ByProsvet
903 subscribers
3.9K photos
14 videos
65 files
2.02K links
Мы распространяем самиздат.

Ищем волонтеров и новые газеты: @ByProsvetVolunteerBot
Быть услышанным: @by_prosvet_feedback_bot

Наш сайт: ByProsvet.org
Донат: https://byprosvet.org/donate

Наш аккаунт в инстаграм: byprosvet
Твиттер: @by_prosvet
Download Telegram
🛎 7 Чижей № 162

📍Менск

— Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі
— Памяці праваабаронца Леаніда Свеціка
— 5 палітзняволеных грамадзян Украіны вызвалілі па абмене
— У Гомелі асуджаная сям'я Прохаравых
— Гісторыя палітзняволенай Яны Пінчук

🖨 Файл для друку
2 старонкі А4

Зваротная сувязь: @by_prosvet_feedback_bot

#анонсы #Чыжоўка #Чижовка #Čyžoŭka
🤓 5 ліпеня 1969 г. у Хатыні адкрылі мемарыял.

«...У журботнай цішы ідуць людзі, глядзяць на бронзавую постаць непакорнага чалавека ў расхрыстанай абгарэлай сарочцы з мёртвым хлапчуком на руках і на мармуровай клуні чытаюць словы – запавет мёртвых да жывых…»
Сцяпан Кухараў, урывак з нарысу «Званы Хатыні»

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 6 ліпеня – беларусы адзначаюць Купалле.

Ой, месяц, ой, месяц, ой, да ўзыдзі ранюсенька
Ой тое той
Да ўзыдзі ранюсенька, засьвяці ясьнюсенька
Засьвяці ясьнюсенька, завядзі купалейка
Дзевачкі гуляць будуць, месяц ухваляць будуць.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 7 ліпеня 1887 г. у Віцебску нарадзіўся мастак і паэт* Марк Шагал. Знаўцы кажуць, што менавіта ў валоданні колерам – ягоная геніяльнасць, таму на карціны варта глядзець у арыгінале**.

*Пісаў вершы на ідышы; на беларускую мову іх пераклаў Рыгор Барадулін.
**Вядомыя творы – «Прагулка», «Над горадам», «Я і вёска», «Сіні дом».

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 8 ліпеня 1993 г. пачаўся І з’езд беларусаў свету. ЗБС «Бацькаўшчына» сабрала ў Менску каля тысячы дэлегатаў з розных краін. Ганна Сурмач, сябра Рады ЗБС, у 2013 г. выдала кнігу «Беларусь бязь межаў», у якой піша: «Развіццё беларускай нацыі не абмяжоўваецца дзяржаўнымі межамі Рэспублікі Беларусь, яно адбываецца ўсюды, дзе жывуць нашыя суродзічы».

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Подборка за неделю

На случай, если вы пропустили выход газеты или отложили на потом и забыли распечатать, мы собрали все последние выпуски за неделю в одной подборке.

🖨 Файлы для печати:

🔺Гомельская праўда №81 
🔺Беларуская праўда №81 
🔺7 Чижей № 162

Выбирайте газету, распечатывайте и делитесь с соседями!

Больше газет на канале @by_prosvet

Поддержите печать самиздата способами, указанными по ссылке👈

Будем рады волонтёркам и волонтёрам! Решите помочь с распространением самиздата в своём городе, пишите нам через @ByProsvetVolunteerBot.

Жыве свабода слова!

#анонсы #уся_Беларусь #вся_Беларусь
🤓 9 ліпеня 1946 г. у Смаргоні нарадзіўся пісьменнік, грамадска-палітычны дзеяч Уладзімір Някляеў. У 2010 г. балатаваўся на прэзідэнта, яго затрымалі і моцна збілі. У СІЗА КДБ напісаў «Лісты да волі». Атрымаў прэмію імя Ежы Гедройця за раман «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без». Валянцін Акудовіч лічыць паэму «Ложак для пчалы» яго найлепшым творам.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🛎 7 Чижей № 163

📍Менск

— Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі
— На волю выйшлі 18 палітзняволеных. Разбіраемся, як спрацавала «амністыя»
— Новыя перашкоды для вучняў, якія хочуць паступаць за мяжу
— Гісторыя палітзняволенага Алега Нічыпоркі

🖨 Файл для друку
2 старонкі А4

Зваротная сувязь: @by_prosvet_feedback_bot

#анонсы #Чыжоўка #Чижовка #Čyžoŭka
🤓 10 ліпеня 1994 г. адбыліся першыя і апошнія дэмакратычныя выбары прэзідэнта ў Беларусі, ім стаў Лукашэнка*. Неабмежаваная прэзідэнцкая ўлада прывяла да масавых выступаў беларусаў у 2020-м**.

*Набраў 80,1% галасоў, а яго галоўны канкурэнт Вячаслаў Кебіч – 14,1%. 
**Гэты год стаўся самым драматычным у сучаснай гісторыі краіны.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📮 Беларуская праўда № 82

📄 Навіны тыдня на адной старонцы

📍Беларусь, усе рэгіёны

🖨 Файл для друку
адна старонка А4 ці А5

Каб дапамагчы з друкам і распаўсюдам улёткі, пішыце сюды: @ByProsvetVolunteerBot
🤓 11 ліпеня 1496 г. Горадня атрымала магдэбургскае права. Месцічы вызваліліся ад гандлёвага мыта і маглі ладзіць кірмаш тройчы на год, а таксама пабудаваць ратушу і самастойна, без удзелу адміністрацыі вялікага князя, развязваць свае пытанні. Спрыяць ім у гэтым мусілі рада і бурмістр.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🗞 Гомельская праўда № 82

📄 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёну

📍Гомельшчына

🖨 Файл для друку
адна старонка А4 ці А5

Вы можаце падтрымаць распаўсюд незалежных навін праз спасылку 

#Гомель #Гомельшчына #Homieĺščyna
🤓 12 ліпеня 1920 г. у Менску нарадзілася купалазнаўца Ядвіга Раманоўская. Яна 42 гады працавала ў менскім музеі Янкі Купалы, была захавальніцай архіўнай спадчыны творцы. Склала альбом пра яго жыццё і творчасць, кансультавала ў выданні каталогу рукапісаў.

*Апошняя сустрэча пляменніцы з дзядзькам адбылася ў жніўні 1941 г. у Маскве.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 13 ліпеня 1990 г. упершыню адбыўся фестываль беларускай музыкі «Басовішча»*. Мястэчка Гарадок на Беласточчыне віравала два дні. Тут выступалі N.R.M., ULIS, Neuro Dubel, Крама ды іншыя альтэрнатыўныя і рок-музыкі. Апошнюю ХХХ імпрэзу правялі ў 2019-м.

*Штогод на фэст прыязджалі блізу 12 тысяч асобаў.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 14 ліпеня 1890 г. у Віцебску* нарадзіўся Восіп Цадкін, мастак Парыжскай школы і скульптар**. З 1910 г. жыў у Парыжы і працаваў у творчай прасторы «Вулей». 

*Ягоны бацька Яфім быў габрэем, а маці Сафі – шатландкаю. 
**4 скульптуры і 3 гуашы захоўваюцца ў калекцыі Белгазпрамбанку.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі час №76

📍Беларусь, усе рэгіёны

🔺 Беларускія генералы следам за расейскімі пагражаюць прымяніць ядзерную зброю «у выпадку пагрозы суверэнітэту». Відавочна адно – улады штораз падкрэсліваюць залежнасць ад Расеі і «заўсёды гатовыя» выканаць любы загад Пуціна.

🔺 Лукашэнка праінструктаваў новую кіраўніцу Мінпрацы Наталлю Паўлючэнку. Дыктатар загадаў «не раскідвацца льготамі і рознымі прывілеямі», бо «грошай лішніх не бывае», а таксама заклікаў задумацца «аж да матэрыяльнай дапамогі шматдзетным і гэтак далей».

🖨 Файл для друку
4 старонкі А4 альбо 2 старонкі А3

Вы можаце дапамагчы з распаўсюдам праўдзівых звестак пра Беларусь. Пішыце нам праз @ByProsvetVolunteerBot
🤓 15 ліпеня 1876 г. у Пешчыне нарадзілася паэтка, публіцыстка і грамадская дзяячка Цётка (Алаіза Пашкевіч). Пачынальніца жанру дарожнага эсэ, пакінула цікавыя «Успаміны з паездкі ў Фінляндыю». Вывучала тэатр, грала ў некалькіх спектаклях трупы Ігната Буйніцкага. Стварала дзіцячыя кнігі, адкрывала школы, арганізоўвала настаўніцкія курсы.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Подборка за неделю

На случай, если вы пропустили выход газеты или отложили на потом и забыли распечатать, мы собрали все последние выпуски за неделю в одной подборке.

🖨 Файлы для печати:

🔺Гомельская праўда №82
🔺Беларуская праўда №82 
🔺7 Чижей №163 
🔺Беларускі час №76 