ByAction - валанцёрская ініцыятыва ў ЗША
172 subscribers
41 photos
31 links
byaction.org
Валанцёрская ініцыятыва ў ЗША, якая падтрымлівае ахвяр палітычных рэпрэсій з Беларусі
Download Telegram
Сёння быў вызвалены беларус, які правёў пад вартай больш за шэсць месяцаў.

Мы выказваем удзячнасць Ураду ЗША за прадастаўлены прытулак нашаму суайчынніку.

За кожнай перамогай стаіць унёсак многіх прафесіяналаў, неабыякавых людзей, а таксама нашай каманды валанцёраў. Гэта вынік зладжанай сумеснай працы, якую мы вельмі цэнім. Як кажуць, у перамогі шмат бацькоў, а паражэнне заўсёды сірата.

Мы свядома не раскрываем імёны і падрабязнасці тых, каму дапамагаем. Павага да прыватнасці, бяспекі і годнасці людзей для нас прынцыповая. Мы строга прытрымліваемся этычных нормаў. Гэта не проста словы, а аснова нашай працы.

Вы заўсёды можаце звярнуцца да валанцёраў ByAction за дапамогай.

З павагай, валанцёры ByAction. Беражыце сябе!

email: office@byaction.org
Tel: 971-901-02-03; 971-801-01-02;
Telegram: @yauheni
Signal: Byaction.97
9717👍10🔥3🤝3
ICE обязано сообщать консульствам о задержании граждан некоторых стран

Многие не знают, что если ICE задерживает иностранного гражданина, оно может уведомить консульство страны его гражданства.

Для граждан некоторых стран такое уведомление является обязательным. Это означает, что ICE должно сообщить консульству о задержании человека независимо от его желания или согласия (Mandatory Consular Notification).

Согласно внутренней политике ICE и положениям Венской конвенции о консульских отношениях (VCCR), ICE должно направить такое уведомление в течение 24–72 часов после задержания.

Это правило применяется к гражданам стран, включенных в специальный список обязательного консульского уведомления. В этот список входят, в том числе: Беларусь, Украина, Молдова, Россия, Армения, Азербайджан, Грузия и Узбекистан и др.

П
олный список стран, для которых консульское уведомление является обязательным согласно 8 CFR 236.1(e), доступен на официальном сайте Государственного департамента США.

Если вашей страны нет в этом списке, ICE должно сообщить вам о праве связаться с консульством. В таком случае уведомление консульства обычно направляется только по вашему запросу.

Полный список стран:
Countries and Jurisdictions with Mandatory Notifications

Политика консульских уведомлений:
Consular notification of detained or arrested foreign nationals

ByAction — гэта валанцёрская ініцыятыва, створаная для падтрымкі беларусаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій у Беларусі і чакаюць прытулку ў ЗША

З павагай, валанцёры
ByAction

Беражыце сябе і сваіх сваякоў!
97😨8🤯6👀42🤔2
Belarus Freedom Forum падрыхтаваў заяву і рэкамендацыі для Кангрэса ЗША адносна рэпрэсіўнага апарату Рэспублікі Беларусь. Мы, валанцёры ByAction.org, мелі гонар прыняць удзел у падрыхтоўцы гэтага дакумента.

Нядаўнія ўмоўныя вызваленні палітвязняў, хоць і далі пэўную гуманітарную палёгку, але гэта не вырашэнне існуючых праблем. Нам патрэбныя сістэмныя рэформы, каб дэмантаваць рэпрэсіўны апарат і спыніць сістэматычны пераслед грамадзян Беларусі з палітычных матываў.

З павагай, валанцёры ByAction. Беражыце сябе!

email: hotline@byaction.org
Tel: 971-901-02-03; 971-801-01-02;
Signal: Byaction.97
97👍154🤝4❤‍🔥2
Яўген Ждановіч, лідар валанцёрскай службы ByAction, разам са сваёй камандай балатуецца ў Каардынацыйную раду ад спіса №5 „Аб'яднаная грамадзянская платформа“.

Галоўная мэта Яўгена Ждановіча — адвакацыя інтарэсаў беларусаў у ЗША, абарона нашых правоў і дасягненне справядлівага стаўлення, каб вярнуць нам пачуццё бяспекі і веру ў будучыню.

Сярод доўгатэрміновых мэт Ждановіча — умацаванне дэмакратычных інстытутаў, развіццё палітычнай культуры і этычнага лідарства, а таксама стварэнне празрыстых правілаў і інстытута рэальнай падсправаздачнасці.

Калі вы падтрымліваеце мэты і працу Яўгена Ждановіча, галасуйце за спіс №5 „Аб'яднаная грамадзянская платформа“. Аддаўшы свой голас за спіс №5 і Яўгена Ждановіча, вы падаяце выразны сігнал: беларусы ў Злучаных Штатах патрабуюць увагі, абароны і рэальных дзеянняў.

Падтрымайце Марыю Яфімаву, Аляксандру Васілевіч і Яўгена Ждановіча, аддаўшы свой голас за „Аб'яднаную грамадзянскую платформу“.

С
сылка на сайт Яўгена Ждановіча: zhdanovichforcc.com

З павагай, валанцёры ByAction.
Беражыце сябе і сваіх родных!
52🔥16👍82😁1
Паводле паведамленняў адміністрацыі прэзыдэнта ЗША, вызваленне палітычных зняволеных «адкладзена на некаторы час».

У сувязі з гэтым, валанцёры ByAction настойліва рэкамендуюць азнаёміцца з даследаваннем BELPOL «Пра рэальны маштаб палітычных рэпрэсій у Беларусі».

Гэтая справаздача дапамагае глыбей зразумець маштабы і сістэмны характар пераследу, з якім па палітычных матывах сёння працягваюць сутыкацца грамадзяне Беларусі.

Таксама звяртаем вашу увагу, што 21 мая Прэзідэнт ЗША Donald J. Trump падпісаў «Continuation of the National Emergency With Respect to Belarus», якім падоўжыў дзеянне рэжыму надзвычайнага становішча ў дачыненні да Беларусі.

Гэты крок адлюстроўвае занепакоенасць урада ЗША дзеяннямі беларускіх уладаў і сведчыць пра тое, што заявы аб паляпшэнні сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і ЗША не знаходзяць пацвярджэння ў афіцыйнай палітыцы Злучаных Штатаў.

Калі ласка, азнаёмцеся з гэтымі дакументамі і абмяркуйце іх са сваім адвакатам, каб ацаніць, якім чынам змешчаная ў іх інфармацыя можа быць выкарыстана ў вашай справе.

Спасылкі на матэрыялы:
1. BELPOL «The real scale of political repressions in Belarus»

2. «Continuation of the National Emergency With Respect to Belarus»

3. US reports delay in freeing more Belarusian prisoners, opposition says

З павагай, валанцёры ByAction.
Беражыце сябе і сваіх родных!
🫶
34👍138🤔1💊1
Праваабарончы цэнтр „Вясна“ падрыхтаваў новы даклад „Схаваныя рэпрэсіі ў Беларусі 2020–2026“

Даследаванне аналізуе, як за апошнія шэсць гадоў кардынальна змяніўся характар пераследу ў краіне. Раней улады дзейнічалі максімальна паказальна, але ў апошнія гады тактыка рэжыму змянілася. Знешні спакой у краіне з’яўляецца ілюзіяй, за якой хаваецца жорсткі і глыбокі ціск.

Мы настойліва просім вас азнаёміцца з гэтым даследаваннем і абмеркаваць з вашым адвакатам, як вы можаце выкарыстаць гэтую інфармацыю ў сваёй справе.

Гэты даклад і іншыя карысныя справаздачы можна знайсці на сайце ByAction.org у раздзеле „Publications“, у артыкуле „Бібліятэка спасылак на справаздачы і матэрыялы“.

Па спасылцы вы знойдзеце даклад на англійскай мове:
https://spring96.org/files/book/en/belarus_hidden_repression_en.pdf

З павагай, валанцёры ByAction. Беражыце сябе!
email: hotline@byaction.org
Tel: 971-901-02-03
971-801-01-02
913👌4👍1
Беларусаў дэпартуюць у Беліз

Мы шукаем інфармацыю пра грамадзян Беларусі, якім іміграцыйны суд у Каліфорніі прызначыў дэпартацыю ў Беліз.

Нам дакладна вядома пра два выпадкі ў аднаго іміграцыйнага суддзі. Калі вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй пра гэтыя ці падобныя рашэнні, калі ласка, звяжыцеся з намі.

Будзем удзячныя за вашую дапамогу!

З павагай, валанцёры ByAction
email: hotline@byaction.org
Tel: 971-901-02-03
971-801-01-02
1😱9🤯4👀3🤨2
ЗША ўсё часцей адмаўляюць беларусам у прытулку

Паводле звестак аналітычнага маніторынгу ByAction, доля ўхваленых запытаў на палітычны прытулак для беларусаў у іміграцыйных судах ЗША няўхільна падае з ліпеня 2025 года.

Невялікі перапынак у гэтым падзенні быў у кастрычніку 2025 года, калі беларускія Дэмакратычныя сілы і сродкі масавай інфармацыі прыцягнулі ўвагу грамадства да затрымання беларусаў у ЗША. Але пасля кароткачасовага паляпшэння становішча колькасць станоўчых рашэнняў ізноў паменшылася.

Найгоршым месяцам для рашэнняў у іміграцыйных судах ЗША стаў травень 2026 года: прытулак ухвалілі толькі ў 22,2% выпадкаў пры 77,8% адмоў. У чэрвені сітуацыя не палепшылася: іміграцыйныя суды задаволілі толькі чатыры запыты, астатнім адмовілі і зацвердзілі дэпартацыю.

Вынік занепакойвае: за першую палову 2026 года адмоў ужо больш, чым за ўвесь 2025 год.

Мы перакананыя, што абарона беларусаў у ЗША патрабуе сістэмнай працы і заклікаем прафесійную супольнасць да згуртавання і дзеянняў.


З павагай, валанцёры ByAction

email: hotline@byaction.org
Tel: 971-901-02-03
971-801-01-02
2😱12🤯105🤝2🤔1
Прыкладна 16% беларусаў, якія чакаюць разгляду справы ў іміграцыйным судзе, ня маюць адвакатa

Мы прааналізавалі ўсе справы беларусаў без адвакатаў, якія чакаюць разгляду. Такія справы складаюць прыкладна 16% ад агульнай колькасці ўсіх іміграцыйных справаў беларусаў.

З верасьня 2025 году ў іміграцыйных судах было разгледжана каля 80 справаў беларусаў без адваката. За 11 месяцаў ніводнага станоўчага рашэньня. Ва ўсіх 80 справах было адмоўлена.

Калі ласка, найміце адваката. Безумоўна, адвакат ня можа гарантаваць перамогу. Больш за тое, без вашага актыўнага ўдзелу і працы з адвакатам ніхто не падрыхтуе справу да суду належным чынам. Але адвакат дапаможа вам прайсьці судовую працэдуру і зьменшыць колькасьць памылак.

Калі ў вас часовыя фінансавыя цяжкасьці, зьвярніцеся па дапамогу да pro bono адваката. На сайце ByAction.org сабралі спасылкі на некалькі сэрвісаў, якія могуць дапамагчы знайсьці бясплатную юрыдычную дапамогу:
https://www.byaction.org/post/pro-bono-immigration-legal-resources

Не разьлічвайце на гуманную і справядлівую сістэму, трэба быць гатовымі пасьлядоўна абараняць свае правы.

З павагай, валанцёры ByAction
email: hotline@byaction.org
Tel: 971-901-02-03; 971-801-01-02
2👍152👌1😨1
Жыццё Кацярыны Бартко ў небяспецы. Ёй патрэбная тэрміновая дапамога.

Кацярына Бартко знаходзіцца ў іміграцыйнай турме ў Канзасе. Пасля перанесенага раку шчытападобнай залозы яна мае патрэбу ў штодзённай тэрапіі і пастаянным медыцынскім кантролі. Падчас утрымання пад вартай яе стан рэзка пагоршыўся. Адсутнасць тэрміновай і належнай дапамогі можа прывесці да мікседэматознай комы і смерці.

Час не церпіць
Мы заклікаем праваабарончыя арганізацыі, палітычных дзеячаў, журналістаў і лідараў грамадскай думкі неадкладна ўмяшацца і запатрабаваць, каб Кацярыне аказалі неабходную медыцынскую дапамогу і забяспечылі належны медыцынскі нагляд.
У гэтай сітуацыі лік можа ісці на гадзіны. Неабходна дзейнічаць зараз, пакуль бяду яшчэ можна прадухіліць.

Калі ласка, не заставайцеся ўбаку. Пашырайце гэтую інфармацыю і звяртайцеся да праваабарончых арганізацый, журналістаў і прадстаўнікоў улады. Кожная гадзіна можа мець значэнне.

Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб захаваць яе жыццё.

Больш інфармацыі пра гэтую справу па спасылках ніжэй:
Belarusian asylum seeker and cancer patient
ABC NEWS 'Terrified': Belarus asylum-seeker's partner fears for her life after months in ICE detention
The Kansas City Star Cancer survivor, pro-democracy activist could die in Kansas ICE prison, supporters say
IBTimes UK Cancer Survivor and Asylum Seeker Faces Potentially Life-Threatening Health Crisis in ICE Detention

З павагай, валанцёры ByAction
email: hotline@byaction.org
Tel: 971-901-02-03; 971-801-01-02
1🙏8🤯2💔2
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💔213🤬2👍1