Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.07K subscribers
4.91K photos
457 videos
5 files
4.55K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
Forwarded from SYMBAL.BY
Галоўны рэдактар часопісаў “Наша гісторыя”, “Дуду” і “Асцярожна: дзеці!” Андрэй Дынько кажа з-за кратаў:

“Апынуўшыся па другі бок, я ўглядаюся, шукаючы сляды чалавечнасці ў людзях, якіх я сустракаю, — і такія ёсць, — перадае Андрэй. — Так выйшла, што мяне затрымалі ў дні, калі ў паветры нашых бароў стаіць адзін з маіх любімых водараў — чабор. І мне дагэтуль ён пахне”.

Гэты ды іншыя стыкеры ёсць у стыкерпаку для Viber і Telegram #BY_culture. Спасылкі тут: https://t.me/symbalby/6345
Па слядах Тыдня беларускай культуры

Музыкі з бразільскага гурта Inner Call запісалі кавер на "Rising Arrows" легенды беларускага металу Gods Tower.

https://www.youtube.com/watch?v=oJBPI-Ed20g

Яны прысвяцілі відэа "незлічонай колькасці людзей, якія змагаюцца за свабоду ва ўсім свеце, і ў прыватнасці вакалісту гурта Gods Tower Уладзіславу Наважылаву (Lesley Knife), несправядліва асуджанаму за крытыку чыноўніка на тры гады прымусовай працы ў калоніі".

#by_culture
"Цяпер зразумела, што мы жывём пад акупацыяй. І што людзі, якія нашую краіну акупавалі, да Беларусі не маюць ніякага дачынення. Яны толькі імітуюць беларускасць. І робяць гэта вельмі груба. Яны імітуюць беларускасць “на русском языке”."

➡️ Інтэрв'ю з Лэслі Найфам у праекце "Артысты Перамогі"

♦️ Лэслі такі чалавек, які наўрад ці сам папросіць дапамогі. Але калі раптам станецца так, што яна яму спатрэбіцца, дайце ведаць у каментах ці ў чат-бот, што вы будзеце гатовы. У такім разе персанальна кожнага @by_culture праінфармуе пра кампанію ў падтрымку галоўнага мэтал-мэна Беларусі, калі вырашым яе запусціць.
Сяргей Будкін у эфіры канала "Дождь" пра затрыманні беларускіх музыкаў

« – Культура всегда шла впереди, но сначала властям было непонятно, что делать, как наказать этих людей. Сейчас, если судить по текущим судебным делам, всерьёз занялись музыкантами, в том числе теми, кто активно поддержал протесты. В случае с Irdorath обвинение звучит абсурдно. Музыкантам вменяют в том числе неповиновение сотрудникам милиции за то, что не открыли ворота на участок. Но дело в том, что ворот и не было, на полянку, где собрались друзья, можно было зайти просто с улицы. То, что силовики забегали на участок с автоматами, выглядит как сюрреализм. К сожалению, мы к такому уже привыкаем.»

https://youtu.be/ZlgJTGIQKiQ
🔥 Казка "Жыў-быў тыран"

Сумесна з беларусамі Бразіліі прэзентуем казку Аны Марыі Машаду "Жыў-быў тыран". Гэтая казка была напісаная яшчэ ў мінулым стагоддзі, але, на жаль, яна актуальная і дагэтуль. Паслухаць твор варта і дарослым і дзеткам.

@by_culture

https://youtu.be/V9luzPnVd7E
🔥 Сёння дзень нараджэння святкуе Лявон Вольскі!

@by_culture віншуе Лявона Артуравіча з днём нараджэння і заклікае павіншаваць яго і вас, вывесіўшы ў сваіх сацсетках вашу любімую яго песню!

Дарэчы, а ці ёсць у вас нелюбімая песня Лявона Артуравіча? ☺️

https://youtu.be/C8g8DHgWoBw
▫️“Быў цэлы перыяд Ціханоўскага. Гады два ён рухаў гомельскі рок наперад. У дошку свой хлопец, хіба што валасоў даўгіх няма”

Так лідар Gods Tower Лэслі Найф у праекце #АртыстыПерамогі згадваў пра Сяргея Ціханоўскага, які сёння атрымаў 18 год калоніі ўзмоцненага рэжыма.

▫️“Чалавек сядзіць. Мне падаецца, што ў Беларусі ўжо няма людзей, у якіх хтосьці з блізкіх ці проста знаёмых не сядзіць ці не сядзеў. Але я ўпэўнены, што той рух, які ён пачаў, не заглух і нікуды не дзенецца”.

А яшчэ ў верасні 2020 года Лэслі запісаў поўны надзеі зварот да Сяргея, паставіўшы яго і Святлану Ціханоўскую у сваім прыватным топе побач з Оззі Осбарнам і Леммі з Motorhead — паслухайце.

▪️Абвесцілі прысуды і іншым фігурантам “справы Ціханоўскага”: Мікалая Статкевіча пакаралі 14 гадамі пазбаўлення волі, Арцёма Сакава і Дзмітрыю Папова — 16 гадамі, Уладзіміра Цыгановіча і Ігара Лосіка — 15 гадамі. Асуджаныя таксама мусяць выплаціць больш за 2,5 млн рублёў нібыта за нанесеную шкоду.
Рэпрэсіі з пераходам у дэпрэсію, эміграцыя ды стагнацыя, суткі за музыку і крыміналка дыджэям, захоп “Лістапада” і аднаўленне партызанскага крэатыву, літаратары за кратамі, інтэлектуалы ў эміграцыі, смех скрозь слёзы, адчай ды нязломнасць… Такія трэнды “няпэўнага” часу.

Эксперты пазначаюць страты ды здабыткі гэта года белкульту.
Першы блок – кінапрацэс вачыма Ірэны Кацяловіч:

1. Беларускае кіно стала немагчымае ў Беларусі

2. Кіно стала выконваць функцыю “папулярызатара” беларускага супраціву

3. На вялікім экране амаль нічога не засталося для кінаманаў◼️

➡️Чытаць цалкам

Таксама па тэме:
Без “Купалы”, але з “Куражом”: кінавынікі года ад Reform.by (з Беларусі праз VPN)
#by_culture_2021
Працягваем наш экспертны забег па выніках года: сёння — крытык Дзяніс Марціновіч і ягоныя тры істотныя пункты для тэатральнага 2021-га.

1️⃣ Дзейнасць «Купалаўцаў»

2️⃣ Запатрабаванасць беларускіх акцёраў за мяжой

3️⃣ Прэм'ера «Нататак юнага доктара»

➡️Чытаць цалкам

А якім для вас быў беларускі тэатр у 2021 годзе

Яшчэ вынікі:
▪️Кіно-2021 па версіі Ірэны Кацяловіч чытайце тут👈

#by_culture_2021
🔝Сёння ў нашых экспертных топах — музыка. Тры альбомы года па версіі музычнага крытыка Мікалая Янкойця.

1️⃣ Петля Пристрастия — «Не тот человек»

2️⃣ Rich Chamomile — «Coma»

3️⃣ Dlina Volny — «Dazed»


➡️Падрабязней

Чытайце таксама:
🔺Тэатр-2021 ад Дзяніса Марціновіча
⬜️Кіно-2021 ад Ірэны Кацяловіч

#by_culture_2021
Вынікі 2021-га.
На чарзе — арт ад Антаніны Сцебур:


Падводзячы вынікі 2021 года, большасць маiх калег і калежанак, апісваючы яго, выкарыстоўвалі такія словы як "далікатнасць", "уразлівасць", "знясіленне", "выгаранне".
Але пры гэтым таксама гучалі словы, так ці інакш звязаныя з ідэяй выбудоўвання інфраструктур салідарнасці. Менавіта такія праекты я б хацела вылучыць у гэтым годзе.

▪️Канцэптуальныя выставы: “Кожны дзень. Мастацтва, Салідарнасць. Супраціў”, “Калі формы становяцца стаўленнем”, ODKSZTAŁCENIE / ДЭФАРМАЦЫЯ / UNLEARNING

▪️Перазапуск платформы Kalektar

▪️Мастацтва як клопат

🔺Падрабязней

Таксама па тэме:
▫️ Аляксей Ластоўскі і Мікіта Моніч: музейна-выставачныя вынікі года

Чытайце яшчэ:
Музычныя рэлізы-2021 ад Мікалая Янкойця
Тэатр-2021 ад Дзяніса Марціновіча
Кіно-2021 ад Ірэны Кацяловіч

#by_culture_2021
Новы год прыйшоў, але вынікі старога яшчэ не падведзеныя.
Сёння фокус на літаратуры. Тэндэнцыі-2021 ад літаратаркі Марыі
Мартысевіч:

▪️ Беларускія літаратары на міжнародным кніжным рынку

▪️ Прэмія Гедройця для кнігі Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча”

▪️ Чысткі ў беларускіх дзяржаўных установах, звязаных з літаратурай

Чытайце цалкам

🟥 Чытайце таксама:

Арт ад Антаніны Сцебур

Музычныя рэлізы-2021 ад Мікалая Янкойця

Тэатр-2021 ад Дзяніса Марціновіча

Кіно-2021 ад Ірэны Кацяловіч

#by_culture_2021
🔻 Наша дапамога ў лічбах, або што мы, Беларускай Рада культуры, рабілі з красавіка па чэрвень 2022 г.

1️⃣2️⃣6️⃣
чалавек звярнуліся па дапамогу

119 чалавек пракасультавалі: пра рэлакацыю, творчыя праекты, арт-рэзідэнцыі, працаўладкаванне, візавую падтрымку і інш. пытаннях.

60 творцаў атрымалі візавую падтрымку.

38 чалавек скантактавалі з псіхолагам.

37 культурным дзеячам дапамаглі фінансава (сюды уваходзіць падтрымка уцекачоў з Украіны, тых, каго звольнілі ці ў каго цяжкае фінансавае становішча і г.д.)

А таксама падтрымалі 22 творчыя праекты.

❤️ Вы можаце дапамагчы нам дапамагаць:
https://byculture.org/donate

#чымвытамзаймаецеся
#by_culture