MovaMed
147 subscribers
24 photos
5 files
26 links
Ініцыятыва для пашырэння выкарыстання беларускай мовы ў медыцыне.
Пішыце ў бот: @MovaMedBot
Download Telegram
Добры дзень! Пакуль мы рыхтуем матэрыялы з учорашніх заняткаў, прапануем абмеркаваць яшчэ адзін тэрмін, які выклікаў спрэчкі. Па-расейску - «недостаточность»: сердечная, почечная.

Мовазнаўцы прапануюць выкарыстоўваць слова «няздатнасць». Падчас дыскусіі лекары выказалі меркаванне, што «недастатковасць» лепш пасуе для медычнага тэрміну.

Каментар мовазнаўцы: «У слоўніках 1990-х гадоў абгрунтавана разьмяжоўваецца „нястача“ матэрыяльная (напр. вітамінная -- vitamin deficiency) і „няздатнасьць“ функцыянальная (напр. сэрцавая -- heart failure). У расейскай мове „недостаточность“ надта шматзначная, „недастатковасьць“ -- грувасткая калька зь яе, лепш глядзець на іншыя мовы.»

Цікава пачуць вашае меркаванне. Пішыце ў каментарах, калі ласка.
Востры жывот. Прэзентацыя

Зміцер Маркелаў

https://drive.google.com/file/d/1W4bHoiOOxnHpYmsu8ujhnZ_X5qNRK4Mm/view?usp=sharing
Востры жывот

Відэа з заняткаў 06.04.21

Лектар: Зміцер Маркелаў, хірург

https://youtu.be/5d7L9XhKbGk
Каманда MovaMed не магла застацца ў баку ад акцыі #сборнаяЗОЖ, якую распачалі беларускія спартоўцы. Яны заклікалі беларусаў пазбавіцца шкодных звычак і далучыцца да спорту.

Мы дадалі: «Mens sana in corpore sano» - «Здаровы дух у здаровым целе». І зладзілі паездку ў музей «Стары Менск», які месціцца за 8 км ад МКАД на берагах летапіснай ракі Менкі. Шмат хто з нас здзівіўся, але менавіта тут знаходзіўся старажытны Менск у Х стагоддзі, калі яшчэ не было ні Варшавы, ні Вільні, ні Масквы. Мы наведалі музей, дзе на свае вочы ўбачылі прадметы побыту Х-ХІ стагоддзя, знойдзеныя тут на археалагічных раскопках. Шахматы конь ХІ стагоддзя яшчэ раз даказаў нам, які здаровы дух быў у старажытных беларусаў :)

#MensSanaInCorporeSano
http://www.starymensk.by
MovaMed
Photo
Беларускія медыкі падтрымліваюць беларускіх спартоўцаў у намаганні, каб беларусы сталі здаровай нацыяй. Мы ведаем, хто складае асноўны кантынгент пацыентаў хуткай дапамогі і прыёмных пакояў беларускіх шпіталяў. Хто займаў большасць рэанімацыйных коек у дакавідныя часы.

Нажаль, алкагалізацыя беларусаў - даўно не медычная, а сацыяльная праблема. Каб вырашыць праблему, трэба пачаць аб ёй гаварыць па-беларуску 🙂

Мы запрашаем беларускіх медыкаў выступіць на тэму здаровага ладу жыцця на нашым канале. Гэта могуць быць артыкулы, невялікія заметкі, прэзентацыі, выступы на нашых занятках. Альбо мы арганізуем анлайн-лекцыю на канале. Калі ласка, дасылайце свае прапановы нам у бот @MovaMedBot.
Слоўнік па тэмах «Скрынінг коларэктальнага рака» і «Востры жывот»

Добры дзень, шаноўныя калегі! Выкладаем слоўнік, які атрымаўся пасля кансультацый з мовазнаўцамі і нашых дыскусій на занятках па тэмах «Скрынінг коларэктальнага рака» і «Востры жывот».

Пішыце ў каментарах вашыя меркаванні і заўвагі!
MovaMed
Photo
Слоўнік. КРР, Востры жывот.pdf
70.4 KB
А вось pdf-файл слоўніка, каму так зручней 🙂
У сераду 21 красавіка а 19:00 — наступныя заняткі MovaMed. Яны адбудуцца анлайн!

Тэма: «Атручванні псіхаактыўнымі рэчывамі: сімптомы, дапамога»

Выступоўца — урач-псіхіятр-нарколаг, кандыдат медычных навук Уладзімір Пікірэня

З лекцыі слухачы змогуць даведацца, ці актуальная праблема наркаспажывання ў Беларусі і якія рэчывы карыстаюцца найбольшым попытам у нашай краіне.
Уладзімір распавядзе:
• як зручна класіфікаваць псіхаактыўныя рэчывы з клінічнага пункту гледжання;
• якая можа быць дапамога пры атручваннях псіхаактывамі ў залежнасці ад таго, што было ўжыта;
• чым адрозніваецца злоўжыванне ад залежнасці і чаму іх трэба адрозніваць;
• якія ёсць рызыкі ад ужывання наркотыкаў і што такое «праграмы зніжэння шкоды»
• што накое «Новыя наркотыкі» і чым яны адрозніваюцца ад старых.

Пасля лекцыі Ўладзімір адкажа на пытанні, якія паступяць падчас трансляцыі.

Чакаем вас на трансляцыі! Спасылка будзе пазней 😊
Раней, у сівую мінуўшчыну, людзі «тырчалі» з дапамогай прэпаратаў ці рэчываў. Бухло, тытунь, грыбочкі-псілацыбы, ганджубас-мурава, апіяты, морфій, герыч. Яны «хадзілі па вене» і «нюхалі». Яны палілі люльку і глыталі таблетачкі. Усё гэта ўзаемадзейнічала з мозгам, сасудамі, нервовай сістэмай, сэрцам, прыгнятала, узбуджала, правакавала нейкія там гармоны.
Галоўнае: наркотыкі можна было памацаць. Марачкі-ЛСД, эфедрынчык, спіды. Цудадзейныя дарожкі і шышачкі, празрыстыя пакецікі з канабіноідамі, сінтэтычны спайс у папяровых канверціках з паэтычнымі назвамі. Нават клей «Мамент» быў для іх брамай у «Дзіўны новы свет». Чалавек прагна аглядаў наваколле ў пошуках торча. У маках ён бачыў опій, у чырвоных мухаморах - псілацыбін, у каноплях - канабіноіды, у Erythroxylon coca - коку. Ён жор, калоўся, удыхаў і губіў сваё цела, свой мозг, сваю нервовую сістэму. Тыя цёмныя часы мінулі.

Віктар Марціновіч, «Мова»
Заўтра, ср 21.04 а 19:00 адбудзецца лекцыя анлайн у простым эфіры на YouTube

Тэма: «Атручванні псіхаактыўнымі рэчывамі: сімптомы, дапамога»
Лектар: Урач-псіхіятр-нарколаг, кандыдат медычных навук Уладзімір Пікірэня

https://youtu.be/z8vOpafthCk
MovaMed
Спасылка на трансляцыю: https://youtu.be/z8vOpafthCk
Мы ўжо ў эфіры!

Задавайце свае пытанні лектару ў чаце на ютубе 😊
Дзякуй Уладзіміру Іванавічу і ўсім, хто глядзеў сённяшнюю трансляцыю!

Запіс лекцыі будзе даступны на канале, калі завяршыцца апрацоўка відэа 🎥
Лекцыю Ўладзіміра Пікірэні ўжо можна паглядзець на нашым YouTube-канале. Відэа дыскусіі і лексічны слоўнік з'явяцца неўзабаве.

Лекцыя будзе цікава не толькі медыкам. Бо праблема наркаспажывання і атручвання псіхаактыўнамі рэчывамі далёка не медычная.

У беларускім грамадстве выпрацаўвалася агрэсіўнае стаўленне да спажыўцоў забароненых псіхаактыўных рэчываў. Нават лекары карыстаюцца стыгматызуючым тэрмінам «злоўжыванне», які мае негатыўную маральную адзнаку і не мае адносінаў да медыцыны.

Калі мы хочам жыць у краіне, дзе галоўная каштоўнасць — чалавек і яго правы, нам трэба мяняць сваё стаўленне да спажыўцоў псіхаактыўных рэчываў. Тым больш, што самую вялікую сацыяльную рызыку мае легальнае псіхаактыўнае рэчыва — алкаголь. З лекцыі вы даведаецеся пра стратэгію зніжэння шкоды.

P.S. Пачынаючы са жніўня 2020 года некаторыя крамы па продажы забароненых рэчываў, перайшлі на беларускую мову. Як вы думаеце, гэта знак чаго?