ByAction - валанцёрская ініцыятыва ў ЗША
184 subscribers
41 photos
31 links
byaction.org
Валанцёрская ініцыятыва ў ЗША, якая падтрымлівае ахвяр палітычных рэпрэсій з Беларусі
Download Telegram
⚠️ Важная інфармацыя для беларусаў у ЗША ⚠️

За апошнія два тыдні валянтэры ByAction даведаліся пра сем выпадкаў затрыманьня беларусаў у ЗША.

Усе затрыманыя:
- уехалі ў краіну больш за два гады таму,
- знаходзіліся ў легальным іміграцыйным працэсе,
былі затрыманыя падчас выпадковых спыненьняў аўтамабіля.

📍 Затрыманьні адбыліся ў штатах: MN, FL, IL, OK, AZ.
Паводле наяўнай інфармацыі, ніводзін з затрыманых ня меў крымінальнага мінулага (criminal record).
Ніхто з арыштаваных ня думаў, што яго могуць затрымаць.

❗️Не супакойвайце сябе думкай «гэта мяне не датычыцца».

👤 Адзін чалавек ужо вызвалены пад заклад.
Іншыя затрыманыя чакаюць слуханьня па закладзе (bond hearing).

🔴 Рэкамендацыі ад валянтэраў ByAction: будзьце гатовыя да магчымай затрымкі
Каб падрыхтавацца, важна загадзьдзя:
- як мага хутчэй знайсьці грамадзяніна ЗША або пастаяннага рэзідэнта (ўладальніка грын-карты), які зможа стаць вашым паручыцелем;
- падрыхтаваць грошы на заклад, калі паручыцель ня зможа ўнесьці ўсю суму (ад $5,000);
- абмеркаваць са сваім адвакатам умовы падачы хадайніцтва аб закладзе (bond);
- калі ў вас няма адваката - як мага хутчэй знайсьці адваката, гатовага падаць такое хадайніцтва;
- падрыхтаваць лісты падтрымкі ад знаёмых, сяброў і калег (letters of support);
- вывучыць на памяць нумар тэлефона адваката або блізкага чалавека;
- загадзьдзя падумаць, як вы вырашыце свае справы, калі будзеце вымушана адсутнічаць 2-4 тыдні.

⚠️ Калі вы ўехалі праз паўднёвую мяжу (parole, CBP One), верагоднасьць адмовы ў закладзе вельмі высокая.
У такім выпадку будзьце гатовыя абараняць сваю справу ў іміграцыйнай турме да канца працэсу.

Важна, каб ваша справа была максімальна падрыхтаваная:
- абнавіце і падпішыце форму I-589,
- абавязкова абмяркуйце гэта са сваім адвакатам.

📞 Гарачая лінія ByAction для затрыманых і іх сваякоў:
971-801-01-02
971-901-02-03


📧 E-mail: hotline@byaction.org

Калі вам стала вядома пра затрыманьне беларусаў у ЗША, калі ласка, паведаміце пра гэта валянтэрам ByAction.

🖤 Беражыце сябе.
9👍5
ByAction - валанцёрская ініцыятыва ў ЗША pinned «⚠️ Важная інфармацыя для беларусаў у ЗША ⚠️ За апошнія два тыдні валянтэры ByAction даведаліся пра сем выпадкаў затрыманьня беларусаў у ЗША. Усе затрыманыя: - уехалі ў краіну больш за два гады таму, - знаходзіліся ў легальным іміграцыйным працэсе, былі затрыманыя…»
ByAction прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі

Рашэннем суда Цэнтральнага раёна г.Мінска ад 5 сакавіка 2026 года гэтая група прызнана беларускім рэжымам экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Падпіска, удзел, захоўванне і распаўсюджванне матэрыялаў могуць ствараць рызыкі для карыстальнікаў.

У рашэнне ўключаныя сайт, электронныя паштовыя адрасы, Telegram-канал, акаўнт у Threads і кантакт у Signal.
97👀7👍3😱21🤡1
Ведаеце пра затрыманні?
Не маўчыце — паведамляйце!


Калі ласка паведамляйце пра затрыманні, адмовы і дэпартацыі. Вы можаце дзяліцца інфармацыяй ананімна.

ByAction - гэта валанцёрская ініцыятыва па падтрымцы ахвяр палітычных рэпрэссій у Беларусі, якія апынуліся ў Злучаных Штатах

Валанцёрам ByAction дакладна вядома, што з пачатку 2024 года з ЗША былі дэпартаваныя прынамсі 14 грамадзян Беларусі, у тым ліку асобы са статусам сталага рэзідэнта. Таксама было зафіксавана восем выпадкаў Voluntary Departure, у тым ліку два ужо ў 2026 годзе.

Дэпартацыі зафіксаваныя ў наступных гарадах: Philadelphia — 4, Miami — 2, Denver — 2, Atlanta — 1, New Orleans — 1, Newark — 2, Boston — 1, Buffalo (NY) — 1.

Калі ласка, паведаміце нам, калі вам вядомыя выпадкі:
вынясення order of removal;
адмовы ў прытулку (у тым ліку на стадыі апеляцыі);
іміграцыйных затрыманняў грамадзян Беларусі,

Ваша маўчанне робіць праблему нябачнай.

Вы можаце зрабіць гэта ананімна: дастаткова ўказаць ініцыялы і год нараджэння чалавека, якому пагражае дэпартацыя або які быў затрыманы.

Гарачая лінія ByAction:
+1 971-801-01-02
+1 971-901-02-03

Signal: @ByAction.97
e-mail:
hotline@byaction.org
Telegram: @yauheni
56👍95
Сябры,
Мы пішам пра чалавека, які не можа гаварыць за сябе. Аляксандр утрымліваецца ў дэтэншн. Мы змянілі яго імя, каб у выпадку дэпартацыі з ЗША ў Беларусь, не паставіць яго ў яшчэ цяжэйшая становішча з-за палітычнага пераследу. Цяпер мы, валанцёры ByAction збіраем сродкі на аплату паслуг адваката па справе Habeas Corpus petition для Аляксандра.

Аляксандр пакінуў Беларусь і прыехаў у Штаты ў пошуках бяспекі — як многія з нас – але быў затрыманы імміграцыйнай службай у жніўні 2025 і знаходзіцца ў імміграцыйнай турме больш за 6 месяцаў. Імміграцыйный суд адмовіў у палітычным прытулку.

Валанцёры ByAction і сам затрыманы зрабілі ўсё, што было ў іх сілах, але цяпер патрэбная прафесійная дапамога.

Калі ласка, падтрымайце збор. Усе сабраныя сродкі пойдуць выключна на аплату кваліфікаванага імміграцыйнага адваката, які будзе змагацца за правы Аляксандра і дасць яму сапраўдны шанец не апынуцца ў турме Беларусі.

Дадатковая інфармацыя:
Калі мы рыхтавалі гэты збор, мы яшчэ не ведалі, што да нас звернецца сям’я, якая ўтрымліваецца ў турме ўжо больш за пяць месяцаў і будзе вымушаная папрасіць дапамогі. Яны ўжо доўгі час знаходзяцца ў зняволенні, і ў іх скончыліся грошы на commissary (турэмную краму), таму цяпер яны просяць дапамогі. Мы спадзяёмся, што ў межах аднаго збору зможам сабраць сродкі на аплату адваката для Аляксандра, а таксама некалькі сотняў долараў на commissary для гэтай сям’і.

Tax-Deductible Donations

https://www.gofundme.com/f/help-for-a-detained-belarusian
7612🔥2
Вы закрылі збор!
Мы шчыра дзякуем кожнаму, хто падтрымаў гэты збор ByAction! Неабходная сума была сабрана менш чым за 24 гадзіны

Для нас гэта асаблівы момант, бо гэта не толькі падтрымка, але і знак даверу і салідарнасці беларусаў 🫶

Кожны донар можа запытаць справаздачу пра выдаткі праз электронную пошту ✉️: office@byaction.org
88🔥168👌2
Каманда ByAction распрацавала інструмент для пошуку адвакатаў, якія вядуць справы Habeas Corpus у федэральных судах.

ByAction Tracker
аналізуе рэальныя вынікі пададзеных петыцый і дапамагае знайсці самых вопытных адвакатаў у вашым штаце:

▫️ Правярае рэальны досвед і вынікі адвакатаў.
▫️ Аналізуе рашэнні суддзяў.
▫️ Дазваляе фільтраваць дадзеныя па штатах, судовых акругах, юрыдычных фірмах і асобных адвакатах.

Мы не даём рэкамендацый — толькі прадастаўляем аб’ектыўныя дадзеныя, каб вы маглі прыняць узважанае рашэнне.

ByAction Tracker не ў публічным доступе.
Для атрымання дадзеных, калі ласка, звяжыцеся з намі:

✉️ hotline@byaction.org
✈️ Telegram: @yauheni
📱 Signal: @Byaction.97
📞 Лінія падтрымкі: 971-801-01-02
971-901-02-03
978🔥4👌1
Дзень Волі ў Нью-Ёрку!

Валанцёры ByAction запрашаюць усіх беларусаў на сустрэчу 25 сакавіка ў Дзень Волі!

Сёння, калі ўнутры краіны свята забароненае, наш абавязак зрабіць так, каб голас беларусаў гучаў на ўвесь свет і мы запрашаем вас стаць часткай гэтага.

📍 Месца: The Granite Prospect
🏠 Адрас: 1 Brooklyn Bridge Park Greenway, Brooklyn, NY 11201
🕕 Час збору: 6:00pm

Прыходзьце, будзем рады бачыць кожнага!
Бярыце з сабой сцягі!

Жыве Беларусь!


️ Увага!
Га
лоўную святочную імпрэзу ў Нью-Ёрку ладзіць адзел БАЗА — 29 сакавіка 2026 года.
Месца: Грамадская зала сабору Св. Кірылы Тураўскага
Адрас: 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY 11217
4👍93🔥3👌2
Беларусы Нью-Ёрка і валанцёры ByAction віншуюць усіх з Днём Волі!

Няхай свабода, праўда і салідарнасць застаюцца з намі кожны дзень. Будзьма беларусамі!

Жыве Беларусь! 🇧🇾
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
9716🔥8👍3