Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.06K subscribers
4.91K photos
457 videos
5 files
4.55K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
Міця Післяк, беларускі мастак, які цяпер жыве ў ЗША, пачаў прадаваць крыпта-арт

Сродкі, атрыманыя ад продажу прысвечанай Беларусі серыі digital ілюстрацый "Hoping Cat" пра ката "Носіка", мастак збіраецца перадаць у фонд BYSOL для дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій.

Падрабязней у фэйсбуку мастака.
🗣Намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай пагаварыла з карэспандэнткай Беларускага Радыё Рацыя Вольгай Сямашка пра тое, як зараз працаваць грамадскай арганізацыі ў сучаснай Беларусі і наколькі палітычны крызіс у краіне паўплываў на беларускую літаратуру і культуру ў цэлым.

🔈Слухайце гутарку па спасылцы.
Мінюст праводзіць кантрольныя мерапрыемствы па праверцы СБП

https://budzma.by/news/praverka-sbp.html
Forwarded from Наша Ніва
Ператрус на офісе Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» і Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Ператрус у офісе ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” скончаны. Офіс апячатаны, канфіскаваная тэхніка. Барыс Пятровіч і Сюзанна Паўкштэла на свабодзе, пад падпіскай аб неразгалошванні
З раніцы ў грамадскіх дзеячаў Тамары Мацкевіч (Таварыства беларускай школы) і Сяргея Мацкевіча (Цэнтр Супольнасць) адбываўся вобшук. Сілавікі прыехалі да іх у вёску, дзе яны адпачывалі.

Пасля вобшуку ў доме ў вёсцы Тамару адпусцілі на волю, а Сяргея павезлі ў мінскую кватэру на ператрус.

Яны таксама праходзяць па крымінальнай справе па ч.1 і 2 арт. 342 і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (№21128310008).
❗️У Мінску затрыманы паэт і сябра Беларускага ПЭНа, журналіст і праваабаронца Сяргей Сыс.

У яго дома адбыўся ператрус.

Крыніца: @viasna96
❗️У Гродне затрымалі Віктара Сазонава, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтара "Занатовак кантрабандыста".

@viasna96
Як паведамляе @viasna96, пасля допыту яе адпусцілі.
❗️Алесь Бяляцкі затрыманы ў сувязі з крымінальнай справай

Пра гэта @viasna96 стала вядома толькі а 18:00. З самай раніцы са старшынём Праваабарончага цэнтру «Вясна» не было сувязі.

👉 Што вядома пра сёньняшні перасьлед: https://svaboda.azureedge.net/a/31357527.html
"14 ліпеня 2021 г. - Халакост Беларускай грамадзянскай супольнасці" - напісаў адзін з яе лідараў Улад Вялічка пра дзень, калі сілавікі прыйшлі з ператрусам не менш як да 19 праваабарончых і іншых няўрадавых арганізацый.

http://spring96.org/be/news/104285

🖼️ Карл Роберт Бодэк
За апошнія 10 месяцаў палітычнага ціску ў Беларусі з дапамогай неабыякавых людзей нам удалося падтрымаць звыш за 600 чалавек са сферы культуры

За час пратэстаў у межах кампаніі салідарнасці разам з беларускімі творцамі мы правялі 10 аўкцыёнаў на суму $15000. Сярод лотаў - рок-карона ад NRM (прадалі за $7700), кніга Святланы Алексіевіч з персанальным подпісам, карціна Вольгі Якубоўскай і інш. Таксама прайшлі дзесяткі дабрачынных трансляцыя канцэртаў і спектакляў.
Беларускіх рэпрэсаваных артыстаў можна падтрымаць проста паглядзеўшы любую трансляцыю канцэрта ці спектакля на youtube- канале Беларускай рады культуры.

"Сабраныя такім чынам сродкі прызначаюцца на пільныя патрэбы паасобных артыстаў, як аперацыя, аплата штрафаў ці на адваката, а таксама на падтрымку культурных праектаў рэпрэсаваных творцаў", - кажа ў каментары для "Польскага радыё" кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.

➡️ Падтрымаць беларускіх творцаў
Рэжысэр Лазьніца: «Я вельмі хацеў бы, каб гэтыя абцугі, якія сьціснулі беларусаў, зьніклі»

«Страшна, што ёсьць такія людзі, і здаецца, што іх шмат, хто гатовыя быць катамі і катаваць уласны народ», — сказаў Сяргей Лазьніца.

https://svaboda.azureedge.net/a/31358757.html
❗️Учора да Беларускага ПЭНа ўсё ж прыходзілі, але па юрыдычным адрасе.
Сёння ў 20:00 на фэсце #АртыстыПерамогі выступіць Алесь Дзянісаў - гарадзенскі музыка, паэт, кампазітар, заснавальнік гуртоў, без якіх немагчыма ўявіць беларускую рок-сцэну: “КальЯн”, Dzieciuki і “Людзі на балоце”.

❗️ Гэтую трансляцыю мы прысвячаем
яшчэ адной культавай асобе гарадзенскага андэграўнду - лідару гурта Mister X, палітвязню Ігару Банцэру, які правёў у турме 6 месяцаў, вытрымаў 17 дзён сухой галадоўкі і быў асуджаны на 1,5 гады абмежаваня волі. Цяпер ён адбывае пакаранне ў Віцебску.

👉 Глядзець: https://youtu.be/ED8MNEzCAng
👉 Падтрымаць: https://byculture.org/donate
👉 Напісаць ліст Банцэру:
вул. 3-я Чэпінская, д. 39, г. Віцебск, 210034
Forwarded from SYMBAL.BY
Галоўны рэдактар часопісаў “Наша гісторыя”, “Дуду” і “Асцярожна: дзеці!” Андрэй Дынько кажа з-за кратаў:

“Апынуўшыся па другі бок, я ўглядаюся, шукаючы сляды чалавечнасці ў людзях, якіх я сустракаю, — і такія ёсць, — перадае Андрэй. — Так выйшла, што мяне затрымалі ў дні, калі ў паветры нашых бароў стаіць адзін з маіх любімых водараў — чабор. І мне дагэтуль ён пахне”.

Гэты ды іншыя стыкеры ёсць у стыкерпаку для Viber і Telegram #BY_culture. Спасылкі тут: https://t.me/symbalby/6345