MovaMed 1-ы занятак. Запіс ад 16.03.2021
«Навошта нам беларуская мова» А. Вітушка
https://youtu.be/4FHwBeOevM0

YouTube
MovaMed 1-ы занятак 16.03.2021. Навошта нам беларуская мова. А.Вітушка
Скрынінг коларэктальнага раку (КРР) — Тэма наступнага занятку
Коларэктальны рак займае першае месца ў структуры анкалагічнай захворваемасці ў еўрапейскім рэгіёне. Міжнародная анкалагічная супольнасць адзначае сакавік як месяц барацьбы з коларэктальным ракам. Неабходнасць маштабнага асвятлення праблемы лекары бачаць у тым, што своечасова выяўлены КРР і яго папярэднікі вылечныя.
Ці працуе ў Беларусі дзяржаўная праграма скрынінгу КРР? Што варта рабіць у мэтах прафілактыкі і ранняй дыягностыкі КРР?
На гэтае і іншыя пытанні мы спадзяемся атрымаць адказ на нашым наступным занятку.
https://telegra.ph/Kolarehktalny-rak-KRR-03-20

Telegraph
Коларэктальны рак (КРР)
Коларэктальны рак (КРР) займае першае месца ў структуры анкалагічнай захворваемасці ў еўрапейскім рэгіёне. Міжнародная анкалагічная супольнасць адзначае сакавік як месяц барацьбы з коларэктальным ракам. Неабходнасць маштабнага асвятлення праблемы лекары бачаць…
Шаноўныя сябры! Давайце разам ствараць сучасную беларускую медычную мову!
Як правільна па-беларуску: кóланаскапія, калóнаскапія ці кáланаскапія? Адзначце ваш варыянт у апытанні ніжэй і напішыце ў каментарах, чаму вы так думаеце 🧐
Дарэчы, знайшлася памылка ў папярэднім пасце 😊 Заняткі (навучальныя), як дзверы - толькі множны лік. Нават, калі гэта адна пара. Занятак - "занятие, дело".
Трэба было напісаць: "Тэма наступных заняткаў - Скрынінг коларэктальнага раку"
Рабіце, калі ласка, нам далікатныя заўвагі 😊

MovaMed
Шаноўныя сябры! Давайце разам ствараць сучасную беларускую медычную мову! Як правільна па-беларуску: кóланаскапія, калóнаскапія ці кáланаскапія? Адзначце ваш варыянт у апытанні ніжэй і напішыце ў каментарах, чаму вы так думаеце 🧐 Дарэчы, знайшлася памылка…
Як на вашу думку правільна гаварыць па-беларуску?
Anonymous Poll
56%
кóланаскапія
13%
калóнаскапія
31%
кáланаскапія
Эндаскапічнае даследаванне тоўстай кішкі па-беларуску называецца КОЛАНАСКАПІЯ.
Мы пракансультаваліся ў двух мовазнаўцаў: Надзеі Старавойтавай і Вінцука Вячоркі:
1. Гэты тэрмін разглядаецца як складанае слова і падлягае правілам правапісу апошніх.
2. Націск у 2-й частцы прыпадае на 2-і склад, значыць, у 1-й частцы абавязковы пабочны націск. 3. Першая частка ад грэка-лац. κόλον/colon, націск на 1-ы склад. Адпаведна пішам коланаскапія.
Коланаскапія - галоўнае!!! у скрынінгу коларэктальнага раку. Гэта было тэмай апошніх заняткаў MovaMed. Чакайце на канале матэрыялы з заняткаў.

Скрынінг коларэктальнага рака. Прэзентацыя.
https://drive.google.com/file/d/1Nr8OiE76i6n7sfSBa6OamiNjkK604ZW-/view?usp=sharing

Google Docs
скрынінг КРР.pptx
Шаноўныя сябры! Са святам! Жыве Беларусь!
Дваццаць пятага сакавіка —
Годны дзень
Беларускай дзяржавы.
Веснаплынных вятроў талака
Пыл з кароны атрэсла іржавы.
Шматавалі нас досыць арлы
І з адной, і з дзвюма галавамі.
Мы не з нейкай бязроднай імглы,
Нас вякі як сваіх
Гадавалі.
Мы — ратаі святла,
Крывічы,
Верхачы неўміруючай Пагоні.
Маладзік сакалом на плячы,
Гартны меч у цвярдое далоні.
Лучыць нашыя мары рака
Бел-чырвона-белага сцяга.
Дваццаць пятага сакавіка —
Наша свята,
Пароль
І прысяга!
Рыгор Барадулін
Дваццаць пятага сакавіка —
Годны дзень
Беларускай дзяржавы.
Веснаплынных вятроў талака
Пыл з кароны атрэсла іржавы.
Шматавалі нас досыць арлы
І з адной, і з дзвюма галавамі.
Мы не з нейкай бязроднай імглы,
Нас вякі як сваіх
Гадавалі.
Мы — ратаі святла,
Крывічы,
Верхачы неўміруючай Пагоні.
Маладзік сакалом на плячы,
Гартны меч у цвярдое далоні.
Лучыць нашыя мары рака
Бел-чырвона-белага сцяга.
Дваццаць пятага сакавіка —
Наша свята,
Пароль
І прысяга!
Рыгор Барадулін
Скрынінг коларэктальнага раку.
Відэа з другіх заняткаў.
Лекарка-эндаскапістка Вольга Букач
https://youtu.be/bYgE8nt7TjI
Відэа з другіх заняткаў.
Лекарка-эндаскапістка Вольга Букач
https://youtu.be/bYgE8nt7TjI
YouTube
Скрынінг коларэктальнага рака. В.Букач.
Добры дзень, шаноўныя калегі!
На гэтым тыдні заняткаў MovaMed не будзе 😔
Тэма "Востры жывот" выявілася больш складанаю і патрабуе дадатковых кансультацый з мовазнаўцамі.
Таму запрашаем далучацца ў панядзелак, 29 сакавіка да лекцыі «Пасляаперацыйныя ліхаманкі» на канале Рупар БДМУ.
Падчас падрыхтоўкі прэзентацыі "Востры жывот" узнялося спадарожнае пытанне па такім статыстычным паказніку, як "Пасляаперацыйная лятальнасць". Гэты паказчык выкарыстоўваецца для ацэнкі дзейнасці хірургічнай службы. Ён вылічваецца як суадносіны ліку памерлых пасля аперацыі з агульнай колькасцю апераваных (у %).
Лекары хірургічных спецыяльнасцяў ведаюць, як кіраўніцтва ўстаноў аховы здароўя Рэспублікі Беларусь патрабуе трымаць гэты паказнік на патрэбным ім узроўні. Хірургі таксама ведаюць, як гэты паказнік можна законна палепшыць. Напрыклад, запісаць біяпсію пры эндаскапічным даследаванні як аперацыю, тым самым павялічыўшы агульны лік аперацый.
Як вы лічыце: ці мае паказнік пасляаперацыйнай лятальнасці ў ацэнцы дзейнасці хірургічнай службы практычнае значэнне? Калі мае, дык якое? Дарэчы, пошук паказніка пасляаперацыйнай лятальнасці ў статыстыцы суседняй Польшчы не даў станоўчых вынікаў. Затое ён ёсць у статыстыцы Расійскай Федэрацыі. Напішыце, калі ласка, вашае меркаванне ў каментарах. Паспрабуйце па-беларуску 😊

Forwarded from Рупар БДМУ/ Рупор БГМУ
Лекторый. Выпуск 2
Тэма: «Пасляаперацыйныя ліхаманкі»
🔴 Заўтра (пн, 29.03) а 19:00 лекар-хірург Святлана Клімук прачытае лекцыю па тэме пасляаперацыйных ліхаманак у прамым эфіры на нашым YouTube-канале.
Пасляаперацыйны дагляд — ключавы для выжывання пасля нават самага бліскуча зробленага ўмяшальніцтва. Нават калі ўсё праходзіць без ускладненняў, дзень ці два з лёгкай тэмпературай — гэта, бадай, нармальна. А калі ліхаманка стаецца знакам бяды? Будзем разбірацца разам! 🚑
https://youtu.be/jQ9FpmGWY6Q

ЛЕКТОРЫЙ. РУПАР БДМУ. Пасляаперацыйныя ліхаманкі. Святлана Клімук
Святлана Клімук, лекар-хірург, чытае лекцыю пра пасляаперацыйныя ліхаманкі на YouTube-канале Рупара БДМУ.
Падпісвайцеся на нас у сацсетках:
Telegram: https://t.me/ruparbdmu
Instagram: https://www.instagram.com/ruparbdmu/

Рыхтуемся да тэмы "Востры жывот"
Боль часта з'яўляецца асноўным сімптомам у клінічнай карціне мноства захворванняў.
Падчас вострай катастрофы ў чэраўнай паражніне (перфарацыйны перытаніт) інтэнсіўнасць болю ад самага пачатку вельмі высокая і імкліва нарастае.
Хранічны вісцэральны (нутравы) боль мае прыступападобны характар — павольна нарастае і затым паступова цішэе. Напрыклад, пры абвастрэнні язвавай хваробы, хранічнага панкрэатыту.
Для хворых з вострымі колькамі ў жываце (жоўцевай, кішачнай, ныркавай) характэрны боль, які па-расейску мы называем «схваткообразная боль». Гэта боль, які то ўзмацняецца, то слабее на працягу невялікага прамежку часу.
У слоўніку Насовіча ёсць «родовые схватки» — «пярэймы», «патугі».
На вашую думку, як варта па-беларуску называць «схваткообразную боль» пры ныркавай коліцы?

У аўторак 6 красавіка наступныя заняткі MovaMed.
Тэма: «Востры жывот»
Пад тэрмінам "востры жывот" разумеюць шэраг вострых хірургічных захворванняў ворганаў чэраўнай паражніны, якія маюць шмат агульных прыкмет і патрабуюць, як правіла, тэрміновага хірургічнага ўмяшання.
Мы паспрабуем разгледзець асноўныя прычыны вострага жывата ў парадку іх ургентнасці. Чакаецца шмат спрэчнай лексікі :)
Жадаючыя далучыцца да заняткаў, калі ласка, напішыце ў бот вашае імя, прозвішча і спасылку на акаўнт у сацыяльнай сетках, дзе мы зможам з вамі звязацца.

Добры дзень! Пакуль мы рыхтуем матэрыялы з учорашніх заняткаў, прапануем абмеркаваць яшчэ адзін тэрмін, які выклікаў спрэчкі. Па-расейску - «недостаточность»: сердечная, почечная.
Мовазнаўцы прапануюць выкарыстоўваць слова «няздатнасць». Падчас дыскусіі лекары выказалі меркаванне, што «недастатковасць» лепш пасуе для медычнага тэрміну.
Каментар мовазнаўцы: «У слоўніках 1990-х гадоў абгрунтавана разьмяжоўваецца „нястача“ матэрыяльная (напр. вітамінная -- vitamin deficiency) і „няздатнасьць“ функцыянальная (напр. сэрцавая -- heart failure). У расейскай мове „недостаточность“ надта шматзначная, „недастатковасьць“ -- грувасткая калька зь яе, лепш глядзець на іншыя мовы.»
Цікава пачуць вашае меркаванне. Пішыце ў каментарах, калі ласка.

Востры жывот. Прэзентацыя
Зміцер Маркелаў
https://drive.google.com/file/d/1W4bHoiOOxnHpYmsu8ujhnZ_X5qNRK4Mm/view?usp=sharing
Зміцер Маркелаў
https://drive.google.com/file/d/1W4bHoiOOxnHpYmsu8ujhnZ_X5qNRK4Mm/view?usp=sharing
Google Docs
Востры жывот.pptx
Каманда MovaMed не магла застацца ў баку ад акцыі #сборнаяЗОЖ, якую распачалі беларускія спартоўцы. Яны заклікалі беларусаў пазбавіцца шкодных звычак і далучыцца да спорту.
Мы дадалі: «Mens sana in corpore sano» - «Здаровы дух у здаровым целе». І зладзілі паездку ў музей «Стары Менск», які месціцца за 8 км ад МКАД на берагах летапіснай ракі Менкі. Шмат хто з нас здзівіўся, але менавіта тут знаходзіўся старажытны Менск у Х стагоддзі, калі яшчэ не было ні Варшавы, ні Вільні, ні Масквы. Мы наведалі музей, дзе на свае вочы ўбачылі прадметы побыту Х-ХІ стагоддзя, знойдзеныя тут на археалагічных раскопках. Шахматы конь ХІ стагоддзя яшчэ раз даказаў нам, які здаровы дух быў у старажытных беларусаў :)
#MensSanaInCorporeSano
http://www.starymensk.by

Photo
Беларускія медыкі падтрымліваюць беларускіх спартоўцаў у намаганні, каб беларусы сталі здаровай нацыяй. Мы ведаем, хто складае асноўны кантынгент пацыентаў хуткай дапамогі і прыёмных пакояў беларускіх шпіталяў. Хто займаў большасць рэанімацыйных коек у дакавідныя часы.
Нажаль, алкагалізацыя беларусаў - даўно не медычная, а сацыяльная праблема. Каб вырашыць праблему, трэба пачаць аб ёй гаварыць па-беларуску 🙂
Мы запрашаем беларускіх медыкаў выступіць на тэму здаровага ладу жыцця на нашым канале. Гэта могуць быць артыкулы, невялікія заметкі, прэзентацыі, выступы на нашых занятках. Альбо мы арганізуем анлайн-лекцыю на канале. Калі ласка, дасылайце свае прапановы нам у бот @MovaMedBot.

Слоўнік па тэмах «Скрынінг коларэктальнага рака» і «Востры жывот»
Добры дзень, шаноўныя калегі! Выкладаем слоўнік, які атрымаўся пасля кансультацый з мовазнаўцамі і нашых дыскусій на занятках па тэмах «Скрынінг коларэктальнага рака» і «Востры жывот».
Пішыце ў каментарах вашыя меркаванні і заўвагі!