Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.07K subscribers
4.91K photos
457 videos
5 files
4.55K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
15-ты выпуск дайджэста: што адбываецца ў беларускай культуры падчас грамадска-палітычнага крызісу.

“Краты – гэта толькі падрыхтоўка да жыцця, дзе не існуе крат”, – словы Андрэя Хадановіча, якія варта паўтараць і не забываць, таму што рэпрэсіі працягваюцца. І нашая барацьба – таксама.

👉Чытаць новы выпуск дайджэста
🎬 На Фестывалі еўрапейскага кіно ў Мінску з 20 па 31 студзеня пакажуць 41 кінастужку – дакументальныя і ігравыя.

Фэст прымаюць кінатэатры «Цэнтральны», «Піянер», Falcon Club Буцік кіно и Silver Screen в ГЗЦ Galileo. Сацыяльная дыстанцыя ў залах будзе забяспечаная.

👉 Праграма Фестывалю
Фонд культурнай салідарнасці працягвае збор сродкаў у падтрымку беларускіх дзеячаў культуры

👉 Падтрымаць канцэрты і праекты мужчынскага камернага хора “Унія”

👉 Падтрымаць працяг праекта “Казкі з Маляванычам”

👉 Падтрымаць музыку Алеся Дзянісава і нефармальны гродзенскі культурны рух

📌 Калі збор праз Facebook недасяжны ў вашай краіне - ахваряваць можна па спасылцы: https://byculture.org/DONATE
Вольга Якубоўская, "Снежны марш"
(папера, акрыл, 30 х 30 см)

"Гэтую работу я прысвячаю ўсім бясстрашным і стойкім людзям Беларусі, якія выходзяць на дваровыя маршы, нягледзячы ні на што! Вас не палохаюць ні жорсткасць улады, ні моцныя маразы, ні снегапады... Вашыя кемлівасць і крэатыўнасць бязмежныя! Сябры, я ў захапленні ад вас! Жыве Беларусь!"
Гурт "Naviband" распавёў, што іх песні забараняюць выконваць на разнастайных конкурсах

"Нам прыйшло шмат паведамленняў з розных гарадоў і навучальных устаноў Беларусі пра тое, што вучням забараняюць спяваць нашы песні на розных святах і конкурсах. Фармулёўка: "не такі ці няправільны тэкст".
Анжелика Агурбаш:

«
Наша культура угасала постепенно, год за годом. Лучшие люди — редакторы, режиссеры, продюсеры (уже не говорю про артистов) — покидали Беларусь или замолкали. На национальном телевидении, по моему мнению, практически не осталось профессионалов. Сегодня белорусское ТВ я лично смотреть не могу. Один Азарёнок чего стоит!»

📌 «Лукашенко меня не обувал, чтобы я сейчас переобулась». Анжелика Агурбаш об отношении к ситуации в стране
Сёння ў 19:00 вольныя купалаўцы пакажуць анлайн-спектакль "Войцэк"

Хто такі Войцэк? Франц Войцэк – патульны, як цялё, салдат. Служыць ён аддана і пагаджаецца на ўсё: на сумнеўныя эксперыменты шарлатана-доктара, на папрокі дурнаватага капітана, на кпіны і знявагі. Абы прынесці грошай сваёй каханай Марыі і прабавіць вольную хвіліну над калыскай сына. Аднак падзеі паступова выходзяць з-пад яго і так слабога кантролю.

Доступ да спектакля “Войцэк. Сцэны” будзе адкрыты да 9:00 21 студзеня.

Спасылка на прагляд: https://youtu.be/L5-T386CgXE
На 86-м годзе жыцця ў Францыі памёр славуты мастак Барыс Забораў.

У кастрычніку 2020 ў сувязі з падзеямі ў Беларусі ён напісаў ліст амбасадару Францыі па правах чалавека:

"Сорак год таму я быў вымушаны пакінуць сваю айчыну, зямлю, на якой нарадзіўся мой дзед, мой бацька, я сам, а таксама мой сын. Імя яе – Беларусь. Сёння я грамадзянін Французскай рэспубікі. Але гэта не пазбаўляе мяне пачуцця салідарнасці з маім народам, які падняўся на абарону сваёй годнасці.

У дзвюх гадзінах лёту ад межаў Францыі, на памежжы заходнееўрапейскай цывілізацыі, на вачох свету адраджаецца фашызм. Гнюсны, савецкага ўзору."
Прэзентаваны супольны арт-праект пра мастацтва і беларускія падзеі - Echoes. Voices from Belarus

Гэта кароткія відэа, створаныя беларускімі перформерамі, мастакамі і драматургамі, да іх далучыліся сучасныя еўрапейскія кампазітары.

Праект прысвечаны ўсім беларусам, якія змагаюцца за справядлівасць. І ў прыватнасці - Марыі Калеснікавай.

👉 Глядзець у Facebook