Фонд солидарности BYSOL
1.55K subscribers
3.68K photos
638 videos
1 file
4.25K links
Фонд поддерживает пострадавших от репрессий режима в Беларуси. А также оказываем помощь украинцам и беларуским добровольцам в Украине.

Написать нам - @help_bysol.

📍 Помочь финансово или принять поддержку: https://bysol.org/ru/
Download Telegram
Мы ў BYSOL спадзяемся на вызваленне палітвязняў і рыхтуемся да такога развіцця падзеяў.

Цяпер спецпрадстаўнік ЗША ў Беларусі Джон Коўл вядзе перамовы ў Менску.

Магчыма, спатрэбіцца вашая падтрымка для вызваленых!
17🔥2
Акцыя GlobalGiving завершылася, і мы хочам сказаць вам вялікі дзякуй!

💸 740 долараў вы зданацілі на падтрымку рэпрэсаваных беларусаў
💸 269 долараў вы заданацілі на працу каманды BYSOL

Да ўсіх ахвяраванняў платформа GlobalGiving дадавала +50%, пакуль не вычарпаецца ліміт. У выніку агулам мы атрымалі 1009$ замест 717$.

💙 Дзякуючы вам атрымалася значна больш, а значыць і зможам больш дапамагаць тым, хто пацярпеў ад рэпрэсій!

Мы абавязкова будзем паведамляць пра новыя такія акцыі, заставайцеся з намі.
🤗6🔥41
‼️ З'явілася інфармацыя пра вызваленні, агучаныя першыя прозвішчы, паведамляе Белсат

• Кацярына Бахвалава (Андрэева)
• Эдуард Пальчыс
• Наста Лойка
• Мікіта Залатароў
• Сяргей Маўшук
• Кірыл Казей
• Кім Самусенка
10👍4
🚨Экстраны збор для беларускіх палітвязняў!

На волю выйшлі беларускія палітвязні. Гэта вельмі радасная навіна, але разам з радасцю прыходзіць і трывога: пасля многіх гадоў турмы гэтым людзям давядзецца пачынаць жыццё ў чужой краіне практычна з нуля.

❗️Проста цяпер на сайце BYSOL адкрыты тэрміновы збор дапамогі для ўсіх палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка. Падтрымайце гэты збор, калі ў вас ёсць такая магчымасць. Любое, нават самае невялікае ахвяраванне мае значэнне!

Падтрымаць збор
15🔥1🤗1
Мы сабралі першую 1000 еўра для палітзняволеных, якія выйшлі сёння на волю!

Наша мэта — выплаціць мінімум па €1000 кожнаму і кожнай у межах праграмы падтрымкі палітзняволеных і вызваленых.

Гэтыя грошы дапамогуць перажыць першыя тыдні пасля вызвалення: знайсці часовае жыллё, набыць адзенне і лекі, аднавіць дакументы. Збор будзе актыўны да 31 сакавіка 2026 года, пасля чаго мы пачнём выплаты.

💙 Вы можаце падтрымаць збор проста цяпер
11
Меней чым за гадзіну збор BYSOL сабраў больш за 4 тысячы еўра. Вызваленыя беларусы патрабуюць вашай дапамогі, падтрымаць іх можна па спасылцы.

Тым часам з'явілася інфармацыя, што на свабодзе Кім Самусенка. Пра гэта паведамляе ягоная жонка.

Фота: @viasna96
13
Першае фота вызваленых! Выйшлі 250 палітвязняў. 15 з іх дэпартаваныя, 235 застануцца ў Беларусі.

Сярод іх — Кацярына Андреева, Марфа Рабкова, Эдуард Пальчыс, Валянцін Стэфановіч, Кім Самусенка.

Наша мэта — выплаціць мінімум па €1000 кожнаму і кожнай у межах праграмы падтрымкі палітзняволеных і вызваленых.

Гэтыя грошы дапамогуць перажыць першыя тыдні пасля вызвалення: знайсці часовае жыллё, набыць адзенне і лекі, аднавіць дакументы. Збор будзе актыўны да 31 сакавіка 2026 года, пасля чаго мы пачнём выплаты.

Наш збор ужо перавысіў 10000 еўра.

💙 Вы можаце падтрымаць збор проста цяпер
11🔥2
BYSOL павялічвае сумму экстранага збору да 250 тысяч еўра

Гэта звязана з тым, што стала вядома колькасць вызваленых — 250 асобаў.

Заклікаем вас падтрымаць збор, любое ахвяраванне важнае.

@bysol
🔥106
👉 Працуе гарачая лінія для сваякоў вызваленых

Звяртайцеся у тг-акаунт @hotline202512, каб даведацца, ці ёсць сярод вызваленых ваш блізкі, перадаць яму кантакт для сувязі з вамі і задаць пытанні наконт вызвалення.

Заклікаем падтрымаць збор BYSOL для вызваленых! Наша мэта — выплаціць мінімум па €1000 кожнаму і кожнай у межах праграмы падтрымкі палітзняволеных.

Падтрымайце наш збор проста цяпер
👍71
Усяго 10% мы сабралі на зборы BYSOL

За гэтымі лічбамі — лёсы людзей, якія нарэшце ўбачылі волю, але ўсё яшчэ не маюць апоры пад нагамі.

Збор працягваецца. І кожнае ваша ахвяраванне — гэта не проста грошы.
Гэта чыйсьці спакойны сон без страху.
Гэта першы цёплы дом.
Гэта шанец пачаць жыццё зноў.

Калі ласка, не заставайцеся ўбаку. Кожны ўнёсак мае значэнне. На фота — вызваленыя Кацярына Андрэева і Эдуард Пальчыс.

Падтрымаць збор для вызваленых палітвязняў
15👍1
У гэтыя хвіліны Белсат транслюе сустрэчу вызваленых у Вільні: https://belsat.eu/online

Заклікаем падтрымаць экстраны збор BYSOL
🔥111
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Каб першы месяц на волі не стаў для вызваленых пеклам.


Палітвязням, якія выйшлі на волю, патрэбная вашая падтрымка! Далучайцеся да збора BYSOL 💙

Падтрымайце наш збор ужо цяпер
15👍4
На данный момент BYSOL неизвестно, сколько людей вышло на свободу

👉 Появляется информация, что часть людей из группы в 250 человек всё ещё остаётся в местах ограничения свободы в Беларуси.

Когда они выйдут, им нужна будет экстренная помощь — восстановление документов, лечение, психологическая поддержка. Многие выходят в неизвестность, у них нет денег даже на еду или на жильё.

💙 Мы стараемся собрать 250 тысяч евро, это максимальная сумма с учётом полученной нами информации о количестве людей. Если по факту выйдет меньше, мы сможем поддержать людей сильнее, и разделить деньги между освобождёнными поровну.

На нашем сборе уже 55 тысяч евро, и это уже много. Но людям нужно ещё больше, чтобы у каждого появился шанс на спокойную жизнь после тюрьмы.

Поддержать сбор

Фота: @nashaniva
6🤗5👍1
💙 Больш за 60 тысяч еўра — столькі мы разам сабралі для вызваленых крыху больш, чым за содні. Дзякуем усім, хто далучаецца да збору!

Паступае інфармацыя, што выпускаць людзей працягнуць 20 і 21 сакавіка. Ім патрэбная вашая дапамога і падтрымка, шмат хто выходзіць проста без базавых рэчаў для жыцця.

❗️Наша мэта — выплаціць па €1000 кожнаму і кожнай у межах праграмы падтрымкі палітзняволеных. Гэтыя грошы дапамогуць перажыць першыя тыдні пасля вызвалення.

Нават малая дапамога — важная.

👉 Падтрымаць збор
11👍1
BYSOL паступаюць пытанні наконт таго, ці змогуць вызваленыя, што засталіся ў Беларусі, атрымаць дапамогу.

Расказваем, а таксама заклікаем падтрымаць збор, які ўжо перавысіў 63 тысячы еўра, на нашым сайце 💙
18👍4