Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.06K subscribers
4.91K photos
457 videos
5 files
4.55K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
☀️ Сабралі для вас міні-афішу імпрэзаў, падтрыманых #ArtPowerBelarus, якія пройдуць у розных краінах ужо сёння, на выхадных ці ў пачатку наступнага тыдня.

▫️ Сёння, 12 ліпеня, на Падляшшы стартуе фестываль абуджаных Tutaka. Некалькі сцэнаў, адукацыйная і дыскусійная пляцоўкі, кірмаш, намётавы гарадок, фудкорт і мноства-мноства цікавостак!

✔️Праграма

▫️ У нядзелю, 14 ліпеня, у італьянскім горадзе Прата пройдзе беларуская вечарына. У праграме — прэзентацыя кнігі псіхолага Вольгі Вялічкі “Ад 2 да 15. Мая мама ў турме” і тэрапеўтычны майстар-клас па пляценні саламяных павукоў ад Ірыны Новік.

Тэму пачуццяў дзяцей пасля падзей 2020 года толькі пачынаюць абмяркоўваць, а бацькі пачынаюць звяртаць усё больш увагі на псіхалагічны стан сваіх дзетак. Мой першы досвед сутыкнення з дзіцячым болем ад вымушанага расстання адбыўся тры гады таму. У кабінет заляцеў пяцігадовы хлопчык і з дзіцячай жвавасцю запытаўся:
- А ты ведаеш, дзе мая мама? Мая мама ў турме!
За два гады працы я занатавала гісторыі больш як 60 дзяцей, гэтыя расповеды можна пачытаць у маёй кнізе
”, — кажа Вольга Вялічка.

✔️Падрабязней
Імпрэза падтрыманая праграмай мабільнасці #ArtPowerBelarus.

▫️ У аўторак, 16 ліпеня, у Рыме адкрываецца выcтава буцінанак Надзеі Букі. Гэта заключаня імпрэза з серыі італьянскіх творча-выставачных вандровак мастачкі ў межах гранта мабільнасці #ArtPowerBelarus.
🔥 Сабралі гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.

Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень.

🔸 Паспейце зарэгістравацца! “Рада” набірае навучэнцаў на онлайн-курс, прысвечаны пошуку сродкаў на рэалізацыю праектаў. Гаворка пойдзе пра адметнасці афармлення заявак, камунікацыю з донарамі і сраваздачнасць. Дэдлайн: ужо сёння, 16 ліпеня.

✔️Даведацца больш

🔸 Праграма #ArtPowerBelarus распачала дадатковы прыём заявак на праграму мабільнасці. Падтрыманыя могуць быць: гастролі, удзел у міжнародных імпрэзах, наведванне арт-рэзідэнцый. Дэдлайн: 6 жніўня.

✔️ Даведацца больш

🔸 Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой АВВА аб’явіла два творчыя конкурсы: на найлепшы дызайн мерчу арганізацыі і гімн гэтага аб’яднання бізнесоўцаў. Прыз у кожнай з намінацый — € 500. Дэдлайн: 1 жніўня.

✔️ Даведацца больш
📚 Каго мы падтрымалі: Gutenberg Publisher.

Дзякуючы гранту #ArtPowerBelarus у гэтым выдавецтве пабачыла свет яшчэ адна новая кніга беларускага аўтара.

— Не пашпарт і не краіна пражывання — гэта нашыя каштоўнасці робяць нас часткай супольнасці. І папяровая кніга — выдатны прыклад такой каштоўнасці. Нешта, да чаго можна дакрануцца, на што можна абаперціся ў часы, калі свет збірае сябе наноў. Калі б даследчыкі з Масачусецкага ўніверсітэта здагадаліся памераць узровень эндарфінаў да таго, як вы адчулі ў руках кнігу, і пасля — яны б напэўна заўважылі іх рост. І падтрымка беларускага выдавецтва — гэта падтрымка ў добрым настроі вялікай супольнасці беларусаў, умацаванне іх сувязяў і моцны поціск рукі сябра, — кажа галоўны рэдактар Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева.

Наведаць сайт і інтэрнэт-кнігарню выдавецтва
Падпісацца на інстаграм Gutenberg Publisher

✔️Пабачыць іншыя праекты, падтрыманыя ArtPower Belarus, у адмысловай галерэі.
🔥 Сабралі гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.

Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень.

🔸 Праект Perspaktiv распачаў прыём заявак на рэзідэнцыі для беларускіх дзяячак і дзеячаў культуры. Гаворка пра творчы побыт у Германіі і Польшчы працягласцю ад 1 да 3 месяцаў у першай палове 2025 года.
Дэдлайн: 19 жніўня 2024.

✔️Даведацца больш

🔸 #ArtPowerBelarus працягвае прымаць заяўкі на мабільнасці. Падтрыманыя могуць быць: гастролі, удзел у міжнародных імпрэзах, наведванне арт-рэзідэнцый.
Дэдлайн: 6 жніўня 2024.

✔️Даведацца больш

🔸 DVV International запрашае на адукацыйны курс, прысвечаны адметнасцям стварэння навучальных праграм. Праект уключае онлайн-сесіі і жывыя сустрэчы (Вільня).
Дэдлайн: 4 жніўня 2024.

✔️Даведацца больш і падаць заяўку

🔆 Пачала працаваць новая краўдфандынгавая платформа Gronka. Гэта інструмент, з дапамогай якога беларусы могуць збіраць грошы на свае культурніцкія і сацыяльныя праекты.

✔️Даведацца больш
⚡️Адукацыйная праграма #ArtPowerBelarus доўжыцца.

Так, самыя актыўныя ўдзельнікі і ўдзельніцы, якія наведалі большасць заняткаў уводнага курсу (тут былі лекцыі і воркшопы па розных аспектах арт-менеджменту), працягваюць заглыбленне ў прафесію. Цяпер гэтыя 18 навучэнцаў і навучэнак у малых групах працуюць з ментарамі і кансультантамі. Адбываюцца глыбокія прадметныя гутаркі па абраных тэмах, ладзяцца ментарскія сесіі і цыклы тэматычных сустрэч. Ментары адказваюць на запыты пра адметнасці праектнага менеджменту ў культурніцкай сферы.

Я сябе адчувала ўжо дастаткова дасведчанай, але лічу безумоўна карысным усё”, — кажа ўдзельніца курса.

Ужо напрыканцы жніўня распачнецца новы этап — практычная фаза, прысвечаная распрацоўцы праектаў і напісанню заявак на іх падтрыманне. А ў верасні запланаваная 🎓 выпускная вечарына. Фармат сустрэчы яшчэ вызначаецца, але спадзяемся, што праекты нашых выпускнікоў будуць рэалізаваныя і паслужаць на карысць развіцця беларускай культуры.
⚡️Ужо на наступным тыдні! Запрашаем на вернісаж выставы Ales Pushkin. AFTERLIFE.

Калі: 6 жніўня а 19:00
📍Дзе: Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве (ul Foksal 11)
Куратар: Андрэй Дурэйка

Мастачкі і мастакі Руфіна Базлова (Stitchit), Аляксандр Васюковіч, Андрэй Дурэйка, Іяланта Кіліян, Янак Коўзель, Максім Тымінько, Антось Цялежнікаў, Яна Шостак, Раман Шэлл разам павіншуюць Алеся Пушкіна з народзінамі і прадставяць сваё прысвячэнне памяці яго яскравай асобы. Гаворка пойдзе пра жыццё і творчасць насуперак смерці Алеся (мастак загінуў у гарадзенскай турме год таму).

У аснове экспазіцыі — акцыі і перформансы Алеся Пушкіна, якія ён ладзіў на адкрытай прасторы з 1989 года. Смелыя, радыкальныя, непаўторна глыбокія і насычаныя багатай фактурай з самай гушчыні Беларусі, гэтыя працы і сёння на слыху.

Прадметы, што будуць прадстаўленыя на выставе, створаныя на аснове медыйных артэфактаў, дакументаў і арыгінальных відэа з архіва мастака, яго сяброў і калег. У прастору тасама інтэгруюцца арыгінальныя работы творцаў, якія супрацоўнічалі з Алесем і чыё мастацтва канцэптуальна звязанае з яго ідэямі.

Прыходзьце, каб пагутарыць пра Алеся Пушкіна, пазнаёміцца з яго сябрамі і адчуць дух ягонай творчасці.

🎼 Падчас адкрыцця выставы выступіць “Вольны хор"

Праект падтрыманы праграмай #ArtPowerBelarus.