By_Help
785 subscribers
125 photos
5 videos
271 links
Зь 2017 года дапамагаем ахвярам рэпрэсій. Аплочваем палітычныя штрафы, пазовы, адвакатаў палітзьняволеным, рэабілітацыю былым палітвязьням

Сувязь: t.me/eolonir
Download Telegram
Эпілёг да дыскусіі пра Nizkiz.

Сёньня на вочы мне трапіўся артыкул "Нівы" з уводзінамі "уладальнікі карты паляка з'яжджаюць, а іх месца займаюць расейцы".
Гэта яшчэ адна з прычын, чаму я больш не хачу крытыкаваць тых, хто адмовіўся з'яжджаць. Ясна, што BY_help будзе куды меней працы, калі ўсе засьветленыя актывісты зваляць, бо паляваць у тых, хто трапляецца на ўсяго пары фотак - больш складана чым на Нізкізаў ці Торбэнд ці падобных ім. Зь іншага боку - "іх месца займаюць расейцы".

Мы ведаем, што такое, калі твае месца займаюць расейцы. Мы, балты, украінцы, казахі прайшлі гэта ў трыццатых - васьмідзесятых. Вынікам стала нашая амаль поўная русіфікацыя, а латышы ледзь ня сталі меншасьцю на сваёй зямлі, патрывай савок яшчэ год пяць.

З гэтай сітуацыі няма нармальнага выхаду. Ясна, што калі ты ўцёк, бо былі падставы - то вяртацца ня трэба. Гэта самабойства. На свабодзе можна зрабіць куды больш. Але для тых, хто не з'ехаў, мы вырашаць, усё ж, права ня маем. Мы можам патлумачыць ім усе рызыкі і тое, што мы можам зрабіць для іх і іх сваякоў, калі здарыцца найгоршы сцэнар. Я штодзень кансультую па 5-7 чалавек, якія спрабуюць для сябе вырашыць, што рабіць. Але рашэньне ім прымаць самім.

Для сябе я вырашыў так.
20👍6
Толькі я пасьпеў парадавацца, што колькасьць заявак у чарзе на аплату ўпала да адназначнай лічбы, як іх ужо ізноў больш за дваццаць і яшчэ куча ў чарзе на апрацоўку. І гэта пры тым, што я плачу іх у рэжыме рэальнага часу.

Ну што ж. Нагадваю формы заяўкі на дапамогу:

bit.ly/byhelpme - штрафы, адвакаты
bit.ly/recoveryby - рэабілітацыя палітзьняволеных

І нашыя афіцыйныя тг-кантакты:

t.me/eolonir - для верыфікацыі нашых супрацоўнікаў

t.me/michas_help - для кантактаў па рэабілітацыі былых палітзьняволеных

t.me/alisa_helpby - для дапамогі дзецям зьняволеных.
👍113
Яшчэ адзін палітвязень памёр за кратамі.

Гэта Вадзім Храсько, які атрымаў 3 гады па арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Хутчэй за ўсё, за данаты. За краты яго адправіў сумнавядомы Сяргей Хрыпач, хоць ведаў, што стан здароўя Вадзіма можа не дазволіць яму перажыць зняволенне.

Паводле прысланай нам інфармацыі, яго вывезлі ў шпіталь ужо тады, калі не было шанцаў на выратаванне.

Гэта ўжо чацвёртая смерць палітзняволенага ў турме. Нажаль, не апошняя, бо ўладзе абсалютна напляваць на стан здароўя тых, каго яна трымае ў закладніках. Праваабаронцы маюць спіс людзей, стан здароўя якіх амаль не пакідае ім шанца выйсці з турмы жывымі, і ўсё гэта адбываецца ў цэнтры Еўропы, на нашых вачох.

Просьба да сваякоў - не маўчыце, калі ваш сваяк у цяжкім стане ў турме, паведамляйце пра гэта праваабаронцам. Своечасовы візіт адваката да арыштанта можа ўратаваць жыццё, але на яго не заўсёды ёсць грошы. Не саромцеся звяртацца па дапамогу.

Мы выказваем спачуванні сваякам і паведамляем, што сем'і памерлых у турмах палітвязняў, якія звернуцца да нас па дапамогу, атрымаюць усю магчымую падтрымку. Гэта тое, што мы можам рэальна сёння зрабіць у гэтай вусцішнай сітуацыі.

Фонд салідарнасці BYSOL
Кампанія BY_help
Праваабарончы цэнтр Вясна

----
Кантакты да "Вясны": @viasnainfo, @viasnasos
Кантакт да BY_help: @eolonir
🤬165
Forwarded from STRYZHAK
Чацвёрты. Памерлы. Наш.

А колькі іх насамрэч? Колькі забітых дзяржавай, сваякі каго застрашаныя да мёртвай цішыні? Маўчання, якое забівае памяць.
А колькі яшчэ наперадзе некралогаў, заяў, збораў? Размоваў са сваякамі памерлых за кратамі?

Вадзім Храсько. Замардаваны за салідарнасць. Памятаем. Не прабачым.
21🤬4👍1
Учора стала вядома пра сьмерць палітвязьня Вадзіма Храсько. За краты яго адправіў вядомы сваім садызмам судзьдзя Хрыпач, хоць ведаў, што Вадзім мае хваробу, якая можа яго забіць. Адправіў за донаты фондам салідарнасьці.

Хачу яшчэ раз нагадаць некаторыя захады бясьпекі, калі вы данацілі.

Агульныя прынцыпы:
1. Так, за данаты працягваюць перасьледаваць, а перад "выбарамі" возьмуцца яшчэ платней. Ня трэба лічыць, што час мінуў і калі вас не зачапіла - то вы ў бясьпецы.

2. "Сілавікі" ідуць па банкавых выпісках, якія атрымліваюць абсалютна свабодна зь беларускіх банкаў. Калі ў 2020 годзе вы данацілі зь беларускай карты, то на выпісцы будзе адбітак Facebook London / Facebook Ireland.

3. Нават калі вы данацілі на коцікаў з сабачкамі, сілавікі будуць лічыць, што вы высылалі грошы BY_help ці BYSOL.

4. У групе рызыкі тыя, хто данаціў паўторна ці сістэмна, і тыя, хто паралельна з данатам, нават адным, трапіўся на здымках з пратэстаў. Калі вы ў гэтай групе, то хутчэй за ўсё, калі за вас возьмуцца, справа скончыцца крыміналкай. Таму ў гэтым выпадку трэба разважыць выезд з краіны.

5. Хто данаціў аднойчы ці двойчы, ці на малыя сумы, ці калі пашанцуе - то могуць прапанаваць зрабіць "падарунак" нейкаму дзіцячаму дому ці шпіталю ў памеры 10х, 50х ці нават 200х ад сумы доната. Зьвярніце ўвагу, што "сілавікоў" больш не цікавіць знайсьці квіток аб аплаце ў гаманцы вашага фб-акаўнту. Раней яны яшчэ заганяліся, а цяпер проста лічаць, што раз быў плацёж на ФБ - то ён быў нам.

6. Зараз асноўная кагорта ворагаў: гэта палякі, ўладальнікі карты паляка, тыя хто навучаецца ці выкладае польскую мову, і тыя, хто данаціў.

Асноўныя захады бясьпекі, калі вы ў Беларусі:

1. Робячы донат, не ўжывайце беларускі ці расейскі плацёжны інструмент.

2. Заўжды ўжывайце VPN. Ня толькі калі данаціце, а нават калі проста выходзіце пачытаць пра коцікаў. Зрабіце гэта звычкай.

3. Зьнясіце стары фб ак, зь якога рабілі плацёж, і стварыце новы.

4. Заўжды і ва ўсіх сэрвісах ужывайце падвойную аўтэнтыфікацыю, на замежны нумар.
👍9
Увага, бясплатны каньяк!

Цяпер, калі я прыцягнуў вашую ўвагу: мне трэба кейсы беларусаў, якія выязджалі з Грузіі (ці адкуль заўгодна) ў Арменію й іх затрымлівалі, бо вышук. Мы стараемся зараз вырашыць гэтае пытаньне.

Калі ласка, пішыце t.me/eolonir ці ў прыват fb тут. Дзякуй!

P.S. У Арменіі агульная база вышуку з таёжным саюсам. Выязджаючы з Грузіі ці зь любой іншай краіны ў Арменію, каб абнуліцца, вы рызыкуеце застацца ў апошняй на некаторы час.
УГОНЫ ТЭЛЕГРАМА

Учора мой стары беларускі нумар (які я аплочваю ўсе гэтыя гады) засьвяціўся ў сьпісе кантактаў цялегі. У месцы імя было "Сергей Константинов", а ў месцы "пра сябе" - нейкая цытата з кантакціка пра скарацечнасьць жыцьця. То бок ці гэта быў товарищ майор, ці нашэсьце баўгарскіх спамераў.

Давялося выбіць товарища майора з сэсіі, зарэгаўшы паўторна на той нумар акк і паставіўшы дзьвюхфактарку. Товарищ исполнял поставленную задачу из-под Могилёва, мяркуючы па сьпісе актыўных сэсій. Прости, товарищ.

Гэта не адзіны такі выпадак: я ведаю як максімум пяць, калі актыўныя беларускія нумары беларускіх эмігрантаў раптам займевалі сабе целегу. Таму раю рабіць як я: калі ваш нумар актыўны, перарэгвайце адразу акаўнт на сваю прыладу, выбівайце товарищей з актыўных сэсій ды стаўце дзьвюхфактарку.
👍11
Forwarded from dissidentby
Супрацоўнікі КДБ сёння масава прыходзяць да сваякоў палітвязняў

Вядома, што затрыманні ідуць па ўсёй краіне.

Калі ласка, дбайце пра сваю бяспеку і не захоўвайце перапіскі і іншую адчувальную інфармацыю.
🤬15
Учора адбылася кібератака на сайт фонда BYSOL і на інстаграм-акаўнты Ціханоўскай і "Палітвязынкі". Сёньня ідзе хапун былых палітычных і сваякоў палітзьняволеных. Таксама выкладваюцца нейкія таблічкі з эксэля, нібыта з тымі хто данаціў.

Гэта выглядае як сістэматычны наезд на сістэму дастаўкі дапамогі ўнутры краіны.

У сувязі з гэтым паведамляю:
1. базы BY_Help і структура знаходзяцца ў бясьпецы
2. мы не захоўваем інфармацыю ў таблічках
3. мы працягваем працаваць у поўнай каардынацыі з нашымі партнэрамі
❗️Сотрудники КГБ приходят к родственникам политзаключенных и бывшим политзаключенным.
Даем рекомендации по безопасности.

Информация предоставлена каналом П-Телеграм и кибербезопасность.

В основном смотрят телефоны:

🔹 ВСЕ соцсети и мессенджеры;
🔹 галерею фото и видео, недавние скаченные документы;
🔹 Youtube и Google диск.

Что делать:

⚠️ Временно выйдите со всех аккаунтов в соцсетях и мессенджерах (включая Youtube!), с которых получаете новости или переписываетесь на политические темы. Включая контакты с правозащитниками (!) Если нужно в них войти, пользуйтесь браузерными версиями соцсетей в режиме "Инкогнито".

⚠️ В П-Телеграм рекомендуем поставить аккаунт для политических чатов и каналов на скрытие при вводе ложного код-пароля и активировать беспарольный режим.

⚠️ Удалите фото, видео, документы, которые могут стать поводом для задержания. Не забудьте почистить папку с удаленными!

⚠️ Почистите ваш Google диск (по ссылке из РБ с VPN!).

Если у вас один аккаунт в Telegram, и он на беларуском номере, то выход из аккаунта не вариант, так как могут потребовать войти в ваш аккаунт.☝️ Тогда временно удалите все чаты и каналы, которые могут стать поводом к вашему задержанию. Не забудьте почистить Черный список!

📌 Подробнее что и как почистить читайте в статье по ссылке. (из Беларуси с VPN!)

🤝 Просим распространить информацию из поста, чтобы как можно больше людей знали, как оставаться в безопасности даже в условиях репрессий!

Жыве Беларусь!!! ❤️🤍❤️

🧩 О том как переехать читайте в наших бесплатных гайдах по релокации в журнале Адаптация

❤️
Поддержать команду проекта можно по ссылке

@bysol_evacuation


#Беларусы #Кибербезопасность #Облава #Чистимсоцсети
3
Forwarded from STRYZHAK
ШТО ВЯДОМА ПРА АТАКУ НА СВАЯКОЎ ПАЛІТВЯЗНЯЎ

Шматлікія сведчанні людзей кажуць пра тое, што сілавікі спрабуюць даведацца якім чынам людзі атрымлівалі прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBy (INHB). Хутчэй за ўсё інфармацыю пра атрыманне прадуктовай дапамогі сілавікі ўзялі з баз дадзеных "еўраоптаўскай" е-дастаўкі. Таксама шукаюць і іншых слядоў дапамогі ад BYSOL, By_Help і іншых структур якія дапамагаюць палітвязням

Яшчэ ўчора пакуль INHB не былі прызнаныя экстрэмістамі, атрыманне такой дапамогі не было аніякай праблемай. Але ўжо сёння сілавікі трасуць перад носам дзясяткаў людзей раздрукоўкамі са спісамі памперсаў, банак кавы і гронак бананаў і дапытваюць колькі экстрэмізма ў варанай кіўбасе, ці сланечнікавым алеі. Гэтая рэальнасць гучыць як абсурд.

З’ябаліся да мышэй у сваім імкненні выслужыцца перад старэючым палкоўнікам з галавой што ўсё часцей калоціцца.
🤬18
🗣У Варшаве адбудзецца вялікая прэс-канферэнцыя па тэме палітвязняў і дапамогі іх сем'ям

Цягам апошняга тыдня студзеня ў Беларусі адбываліся затрыманні людзей, якія падазраюцца ў атрыманні дапамогі ад гуманітарнага праекта INeedHelpBy, рэпрэсіі закранулі больш за дзвесце чалавек.

У пятніцу, 9 лютага, у 14.00 на прэс-канферэнцыі прававую ацэнку сітуацыі дадуць эксперты ПЦ «Вясна», фондаў BYSOL і BYHELP, фонду «Краіна для Жыцця», ініцыятывы Dissidentby і грамадскай арганізацыі «Хрысціянская Візія».

Эксперты падзеляцца сваім бачаннем, агучаць карысныя рэкамендацыі для ўсіх, хто ўключаны ў працэс падтрымкі і дапамогі пацярпелым ад рэпрэсій.

📍Беларускі Моладзевы Хаб (Варшава, вуліца Dożynkowa, 6a).
👍125
Forwarded from dissidentby
#dissidentby
У Варшаве адбылася вялікая прэс-канферэнцыя з нагоды рэйдаў сілавікоў па родных палітвязняў

Dissidentby і ПЦ Вясна паведамілі пра 229 чалавек, да якіх сілавікі прыйшлі пачынаючы з 23 студзеня. З якіх 43 былі падвергнутыя адміністрацыйнаму пакаранню — штрафу або арышту. 24 чалавекі былі затрыманы ў межах крымінальных справаў
па артыкулах 361-1, 361-2 і 361-4.

Вольга Зазулінская з Фонда "Краіна для Жыцця" распавяла, што па распачатых расправах працуюць 174 следчых, частка імён якіх ужо вядома і працягвае фіксавацца. Акрамя таго, падчас вобшукаў, затрыманняў і допытаў экстранна былі дастаўлены ў бальніцу 2 чалавекі. У ІЧУ затрыманыя знаходзіліся ў бесчалавечных умовах і падвяргаліся штодзённым здзекам і ціску.

Андрэй Стрыжак з Фонду BYSOL распавёў, што служба эвакуацыі працягвае працаваць і заўсёды гатова аказаць дапамогу пацярпелым. Аляксей Лявончык з BY_HELP пацвердзіў гатоўнасць арганізацыі дапамагаць са штрафамі, якія людзі атрымалі ў выніку палітычных рэпрэсій.

Наталля Гарковіч з "Хрысціянскай Візіі" асобна распавяла пра ціск на вернікаў з розных канфесій.

🔻 Сілавікі атакавалі салідарнасць, але мы працягваем аб'ядноўвацца і будаваць механізмы, якія немагчыма знішчыць рэпрэсіямі.

Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні. Гэта інфармацыя дапамагае нам прадстаўляць сітуацыю па Беларусі на міжнароднай арэне, а таксама аказваць пацярпелым неабходную юрыдычную, матэрыяльную, псіхалагічную і візавую падтрымку.

☝🏻 Даслаць інфармацыю вы можаце па кантактах у апісанні каналу, а таксама праз сайт stayrebel.fun (працуе без VPN).
👍104
З учарашняй прэс-канфэрэнцыі ў Варшаве хацелася б яшчэ раз вынесьці галоўнае

Перадусім. Я вельмі рады, што пяць самых эфэктыўных арганізацый гуманітарнай дапамогі выступаюць адзіным фронтам.

1. Удар у атрымальнікаў харчовай дапамогі - гэта спроба зьнішчыць гарызантальную салідарнасьць. Каб палітычным ці іх сем’ям баяліся нават паштоўку адправіць.

2. Гэты рэйд - тыпова сталінскі падыход, калі сяброў асуджанага спрабавалі запалохаць да поўнай ізаляцыі. Каб ані сваякам не званілі, ані ў турму лістоў не пісалі. Мы ведаем, як арыштаваных пыталі, "а навошта вы "гэтым" дапамагаеце". Нават не палітычным - "гэтым". Ужо йдзе аж замена слоўніка.

3. Ці можа стаць горш? Можа. Бо ніхто не адмяняў досьвед Паўночнай Карэі, дзе разам з асуджаным у лягеры адпраўлялі чатыры пакаленьні ягонай сям’і.

4. Ці ўдалося запалохаць? Не. Колькасьць заявак у нас і ў партнэраў вырасла пасьля рэйду 23-24 студзеня. Гэбэ ці не разумее, ці яму пофігу, што харчовыя перадачы атрымлівалі людзі, якія й так знаходзіліся ў адчайным становішчы. Ім і калі яны зьвярталіся ў INHB, і цяпер больш няма куды йсьці.

5. Ці закранутыя сеткі дапамогі ў РБ? Не. Хаця гэбэ старалася.

6. Ці працягнем мы працу? Так. Заявак стала больш.
👍174
Два збора, на якія варта зьвярнуць сёньня ўвагу.
1. https://www.bysol.org/be/private/byhelpteam - збор на каманду BY_help унутры Беларусі. Пасьля апошніх пагромаў нашая роля ў краіне яшчэ больш вырасла. Калі ласка, дапамажыце нам эфэктыўна дастаўляць сродкі тым, каго нашая "дзяржава" паставіла на ўзровень банкруцтва. Патрэбная сума - 15K, сабраны 1К

2. https://bysol.org/be/private/volhatakarchuk - збор на Вольгу Такарчук, якая мусіла з бацькам ды дзецьмі ўцякаць пасьля рэйдаў 23-24 студзеня. BY_help дапаможа Вользе й ейнай сям'і з пражываньнем і медычнай рэабілітацыяй, але выдаткі на першы час мы не закрыем, таму дапамажыце, калі ласка. Патрэбная сума - 6.3К, сабрана 2.4К
👍61🔥1
‼️МЫ ПАТРАБУЕМ ПАКАЗАЦЬ СЯРГЕЯ ЕРАМЕЕВА
Сумесная заява беларускіх праваабаронцаў


Вось ужо больш за паўтара месяца беларускія праваабаронцы спрабуюць звязацца з Сяргеем Ерамеевым і даведацца пра ягоны лёс.

🔼12 студзеня 2024 года ў СІЗА Омска прыехаў мясцовы адвакат, якому заявілі, што Ерамеева перавялі ў Іркуцк.

🔼29 студзеня ў СІЗА Іркуцка іншаму ўжо адвакату заявілі, што Ерамеева этапавалі ў Маскву.

🔼Днямі ў Маскве ў адпаведным СІЗА ўжо трэці наш адвакат атрымаў адказ, што “Еремеева тут нет и не было”.

Мы патрабуем дапусціць да Сяргея Ерамеева незалежнага адваката, каб пераканацца, што беларус з Наваполацка жывы і здаровы, і патрабуем забяспечыць яму права на абарону і празрыстасць крымінальнага працэсу.

Хто такі Сяргей Ерамееў, а таксама гісторыю яго пераследу і поўную заяву праваабаронцаў чытайце на нашым сайце:

BY версія:
https://by.stranafund.org/blog/news/my-trebuem-pokazat-sergeya-eremeeva

RU версія:
https://ru.stranafund.org/blog/news/my-trebuem-pokazat-sergeya-eremeeva

ENG версія:
https://en.stranafund.org/blog/news/my-trebuem-pokazat-sergeya-eremeeva

❗️Просім журналістаў і ўсіх неабыякавых дапамагчы з распаўсюдам гэтай інфармацыі, калі гэта бяспечна для вас.
🤬3🔥1
📝BY_help, BYSOL, «Краіна для Жыцця» і Dissidentby выступілі з сумеснай заявай, у якой патрабуюць паказаць грамадству затрыманага ў РФ беларуса Сяргея Ерамеева

Вось ужо больш за 1,5 месяца праваабаронцы спрабуюць звязацца з Сяргеем і даведацца пра ягоны лёс, піша @bysol:

🔹12 студзеня ў СІЗА Омска прыехаў адвакат, якому заявілі, што Ерамеева перавялі ў Іркуцк.
🔹29 студзеня ў СІЗА Іркуцка іншаму ўжо адвакату заявілі, што Ерамеева этапавалі ў Маскву.
🔹Днямі ў Маскве ў адпаведным СІЗА ўжо трэці адвакат атрымаў адказ, што «Еремеева тут нет и не было».

«Вясна» падтрымлівае патрабаванні і заклікае дапусціць да Сяргея незалежнага адваката, каб пераканацца, што беларус жывы і здаровы, а таксама забяспечыць справядлівы судовы працэс, бо гэта права кожнага чалавека, незалежна ад характару абвінавачання.

Сяргей Ерамееў — беларус, якога ў Расіі абвінавачваюць у падрыве двух цягнікоў на БАМ у Бураціі. У Беларусі 2020-ым годзе мужчына страціў работу праз палітыку — Сяргей працаваў на «Нафтане» і ўдзельнічаў у стачцы.
🤬4👍3
Пракаментаваў "Свабодзе" пра данаты. Галоўнае.

1. Тое, што вы заплаціце вымаганае гэбэшнікамі, не дае гарантыяў, што да вас не пасадзяць. Бо вы аплатай празнаеце віну.
2. Гэбэшнікі пачалі хзадзіць і патрабаваць аплаты па другім коле ў тых, хто заплаціў.
3. З'явілася практыка вымаганьня аплат гатоўкай.
4. Ніякіх папер гэбэ вам не дае. Паперы даеце вы. Вы заплаціце, падпішаце "яўку" - усё, цяпер вы, як кажуць ангельскай мовай, fair game. Вы прызналіся.

Гэта гульня з шулерам. Які сам часта ня ведае сваёй тактыкі.
👍12🤬3🤯2
📣📣📣📣📣С 13 февраля беларусам массово приходит рассылка от мошенников, которые пытаются выудить деньги за якобы "экстремистские" действия в Инстаграм.

1️⃣ НЕ переходите по ссылке с инструкцией, иначе вы можете выдать свой IP и другие данные.
2️⃣ Не переводите мошенникам деньги (это могут быть менты, которые пытаются подзаработать вычислить ваш криптокошелек, банковскую карточку и другие данные).
3️⃣ Если вы находитесь в РБ, спокойно почистите свой аккаунт в Инстаграм по следующим инструкциям (см. только с VPN⚠️):
Что и как почистить в Instagram
Отключаем архивирование историй в Instagram
Как безопасно пользоваться Instagram

🛑 Никакой базы обо всей вашей активности в Инстаграм без доступа к аккаунту у мошенников быть не может. Не поддавайтесь на уловки шантажа!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
Памятаеце, нядаўна забаранілі прадаваць нерухомасьць у Беларусі паводле замежнай даверанасьці?

Некалькі крыніцаў сёньня мне паведамілі, што рыхтуецца забарона на продаж нерухомасьці ў Беларусі без прысутнасьці ўладальніка ўвогуле. Нават калі ёсьць даверанасьць, зробленая ў Беларусі.

Пакуль інфа не вырыфікаваная, але ў лёгіку рэпрэсій укладаецца.
🤯7🤬2