By_Help
785 subscribers
125 photos
5 videos
271 links
Зь 2017 года дапамагаем ахвярам рэпрэсій. Аплочваем палітычныя штрафы, пазовы, адвакатаў палітзьняволеным, рэабілітацыю былым палітвязьням

Сувязь: t.me/eolonir
Download Telegram
Як вывезьці ці ўвезьці грошы ў Беларусь. Буду кароткі.

Як вы ведаеце, кампанія BY_help ад 25 чэрвеня 2020 года аплаціла болей чым 18 тысячам чалавек штрафы ці кампенсацыі за катаваньні ў турмах. Гэта азначае, што ў нас ёсьць сетка плацельшчыкаў у Беларусі, якая за апошнія пятнаццаць месяцаў не панесла аніводнай страты. ДФР, прывет.

Таксама вы ведаеце, што ў сувязі з санкцыямі стала цяжка выпраўляць грошы ў Беларусь сваякам. Сістэмы міжнародных пераказаў працуюць праз адно месца, а нават калі й так - то ня хочацца прыцягваць увагу да пераказаў з-за мяжы.

І таксама шмат людзей, у сувязі з падзеямі ва Ўкраіне, хоча вывезьці грошы за мяжу.

Як мы можам дапамагчы:
1. BY_help можа празь сваю сетку плацельшчыкаў перадаць грошы з-за мяжы вашым сваякам у краіне. Вы пералічваеце на наш рахунак колькі трэба аддаць - мы паралельна перадаем там.

2. BY_help вывезьці вашыя грошы зь Беларусі. Мы пераказваем на ваш рахунак за мяжой патрэбную суму - вы аддаеце ў Беларусі. Адразу папераджаю, што запытаў на вываз у мяне стаіць болей чым на €1.000.000, таму тут магчымыя затрымкі. Навошта нам гэта? - бо нам трэба працягваць аплочваць выдаткі пацярпелых ад рэжыму ўнутры краіны, а гэта мы робім гатоўкай.

Кантактавацца можна праз мой тэлеграм @eolonir, або праз афіцыйны фб кампаніі https://www.facebook.com/BYhelpBY

Адразу адказы на частыя пытаньні.
1. ці даходзяць грошы? - мы аплацілі болей як 18 тысяч заявак. Калі б грошы сістэмна не даходзілі, то гэта б стала вядома на ўсю публічную прастору.

2. навошта вам гэта? - рытарычнае, прапускаем.

3. бярэце працэнт? - не. мы почасту нават бярэм на сябе кошты перасылкі грашэй, але не заўжды.
ПРАЦЯГВАЕМ ВЫПЛАТЫ ПАЛІТЫЧНЫМ

Сябры, хацеў бы зьвярнуць увагу, што мы ў BY_help ды Фонд солидарности BYSOL/Belarus solidarity foundation працягваем рабіць выплаты вызваленым палітычным зьняволеным. Мы зрабілі больш за 60 выплат, і ў нашай базе стаяць на чарзе яшчэ 15 чалавек. Але агульная колькасьць палітычных складае болей тысячы, і, відаць, яна будзе й надалей расьці. І нам вельмі трэба вашая дапамога.

Першая выплата складае €300, і мы абавязваемся яе зрабіць усім палітычным, хто вызваляецца. Далейшая нашая падтрымка уключае дапамогу з эвакуацыяй, медычную ды псіхалагічную падтрымку (разам з швайцарскімі партнэрамі) ды дапамогу ўжо пасьля выезду ў Польшчы. Аднак нам трэба вашая дапамога, каб працягваць гэтыя выплаты.

Працуем далей і да канца!

https://www.facebook.com/donate/763754265015069/10162186126111679/
Сябры, мы працягваем зьбіраць грошы для выходзячых палітычных зьняволеных у Беларусі. Мы - гэта кампанія BY_Help ды фонд BYSOL. Данатнуць нам можна пад спасылку ўнізе гэтага допісу.

На сёньня палітычных вязьняў у Беларусі болей за 1100. На тле навінаў аб дзейнасьці беларусаў на запавольваньне расейскага ўварваньня ва Ўкраіну іх стане, відаць, болей.

За апошнія тры месяцы мы зрабілі выплаты амаль ста былым вязьням. Ужо мінуў больш як год ад першых палітычных "прысудаў", і ў 2022 годзе выйдзе яшчэ як мінімум некалькі дзясяткаў. Яны выходзяць у нікуды, траўмаванымі несправядлівым прысудам і почасту нялюдзкімі ўмовамі ўтрыманьня.

Мы запусьцілі чатырохузроўневую сістэму падтрымкі.

Першы ўзровень - гэта аднаразовая выплата ў памеры €300. Мы імкнемся зрабіць яе цягам аднаго тыдня з моманту атрыманьня заяўкі.

Другі ўзровень - гэта, калі трэба, дапамога з выездам з краіны.

Трэці зровень - мэдычная рэабілітацыя. Гэты кірунак рэалізуецца разам з нашымі швайцарска-нямецкімі партнэрамі.

І чацьвёрты - дапамога на новым месцы для тых, хто пераеехаў. У нас ёсьць парнэры ў Польшчы ды Літве. У іншых краінах мы надаем кансультатыўную падтрымку.

https://www.facebook.com/donate/1629762060725683/10222083446339513/
Мінуў роўна год, як мы звар'яцеламу дзеду добра гэдак падпалілі пукан. Мы - гэта BY_help ды Фонд солидарности BYSOL/Belarus solidarity foundation.

Нагадваю часарыс падзеяў:

5 траўня 2021 года: дзед заяўляе, што на традыцыйныя траўневыя выплаты ветэранам грошаў няма.

5 траўня ўвечары: мы стартуем збор, які набраў ў выніку амаль €40.000 і запрашаем ветэранаў падавацца на яго.

6 траўня ўвечары: усім сабесам спушчаны загад у рэжыме аўрала падрыхтаваць выплаты, на якія яшчэ дзень таму не было грошаў.

7 траўня: дзед патрабуе ад ветэранаў, каб яны ня бралі фашысцкія грошы. То бок, сабраныя намі.

Тады мы выплацілі болей як ста ветэранам дапамогу ад беларусаў й прымусілі фюрэра зрабіць некамфортны разварот.

А сёньня мы зьбіраем на палітычных зьняволеных, якія пачынаюць выходзіць, адбыўшы несправядлівы тэрмін за ўдзел у дэманстрацыях канца 2020-га. І ім трэба наша дапамога.

Першым крокам мы выплочваем кожнаму па €300 эўра.

Дапамагчы нам можна пад спасылкай: https://www.facebook.com/donate/1629762060725683/1629762100725679/
За апошнія два дні мы атрымалі акурат роўненька на двух палітычных. Калі такая тэндэнцыя будзе працягвацца (зьбіраем на аднаго палітычнага кожны дзень) - то з гэтым кірункам у нас зусім праблем ня будзе.

Зробім? Нагадаю, мы выплочваем кожнаму вызваленаму палітычнаму разова €300, каб чалавек, які выходзіць у пустату, не пачуваўся кінутым.

https://www.facebook.com/donate/1629762060725683/1629762100725679/
Коцікі, мы вельмі даўно не былі на сувязі, выбачаемся. Ад цяпер будзем болей пунктуальныя.

Аднак, шчыра кажучы, мы не выходзілі на кантакт, бо нічога не зьмянілася.

Не зьмяніўся наш падыход: мы працуем і кампенсуем штрафы, адсідкі ды робім выплаты пацярпелым ад катаваньняў.

Не зьмяніўся адрас нашай формы: ужо два гады ён такі самы, ці bit.ly/byhelpme. Зьвярніце ўвагу, што трэба мець гугл-пошту, каб скарыстацца з формы.

Мы ў стане закрываць - і закрываем - усе заяўкі, каторыя нам паступаюць. За два гады мы ніводнага разу не адмовілі нікому, у каго быў штраф, адсідка ці медычныя вытраты пасьля катаваньняў, калі запыт адпавядаў нашаму мандату.

Нашая каманда, як і раней, дапамагае пацярпелым абскарджваць прысуды на міжнародным і нацыянальным узроўні - і нам нават удавалася дапамагчы скасаваньня некаторых асабліва гратэскных штрафаў. Калі вам трэба дапамога ў абскарджваньні - пішыце на тг @human_rights_defender2020.

Мы запусьцілі і падтрымліваем праграму выплат для вызваленых палітычных. Ад студзеня 2023 года мы спадзяемся стартаваць вялікую праграму медычнай рэабілітацыі вызваленых палітычных вязьняў.

Ну і галоўнае. Мы ўжо патрацілі болей за 4.8 мільёны даляраў на падтрымку ахвяраў рэпрэсій. І мы працягнем дапамагаць.
БЯСЬПЕКА! ВАЖНА!

Шмат хто з пратэстоўцаў дагэтуль захоўвае фоткі з маршаў у мабілах. Пры гэтым губапупсікі за апошнія два гады назапасілі кучу фотак з тэлефонаў арыштаваных. Гэтыя фоткі праганяюць праз праграму ідэнтыфікацыі твараў. Таксама ствараецца адзіная база, куды зьмяшчаюцца ўсе здымкі з тэхнікі затрыманых пратэстоўцаў.

Такім чынам фармуецца ланцужок: аднаго ўзялі па адміністратыўцы - знайшлі фоткі - папоўнілі базу - прышылі крыміналку - на фотках знайшлі сяброў - прыйшлі па іх - залезлі ў тэлефоны - папоўнілі базу - знайшлі фоткі з іншымі сябрамі - ланцужок паўтараецца.

Фоткі, якія трапляюць у базу з вашых тэлефонаў, могуць дазволіць ідэнтыфікаваць людзей, якія праходзяць мяжу й раней ніколі не трапляліся.

Таму абавязкова:
- рассінхранізуйце на тэлефонах аблокі на дадатак да закрыцьця профіляў у сацыяльных сетках. Пра апошняе ўсе памятаюць, пра першае - амаль ніхто

- рэгулярна чысьціце тэлефон ад здымкаў

- калі хочаце захаваць здымкі на будучыню (а нам гэта будзе трэба для расьледваньня злачынстваў супраць дэманстрантаў у будучыні) - то грузіце іх у воблака ў ручным рэжыме, пасьля чаго выдаляйце з тэлефона. Не сінхранізуйце воблака з тэлефонам аўтаматычна. Трапіць тэлефон у рукі губапупсікаў - даламаюцца да воблака, бо будзе відаць, дзе яно.

Не дадавайце карнікам працы.
Нам задаюць пытаньні.
1. Ці працягвае BY_help працаваць? - Так, працягвае. І ніколі не спыняўся. Мы проста ня любім піярыцца.

2. Чым мы дапамагаем? - Мы выцягваем зь фінансавай ямы тых, каго нашая "гасударсьцьва" спрабуе літаральна пазбавіць усяго. А так наш мандат не мяняўся ад самога пачатку. Штрафы, пазовы, дапамога палітычным, адвакаты, кампенсацыі за катаваньні.

3. Дзе можна атрымаць дапамогу? - Праз форму bit.ly/byhelpme.

4. Колькі мы выцягваем заявак? - Мы выцягваем усе, што да нас паступаюць.

5. Колькі мы будзем яшчэ выцягваць? - As long as it takes.

6. Колькі мы ўвозіць грашэй у Беларусь? - Дастаткова, каб прымушаць губапсік гістэрыць. А так за апошнія два гады мы ўвезьлі амаль тры цытрусавыя. І хвосьцік. І гэта толькі ўвезьлі. Мы ж і за мяжой аддаем.
👍1
РОЛЯ ВЫШАК МАБІЛЬНАЙ СУВЯЗІ Ў РЭПРЭСІЯХ

Давайце я раскажу пра невялікі эпізод з жніўня дваццатага.

Калі стала ясна, што BY_help зьбірае мільёны, мы пачалі інтэнсіўна шукаць пацярпелых. Гэта было яшчэ да таго, як розгалас надаў нам вядомасьць. Адным са спосабаў быў празвон рукапісных сьпісаў вызваленых з катоўні на Акрэсьціна, зробленых валянтэрамі пад сьценамі гэтага будучага музэю акупацыі.

Празвон праз звычайны GSM. Валянтэрамі іншых спантанных ініцыятываў. Якія самі прышлі да нас ды прапанавалі. Я сказаў - ОК, званіце й усіх на форму заяўкі. Ніхто не шукаў пацярпелых у мэсэнджэрах.

Недзе ў кастрычніку да тых, хто званіў, пачалі прыходзіць. Прыхапілі нават аднаго з нашых ключавых на той момант супрацоўнікаў. Пашанцавала, што мянты ня ведалі, каго ўзялі, і адпусьцілі чалавека праз тры дні - і таму ўдалося, як і амаль усім званіўшым, з’ехаць.

Ці думалі тады званіўшыя, што рызыкуюць, ужываючы адкрыты канал сувязі, які лёкка адсачыць праз геалакацыю і аналіз расшыфровак? Не. Яны проста хацелі дапамагчы.

Менавіта таму мяне неябічаскі юшыць, калі віну за пасадкі спантанна шыюць кніжцы ці фэйсбуку. Віна за пасадкі ляжыць на губазіку і прадажных "пракурорах" з "судзьдзямі". Давайце яшчэ абвінавацьце мабільных аператараў, што тэхналёгія мабільнай сувязі дазваляе адсачыць тэлефон, а білінг патрабуе стварэньня расшыфровак. Як яны пасьмелі ставіць людзей пад удар?

Губазік. "Пракуроры". "Судзьдзі". Ціхары з камерамі. Лукашэнка. У пасадках вінаватыя яны. А не журналіст с фотаапаратам ці вышка мабільнай сувязі над Ахрэсьцінам.
Cябры!
Хто пераехаў у Польшчу, працаваў, плаціў падаткі ў Польшчы ў 2022 годзе і будзе складаць дэкларацыю PIT-37 - інфармацыя для вас!

У Польшчы ёсць шмат беларускіх арганізацый і ініцыятыў, якія дапамагаюць беларусам. Кожная НДА, зарэгістраваная ў Польшчы, можа ўдзельнічаць у праграме падтрымкі НДА праз накіраванне 1,5% падатку ПІТ ад фізічнай асобы.
Важна - гэтыя падаткі вы ЎЖО ЗАПЛАЦІЛІ ў 2022 годзе, НІЧОГА ЗВЫШ плаціць не будзеце. Проста ў вас ёсць ПРАВА ВЫБАРА (такое жаданае для кожнага беларуса), КУДЫ СКІРАВАЦЬ частку свайго падатку.
Калі вы нічога не выбярыце, то яны проста пойдуць "у агульны кацёл", адкуль польская дзяржава сама вырашыць, куды накіраваць.

🫶 Але мы прызываем падтрымаць беларусаў, бо каму мы патрэбныя, калі не сабе?

Адной з беларускіх арганізацый, зарэгістраваных у Польшчы, з'яўляецца Беларускі Моладзевы Хаб🔥, які дапамагае беларусам з адаптацыяй і інтэграцыяй, арганізуе мерапрыемствы і сустрэчы (5-і тысячны мітынг-марш на Дзень Волі 2022 памятаеце?), прадстаўляе каворкінг для актывістаў, журналістаў і НДА, вымушаных з'ехаць з Беларусі. Некалькі сотняў студэнтаў атрымала стыпендыі і магчымасць працягнуць навучанне ў польскіх ВНУ, дзякуючы Хабу.
Усе жадаючыя могуць прыйсці і правесці час разам са сваімі ў кутку беларушчыны па адрасе пл. Канстытуцыі 6 у Варшаве.

📍Беларускі Моладзевы Хаб праз партнёраў з фонду "Маладыя для маладых" можа збіраць 1,5% ад падаходнага падатку ў Польшчы.

🧮 Пры падачы PIT трэба падаць наступныя рэквізіты ў спецыяльных пунктах:
У пункце 147. упісаць нумар 0000270261
У пункце 148. - 1,5%
У пункце 149. - HUB Warszawa 11876
(абавязкова!)

Падрабязней, як разлічыць ПІТ-37 і накіраваць 1,5% на падтрымку беларускіх ініцыятыў:
👉https://byhub.org/pit37

Для вас гэта нічога не каштуе, а вы самі можаце пачаць вырашаць, каго пыдтрымліваць і куды кіраваць вашыя падаткі.

Калісьці, так будзе і ў Беларусі ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
19👍4🫡1
ПЕРАСЬЛЕДЫ ЗА ДОНАТЫ. ТЭНДЭНЦЫІ

Мы сабралі сьведчаньні некалькіх дзясяткаў людзей, каго ў Беларусі выклікалі ў "праваахоўныя ворганы" ў справе донатаў на фонды.

ШТО ВЯДОМА?

1. Кожнаму з выкліканых паведамлялі, што на ягонай банкавай выпісцы прысутнічае транзакцыя на карысьць Facebook London альбо Facebook Stripe London альбо нейкая падобная камбінацыя. Прычым нашыя ворганы настолькі лянівыя, што пасылалі выкліканых у банк браць расшыфроўкі гэтых транзакцый (!!!)

2. У целе самой транзакцыі на адрас Фэйсбуку ніколі няма інфармацыі, на што менавіта пайшлі грошы, і сілавікі ў аніводным зь вядомых нам выпадкаў ня ведалі, на што дакладна была аплата. У выкліканых патрабавалі тэлефон, залазілі ў гісторыю плацяжоў у акаўнце ФБ і, калі знаходзілі там аплату на BY_Help ці BYSOL - патрабавалі пісаць "яўку з павіннай" і аплаціць нейкую рандомную суму на нейкі рахунак. За адмову даць тэлефон ці пісаць яўку ці данаціць немаведама каму пагражалі затрыманьнем на 72 гадзіны й угалоўкай.

ТУТ ВАЖНА: усім выкліканым, з кім мы кантачыліся ці хто апублікаваў інфу пра візыту ў гэбэ, паказвалі менавіта выпіску зь гісторыі апэрацый іхных беларускіх картак. Выняткаў не было. То бок сілавікі інфармацыю, натуральна, атрымалі адкуль прасьцей - зь беларускіх банкаў, якія ўсё зьліюць пасьля першага шчаўчка пальцамі.

Такім чынам, выдаленьне збораў на ФБ, як тут нядаўна гучна патрабаваў нейкі спадар з фондам, якога ніхто ня бачыў, тут не дапаможа.

ЧАМУ?

Па-першае, нават пасьля выдаленьня збораў застаецца запіс у гісторыі аплат вашага акаўнту. Гісторыя аплат не выдаляецца разам са зборам.

Па-другое, сьведчаньне транзакцыі на банкавай выпісцы выдаліць нельга, банкі зьліюць інфармацыю на першы пстрык пальцамі з ГБ. Калі донат на ФБ быў зроблены між 9 жніўня ды канцом сьнежня 2020 года, сілавікі аўтаматычна лічаць, што гэта быў донат на фонды.

Па-трэцяе, закрыць мой акаўнт (Ляксея Лявончыка) ці акаўнт Андрэя Стрыжака (як і зноў прапаноўваў спадар з фондам, каторага ніхто ня бачыў) нічога ня дасьць. Плацяжы на адрас фондаў застануцца ў гісторыі плацяжоў вашага акаўнту.

ШТО МОЖНА ЗРАБІЦЬ?

1. Выдаліць свой акаўнт. Тут праўда нюанс, што яго можна аднавіць цягам 30 дзён. Таму калі вас ня выклікалі яшчэ - раю разважыць пра гэтую вопцыю і спадзявацца, што да выкліку міне месяц. Потым вы можаце завесьці новы акк на тое самае ймя ўжо з чыстай гісторыяй плацяжоў.

2. Калі да выкліку ў гэбэ мінула меней за 30 дзён, ці вы не жадаеце выдаляць свой акаўнт, то перад візытай раю зьнесьці ФБ з тэлефона й ветліва казаць, што пароль вы ня памятаеце. А што да плацяжа на выпісцы з банку - то ён быў у падтрымку прытулка для катоў.

3. Падпісаньне гэбэшнай "яўкі з павіннай" і выплата нейкай сумы на нейкі рахунак азначае аўтаматычнае прызнаньне, што вы рабілі такі донат. І галоўнае: гэта НІЯК (тут апроч капіталізацыі варта падкрэсьліць тройчы тлустай рысай) не гарантуе, што ў будучыні супраць вас ня будзе ўгалоўнай справы. Вы ж гэтай "яўкай" фактычна самі прызнаеце донат "экстрэмістам".

Гэта ня самыя лепшыя парады, таму што сілавікі арыентуюцца менавіта на выпіскі з банкаў, якія зьнішчыць немагчыма. Аднак во так вы можаце сябе хоць неяк забясьпечыць.
👍29
(обречённо вздохнул и пошёл писать опровержение на выс*р ябатькинского канала). Итак.

Арестованная неделю назад нибы волонтёрка нибы BYHelp, которая "отдала силовикам базы всех тех, кто получал помощь" - никакого отношения к БХ не имеет. У нас совершенно другой принцип доступа к базам. И уж мы точно не храним списки волонтёров.

Базы я конечно чуть был не потерял сегодня вместе с компом, который оставил на сиденье кресла самолёта. Хорошо, что вовремя дошло. Но это был самый большой security breach с нашей стороны.

Уж не позорились бы.
👍326🤬1