Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy
403 subscribers
23.8K photos
216 videos
21.2K links
Самыя цікавыя навіны Беларускай службы Польскага радыё ў зручным фармаце
Download Telegram
Рэдакцыйная кухня: пячом крухмальную мазурку на праваслаўны Вялікдзень з кулінарнай кнігі з 1931 года

Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, арыгінальны і смачны велікодны салодкі пачастунак.

https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3670240
🙏2
Выведка Латвіі: У выпадку канфлікту Расіі з краінамі Балтыі, беларускія вайскоўцы будуць удзельнічаць у агрэсіі

Узброеныя сілы Беларусі ў першую чаргу арыентаваныя на абарону ўласнай тэрыторыі і не ўяўляюць непасрэднай пагрозы для Латвіі і НАТА.

https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3670487
🤷‍♂2
Ці заўсёды пасажыр мае права на кампенсацыю за адменены рэйс?

За авіярэйс, адменены з-за недахопу паліва ў аэрапорце, пасажыры маюць права на вяртанне кошту білета і выдаткаў на падарожжа, але не маюць права на кампенсацыі.

https://www.polskieradio.pl/396/7814/Artykul/3670514
У Закапанэ адбыліся спартыўныя спаборніцтвы на старадаўніх лыжных прыладах

Удзельнікі спаборнічалі на рыштунку мінулых эпох, іх ацэньвалі не толькі за хуткасць, але і за стыль язды, адзенне і лыжныя прылады.

https://www.polskieradio.pl/396/7713/Galeria/3670475
👍3
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс прыбыў у Венгрыю напярэдадні выбараў

Гэткі крок успрымаецца, як доказ падтрымкі Віктара Орбана з боку амерыканскай адміністрацыі.

https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/3670497
🤮4👏1
З заўтрашняга дня павышаецца кошт брытанскіх візаў

Эксперты раяць заплаціць за дакументы сёння да поўначы, то бок да ўступлення змяненняў у сілу.

https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3670472
😁2
«Фідэс прамыў мазгі венграм. Яны забыліся пра савецкую акупацыю»

Унучка Імрэ Надзя, рэвалюцыйнага лідара 1950-х гадоў, якога пакаралі смерцю за супраціў Маскве, крытычна выказалася пра Віктара Орбана.

https://www.polskieradio.pl/396/7815/Artykul/3670560
Украіна стала галоўнай тэма парламенцкіх выбараў у Венгрыі

Кіроўная партыя «Фідэш» Віктара Орбана ўпершыню за 16 гадоў можа страціць уладу, якую імкнецца пераняць апазіцыйная партыя «Ціса» на чале з Петэрам Мадзьярам. Орбан бароніцца, палохаючы венграў Украінай.

https://www.polskieradio.pl/396/7815/Artykul/3670599
👏1
Рэкордная колькасць траўмаў фіксавалася зімой у Польшчы

Эксперты звяртаюць увагу, што палякі ўсё часцей спрабуюць адстойваць свае правы і патрабуюць кампенсацыі за няшчасныя выпадкі.

https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3670641
👍1😢1
Вайна наратываў. Іран і ЗША адначасова абвяшчаюць перамогу

Аднак разбурэнні ў Іране і дзяржавах Персідскага заліва павялічваюцца, растуць таксама выдаткі ЗША, звязаныя з канфліктам.

https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/3670550
👏1
Вучні Першай беларускай анлайн школы праходзяць урокі дабрыні з Аляксандрам Маляванычам

«Мы ствараем умовы для беларускіх дзяцей — каб яны калісьці вярнуліся і ведалі ўсё тое, што павінны ведаць пра родную зямлю».

https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3670661
7
Што рабіць са старымі аўташынамі?

У Польшчы забараняецца выкідваць старыя шыны ў смеццевыя кантэйнеры, і абсалютна нельга пакідаць іх у лесе. Такія дзеянні могуць прывесці да штрафаў да 5000 злотых.

https://www.polskieradio.pl/396/7814/Artykul/3670548
Еўракамісія: Напад на аднаго з нашых членаў – гэта напад на ўвесь Еўрапейскі Саюз

Нагадаем, прэс-сакратар Крамля Марыя Захарава раней заявіла, што Расія вынесла папярэджанне краінам Балтыі за тое, што яны нібыта дазволілі Украіне скарыстаць сваю паветраную прастору для нападаў на расійскую тэрыторыю.

https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/3670653
👏2
У Літву з Беларусі вярнуліся 679 фур

Паводле літоўскіх перавозчыкаў, страты ад сітуацыі склалі да 22 мільёнаў еўра.

https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3670830
👏1
ЗША і Іран дамовіліся пра двухтыднёвае перамір’е

Перамовы паміж бакамі павінны адбыцца 10 красавіка ў Ісламабадзе. Ізраіль, паводле паведамленняў СМІ, таксама далучыцца да часовага спынення ўдараў, за выключэннем тэрыторыі Лівана.

https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/3670835
👏1🤣1
Ёсць спыненне агню, але міру няма

Вырашальныя перамовы павінны адбыцца ў Ісламабадзе, дзе запланаваныя прамыя сустрэчы паміж дэлегацыямі абедзвюх краін. Іх вынік вызначыць, ці цяперашняе спыненне агню пераўтворыцца ў трывалы мір.

https://www.polskieradio.pl/396/7815/Artykul/3670890
Урад Польшчы: Пакуль не плануем адмаўляцца ад рэгулявання цэн на паліва

Перамір'е паміж ЗША і Іранам ужо адбіваецца на еўрапейскім рынку — у партовым рэгіёне ARA (Амстэрдам–Ротэрдам–Антвэрпэн) таннее гатовае паліва.

https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3670920
👏1