Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy
368 subscribers
17.8K photos
78 videos
16K links
Самыя цікавыя навіны Беларускай службы Польскага радыё ў зручным фармаце
Download Telegram
СМІ: Ранг перамоў у Лондане паніжаны з-за адмовы Украіны прызнаць Крым расійскім

Міністры замежных спраў ЗША і Вялікабрытаніі Марка Рубіа і Дэвід Лэмі не возьмуць удзел у сустрэчы, як меркавалася раней. Як паведамляе Sky News, таксама паніжаны статус дэлегацый з Францыі і Германіі.

https://www.polskieradio.pl/396/9758/Artykul/3514058
Удалося спыніць распаўсюд агню ў Бебжанскім нацыянальным парку

Пажар у Бебжанскім нацыянальным парку здарыўся ў нядзелю. Да гэтага часу агонь ахапіў прыкладна 450 гектараў парку. Што стала прычынай пажару, невядома, гэта высвятляюць службы.

https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3514042
Славу Камісаранку пазбавілі расійскага грамадзянства

У Беларусі Камісаранка ўключаны ў «спіс тэрарыстаў». Яго завочна асудзілі на шэсць гадоў па палітычных артыкулах.

https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3514062
Апошняя бітва Папы Францішка. У Ватыкане была вялікая спрэчка за грошы

Рэфармаванне ватыканскіх фінансаў было адной з амбіцый нядаўна памерлага Францішка. Папа таксама хацеў змагацца з вобразам краіны як месца, поўнага таямніц і злоўжыванняў.

https://www.polskieradio.pl/396/7814/Artykul/3514040
Маці абвінавацілі ў замаху на забойства 14-гадовага сына

Следчыя ўстанавілі, што ў 2024 годзе маці Кацпера трымала яго ў ізаляцыі ў цёмных пакоях больш за пяць месяцаў. Яна пакідала яго аднаго на шмат дзён без належнага харчавання, не сачыла за яго асабістай гігіенай. Ён важыў усяго 9,8 кг, быў абязводжаны і галодны, меў мноства пролежняў і бруду.

https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3514129
Прымушаны да бацькоўства мужчына хоча адсудзіць у клінікі in vitro грошы. Беспрэцэдэнтны выпадак у Польшчы

Мужчына разам са сваёй партнёркай вырашыў скарыстацца паслугамі клінікі in vitro (ЭКА) і замарозіць эмбрыён, а пасля іх разрыву даведаўся, што стане бацькам. Цяпер ён разглядае магчымасць падаць у суд на клініку.

https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3514051
Адбор да аднаго з найпрэстыжнейшых конкурсаў свету ўжо ідзе ў Варшаве

Адборачныя туры да 19-га конкурсу імя Шапэна пачнуцца ў сераду і працягнуцца да 4 мая. Адборачнае журы пад старшынствам прафесара Пятра Палечнага абяруць каля 80 піяністаў, якія выступяць на конкурсе Шапэна ў кастрычніку.

https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/3514141
Ад сёння да пятніцы вернікі могуць развітвацца з памерлым Папам у базіліцы Святога Пятра

У дзевяць раніцы пачаўся рытуал пераносу труны з капліцы Святой Марты, дзе жыў Папа, у Ватыканскую базіліку.

https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/3514117
Візіт Святланы Ціханоўскай у ЗША адбудзецца 1–7 траўня

Дэмакратычная лідарка плануе сустрэцца як з прадстаўнікамі адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа, так і з кангрэсменамі.

https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3514230
Міністр Сікорскі ў праграмнай прамове пра Беларусь: «Мы не губляем надзеі, хоць мы і не наіўныя»

Сярод іншага, міністр далажыў, што завяршаецца будаўніцтва новай амбасады ў Мінску.

https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3514246
Латвію непакоіць свабоднае перамяшчэнне па Шэнгенскай зоне турыстаў з РФ і Беларусі

«Давайце будзем рэалістамі — што азначае наплыў турыстаў з Расіі і свабоднае перамяшчэнне па Шэнгенскай зоне? На мой погляд, гэта пагроза ўнутранай бяспецы».

https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3514257
Міністэрства адукацыі Польшчы рыхтуе рэвалюцыю — справа тычыцца наведвальнасці заняткаў

Ведамства хоча, каб не 50%, а 25% неапраўданых прагулаў у школе прыводзілі да некласіфікацыі.

https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3514121
Адміністрацыя Дональда Трампа адмаўляецца ад расследавання расійскіх ваенных злачынстваў ва Украіне

Адміністрацыя Прэзідэнта ЗША таксама прыпыніла намаганні па дапамозе Кіеву ў пошуку ўкраінскіх дзяцей, выкрадзеных у Расію падчас вайны.

https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/3514331
Эксперт: Выбары ў Беларусі і Польшчы — гэта супрацьлеглыя полюсы

У Польшчы праходзіць прэзідэнцкая выбарчая кампанія. Лукашэнкаўскія прапагандысты ўжо заявілі, што гэта «выбары без выбару». Чым адрозніваюцца выбары ў Беларусі і Польшчы — размова з палітолагам Аляксандрам Лагвінцом.

https://www.polskieradio.pl/396/7815/Artykul/3514328
Радаслаў Сікорскі Расіі: Замест летуценняў аб панаванні над намі, патурбуйцеся аб тым, як утрымаць Хайшэньвэй

Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што бяспека, росквіт і моц Польшчы залежаць ад таго, наколькі моцная аб'яднаная Еўропа.

https://www.polskieradio.pl/396/7815/Artykul/3514337
Павал Усаў: Найперш прапаганда пужае мігрантамі, а потым Лукашэнка хоча прывезці сотні пакістанцаў

Заявы беларускіх уладаў аб прыцягненні ў краіну 150 тысяч пакістанцаў выклікалі сур’ёзную дыскусію ў грамадстве, актывізавалі дзяржаўную прапаганду, якая пачала тлумачыць пункт гледжання ўлады.

https://www.polskieradio.pl/396/7815/Artykul/3514357
Еўракамісія: Крым — частка Украіны

Так прэс-сакратар Еўракамісіі Гіём Мерсье адказаў на пытанне аб пазіцыі ЕС па паведамленнях прэсы адносна прапановы перадаць Крым Расіі ў рамках магчымых мірных пагадненняў паміж Масквой і Кіевам.

https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/3514373