкурс на атрыманне фінансавай падтрымкі на суму да 1200 еўра для праходжання анлайн-курса і здачу кваліфікацыйнага іспыту па прафесіі ці адной з еўрапейскіх моў.

Цэнтр Яна Рэмсі пры Оксфардскім Універсітэце запрашае студэнтаў і маладых даследчыкаў паўдзельнічаць у конкурсе на напісанне нарыса на англійскай мове на тэму ўзаемасувязяў навукі і рэлігійнага светапогляду.

– Цэнтр гендэрных даследаванняў ЕГУ аб'явіў для сваіх будучых магістрантаў конкурс на атрыманне гранта ў рамках праграмы «Жанчыны ў тэхналогіях». Пераможца атрымае падтрымку для ажыццяўлення даследавання на стыку фемінізму і сферы ІТ.

Цэнтр канстытуцыяналізму і правоў чалавека ЕГУ запрашае студэнтаў юрыдычных і іншых спецыяльнасцяў, а таксама настаўнікаў прыняць удзел у мерапрыемствах анлайн-школы «Правы чалавека для кожнага: чалавечнасць – тэхналогія – права», якія адбудуцца 1–5 жніўня 2022 г.

Больш інфармацыі пра праграмы – у новым дайджэсце ад Офіса Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі.
Прадстаўнік Ціханоўскай па міжнародных справах Валер Кавалеўскі – са справаздачай з Кіева

Коратка – пра галоўныя праблемы, якія Офіс намагаецца вырашыць:

• Замарожаныя банкаўскія рахункі беларусаў. Кавалеўскі правёў сустрэчу з кіраўніцтвам Нацбанка Украіны, дзе ўзняў гэтае пытанне. Цэлая група беларусаў ужо вызваленая ад абмежаванняў і можа карыстацца сваімі рахункамі. Праблема яшчэ не вырашаная цалкам, але ёсць пэўны прагрэс.

• Немагчымасць працягнуць ВНЖ ва Украіне. Сёння Кавалеўскі сустрэўся з кіраўніком камітэта па правах чалавека Вярхоўнай Рады. Нардэп паабяцаў задзейнічаць розныя механізмы, каб вырашыць гэтую праблему. Праблема складаная, але з боку заканадаўцаў і выканаўчай улады ёсць жаданне вырашыць праблему.

• Лукашэнка адказны за гэтую вайну. Кавалеўскі абмяркоўвае з прадстаўнікамі ўлады ролю Лукашэнкі ў вайне і як вывесці гэта на публічны ўзровень. Лукашэнка не можа быць аніякай альтэрнатывай для ўкраінскай улады пасля сканчэння вайны.

Падрабязнасці – у відэа: https://youtu.be/EKoMci462b0
У Еўрапарламенце адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная Беларусі – упершыню з 2020 года

Заўтра, 21 чэрвеня, у Бруселі адбудзецца міжнародная канферэнцыя Каліноўскага, якую арганізоўвае Еўрапейскі парламент і Офіс Святланы Ціханоўскай.

З вітальным словам звернуцца прэм’еры Польшчы і Літвы, Еўракамісар Варгелій, дыпламатычныя прадстаўнікі ЗША і Украіны, пасол Еўрасаюза Дзірк Шубель. Удзел у дыскусіях возьмуць еўрадэпутаты, дэпутаты бельгійскага, французскага, грузінскага, украінскага парламентаў, прадстаўнікі Каардынацыйнай Рады, Офіса і Кабінета Святланы Ціханоўскай, НАК, «Вясны», БАЖ, Freedom House, медыяў.

Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць:

– неабходныя крокі па вызваленні палітвязняў,
– дапамогу беларусам, медыям, ініцыятывам і бізнесам,
– магчымыя сцэнары развіцця падзеяў.

Прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай прэзентуюць бачанне магчымай супрацы паміж Еўрасаюзам і Беларуссю напярэдадні рашэння па кандыдацтве Малдовы, Украіны і Грузіі.

Канферэнцыя такога маштабу, прысвечаная выключна Беларусі, адбываецца ў Еўрапейскім парламенце ўпершыню ад 2020 года. Гэта магчымасць вярнуць Беларусь у парадак дня і знайсці шляхі вырашэння практычных праблемаў.
Беларусы працягваюць плаціць падатак на Лукашэнку: прадстаўнік Ціханоўскай Алесь Аляхновіч тлумачыць на «Нашай Ніве», чаго беларусам каштуе вайна ва Украіне – у лічбах:

«Выйшла важная статыстыка Белстату па дынаміцы ВУП (валавы ўнутраны прадукт) і цэнаў за травень і красавік.

📍Дадзеныя паказваюць тэндэнцыю на скарачэнне выпуска ў Беларусі: з +2,7% у студзені да -8,6% у траўні. Страта ў дынаміцы складае 11,3 прац. пунктаў за 5 месяцаў. Гэта вельмі імклівае падзенне вытворчасці і гэта, мабыць, яшчэ не дно.

📍У красавіку 2022 фіз. аб’ём экспарту скараціўся на 42,5% у параўнанні да красавіка 2021. Хаця ў студзені 2022 падзенне фіз. аб’ёма экспарта складала толькі 1%.

📍Сярэднія цэны экспарту з Беларусі выраслі ў красавіку на 35%.

📍У красавіку Беларусь практычны перастала экспартаваць свае тавары не толькі ва Украіну, але і ў Вялікабрытанію, а экспарт у ЗША і ЕС скараціліся на 74% і 38%, адпаведна. Рост экспарту ў РФ не дазволіў кампенсаваць падзення экспарту ў іншыя краіны.

Такім чынам – тры высновы:

ВУП Беларусі імкліва скарачаецца. Пры гэтым падзенне выпуску прадукцыі яшчэ нават не дасягнула дна.
– Санкцыі працуюць. У красавіку 2022-га фізічны аб’ём экспарту скараціўся на 42,5% у параўнанні з красавіком 2021 г.
– Нягледзячы на шматлікія заявы, беларускі рэжым не здолеў перанакіраваць патокі экспарту з краін Захаду і Украіны на РФ».
Ярослав Романчук и Владимир Астапенко ответят на самые актуальные вопросы в стриме Анатолия Лебедько

Сегодня в 20:30 по Минску представитель Тихановской по конституционной реформе и парламентскому сотрудничеству Анатолий Лебедько проводит антивоенный стрим.

В прямом эфире расскажут:

– Экономист Ярослав Романчук – о "прорыве" режима в сельском хозяйстве.

– Зам. руководителя НАУ Владимир Астапенко – о европейских перспективах Беларуси.

Присоединиться к прямому эфиру: https://youtu.be/s2q3CnosUm0
Сёння стала вядома, што беларуская валанцёрка і праваабаронца Анісія Казлюк была затрыманая ў Кіеве. У яе пашпарце ёсць штамп пра працяг тэрміну легальнага знаходжання ва Украіне, але яна апынулася пад пагрозай штрафу і дэпартацыі.

Мы выйшлі на сувязь з Анісіяй, пасля чаго кіраўнік прадстаўніцтва Офіса ў Кіеве Валер Кавалеўскі звязаўся з МУС Украіны і старшынём камітэта па правах чалавека Вярхоўнай Рады. Яго запэўнілі, што дэпартацыі Анісіі не будзе. Вызначаныя далейшыя крокі па вырашэнні інцыдэнту.

Мы застаемся на сувязі з Анісіяй і адразу ж паведамім пра вынік вырашэння гэтай сітуацыі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Анісію Казлюк адпусцілі. Прадстаўнік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі расказвае пра інцыдэнт

Коратка – галоўнае:

– Беларускую праваабаронцу затрымалі, ёй пагражала дэпартацыя і штраф.

– Валер Кавалеўскі звярнуўся ў МУС, ДМС і да старшыні камітэта па правах чалавека Вярхоўнай Рады Дзмітра Лубянца. Той запэўніў, што Анісію ніхто высылаць з Украіны не будзе, штамп у пашпарт не паставяць, аформяць адміністратыўны пратакол і сімвалічны штраф. Так і атрымалася.

– Для Анісіі Казлюк будзе адкрытая працэдура для аднаўлення яе легальнага статусу ва Украіне. Гэта ж зроблена і для ўсіх іншых беларусаў Украіны.

– Валер Кавалеўскі ўвесь гэты час быў на сувязі з Анісіяй. Ён давёў да яе алгарытм вырашэння праблемы. Гэта дапамагло супакоіць сітуацыю ў пастарунку, бо з Анісіяй размаўлялі не вельмі карэктна. Зараз беларуску адпусцілі.

– Гісторыя прыкрая і непрыемная, але можа стаць важным прэцэдэнтам для таго, каб не дапусціць падобных сітуацый з беларусамі ў будучыні.

Падрабязна як вырашылася гісторыя – у відэа.
Прадстаўнік Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька выступіў на канферэнцыі Каліноўскага ў Еўрапарламенце. Прыводзім галоўныя тэзісы і прапановы яго выступу:

– Прапанова дэпутатам Еўрапарламенту падтрымаць зварот Святланы Ціханоўскай і іншых лідараў да кіраўнікоў краін і ўрадаў чальцоў ЕС, лідараў ЕС, Еўрапарламенту з нагоды разгляду заявак Украіны, Малдовы, Грузіі. Вельмі важна, каб у выніковым дакуменце быў абзац пра еўрапейскія перспектывы Беларусі.

– Спрыянне адкрыццю офісу дэмакратычных сіл у Бруселі. Прэзідэнтка Метсола сваім рашэннем выдзеліла памяшканні для хабу ўкраінскіх арганізацый. Было б добра і беларусам мець сталае месца для сістэмнай працы ў Бруселі.

– Стварэнне дзеяздольнай, эфектыўнай сеткі дэпутацкіх груп «За дэмакратычную Беларусь» у нацыянальных парламентах еўраатлантычнай прасторы. Тут ёсць багата накірункаў для дзейнасці, у прыватнасці, арганізацыя стажыровак маладых беларусаў. Па сутнасці, гэта стварэнне кадравага рэестру для новай Беларусі. Таксама Лябедзька ўзняў пытанне палітычнага апякунства над палітвязнямі. Апекуноў сотні, а вязняў – тысячы

– Дамова ўкраінскіх і палітычных элітаў пра агульныя супольныя пасланні да ўкраінцаў і беларусаў. Без гэтага ёсць рэальныя пагрозы для нарастання канфрантацыі ў беларуска-ўкраінскіх стасунках.

Не закрываць Еўропу для беларусаў, не дыскрэдытаваць беларускі бізнес у Еўропе па колеру пашпарту.

Увесь выступ – у відэа: https://youtu.be/Nf0hmfqvIJk
Антивоенный стрим Анатолия Лебедько с Андреем Курейчиком

Сегодня в 19:00 по Минску представитель Тихановской по конституционной реформе и парламентскому сотрудничеству Анатолий Лебедько проведет антивоенный стрим.

В прямом эфире он вместе с Андреем Курейчиком обсудит:

– правовой статус беларусов в Украине и других европейских странах;

– сегодняшние бомбардировки Украины как реакция на евроинтеграцию;

– судебный конвейер – Мацкевич, Бернштейн и другие политзаключённые;

– Сувалки и российский транзит через Литву как новое испытание для ЕС.

Присоединиться к прямому эфиру: https://youtu.be/ly226MeuHpE
Сегодня стало известно, что у правозащитницы и волонтёрки Анисии Козлюк не приняли документы для легализации своего пребывания в Украине.

Представитель Тихановской Валерий Ковалевский уже связался с ней. Они договорились, что в следующий раз Анисия Козлюк на подачу документов пойдёт вместе с Валерием Ковалевским.
30 чэрвеня, 4 і 7 ліпеня пройдуць экспертныя семінары, дзе абмяркуюць рэкамендацыі для сістэмы адукацыі Беларусі

У 2018 годзе ў Беларусі ўпершыню было праведзена тэсціраванне школьнікаў/школьніц у адпаведнасці з Міжнароднай праграмай па ацэнцы адукацыйных дасягненняў вучняў (Programme for International Student Assessment, PISA). Вынікі тэсціравання да гэтага часу не былі ў належнай меры абмеркаваны эспертнай супольнасцю.

Цяпер іх абмяркуюць у цыкле экспертных семінараў PISA 2018: аналіз вынікаў і рэкамендацыі для сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь. Семінары праводзяцца па ініцыятыве Ігара Вараксы, дарадцы Офіса па пытаннях школьнай адукацыі. Удзел таксама прымае прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях навукі і адукацыі Таццяна Шчытцова.

Канферэнцыя пройдзе 30 чэрвеня, 4 і 7 ліпеня з 17:00 да 18:30 афлайн на базе ЕГУ (Savičiaus g. 17, аўд. 104) і анлайн.

Падрабязную праграму семінараў паглядзець можна тут. Для ўдзелу ў семінарах неабходна папярэдняя рэгістрацыя. Зарэгістравацца можна па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfo8ydf-ITwbwpDnJntcMCAQ1BlC0f4a_UJkUWSheFNahWBDw/viewform
У Анисии Козлюк приняли документы для легализации

Беларусская правозащитница и волонтёрка Анисия Козлюк, у которой вчера не приняли документы на легализацию, сегодня смогла их подать без штрафа. Представитель Тихановской по международным вопросам Валерий Ковалевский сопровождал её.

Позже будет подготовлена и опубликована инструкция о том, как действовать, если срок пребывания в Украине просрочен не по вашей вине.

Валерий Ковалевский: «Мы установили контакты с руководством миграционной службы Киева и Киевской области. Достигнута договоренность о взаимодействии для разрешения подобных проблем беларусов в Украине в будущем. Хочу отметить доброжелательный характер общения и эффективное решение ситуации с Анисией. Рассчитываем на то, что эта непростая ситуация послужит полезным прецедентом для других беларусов в Украине».
Депутат Верховной Рады Сергей Соболев и проректор Харьковского университета Юрий Барабаш ответят на самые актуальные вопросы в стриме Анатолия Лебедько

Сегодня в 18:00 по Минску представитель Тихановской по конституционной реформе и парламентскому сотрудничеству Анатолий Лебедько проводит антивоенный стрим.

– Депутат Верховной Рады Сергей Соболев – о том, исключат ли Россию из Совбеза ООН, как украинцы реагируют на обращение Светланы Тихановской и чего ещё ждать от режима.

– Проректор Харьковского университета Юрий Барабаш – про ситуацию в Харькове, европейские перспективы Украины и что необходимо сделать, чтобы соответствовать стандартам ЕС.

Присоединиться к прямому эфиру: https://youtu.be/w2iJkNjGjNc
Нацыянальныя інтарэсы – для чаго яны беларусам?

У гэтым відэа Франак Вячорка адказвае на прэтэнзіі, чаму не аб'яўляюць зборы для беларусаў на Байрактар, расказвае пра нацыянальныя інтарэсы, ці супадаюць яны з інтарэсамі нашых суседзяў і калі мы павінны зразумець, чаго хочам – бо рэжым сыдзе, а Беларусь застанецца.

https://youtu.be/qNMfzayIfsQ
Еўропа адкрывае новыя магчымасці для студэнтаў і навукоўцаў з Беларусі

У падтрымку беларусаў Еўропа запускае новыя праграмы і гранты для навукоўцаў і студэнтаў і працягвае старыя:

– ЕС у рамках праграмы «EU4Belarus: салідарнасць з народам Беларусі» аб'яўляе конкурс на атрыманне стыпендый EU4Belarus – SALT для беларускіх студэнтаў і студэнтак, якія падвергліся рэпрэсіям у Беларусі і паступілі ва ўніверсітэты Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы пачынаючы з 2020/21 навучальнага года. Кожнаму са 190 удзельнікаў, якія перамагуць ў рамках праграмы, плануецца выплата стыпендый памерам 450 еўра штомесяц на працягу трох акадэмічных гадоў.

– Цэнтр Усходне-Еўрапейскіх даследаванняў у супрацоўніцтве з Беларускай асацыяцыяй даследчых цэнтраў (BARC) аб'явіў аб конкурсе на атрыманне грантаў для паездкі беларускіх даследчыкаў, вучоных і экспертаў на адну з міжнародных канферэнцый або сустрэч у Еўропе на любую грамадска-палітычную тэму, у якой беларускі погляд можа быць каштоўным і які дазваляе наладзіць кантакты з еўрапейскімі даследчыкамі.

– З верасня 2022 г. Франкафонны цэнтр сацыяльных і гуманітарных навук прапануе новую гадавую адукацыйную праграму, адкрытую для ўсіх франкафонных студэнтаў ЕГУ на бясплатнай аснове. Для навучання неабходна валоданне французскай мовай на ўзроўні не ніжэйшым за А2.

– Цэнтр новых ідэй запрашае грамадскіх актывістаў на цыкл адукацыйных анлайн-лекцый, прысвечаных добраўпарадкаванню гарадоў. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных арганізацый і грамадскіх ініцыятыў раскажуць удзельнікам мерапрыемства аб тым, як дабівацца сваіх мэтаў пры дапамозе петыцый і кампаній у сацыяльных сетках і др.

Больш інфармацыі пра праграмы – у новым дайджэсце ад Офіса Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі.