Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.15K subscribers
4.88K photos
455 videos
5 files
4.53K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
Разам з каляндарным летам набліжаецца сезон оўпэн-эйраў, фэстаў і сонечных сяброўскіх сустрэч. Сабралі для вас цэлую афішу імпрэзаў, падтрыманых #ArtPowerBelarus, якія можна наведаць ужо на гэтым тыдні.

31 траўня, Беласток
(Польшча) – старт фэсту традыцыйнай музыкі SONCAHRAJ, што чарговы раз ладзіцца фундацыяй Tutaka.
Праграма, дэталі

31 траўня і 1 чэрвеня, Вільня
(Літва) – “Хор вольных беларусаў” і “Батлейка+” прэзентуюць музычны спектакль “Купала. Пачатак” па п’есе Уладзіміра Караткевіча.
Дэталі

1 чэрвеня “Хор вольных беларусаў” запрашае таксама на спеўную вечарыну ў Гасцёўні Беларускай Рады культуры.
✔️Сустракаемся а 18:00 (Vilnius, Sv. Ignoto g. 5).

1 чэрвеня, Варшава (Польшча) – дабрачынны беларускі фестываль дзіўнай музыкі і прэзентацыя альбому на вініле. Арганізатар – суполка Belarus Outside Sound System. Сродкі, сабраныя падчас фэсту, скіруюць у BySol.
Праграма, дэталі

#ArtPower_афіша
Падведзеныя вынікі колу для заявак на міні-гранты ў межах #ArtPowerBelarus.

Сродкі, вылучаныя на падтрыманне міні-праектаў, вычарпаныя, таму тур завяршальны для гэтай часткі праграмы.

За міні-гранты (да 5 тысяч еўраў) на гэтым этапе змагалася сотня праектаў. Агульны запыт — больш як € 455 тыс, а даступны бюджэт — € 92 тыс. Канкурэнцыя была моцная, але адборачная камісія знайшла магчымасць падтрымаць 19 заявак.

Мы атрымалі безліч бліскучых прапановаў, заяўкі былі запоўненыя трапна: бачна, як выраслі нашыя апліканты і аперуюць у складаных бюракратычных рамках ArtPower Belarus. Мы са свайго боку зрабілі ўсё магчымае, каб максімальная колькасць заявак атрымала фінансаванне. Віншую пераможцаў! Ганаруся ўсімі, хто знайшоў смеласць падацца да нас і выкласці на паперу свае ідэі. Застаемся на сувязі ў спадзеве на далейшае супрацоўніцтва, — кажа грант-менеджарка Эліна Калнібалоцкая.

❗️ Калі вы падавалі зяўку, правярайце свае паштовыя скрыні: там ужо знойдзеце паведамленнеі ад нашых грант-менеджараў.
💥 Адукацыйная праграма #ArtPowerBelarus запрашае на адкрытую сустрэчу з беларускай куратаркай, арт-менеджаркай, якая працуе ў Варшаве.

«Вырашаем праблемы: персанальны досвед Вольгі Мжэльскай»


Калі? 7 чэрвеня, 17:00 (Варшава) / 18:00 (Мінск)
Дзе? Zoom
Працягласць: 90 хв.

Толькі сапраўдны досвед і ніякіх тэорый! На прыкладах са сваёй уласнай практыкі Вольга раскажа пра тое, якія праблемы і задачы з’яўляюцца для яе стартам для дзейнасці і патлумачыць, чым у працы арт-менеджара дапамагаюць супольнасці і навошта іх ствараць.

Вольга Мжэльская — куратарка, арт-менеджарка, сузаснавальніца ініцыятывы Dyslexia Belarus, аўтарка тэлеграм-блога Little Hedonist. Актыўна займаецца прамоцыяй творчасці беларускіх мастакоў у Польшчы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎎 Знаёмцеся: гранці #ArtPowerBelarus тэатр “Прыехалі” з пастаноўкай “Сумны Суп” па кнізе Вольгі Гапеевай. Прэм’ера — заўтра.

Мы задумалі гэты спектакль у 2022 годзе, прэм’еру планавалі ў межах Дзён беларускай культуры, ідэю ўхваліла аўтарка кнігі Вольга Гапеева, але планы прыпыніла вайна ва Украіне. Радасна, што праект урэшце рэалізаваны, бо пастаноўка ўслед за кнігай нясе каштоўныя думкі пра тое, як важна сябраваць з самім сабой, наколькі істотнымі могуць быць словы і ўвага да тых, хто побач, — кажа актор Аляксандр Енджаеўскі.

Найпрасцей, прызнаюцца стваральнікі пастаноўкі, было прыдумаць ідэю спектаклю, найскладаней — рэалізаваць задуманае ў Польшчы, дзе магчымасці для стварэння касцюмаў, сцэнаграфіі і матэрыяльнага ўвасаблення вобразаў неабмежаваныя.

Тэатр “Прыехалі” упэўнены: “Сумны Суп” чакае вялікая кар’ера. Пакуль запрашаюць на два паказы ў Беластоку:
▫️06.06 — Моладзевы дом культуры (Warszawska 79a) Уваход вольны!
▫️28.06 — Беластоцкі тэатр лялек (ul. Kalinowskiego 1)

📹 teatrpryehali
🎧 Любіце кнігі і падкасты пра літаратуру? У нас ёсць для вас адмысловая падборка беларускіх праектаў.

Эксперты @radakultury рэкамендуюць паслухаць

▶️ Белліт. Падкаст вядомай аўтаркі-крытыка, які сумяшчае агляд актуальных падзей белліту, бліц-крытычны аналіз, рэкамендацыі да чытання і набыця кніг.

▶️ YouTube-канал паэта і літаратуразнаўцы Андрэя Хадановіча выдае на-гара бліскучыя аўтарскія лекцыі пра найлепшыя класічныя і сучасныя творы беларускай і сусветнай літаратуры. Праект, падтрыманы #ArtPowerBelarus. Увага! Рэсурс прызнаны “экстрэмісцкім” у Беларусі.

▶️ Літрадыё развівае лінейку падкастаў-гутарак з беларускімі аўтаркамі і аўтарамі па абодва бакі мяжы. На партале выходзяць падкасты “Супердудко” і “Каля літаратуры”.

▶️ “Гутаркі ля швейнай машыны” – відэападкаст ізраільскага дыпламата Цві Міркіна і мінскага празаіка і перакладніка Паўла Касцюкевіча пра габрэйскую слоўную культуру ў Ізраілі і Беларусі.

Больш пра кнігі і літатурныя справы – у нашым традыцыйным квартальным аглядзе.

#рада_раіць
📚Каго падтрымала праграма #ArtPowerBelarus: вітайце YouTube-канал Андрэя Хадановіча

Праект пра літаратуру, а таксама пошук адказаў на выклікі сучаснасці. Натуральна — праз зварот да слова пісьменнікаў.

Як ствараюцца новыя выпускі? Расказаў спадар Андрэй:

Рэагую на кніжныя навінкі — беларускія кнігі або пераклады сусветнай літаратуры на беларускую. Выйшаў "Капітан Лятучая Рыба" — з'явіўся выпуск. Часам рэальнасць правакуе. Сталі забараняць кнігі — расказаў пра Рэя Брэдбэры. Узнікаюць непаразуменні з літоўцамі — запісаў выпуск пра літоўскія кнігі па-беларуску. Адзін з першых выпускаў быў пра ўкраінскую паэзію, а ў кастрычніку апавёў пра ізраільскую літаратуру. Зрэдчас рэагую на важныя даты. Зрабіў выпуск пра калядную літаратуру, пра "Новую зямлю" — да 140-годдзя Коласа. А зараз будзе пра "Знак бяды", на стагоддзе Васіля Быкава.

Хочаце выпуск пра свайго любімага аўтара? Пішыце ў каментарах!

Быў выпуск пра паэзію Купалы, але людзі папрасілі пра "Тутэйшых" — расказаў, — кажа аўтар.

Пабачыць больш
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📚 Вітайце гранці #ArtPowerBelarus: раман “Зэльмэняне” Мойшэ Кульбака ў перакладзе на беларускую.

Выдавецтва: “Вясна” (Прага), перакладчык з ідышу: Сяргей Шупа.

У 👆інтэрв’ю спадар Сяргей расказаў, чаму “Зэльмэняне” — культавы мінскі раман, а нам патлумачыў, чаму варта чытаць менавіта новы пераклад:

Упершыню на беларускую мову кнігу пераклаў Віталь Вольскі. “... выдаецца са скарачэннямі”, — папярэджвала прадмова 1960 г. Скарачэнні ж склалі 12,5% ад поўнага тэксту. Выдаленыя непаважныя выказванні аб савецкіх святынях, рэлігійныя акцэнты, згадкі пра этнічныя асаблівасці герояў, міжэтнічныя ўзаемаадносіны, аўтарскія смеласці, складаныя або нязручныя для перакладу месцы. Чытаць новы пераклад варта не толькі каб азнаёміцца з раманам без пропускаў. Творы класічнай літаратуры перакладаюцца зноў і зноў. Вырастаюць пакаленні, мяняецца мова, агульны культурніцкі кантэкст. І 74 гады з часу папярэдняга перакладу — дастатковы тэрмін, каб перастварыць і перачытаць гэты раман.

Купіць у выдавецтве

📹 Жыццё-маліна
📹 Каго мы падтрымалі. Вітайце атрымальніка гранта #ArtPowerBelarus дакументальны фільм пра Уладзіміра Цэслера.

Гэта першая поўнаметражная дакументалка, прысвечаная жыццю і творчасці знанага беларускага дызайнера і мастака.

3️⃣ прычыны паглядзець стужку назваў рэжысёр праекта Аляксандр Гародка:

🔸 Здымачная група правяла з Уладзімірам 9 дзён, максімальна пагрузіўшыся ў ягонае жыццё. Вынік працы — больш як 30 гадзін матэрыялу, выбраныя фрагменты якога і ўвайшлі ў фільм.

🔸 Уладзімір Цэслер — беларус, чыё імя ведаюць і сапраўды любяць па ўсім свеце. Мае 40 міжнародных узнагарод, работы выстаўляліся ў музеях Францыі, Германіі, Канады, Польшчы, Паўднёвай Карэі, Японіі. Ён стварае мастацтва з глыбокім сэнсам, але цікавае і зразумелае кожнаму.

🔸 Творца — сведка некалькіх эпох, якія ён жыва і ярка рэфлексуе ва ўспамінах. У яго гісторыях і замалёўках савецкі час, 1990-я, 2000-я і нашыя дні адкрываюцца з новых ракурсаў.

Глядзець цалкам

Галерэя праектаў #ArtPowerBelarus
❤️‍🔥 “Імкнёмся звязаць нітачкамі тое, што рэжым хоча разрэзаць і знішчыць”

Намесніца кіраўніка @radarkultury Надзея Гарэцкая ў інтэрв’ю Польскаму Радыё расказала пра тое, чым Беларуская Рада культуры займаецца сёння і як беларускім творцам шукаць падтрымку ў Польшчы:

▪️ Наша задача — аб’яднаць. Каля 40% праектаў, якія былі падтрыманыя праграмай #ArtPowerBelarus, або рэалізуюцца ў Беларусі, або ў партнёрстве, то бок каманда і ўнутры краіны, і на выгнанні.

▫️ Калі праект рэалізуецца звонку, за мяжой, то адна з ключавых задач для заяўніка — распрацаваць камунікацыйны план, каб пра справу даведаліся ў Беларусі, убачылі, атрымалі прадукт. Можна згадаць, напрыклад, оперу «Дзікае паляванне караля Стаха», трансляцыю якой праз YouTube можна было глядзець у Беларусі.

▪️Мы таксама працуем у сферы лабіявання, каб беларускія дзеячы культуры не перажывалі дыскрымінацыю. Але варта адзначыць, што і само кіраўніцтва Польшчы гатовае прымаць праекты, прапанаваныя беларусамі.

🔗 Чытаць (і слухаць) цалкам
🎧 Каго мы падтрымалі: audiobooks.by. Дзякуючы гранту #ArtPowerBelarus палічка праекта папоўнілася пяццю новымі знакавымі для белліту аўдыякнігамі.

Для ўсяго свету аўдыякнігі — гэта найперш зручны спосаб знаёміцца з новымі выданнямі, асабліва калі тэмп жыцця не пакідае шансаў чытаць. Але для беларусаў — гэта магчымасць заставацца сабой у любой кропцы планеты, будзь то Сан-Францыска, Гомель ці Кракаў. Асабліва ў часы, калі папяровыя кнігі атрымаць складана, — кажа заснавальнік audiobooks.by Мікіта Белаглазаў. — Як выдавецтва мы выпусцілі ўжо 40 аўдыякніг. Усяго ж на сайце можна знайсці спасылкі на больш чым 600 аўдыявыданняў на любы густ”.

✔️ Дарэчы, audiobooks.by — першы праект, які пачаў размяшчаць і прадаваць беларускія аўдыякнігі на буйных пляцоўках Kobo, Google Play Books, Apple Books і audiobooks.com.

Слухаць беларускую літаратуру ў якаснай сучаснай агучцы на audiobooks.by.

Галерэя праектаў #ArtPowerBelarus
🔆 Каго мы падтрымалі: актывістка Марыя Грыц і Купалле, якое яна зладзіла ў Капенгагене.

Арганізацыя беларускага свята ў дацкай сталіцы сталася магчымай дзякуючы праграме мабільнасці #ArtPowerBelarus.

Прысутнічалі ўсе абавязковыя купальскія элементы: пляценне вяночкаў, песні і танцы, карагоды, гульні, скокі праз вогнішча, а таксама пачастункі — купальскі сыр, яечня і крупнік.

“Для мяне было неймаверна каштоўна, што ў ArtPower Belarus быў варыянт на падтрымку мабільнасці і дзяцей таксама. Гэта не толькі дазваляе бацькам і матулям рэалізоўвацца, але і вучыць дзетак дзвюм істотным рэчам:
▫️іх маці і таты - крутыя;
▫️беларуская культура, навука, грамадская дзейнасць і гд - істотныя справы, якімі варта займацца штодня.
Мяркую, што менавіта падтрымка дзейнасці людзей з дзецьмі робіць вельмі істотны ўнёсак у будучыню грамадства, бо такім чынам гадуецца новае пакаленне актывістак і актывістаў
”, — зазначае Марыя.

Галерэя праектаў #ArtPowerBelarus
📣 Ужо на наступным тыдні! Фэст — пераемнік легендарнага "Басовішча". Маштабная праграма, некалькі музычных прэм’ераў, куток юрыдычнай дапамогі і нават — адмысловы 🚂цягнік з Беластока!

Гаворка пра фестываль абуджаных Tutaka, які сёлета, як і летась, ладзіцца пры падтрымцы #ArtPowerBelarus.

📆 Save the date: 12-14 ліпеня 2024
📍 Барык каля Гарадка на Падляшшы
Сачыць за падрыхтоўкай
✔️Уся інфармацыя пра фэст

А цяпер — слова Паўлу Станкевічу, кіраўніку @fundacja_Tutaka і галоўнаму арганізатару свята
🖤 Год без мастака Алеся Пушкіна.

Піша Андрэй Дурэйка, мастак і куратар, сябар Алеся:

…у гэты дзень год таму прагна лапаў паветра,
не верыў,
дзірка ў страўніку –
не веру.
дзірка так і засталася.

ёсць тыя пустэчы, якія немагчыма запоўніць і не праз год, і не пазней,
яны як чорныя дзіры
на тле Беларусі,
яны як белыя плямы на мапе краіны таго,
што ніколі не стане.

Ці нешта прынцыпова змянілася за гэты год? Можа, спынілася вайна? Можа, скончылася дыктатура? Можа, выпусцілі невінаватых з турмаў і перасталі забіваць? Можа, перасталі граць і маляваць?

Таму няма чаго і казаць пра смерць, а лепей, — адсвяткаваць Дзень нараджэння, што мы і збіраемся зрабіць ў Варшаве 6 жніўня. Ales Pushkin. AFTERLIFE — так называецца выстава, што ў гэты дзень адкрыецца ў Музеі Вольнай Беларусі.

У мастака ёсць вялікі прывілей доўжыць жыццё сваіх думак і ідэй, насуперак смерці прысутнічаць далей. Акцыя працягваецца! Будзе вам і “Дзень Волі”, і “Падарунак Прэзідэнту”, і “Свята са Святымі”, і “Беларускі рэзістанс насуперак вайне”.

Што, думаеце, голас сціхне, не будзе дзёрзкасці сяброў? Маўчаць не будуць словы і дзеі МАСТАКА. Будзьце з намі!

▫️Выстава падтрыманая #ArtPowerBelarus
📣 Увага! Новы кол!

#ArtPowerBelarus адкрывае дадатковы прыём заявак на падтрыманне мабільнасцяў.

Дэдлайн: 06.08.2024.

У межах гэтага этапу будуць прафінансаваныя вандроўкі, што паспрыяюць наладжванню міжкультурных адносінаў, адкрыюць доступ для новых магчымасцяў ці дапамогуць творцам развіць прафесійныя навыкі. Усё паводле заведзенага парадку: спачатку заяўкі ацэняць эксперты, а адборачная камісія, якая прыме фінальнае рашэнне аб падтрыманні, збярэцца напрыканцы жніўня 2024.

▪️Сярэдняя даступная сума – € 2000 на чалавека.

▪️Старт мабільнасці: не раней 1 верасня 2024 года.

▪️Максімальны магчымы тэрмін завяршэння мабільнасці: 31 кастрычніка 2024 года.

Даведацца больш і падаць заяўку

Зычым усім аплікантам натхнення і поспеху! Гэта апошні шанец скарыстацца магчымасцю падтрымання #ArtPowerBelarus.

Наведаць галерэю падтрыманых праектаў
☀️ Сабралі для вас міні-афішу імпрэзаў, падтрыманых #ArtPowerBelarus, якія пройдуць у розных краінах ужо сёння, на выхадных ці ў пачатку наступнага тыдня.

▫️ Сёння, 12 ліпеня, на Падляшшы стартуе фестываль абуджаных Tutaka. Некалькі сцэнаў, адукацыйная і дыскусійная пляцоўкі, кірмаш, намётавы гарадок, фудкорт і мноства-мноства цікавостак!

✔️Праграма

▫️ У нядзелю, 14 ліпеня, у італьянскім горадзе Прата пройдзе беларуская вечарына. У праграме — прэзентацыя кнігі псіхолага Вольгі Вялічкі “Ад 2 да 15. Мая мама ў турме” і тэрапеўтычны майстар-клас па пляценні саламяных павукоў ад Ірыны Новік.

Тэму пачуццяў дзяцей пасля падзей 2020 года толькі пачынаюць абмяркоўваць, а бацькі пачынаюць звяртаць усё больш увагі на псіхалагічны стан сваіх дзетак. Мой першы досвед сутыкнення з дзіцячым болем ад вымушанага расстання адбыўся тры гады таму. У кабінет заляцеў пяцігадовы хлопчык і з дзіцячай жвавасцю запытаўся:
- А ты ведаеш, дзе мая мама? Мая мама ў турме!
За два гады працы я занатавала гісторыі больш як 60 дзяцей, гэтыя расповеды можна пачытаць у маёй кнізе
”, — кажа Вольга Вялічка.

✔️Падрабязней
Імпрэза падтрыманая праграмай мабільнасці #ArtPowerBelarus.

▫️ У аўторак, 16 ліпеня, у Рыме адкрываецца выcтава буцінанак Надзеі Букі. Гэта заключаня імпрэза з серыі італьянскіх творча-выставачных вандровак мастачкі ў межах гранта мабільнасці #ArtPowerBelarus.
🔥 Сабралі гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.

Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень.

🔸 Паспейце зарэгістравацца! “Рада” набірае навучэнцаў на онлайн-курс, прысвечаны пошуку сродкаў на рэалізацыю праектаў. Гаворка пойдзе пра адметнасці афармлення заявак, камунікацыю з донарамі і сраваздачнасць. Дэдлайн: ужо сёння, 16 ліпеня.

✔️Даведацца больш

🔸 Праграма #ArtPowerBelarus распачала дадатковы прыём заявак на праграму мабільнасці. Падтрыманыя могуць быць: гастролі, удзел у міжнародных імпрэзах, наведванне арт-рэзідэнцый. Дэдлайн: 6 жніўня.

✔️ Даведацца больш

🔸 Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой АВВА аб’явіла два творчыя конкурсы: на найлепшы дызайн мерчу арганізацыі і гімн гэтага аб’яднання бізнесоўцаў. Прыз у кожнай з намінацый — € 500. Дэдлайн: 1 жніўня.

✔️ Даведацца больш
📚 Каго мы падтрымалі: Gutenberg Publisher.

Дзякуючы гранту #ArtPowerBelarus у гэтым выдавецтве пабачыла свет яшчэ адна новая кніга беларускага аўтара.

— Не пашпарт і не краіна пражывання — гэта нашыя каштоўнасці робяць нас часткай супольнасці. І папяровая кніга — выдатны прыклад такой каштоўнасці. Нешта, да чаго можна дакрануцца, на што можна абаперціся ў часы, калі свет збірае сябе наноў. Калі б даследчыкі з Масачусецкага ўніверсітэта здагадаліся памераць узровень эндарфінаў да таго, як вы адчулі ў руках кнігу, і пасля — яны б напэўна заўважылі іх рост. І падтрымка беларускага выдавецтва — гэта падтрымка ў добрым настроі вялікай супольнасці беларусаў, умацаванне іх сувязяў і моцны поціск рукі сябра, — кажа галоўны рэдактар Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева.

Наведаць сайт і інтэрнэт-кнігарню выдавецтва
Падпісацца на інстаграм Gutenberg Publisher

✔️Пабачыць іншыя праекты, падтрыманыя ArtPower Belarus, у адмысловай галерэі.
🔥 Сабралі гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.

Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень.

🔸 Праект Perspaktiv распачаў прыём заявак на рэзідэнцыі для беларускіх дзяячак і дзеячаў культуры. Гаворка пра творчы побыт у Германіі і Польшчы працягласцю ад 1 да 3 месяцаў у першай палове 2025 года.
Дэдлайн: 19 жніўня 2024.

✔️Даведацца больш

🔸 #ArtPowerBelarus працягвае прымаць заяўкі на мабільнасці. Падтрыманыя могуць быць: гастролі, удзел у міжнародных імпрэзах, наведванне арт-рэзідэнцый.
Дэдлайн: 6 жніўня 2024.

✔️Даведацца больш

🔸 DVV International запрашае на адукацыйны курс, прысвечаны адметнасцям стварэння навучальных праграм. Праект уключае онлайн-сесіі і жывыя сустрэчы (Вільня).
Дэдлайн: 4 жніўня 2024.

✔️Даведацца больш і падаць заяўку

🔆 Пачала працаваць новая краўдфандынгавая платформа Gronka. Гэта інструмент, з дапамогай якога беларусы могуць збіраць грошы на свае культурніцкія і сацыяльныя праекты.

✔️Даведацца больш
⚡️Адукацыйная праграма #ArtPowerBelarus доўжыцца.

Так, самыя актыўныя ўдзельнікі і ўдзельніцы, якія наведалі большасць заняткаў уводнага курсу (тут былі лекцыі і воркшопы па розных аспектах арт-менеджменту), працягваюць заглыбленне ў прафесію. Цяпер гэтыя 18 навучэнцаў і навучэнак у малых групах працуюць з ментарамі і кансультантамі. Адбываюцца глыбокія прадметныя гутаркі па абраных тэмах, ладзяцца ментарскія сесіі і цыклы тэматычных сустрэч. Ментары адказваюць на запыты пра адметнасці праектнага менеджменту ў культурніцкай сферы.

Я сябе адчувала ўжо дастаткова дасведчанай, але лічу безумоўна карысным усё”, — кажа ўдзельніца курса.

Ужо напрыканцы жніўня распачнецца новы этап — практычная фаза, прысвечаная распрацоўцы праектаў і напісанню заявак на іх падтрыманне. А ў верасні запланаваная 🎓 выпускная вечарына. Фармат сустрэчы яшчэ вызначаецца, але спадзяемся, што праекты нашых выпускнікоў будуць рэалізаваныя і паслужаць на карысць развіцця беларускай культуры.
⚡️Ужо на наступным тыдні! Запрашаем на вернісаж выставы Ales Pushkin. AFTERLIFE.

Калі: 6 жніўня а 19:00
📍Дзе: Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве (ul Foksal 11)
Куратар: Андрэй Дурэйка

Мастачкі і мастакі Руфіна Базлова (Stitchit), Аляксандр Васюковіч, Андрэй Дурэйка, Іяланта Кіліян, Янак Коўзель, Максім Тымінько, Антось Цялежнікаў, Яна Шостак, Раман Шэлл разам павіншуюць Алеся Пушкіна з народзінамі і прадставяць сваё прысвячэнне памяці яго яскравай асобы. Гаворка пойдзе пра жыццё і творчасць насуперак смерці Алеся (мастак загінуў у гарадзенскай турме год таму).

У аснове экспазіцыі — акцыі і перформансы Алеся Пушкіна, якія ён ладзіў на адкрытай прасторы з 1989 года. Смелыя, радыкальныя, непаўторна глыбокія і насычаныя багатай фактурай з самай гушчыні Беларусі, гэтыя працы і сёння на слыху.

Прадметы, што будуць прадстаўленыя на выставе, створаныя на аснове медыйных артэфактаў, дакументаў і арыгінальных відэа з архіва мастака, яго сяброў і калег. У прастору тасама інтэгруюцца арыгінальныя работы творцаў, якія супрацоўнічалі з Алесем і чыё мастацтва канцэптуальна звязанае з яго ідэямі.

Прыходзьце, каб пагутарыць пра Алеся Пушкіна, пазнаёміцца з яго сябрамі і адчуць дух ягонай творчасці.

🎼 Падчас адкрыцця выставы выступіць “Вольны хор"

Праект падтрыманы праграмай #ArtPowerBelarus.