ByProsvet
902 subscribers
3.9K photos
14 videos
65 files
2.02K links
Мы распространяем самиздат.

Ищем волонтеров и новые газеты: @ByProsvetVolunteerBot
Быть услышанным: @by_prosvet_feedback_bot

Наш сайт: ByProsvet.org
Донат: https://byprosvet.org/donate

Наш аккаунт в инстаграм: byprosvet
Твиттер: @by_prosvet
Download Telegram
🤓 9 ліпеня 1946 г. у Смаргоні нарадзіўся пісьменнік, грамадска-палітычны дзеяч Уладзімір Някляеў. У 2010 г. балатаваўся на прэзідэнта, яго затрымалі і моцна збілі. У СІЗА КДБ напісаў «Лісты да волі». Атрымаў прэмію імя Ежы Гедройця за раман «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без». Валянцін Акудовіч лічыць паэму «Ложак для пчалы» яго найлепшым творам.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🛎 7 Чижей № 163

📍Менск

— Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі
— На волю выйшлі 18 палітзняволеных. Разбіраемся, як спрацавала «амністыя»
— Новыя перашкоды для вучняў, якія хочуць паступаць за мяжу
— Гісторыя палітзняволенага Алега Нічыпоркі

🖨 Файл для друку
2 старонкі А4

Зваротная сувязь: @by_prosvet_feedback_bot

#анонсы #Чыжоўка #Чижовка #Čyžoŭka
🤓 10 ліпеня 1994 г. адбыліся першыя і апошнія дэмакратычныя выбары прэзідэнта ў Беларусі, ім стаў Лукашэнка*. Неабмежаваная прэзідэнцкая ўлада прывяла да масавых выступаў беларусаў у 2020-м**.

*Набраў 80,1% галасоў, а яго галоўны канкурэнт Вячаслаў Кебіч – 14,1%. 
**Гэты год стаўся самым драматычным у сучаснай гісторыі краіны.


Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📮 Беларуская праўда № 82

📄 Навіны тыдня на адной старонцы

📍Беларусь, усе рэгіёны

🖨 Файл для друку
адна старонка А4 ці А5

Каб дапамагчы з друкам і распаўсюдам улёткі, пішыце сюды: @ByProsvetVolunteerBot
🤓 11 ліпеня 1496 г. Горадня атрымала магдэбургскае права. Месцічы вызваліліся ад гандлёвага мыта і маглі ладзіць кірмаш тройчы на год, а таксама пабудаваць ратушу і самастойна, без удзелу адміністрацыі вялікага князя, развязваць свае пытанні. Спрыяць ім у гэтым мусілі рада і бурмістр.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🗞 Гомельская праўда № 82

📄 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёну

📍Гомельшчына

🖨 Файл для друку
адна старонка А4 ці А5

Вы можаце падтрымаць распаўсюд незалежных навін праз спасылку 

#Гомель #Гомельшчына #Homieĺščyna
🤓 12 ліпеня 1920 г. у Менску нарадзілася купалазнаўца Ядвіга Раманоўская. Яна 42 гады працавала ў менскім музеі Янкі Купалы, была захавальніцай архіўнай спадчыны творцы. Склала альбом пра яго жыццё і творчасць, кансультавала ў выданні каталогу рукапісаў.

*Апошняя сустрэча пляменніцы з дзядзькам адбылася ў жніўні 1941 г. у Маскве.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 13 ліпеня 1990 г. упершыню адбыўся фестываль беларускай музыкі «Басовішча»*. Мястэчка Гарадок на Беласточчыне віравала два дні. Тут выступалі N.R.M., ULIS, Neuro Dubel, Крама ды іншыя альтэрнатыўныя і рок-музыкі. Апошнюю ХХХ імпрэзу правялі ў 2019-м.

*Штогод на фэст прыязджалі блізу 12 тысяч асобаў.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 14 ліпеня 1890 г. у Віцебску* нарадзіўся Восіп Цадкін, мастак Парыжскай школы і скульптар**. З 1910 г. жыў у Парыжы і працаваў у творчай прасторы «Вулей». 

*Ягоны бацька Яфім быў габрэем, а маці Сафі – шатландкаю. 
**4 скульптуры і 3 гуашы захоўваюцца ў калекцыі Белгазпрамбанку.


Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі час №76

📍Беларусь, усе рэгіёны

🔺 Беларускія генералы следам за расейскімі пагражаюць прымяніць ядзерную зброю «у выпадку пагрозы суверэнітэту». Відавочна адно – улады штораз падкрэсліваюць залежнасць ад Расеі і «заўсёды гатовыя» выканаць любы загад Пуціна.

🔺 Лукашэнка праінструктаваў новую кіраўніцу Мінпрацы Наталлю Паўлючэнку. Дыктатар загадаў «не раскідвацца льготамі і рознымі прывілеямі», бо «грошай лішніх не бывае», а таксама заклікаў задумацца «аж да матэрыяльнай дапамогі шматдзетным і гэтак далей».

🖨 Файл для друку
4 старонкі А4 альбо 2 старонкі А3

Вы можаце дапамагчы з распаўсюдам праўдзівых звестак пра Беларусь. Пішыце нам праз @ByProsvetVolunteerBot
🤓 15 ліпеня 1876 г. у Пешчыне нарадзілася паэтка, публіцыстка і грамадская дзяячка Цётка (Алаіза Пашкевіч). Пачынальніца жанру дарожнага эсэ, пакінула цікавыя «Успаміны з паездкі ў Фінляндыю». Вывучала тэатр, грала ў некалькіх спектаклях трупы Ігната Буйніцкага. Стварала дзіцячыя кнігі, адкрывала школы, арганізоўвала настаўніцкія курсы.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Подборка за неделю

На случай, если вы пропустили выход газеты или отложили на потом и забыли распечатать, мы собрали все последние выпуски за неделю в одной подборке.

🖨 Файлы для печати:

🔺Гомельская праўда №82
🔺Беларуская праўда №82 
🔺7 Чижей №163 
🔺Беларускі час №76 

Выбирайте газету, распечатывайте и делитесь с соседями!

Больше газет на канале @by_prosvet

Поддержите печать самиздата способами, указанными по ссылке👈

Будем рады волонтёркам и волонтёрам! Решите помочь с распространением самиздата в своём городе, пишите нам через @ByProsvetVolunteerBot.

Жыве свабода слова!

#анонсы #уся_Беларусь #вся_Беларусь
🤓 16 ліпеня 1990 г. заснавалі музей гісторыі Магілёва. Для наведнікаў адкрыўся ў 2002 г. Месціцца ў адным з найпрыгажэйшых будынкаў гораду – ратушы. Экспазіцыя дазваляе прасачыць магілёўскую гісторыю ад старажытнасці да канца ХІХ ст. Калектыў музею ў 2020 г. падтрымаў пратэстоўцаў і выступіў супраць гвалту.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾🇧🇾🇧🇾16 ліпеня 2020 года адбылося нечаканае аб'яднанне перадвыбарчых штабоў Віктара Бабарыкі, Валера Цапкалы і Святланы Ціханоўскай. Тады ўпершыню за працяглы час у дэмакратычных сілаў атрымалася дамовіцца і знайсці кампраміс на шляху да агульнай мэты – пераменаў у краіне.

Шэраг дваровых супольнасцяў беларусаў ужо не першы год адзначаюць гэтую падзею ў якасці Дня Аб'яднання.

🕊 У гэты дзень заклікаем усе беларускія арганізацыі і ініцыятывы да еднасці і супрацы. Наша моц у адзінстве, і толькі супольнымі высілкамі мы зможам перамагчы дыктатуру і пабудаваць незалежную дэмакратычную Беларусь.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Вісник №16

🚩 Самвыдат ад беларусаў Украіны на ўкраінскай мове, выходзіць раз на два тыдні

📍Украіна і замежжа

— Тэрміновы збор для штурмавога ўзводу батальёну «Волат».
— Украіна абмяняла арыштаванага за дыверсію ў Мачулішчах Мікалая Швеца і яшчэ 4 палітвязняў
— «Хто быў на вайне, той там і застаўся»: чаму былыя добраахвотнікі адчуваюць сябе непатрэбнымі ў мірным жыцці
— «Беларускі аўтаполк» шукае валанцёраў
— У Чарнігаве ўсталяваная мемарыяльная дошка ў гонар Кастуся Каліноўскага
— ды іншае

🖨 Файлы для друку
4 старонкі А4 альбо 2 старонкі А3

Каб дапамагчы з пашырэннем звестак пра Беларусь і беларусаў ва Украіне – спампуйце газету, раздрукуйце і раздайце знаёмым украінцам, закіньце ў паштовыя скрыні суседзяў ці пакіньце ў грамадскім месцы.

Дасылайце свой самвыдат нам праз бот: @by_prosvet_feedback_bot
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 17 ліпеня 1870 г. нарадзіўся апошні ўладальнік Мірскага замку Міхаіл Святаполк-Мірскі. Частку свайго жыцця прысвяціў дыпламатыі. Калі падпісалі Рыжскую дамову ў 1921 г., вярнуўся з Лондану ў Заходнюю Беларусь. Да самае смерці займаўся аднаўленнем Мірскага замку*.
 
*Гэта першая рэстаўрацыя ў гісторыі будынку.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📮 Беларуская праўда № 83

📄 Навіны тыдня на адной старонцы

📍Беларусь, усе рэгіёны

🖨 Файл для друку
адна старонка А4 ці А5

Каб дапамагчы з друкам і распаўсюдам улёткі, пішыце сюды: @ByProsvetVolunteerBot