By_Help
785 subscribers
125 photos
5 videos
271 links
Зь 2017 года дапамагаем ахвярам рэпрэсій. Аплочваем палітычныя штрафы, пазовы, адвакатаў палітзьняволеным, рэабілітацыю былым палітвязьням

Сувязь: t.me/eolonir
Download Telegram
Службе «Хуткай гуманітарнай дапамогі» вядомыя 10 прозвішчаў палітычных зняволеных, што трапілі пад вызваленне

Cлужбе «Хуткай гуманітарнай дапамогі» вядомыя 10 прозвішчаў (+1 непацверджанае) палітычных зняволеных, што трапілі пад вызваленне.

Нашая арганізацыя прытрымліваецца рэжыму цішыні і не агучвае іх з меркаванняў бяспекі.

Зрэшты, адное прозвішча ўжо назвалі родныя вызваленага вязня. Гэта старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
👍75
Forwarded from STRYZHAK
Службе хуткай гуманітарнай дапамогі вядомыя 15 прозвішчаў (+1 непацверджаны) палітычных зняволеных, што трапілі пад вызваленне.

Дадатковыя лічбы, якімі можна бяспечна падзяліцца:

Тэрміны якія заставалася прасядзець тым, пра вызваленне каго вядома:

5 чалавек - у межах месяца;
3 чалавека - у межах года;
5 чалавек - у межах 1.5-2 год;
1 чалавек - у межах 2-3 год;
1 чалавек - больш за 6 год.

Сярод тых, хто быў датэрмінова вызвалены за апошнія два дні, вядома пра цяжкі стан здароўя толькі ў Рыгора Кастусёва.

РЭЗЮМІРУЮ:

1) траціна палітвязняў пра вызваленне якіх вядома, выйшлі б на волю цягам месяца (зразумела што памятаем пра магчымасць "бонуснага" гадзічнага тэрміна па КК 411).

2) Абсалютная большасць вызваленых не з'яўляюцца людзьмі сталага ўзросту з цяжкімі захворваннямі.

3) Інфармацыя пра тое што на волю выпускаюць найбольш хворых і старых не адпавядае рэчаіснасці і з'яўляецца часткай дзяржаўнай прапаганды.
👍6🤬6
❗️ Меней за 1 працэнт – праваабаронцы падлічылі колькасць палітвязняў, якіх рэжым адпусціў на волю праз памілаванне, амністыю ды іншыя абставіны
@dissidentby

На мінулым тыдні ў Беларусі на волю датэрмінова выйшлі як мінімум 18 палітычных зняволеных. Да таго ж раней маскоўскі і лукашэнкаўскія рэжымы ў межах абмену з Украінай адправілі дадому пяць грамадзянаў гэтай краіны.

Аднак гэта проста кропля ў моры ў параўнанні з агульнай колькасцю асуджаных у Беларусі паводле палітычных артыкулаў. Лік ідзе на тысячы, тады як на волю датэрмінова выходзяць адзінкі.

Так, у 2021 годзе па памілаванні выйшлі 14 палітвязняў. У 2022 годзе яшчэ 12 асобаў пакінулі турмы па памілаванні, тры па амністыі, а яшчэ адна – грамадзянка Швейцарыі Наталля Хершэ, пасля дыпламатычных высілкаў сваёй краіны.

Летась памілаванне закранула дваіх – Рамана Пратасевіча і Сафію Сапегу. Яшчэ 6 палітвязняў апынуліся на волі па амністыі, прычым некаторыя потым ізноў патрапілі пад пераслед.

Агулам, паводле ацэнак праваабаронцаў, колькасць палітычных вязняў, якіх рэжым з 2020 года выпусціў на волю праз памілаванне, амністыю і іншыя абставіны складае 0,9% ад агульнай колькасці асуджаных з палітычных прычынаў.

Па стане на 6 траўня 2024 году праваабаронцы справаздачацца не менш як пра 254 палітвязня, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы.

Сярод іх 16 чалавек з інваліднасцю, 92 у цяжкім стане здароўя, 63 асобы, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх мае вялікія праблемы са здароўем), а таксама 10 чалавек з ментальным разладам.

Агулам у турмах Беларусі цяпер утрымліваюць як найменей 1500 палітвязняў і палітвязынак.

Праваабаронцы радыя за кожнага з тых, хто апынуўся дома. Але мы застаемся рэалістамі і пакуль не бачым пазітыўных зменаў у сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, гледзячы на лічбы затрыманых і новыя прысуды для людзей, якія могуць папоўніць спіс тых, хто знаходзіцца ў асаблівай рызыцы.

Спыненне рэпрэсій і вызваленне ўсіх палітычных вязняў – вось нашая мэта.
👍61
❗️Заклікаем захаваць кадры, гадзіны і самастойнасць вяшчання «Белсату»

Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» заклікае захаваць «Белсат».

«Мы заклікаем захаваць асобнае вяшчанне тэлеканала «Белсат» на спадарожніку з захаваннем брэнда «Белсат» - такое
паведамленне з’явілася на сайце службы. 

- Мы паважаем жаданне і права польскіх уладаў змяніць фармат замежнага вяшчання і ўдзячныя за шматгадовую падтрымку «Белсат».

Дзякуючы ёй «Белсат» сёння - гэта найбольш уплывовы беларускі медыяльны цэнтр, а таксама адно з найбольш уплывовых медыя на ўсёй постсавецкай прасторы. Гэта было б немагчыма без падтрымкі МЗС Польшчы і ТВП. 


Поўную заяву чытайце па спасылцы:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/zaklikaem-zakhavats-kadry-hadziny-i-samastoinasts-vyashchannya-belsatu
12
❗️ «Тым, хто прайшоў карны канвеер».

Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» стала партнёрам глабальнай эстафеты «Голас праз межы» каб дапамагчы рэпрэсаваным беларусам і беларускам. Служба возьме на сябе размеркаванне і передачы рэсурсаў, сабраных падчас Эстафеты і ўзмацніць сабой праект.

— Удзел у Эстафеце салідарнасці — выдатная магчымасць далучыцца да глабальнага яднання і ўзаемападтрымкі беларусаў і нагадаць пра сябе ўсім, каму неабыякавы лёс нашай краіны.


Грошы сабраныя Эстафетай пойдуць палітзняволенным, іх сем'ям, тым, хто ўжо прайшоў карны канвеер турэмнай сістэмы Беларусі і мае патрэбу ў рэабілітацыі здароўя і матэрыяльнай дапамозе. Менавіта гэтыя мэтавыя групы ў фокусе працы арганізацый-ўдзельніц нашай Кааліцыі.

Важна адзначыць, што арганізатары не закладаюць адміністрацыйных выдаткаў у сумы, сабраныя Эстафетай. За выключэннем банкаўскіх камісій і камісій плацёжных сістэмаў, уся сабраная сума будзе передадзеная рэпрэсаваным.

Нельга пераацаніць, як важна ў гэтыя цёмныя часы заставацца салідарнымі, не забываць пра дапамогу і правы чалавека, імкнуцца да вызвалення Беларусі і закладнікаў рэжыма.

Толькі разам мы зможам закласці падмурак новай лепшай краіны і захаваць жыццё і здароўе тых, хто ўжо пацярпеў за агульнае вызваленне.

Мы заклікаем усіх, каму важныя і патрэбныя свабода і дабрабыт нашай краіны, а таксама вызваленне яе жыхароў з-пад дыктатуры, далучацца да Эстафеты салідарнасці.

Таксама можна падтрымаць данатам па спасылцы:

👉🏻 https://bysol.org/be/initiatives/solidarityrelay/

Бо салідарнасць і ўзаемадапамога — лепшая зброя супраць несправядлівасці!
7
❗️Адпачынак для дзяцей палітвязняў у Румыніі – пашырэнне крытэрыяў допуску

Сябры, мы радыя абвесціць пра пашырэнне крытэрыяў для удзела ў лагеры для дзяцей беларускіх палітвязняў.

Нагадаем, ён пройдзе ў Румыніі з 31 жніўня па 8 верасня. Цяпер на паездку могуць прэтэндаваць таксама дзеці палітычных актывістаў ва ўзросце 10-14 гадоў, з ўмовай, што іх бацькі маюць трох і больш дзяцей.

Падрабязнасці чытайце па спасылцы:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/adpachinak-dlia-dziacej-palitviazniau-u-rumynii

Звяртаем увагу, што дзеці мусяць мець легальны статус на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу (Літва альбо Польшча) і дзейныя праязныя дакументы.

Для паездкі ў лагер неабходна запоўніць анкету:

👉🏻 https://forms.gle/t2Ndr1vKez4dBbxM8

Прыярытэт маюць тыя заяўнікі, якія раней не бралі ўдзел у іншых праграмах адпачынку пад эгідай Службы “Хуткай гуманітарнай дапамогі”.

Дэдлайн падачы заявак - 25 жніўня.
6👍3
‼️ Пачалі выходзіць людзі па памілаванні

Службе Хуткай Гуманітарнай Дапамогі стала вядома, што на волю пачалі выходзіць людзі па памілаванні. На сёння вядомыя імёны як мінімум шасці чалавек, сярод іх ёсць людзі з сур'ёзнымі захворваннямі.

Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам інфармацыю пра вызваленне па бяспечных для вас каналах у тэлеграм:

🔺 @viasnainfo - ПЦ «Вясна»

🔺 @dissidentby_bot - ініцыятыва Dissidentby
11
Forwarded from dissidentby
#dissidentby
На сёняшні момант на праўладных відэа можна ўбачыць пяць вызваленых жанчын: Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Новікава, Ала Зуева і Вольга Стаброўская.

Агулам вядома 9 імёнаў тых, хто выйшаў на волю сёння.
Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра такія выпадкі.
19👍1
Forwarded from STRYZHAK
Па стане на раніцу 21.08 вядомыя 12 прозвішчаў вызваленых палітвязняў.
Гэта 10 жанчын і 2 мужчын.
Агучаныя прозвішчы:
1. Луцкіна Ксенія
2. Новікава Вольга
3. Зуева Ала
4. Стаброўская Вольга
5. Бераснеў Васіль
6. Санкоўская Ірына
8👍8
Forwarded from STRYZHAK
На вечар 21.08 маем 18 прозвішчаў вызваленых палітзняволеных (адно прозвішча ўдакладняецца).
13 жанчын і 5 мужчын.

Поўны спіс агучаных прозвішчаў;

1. Луцкіна Ксенія
2. Новікава Вольга
3. Зуева Ала
4. Стаброўская Вольга
5. Бераснеў Васіль
6. Санкоўская Ірына
7. Кацярына Леў
8. Наталля Пятровіч
9. Тамара Каравай
10. Святлана Палуэктава.

Крыніца: Служба хуткай гуманітарнай дапамогі
👍92
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

Хуткая Гуманітарная Дапамога выступае з заявай па тэме вызвалення беларускіх палітычных зняволеных.

Сёння мы бачым, як пытанне нашых палітвязняў голасна гучыць у межах тых ці іншых абмеркаванняў палітыкаў і праваабаронцаў. Мы аб’ядноўваемся з мэтай супрацьстаяць лукашэнкаўскай прапагандзе праз абарону правоў чалавека і аказанне дапамогі ўсім пацярпелым ад рэжыму.

📝 Заяўленне цалкам: https://has-belarus.org/news/zayava-pa-teme-vyzvalennya-belaruskih-palitychnyh-znyavolenyh
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍1
Бяру ад Андрэя эстафету добрых навінаў.

З 2025 года кампанія BY_help прашырае сваю дзейнасьць па комплекснай рэабілітацыі былых палітвязьняў на іншыя краіны - то бок гэта будзе магчыма ня толькі ў Польшчы, Літве ці Грузіі, але і ў іншых краінах, дзе ёсьць істотная беларуская прысутнасьць.

У нас дзейнічаюць 8 шэлтэраў для пацярпелых і рэпрэсаваных (у Батумі, Вільні, Вроцлаве, Сопаце, Варшаве). Апроч таго, каманда BY_Help працягвае дапамагаць былым палітвязьням зь легалізацыяй і і нтэграцыяй (базавай - складаныя выпадкі мы перадаем партнэрам).

У рэабілітацыі мы супрацоўнічаем з Фонд солидарности BYSOL/Belarus solidarity foundation, Службай Хуткай Гуманітарнай Дапамогі (часткай якой з'яўляемся мы і BYSOL) і яшчэ дзьвюма арганізацыямі, каторыя прасілі сябе не называць, але каторыя вы дакладна ведаеце.

Тг для кантакту: @michas_help, @byhelp_info.

Формы для кантакту:
Bit.ly/byhelpme (агульная праграма)
Bit.ly/recoveryby (праграма медычнай рэабілітацыі)
10👍4👏2
🏠 Шэлтары прымаюць заяўкі на пражыванне!

Рэпрэсаваныя з палітычных прычын беларусы і тыя, хто не можа вяртацца ў Беларусь, маюць магчымасць скарыстацца шэлтарамі ад аднаго тыдня да двух месяцаў (для былых палітвязняў).

Нашыя шэлтары працуюць у наступных гарадах:

🚩 Вільнюс;
🚩 Варшава;
🚩 Сопат;
🚩 Ўроцлаў;
🚩 Батумі.

Калі Вы нядаўна прыехалі ў чужую краіну і не можаце вярнуцца пад рызыкай рэпрэсій - дасылайце запрос на пражыванне на тэлеграм акаўнты @michas_help @BYHelp_info

🤍 Наш insagram | Facebook
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍12🔥1
З днём нашай незалежнасці, сябры!

А Вы ведалі, што зараз ня першая хваля міграцыі беларусаў і падобнае ў гісторыі ўжо было? Якую ролю ў адраджэнні дня Волі адыгралі дыяспары і мастак Алесь Пушкін - чытайце ў нашых картках!

Жыве Беларусь!🤍❤️🤍



🤍 Наш insagram | Facebook
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
25🔥1
Як разабрацца ў дакумантах, якія Вам прапануюць на подпіс?

Каб прыняць удзел у праграмме рэабілітацыі, мы просім падпісаць пагадненне аб умовах удзелу ў праграме.

🔖 Гэты пост - адказ на пытанні пра пагадненне аб наданні дапамогі, які, магчыма, дапаможа пазбегнуць маніпулявання і інфармацыйнага махлярства.

🤝 Лістайце ў нашых картках, каб даведацца падрабязней.
8👍3