Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.06K subscribers
4.91K photos
457 videos
5 files
4.55K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
Forwarded from Наша Ніва
Прызнанні народнага артыста Беларусі Эдуарда Ханка.

— Почему именно «Служить России» вы называете своей главной песней?
— Потому что для меня, человека, родившегося в Советском Союзе, это не может быть по-другому. Никакие «малиновки» и «завирухи» с ней не сравнятся.
Лапенка з беларусамі :)
Адным з вядоўцаў нашумелага старанавагодняга мерапрыемства быў поп-спявак Герман Цітоў. Калісьці ён выступаў у дуэце з Ганнай Шаркуновай. Цяпер Ганна прысвячае кліпы памяці Рамана Бандарэнкі, а Герман танчыць з сёстрамі Груздзевымі.

Герман запэўнівае, што не так шмат артыстаў і вядучых сышло з дзяржаўнага тэлебачання і афіцыйнай эстрады.

«Гэта проста карцінка такая склалася. Многія шкадуюць, што пасыходзілі. Я застаўся, бо не ўяўляю сваё жыццё без працы — на тэлебачанні і на сцэне»

З негатывам у свой бок з гэтай нагоды, кажа, не сутыкаўся.

@nashaniva
Усе буйныя украінскія СМІ сёння пішуць пра тое, што народная артыстка Ірына Білык і пераможца леташняга "Х-фактара" Эліна Івашчанка выступілі на прыёме ў Лукашэнкі.

Самі спявачкі ды іх менеджмент адмаўляюцца адказваць на пытанні адносна гэтага. Яны не рэагуюць на запыты і тэлефанаванні журналістаў і адключылі дзе магчыма каменты ў сваіх акаўнтах у сацсетках.
Віншуем калегаў з Belarusian Sport Solidarity Foundation і ўсіх, хто актыўна далучыўся да іх, за бліскуча праведзеную кампанію па адмене чэмпіяната света па хакею ў Беларусі!

Гэты выпадак мусіць увайсці ў гісторыю, каб яго вывучалі студэнты ў новай Беларусі і па ўсім свеце - як прыклад узорнай інфармацыйнай кампаніі.

Разам пераможам!

Ілюстрацыя - prokopieva.by
⚡️ На 13 сутак асуджаны паводле 23.34 Аляксандр Безмен (Цім Карамыслаў).

Музыка і вядучы "Радыё-Мінск" быў затрыманы 16 студзеня.
Papa Bo Selektah & Пан Віталь прэзентуюць драйвовы сэт для аматараў бегу, прафесійных спартсменаў і ўсіх, хто бегае асцярожна ці ганяе ва ўсю моц.

Сэт створаны адмыслова з музыкі 180bpm, дапоўнены натхняльнымі гукамі беларускіх вулічных шэсцяў і мае агульны час гучання 2:10:58 — гэта рэкорд Беларусі па марафоне.

Сэт прысвечаны нашым найлепшым, годным і нязломленым марафонкам Вользе Мазуронак і Святлане Кудзеліч.
На "Ўсенародны сход" едзе Іна Новікава, ад 2017 года яна - дырэктарка бабруйскага Палаца мастацтваў:

"Что касается политического кризиса: мы все вместе наблюдаем эту ситуацию не первый месяц. Я бы не сказала, что у нас вообще есть какой-то раскол в обществе или политический кризис. <...> Для меня было странно, что люди вышли. <...> Государство имеет определенные полномочия на применение насилия."

via Вечерний Бобруйск
Выдавецтва “Янушкевіч” не зможа выдаваць новыя кнігі, але заклікае звярнуць увагу на выдадзеныя раней.

На мінулым тыдні ў выдавецтва наведаліся супрацоўнікі ДФР, забралі тэхніку і заблакавалі рахункі, таму выхад кніжных навінак зрабіўся немагчымы.

👉 Выбірайце кнігі на januskevic.by

(Кнігі лепш купляць за наяўныя грошы)
Вадзім Мажэйка:

«Адміністрацыя і сілавікі спрабуюць нас запалохаць, але на самай справе ім самім страшна. Страшна ад таго, што яны ўжо нарабілі, і ад таго, як прачнуўся беларускі народ. Сёньня ўсім відавочна, на чыім баку праўда, а хто хлусы і злачынцы».

@radiosvaboda
© Violetta Lila
"Душа беларускага дзіцяці"
Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА

Перакладчыцы Вользе Калацкай прад’явілі абвінавачанне па ч.1 арт.339 Крымінальнага кодэкса “Хуліганства”. Днямі Вольгу Калацкую перавядуць у Жодзінскае СІЗА.
15-ты выпуск дайджэста: што адбываецца ў беларускай культуры падчас грамадска-палітычнага крызісу.

“Краты – гэта толькі падрыхтоўка да жыцця, дзе не існуе крат”, – словы Андрэя Хадановіча, якія варта паўтараць і не забываць, таму што рэпрэсіі працягваюцца. І нашая барацьба – таксама.

👉Чытаць новы выпуск дайджэста
🎬 На Фестывалі еўрапейскага кіно ў Мінску з 20 па 31 студзеня пакажуць 41 кінастужку – дакументальныя і ігравыя.

Фэст прымаюць кінатэатры «Цэнтральны», «Піянер», Falcon Club Буцік кіно и Silver Screen в ГЗЦ Galileo. Сацыяльная дыстанцыя ў залах будзе забяспечаная.

👉 Праграма Фестывалю
Фонд культурнай салідарнасці працягвае збор сродкаў у падтрымку беларускіх дзеячаў культуры

👉 Падтрымаць канцэрты і праекты мужчынскага камернага хора “Унія”

👉 Падтрымаць працяг праекта “Казкі з Маляванычам”

👉 Падтрымаць музыку Алеся Дзянісава і нефармальны гродзенскі культурны рух

📌 Калі збор праз Facebook недасяжны ў вашай краіне - ахваряваць можна па спасылцы: https://byculture.org/DONATE