Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy
368 subscribers
17.8K photos
83 videos
16.1K links
Самыя цікавыя навіны Беларускай службы Польскага радыё ў зручным фармаце
Download Telegram
🏆Варшаўская «Легія» выйграла Кубак Польшчы па футболе — адзін з галоў забіў беларус Ілля Шкурын!

Сёння на самай вялікай арэне Польшчы з аншлагам прайшоў фінальны матч Кубка Польшчы па футболе — на полі PGE Narodowy сустрэліся шчэцінская «Пагонь» і варшаўская «Легія».

Сталічная каманда аказалася мацней сваіх сапернікаў і перамагла 4:3. Адзін з галоў забіў беларус Ілля Шкурын — ён выйшаў на замену на 61 хвіліне, а ўжо праз некалькі хвілін забіў гол, які стаў пераможным у сустрэчы!

Фота: Instagram / legiawarszawa
«Пуцін не адмовіцца ад Запарожскай электрастанцыі. Гэта занадта важная карта ў руках дыктатара»

Разлічваць на тое, што расійская армія добраахвотна выйдзе з акупаванага Энeргадару, дзе знаходзіцца найбуйнейшая ў Еўропе АЭС, не варта.

https://www.polskieradio.pl/396/7815/Artykul/3517912
Як у даваеннай Польшчы адзначалі Дзень Канстытуцыі

Сёння ў Польшчы — Дзень Канстытуцыі. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай, прынятая 3 мая 1791 года, была першым такога роду заканадаўчым актам у Еўропе і другім у свеце пасля Канстытуцыі ЗША.

https://www.polskieradio.pl/396/7815/Artykul/3517636
У пятніцу ў нямецкім Штутгарце аўтамабіль уехаў у групу пешаходаў

Паводле звестак следства, у гадзіну пік у групу людзей, якія стаялі ля ўваходу на станцыю метро «Olgaeck» у цэнтры горада, уехаў «Мерседэс G-класа».

https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/3518307
Інфармацыйная бяспека — ключавы выклік падчас прэзідэнцкай кампаніі ў Польшчы

Міністр-каардынатар дзейнасці спецыяльных службаў падкрэсліў, што задача дзяржавы ў гэтай галіне — даць выбаршчыкам магчымасць параўнаць перадвыбарчыя прапановы, без уплыву дэзінфармацыі і знешніх уплываў.

https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3518187
На ровары па Мазурах: стараверы, буслы і сасновыя запаведнікі чакаюць гасцей

Мазурскі ландшафтны парк заахвочвае карыстацца роварнымі дарожкамі і наведваць славутасці, размешчаныя ўздоўж іх.

https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3518315
Прэзідэнт падчас святкавання Дня Канстытуцыі 3 мая: Гэта дзень польскага гонару

У суботу спаўняецца 234 гады з дня прыняцця Канстытуцыі 3 мая.

https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3518364
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤯«Гэта нешта жудаснае»: паглядзіце, як чыноўнікі прыйшлі віншаваць 103-гадовага ветэрана, які ўжо нічога не чуе і не бачыць

У TikTok-канале «Заслаўе анлайн» з’явілася відэа, на якім кіраўнік Мінскага раёна і суправаджальныя асобы спяваюць «Дзень перамогі» і пляскаюць вакол ляжачага 103-гадовага ветэрана Івана Сурвілы. На фоне гучнай музыкі відаць: пажылому чалавеку цяжка, ён ляжыць з закрытымі вачыма.

Год таму яго сваячка казала: Іван ужо не чуе і не бачыць, не можа нават перавярнуцца. Але віншаванні, відавочна, працягваюцца — для камеры.

Самы папулярны каментар пад відэа: «Мне здаецца, гэта нешта жудаснае»

Падчас вайны радавы Іван Сурвіла быў стралком Войска Польскага, удзельнічаў у Вісла-Одэрскай аперацыі, браў Берлін. Мае шэраг узнагарод, у тым ліку ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені.
У залатой клетцы. Дубай па-польску

Усё больш палякаў з'язджае ў Дубай. Яны вядуць там камфортнае жыццё, але калі парушаюць адну з запаведзяў шэйха, рай ператвараецца ў пекла, піша тыднёвік Newsweek.

https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3517921
Зяленскі: Украіна не можа ўзяць на сябе адказнасць за бяспеку сусветных лідараў у Расіі

Уладзімір Зяленскі адхіліў прапанову аб трохдзённым перамір'і, загаданую Уладзімірам Пуціным. Яно абавязвала б падчас маскоўскіх святкаванняў гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны. Украінскі лідар гатовы да поўнага спынення агню.

https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/3518358
Былая беларуская журналістка Судлянкова, якую ў Чэхіі абвінавацілі ў працы на расійскую разведку, выехала ў Маскву

Чэхія загадала Наталлі Судлянковай пакінуць краіну, але яна сама магла абраць, куды ехаць.

https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3518351
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Палякі зрабілі лятаючы матацыкл Volonaut Airbike — быццам з «Зорных войнаў»!

Ён лётае дзякуючы рэактыўнай цязе і можа разганяцца да 200 км/г. Унутры ўбудаваная спецыяльная сістэма стабілізацыі — каб на ім было прасцей трымаць раўнавагу.

Корпус зрабілі з карбону з дапамогай 3D-друку — таму ён у сем разоў лягчэйшы за звычайны матацыкл. Продажы павінны пачацца ўжо вельмі хутка, але дакладную дату стваральнікі пакуль не называюць.
Прэзідэнт Польшчы ўручыў ордэны Белага Арла

Ордэн Белага Арла — найстарэйшая і найбольш каштоўная польская дзяржаўная ўзнагарода. Яна ўручаецца выключным людзям за іх дзейнасць на карысць Польшчы.

https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3518379
Еўропа пачала канфіскацыю актываў расіян

Брусельскі разліковы дом Euroclear перадасць першыя мільярды еўра заходнім кампаніям. Гэта павінна быць кампенсацыяй за страты, якія панеслі еўрапейскія інвестары ў Расіі. Размова ідзе пра тры мільярды еўра.

https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/3518476
«Скарбніца Мелоні» — апублікаваны спіс замежных падарункаў для кіраўніцы італьянскага ўрада

Скарбніца Мелоні — гэта назва пакоя, дзе захоўваюцца падарункі, атрыманыя кіраўніцай італьянскага ўрада за больш чым 30 месяцаў яе знаходжання на пасадзе.

https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/3518480
У Каралеўскіх Лазенках прапануюць праграму на майскія святы, сёння мерапрыемствы бясплатныя

Дзяцей і дарослых чакаюць мерапрыемствы пад адкрытым небам і ў гістарычных інтэр'ерах. Сярод іх сустрэчы з рэканструктарамі ў школе афіцэрскіх кадэтаў.

https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3518546
Пуцін казаў пра заканчэнне вайны ва Украіне. І згадаў пра ядзерную зброю

Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю расійскаму дзяржаўнаму тэлебачанню заявіў, што Расія мае сілы і сродкі, каб давесці вайну супраць Украіны да «лагічнага завяршэння».

https://www.polskieradio.pl/396/9758/Artykul/3518577