Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.06K subscribers
4.91K photos
457 videos
5 files
4.55K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
⚡️ На 13 сутак асуджаны паводле 23.34 Аляксандр Безмен (Цім Карамыслаў).

Музыка і вядучы "Радыё-Мінск" быў затрыманы 16 студзеня.
Papa Bo Selektah & Пан Віталь прэзентуюць драйвовы сэт для аматараў бегу, прафесійных спартсменаў і ўсіх, хто бегае асцярожна ці ганяе ва ўсю моц.

Сэт створаны адмыслова з музыкі 180bpm, дапоўнены натхняльнымі гукамі беларускіх вулічных шэсцяў і мае агульны час гучання 2:10:58 — гэта рэкорд Беларусі па марафоне.

Сэт прысвечаны нашым найлепшым, годным і нязломленым марафонкам Вользе Мазуронак і Святлане Кудзеліч.
На "Ўсенародны сход" едзе Іна Новікава, ад 2017 года яна - дырэктарка бабруйскага Палаца мастацтваў:

"Что касается политического кризиса: мы все вместе наблюдаем эту ситуацию не первый месяц. Я бы не сказала, что у нас вообще есть какой-то раскол в обществе или политический кризис. <...> Для меня было странно, что люди вышли. <...> Государство имеет определенные полномочия на применение насилия."

via Вечерний Бобруйск
Выдавецтва “Янушкевіч” не зможа выдаваць новыя кнігі, але заклікае звярнуць увагу на выдадзеныя раней.

На мінулым тыдні ў выдавецтва наведаліся супрацоўнікі ДФР, забралі тэхніку і заблакавалі рахункі, таму выхад кніжных навінак зрабіўся немагчымы.

👉 Выбірайце кнігі на januskevic.by

(Кнігі лепш купляць за наяўныя грошы)
Вадзім Мажэйка:

«Адміністрацыя і сілавікі спрабуюць нас запалохаць, але на самай справе ім самім страшна. Страшна ад таго, што яны ўжо нарабілі, і ад таго, як прачнуўся беларускі народ. Сёньня ўсім відавочна, на чыім баку праўда, а хто хлусы і злачынцы».

@radiosvaboda
© Violetta Lila
"Душа беларускага дзіцяці"
Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА

Перакладчыцы Вользе Калацкай прад’явілі абвінавачанне па ч.1 арт.339 Крымінальнага кодэкса “Хуліганства”. Днямі Вольгу Калацкую перавядуць у Жодзінскае СІЗА.
15-ты выпуск дайджэста: што адбываецца ў беларускай культуры падчас грамадска-палітычнага крызісу.

“Краты – гэта толькі падрыхтоўка да жыцця, дзе не існуе крат”, – словы Андрэя Хадановіча, якія варта паўтараць і не забываць, таму што рэпрэсіі працягваюцца. І нашая барацьба – таксама.

👉Чытаць новы выпуск дайджэста
🎬 На Фестывалі еўрапейскага кіно ў Мінску з 20 па 31 студзеня пакажуць 41 кінастужку – дакументальныя і ігравыя.

Фэст прымаюць кінатэатры «Цэнтральны», «Піянер», Falcon Club Буцік кіно и Silver Screen в ГЗЦ Galileo. Сацыяльная дыстанцыя ў залах будзе забяспечаная.

👉 Праграма Фестывалю
Фонд культурнай салідарнасці працягвае збор сродкаў у падтрымку беларускіх дзеячаў культуры

👉 Падтрымаць канцэрты і праекты мужчынскага камернага хора “Унія”

👉 Падтрымаць працяг праекта “Казкі з Маляванычам”

👉 Падтрымаць музыку Алеся Дзянісава і нефармальны гродзенскі культурны рух

📌 Калі збор праз Facebook недасяжны ў вашай краіне - ахваряваць можна па спасылцы: https://byculture.org/DONATE
Вольга Якубоўская, "Снежны марш"
(папера, акрыл, 30 х 30 см)

"Гэтую работу я прысвячаю ўсім бясстрашным і стойкім людзям Беларусі, якія выходзяць на дваровыя маршы, нягледзячы ні на што! Вас не палохаюць ні жорсткасць улады, ні моцныя маразы, ні снегапады... Вашыя кемлівасць і крэатыўнасць бязмежныя! Сябры, я ў захапленні ад вас! Жыве Беларусь!"
Гурт "Naviband" распавёў, што іх песні забараняюць выконваць на разнастайных конкурсах

"Нам прыйшло шмат паведамленняў з розных гарадоў і навучальных устаноў Беларусі пра тое, што вучням забараняюць спяваць нашы песні на розных святах і конкурсах. Фармулёўка: "не такі ці няправільны тэкст".
Анжелика Агурбаш:

«
Наша культура угасала постепенно, год за годом. Лучшие люди — редакторы, режиссеры, продюсеры (уже не говорю про артистов) — покидали Беларусь или замолкали. На национальном телевидении, по моему мнению, практически не осталось профессионалов. Сегодня белорусское ТВ я лично смотреть не могу. Один Азарёнок чего стоит!»

📌 «Лукашенко меня не обувал, чтобы я сейчас переобулась». Анжелика Агурбаш об отношении к ситуации в стране