ByAction - валанцёрская ініцыятыва ў ЗША
184 subscribers
41 photos
31 links
byaction.org
Валанцёрская ініцыятыва ў ЗША, якая падтрымлівае ахвяр палітычных рэпрэсій з Беларусі
Download Telegram
Ведаеце пра затрыманні?
Не маўчыце — паведамляйце!


Калі ласка паведамляйце пра затрыманні, адмовы і дэпартацыі. Вы можаце дзяліцца інфармацыяй ананімна.

ByAction - гэта валанцёрская ініцыятыва па падтрымцы ахвяр палітычных рэпрэссій у Беларусі, якія апынуліся ў Злучаных Штатах

Валанцёрам ByAction дакладна вядома, што з пачатку 2024 года з ЗША былі дэпартаваныя прынамсі 14 грамадзян Беларусі, у тым ліку асобы са статусам сталага рэзідэнта. Таксама было зафіксавана восем выпадкаў Voluntary Departure, у тым ліку два ужо ў 2026 годзе.

Дэпартацыі зафіксаваныя ў наступных гарадах: Philadelphia — 4, Miami — 2, Denver — 2, Atlanta — 1, New Orleans — 1, Newark — 2, Boston — 1, Buffalo (NY) — 1.

Калі ласка, паведаміце нам, калі вам вядомыя выпадкі:
вынясення order of removal;
адмовы ў прытулку (у тым ліку на стадыі апеляцыі);
іміграцыйных затрыманняў грамадзян Беларусі,

Ваша маўчанне робіць праблему нябачнай.

Вы можаце зрабіць гэта ананімна: дастаткова ўказаць ініцыялы і год нараджэння чалавека, якому пагражае дэпартацыя або які быў затрыманы.

Гарачая лінія ByAction:
+1 971-801-01-02
+1 971-901-02-03

Signal: @ByAction.97
e-mail:
hotline@byaction.org
Telegram: @yauheni
56👍95
Сябры,
Мы пішам пра чалавека, які не можа гаварыць за сябе. Аляксандр утрымліваецца ў дэтэншн. Мы змянілі яго імя, каб у выпадку дэпартацыі з ЗША ў Беларусь, не паставіць яго ў яшчэ цяжэйшая становішча з-за палітычнага пераследу. Цяпер мы, валанцёры ByAction збіраем сродкі на аплату паслуг адваката па справе Habeas Corpus petition для Аляксандра.

Аляксандр пакінуў Беларусь і прыехаў у Штаты ў пошуках бяспекі — як многія з нас – але быў затрыманы імміграцыйнай службай у жніўні 2025 і знаходзіцца ў імміграцыйнай турме больш за 6 месяцаў. Імміграцыйный суд адмовіў у палітычным прытулку.

Валанцёры ByAction і сам затрыманы зрабілі ўсё, што было ў іх сілах, але цяпер патрэбная прафесійная дапамога.

Калі ласка, падтрымайце збор. Усе сабраныя сродкі пойдуць выключна на аплату кваліфікаванага імміграцыйнага адваката, які будзе змагацца за правы Аляксандра і дасць яму сапраўдны шанец не апынуцца ў турме Беларусі.

Дадатковая інфармацыя:
Калі мы рыхтавалі гэты збор, мы яшчэ не ведалі, што да нас звернецца сям’я, якая ўтрымліваецца ў турме ўжо больш за пяць месяцаў і будзе вымушаная папрасіць дапамогі. Яны ўжо доўгі час знаходзяцца ў зняволенні, і ў іх скончыліся грошы на commissary (турэмную краму), таму цяпер яны просяць дапамогі. Мы спадзяёмся, што ў межах аднаго збору зможам сабраць сродкі на аплату адваката для Аляксандра, а таксама некалькі сотняў долараў на commissary для гэтай сям’і.

Tax-Deductible Donations

https://www.gofundme.com/f/help-for-a-detained-belarusian
7612🔥2
Вы закрылі збор!
Мы шчыра дзякуем кожнаму, хто падтрымаў гэты збор ByAction! Неабходная сума была сабрана менш чым за 24 гадзіны

Для нас гэта асаблівы момант, бо гэта не толькі падтрымка, але і знак даверу і салідарнасці беларусаў 🫶

Кожны донар можа запытаць справаздачу пра выдаткі праз электронную пошту ✉️: office@byaction.org
88🔥168👌2
Каманда ByAction распрацавала інструмент для пошуку адвакатаў, якія вядуць справы Habeas Corpus у федэральных судах.

ByAction Tracker
аналізуе рэальныя вынікі пададзеных петыцый і дапамагае знайсці самых вопытных адвакатаў у вашым штаце:

▫️ Правярае рэальны досвед і вынікі адвакатаў.
▫️ Аналізуе рашэнні суддзяў.
▫️ Дазваляе фільтраваць дадзеныя па штатах, судовых акругах, юрыдычных фірмах і асобных адвакатах.

Мы не даём рэкамендацый — толькі прадастаўляем аб’ектыўныя дадзеныя, каб вы маглі прыняць узважанае рашэнне.

ByAction Tracker не ў публічным доступе.
Для атрымання дадзеных, калі ласка, звяжыцеся з намі:

✉️ hotline@byaction.org
✈️ Telegram: @yauheni
📱 Signal: @Byaction.97
📞 Лінія падтрымкі: 971-801-01-02
971-901-02-03
978🔥4👌1
Дзень Волі ў Нью-Ёрку!

Валанцёры ByAction запрашаюць усіх беларусаў на сустрэчу 25 сакавіка ў Дзень Волі!

Сёння, калі ўнутры краіны свята забароненае, наш абавязак зрабіць так, каб голас беларусаў гучаў на ўвесь свет і мы запрашаем вас стаць часткай гэтага.

📍 Месца: The Granite Prospect
🏠 Адрас: 1 Brooklyn Bridge Park Greenway, Brooklyn, NY 11201
🕕 Час збору: 6:00pm

Прыходзьце, будзем рады бачыць кожнага!
Бярыце з сабой сцягі!

Жыве Беларусь!


️ Увага!
Га
лоўную святочную імпрэзу ў Нью-Ёрку ладзіць адзел БАЗА — 29 сакавіка 2026 года.
Месца: Грамадская зала сабору Св. Кірылы Тураўскага
Адрас: 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY 11217
4👍93🔥3👌2
Беларусы Нью-Ёрка і валанцёры ByAction віншуюць усіх з Днём Волі!

Няхай свабода, праўда і салідарнасць застаюцца з намі кожны дзень. Будзьма беларусамі!

Жыве Беларусь! 🇧🇾
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
9716🔥8👍3
3 красавіка 2026 года суд Ушацкага раёна Віцебскай вобласці прызнаў Instagram-акаўнт валанцёрскай ініцыятывы ByAction экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Раней, 5 сакавіка 2026 года, суд Цэнтральнага раёна Мінска прыняў падобнае рашэнне адносна сайта, электроннай пошты, Telegram-канал і Threads, і кантакт у Signal ініцыятывы ByAction.

Папярэджваем пра рызыкі і магчымую небяспеку падпіскі і супрацоўніцтва з валанцёрамі ByAction.
7👀7🔥5😱4
Мы шукаем Data Engineer (валанцёра або кансультанта). Далучайцеся!

Калі ў вас ёсць досвед працы з ETL/ELT, data pipelines, data modeling, Python, NoSQL, ClickHouse, Redis, Airbyte, Apache Airflow - калі ласка, напішыце ці дазваніце нам. Калі вы ведаеце такога чалавека, калі ласка, перашліце яму гэты пост.

Мы працуем над аналітычнай сістэмай, якая дапамагае беларусам у крытычных сітуацыях. Гэта рэальны інструмент, які ўжо ўплывае на лёсы людзей.

Зараз нам патрэбна тэхнічная экспертыза і чалавек, які здольны ператвараць дадзеныя ў працуючыя рашэнні.

Няма тэхнічнай экспертызы? Гэта не праблема. ByAction пашырае каманду валанцёраў.

Калі вы гатовы далучыцца да першай праваабарончай ініцыятывы беларусаў у ЗША і дапамагаць суайчыннікам у гэты складаны час, звяжыцеся з намі.
Мы пашыраем каманду валанцёраў і шукаем тых, каму не ўсё адно.

Нам патрэбны вашы таленты, навыкі і досвед.
Вы будзеце рабіць тое, што ўмееце лепш за ўсё, з рэальным уплывам на лёсы людзей. Далучайцеся!

email: office@byaction.org
Telegram: @yauheni
Tel: 971-901-02-03; 971-801-01-02;
97👍105🔥3👀2