Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.1K subscribers
4.9K photos
456 videos
5 files
4.54K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
🔥 Сабралі гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.

Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень.

🔹Беларускі Інстытут Тэатру 19 чэрвеня ладзіць дыскусію “Беларускі тэатр на міжнароднай мапе. Як і што пра нас ведаюць у іншых краінах?”. Гаворка пойдзе пра замежны досвед беларускіх тэатральных калектываў. Далучайцеся!
✔️Дэталі і рэгістрацыя

🔹culture makes запрашае 22 чэрвеня на онлайн-лекцыю спецыялісткі па культурніцкай палітыцы Аляксандры Шыманьскай. Тэма: “Сістэмы падтрымкі культуры: фінансавыя і нефінансавыя практыкі з Польшчы, у тым ліку фонды ЕС і недзяржаўныя фонды”.
✔️Дэталі і рэгістрацыя

🔹Беларускі ПЭН да 4 ліпеня прымае заўякі на прэмію імя Ежы Гедройця за найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы і выдадзеную ў 2023 годзе.
✔️Даведацца больш
📹 Каго мы падтрымалі. Вітайце атрымальніка гранта #ArtPowerBelarus дакументальны фільм пра Уладзіміра Цэслера.

Гэта першая поўнаметражная дакументалка, прысвечаная жыццю і творчасці знанага беларускага дызайнера і мастака.

3️⃣ прычыны паглядзець стужку назваў рэжысёр праекта Аляксандр Гародка:

🔸 Здымачная група правяла з Уладзімірам 9 дзён, максімальна пагрузіўшыся ў ягонае жыццё. Вынік працы — больш як 30 гадзін матэрыялу, выбраныя фрагменты якога і ўвайшлі ў фільм.

🔸 Уладзімір Цэслер — беларус, чыё імя ведаюць і сапраўды любяць па ўсім свеце. Мае 40 міжнародных узнагарод, работы выстаўляліся ў музеях Францыі, Германіі, Канады, Польшчы, Паўднёвай Карэі, Японіі. Ён стварае мастацтва з глыбокім сэнсам, але цікавае і зразумелае кожнаму.

🔸 Творца — сведка некалькіх эпох, якія ён жыва і ярка рэфлексуе ва ўспамінах. У яго гісторыях і замалёўках савецкі час, 1990-я, 2000-я і нашыя дні адкрываюцца з новых ракурсаў.

Глядзець цалкам

Галерэя праектаў #ArtPowerBelarus
🏠 Праект “Беларускія магістраты” запрашае на офлайнавую сустрэчу ў Варшаве!

Вы зможаце пазнаёміцца з камандай і задаць свае пытанні менеджару Цімоху Акудовічу пра фармат і планы ініцыятывы.

Калі? 25 чэрвеня, а 18:30
Дзе? Imaguru Startup HUB (Twarda 14/16, Warszawa)
❗️Рэгістрацыя абавязковая!

Таксама на спатканні:
▪️расповед пра праекты, падтрыманыя магістратамі;
▪️ анонс задумак і прадстаўленне фармату сталага магістрата, прысвечанага кнігам;
▪️ тлумачэнне механікі выбару праекту для падтрымання (паўплываць на фінальнае рашэнне можа кожны!)

Рэгіструйцеся, рыхтуйце пытанні і прыходзьце!

Магістраты ў Telegram
у Instagram
❤️‍🔥 “Імкнёмся звязаць нітачкамі тое, што рэжым хоча разрэзаць і знішчыць”

Намесніца кіраўніка @radarkultury Надзея Гарэцкая ў інтэрв’ю Польскаму Радыё расказала пра тое, чым Беларуская Рада культуры займаецца сёння і як беларускім творцам шукаць падтрымку ў Польшчы:

▪️ Наша задача — аб’яднаць. Каля 40% праектаў, якія былі падтрыманыя праграмай #ArtPowerBelarus, або рэалізуюцца ў Беларусі, або ў партнёрстве, то бок каманда і ўнутры краіны, і на выгнанні.

▫️ Калі праект рэалізуецца звонку, за мяжой, то адна з ключавых задач для заяўніка — распрацаваць камунікацыйны план, каб пра справу даведаліся ў Беларусі, убачылі, атрымалі прадукт. Можна згадаць, напрыклад, оперу «Дзікае паляванне караля Стаха», трансляцыю якой праз YouTube можна было глядзець у Беларусі.

▪️Мы таксама працуем у сферы лабіявання, каб беларускія дзеячы культуры не перажывалі дыскрымінацыю. Але варта адзначыць, што і само кіраўніцтва Польшчы гатовае прымаць праекты, прапанаваныя беларусамі.

🔗 Чытаць (і слухаць) цалкам
🎧 Каго мы падтрымалі: audiobooks.by. Дзякуючы гранту #ArtPowerBelarus палічка праекта папоўнілася пяццю новымі знакавымі для белліту аўдыякнігамі.

Для ўсяго свету аўдыякнігі — гэта найперш зручны спосаб знаёміцца з новымі выданнямі, асабліва калі тэмп жыцця не пакідае шансаў чытаць. Але для беларусаў — гэта магчымасць заставацца сабой у любой кропцы планеты, будзь то Сан-Францыска, Гомель ці Кракаў. Асабліва ў часы, калі папяровыя кнігі атрымаць складана, — кажа заснавальнік audiobooks.by Мікіта Белаглазаў. — Як выдавецтва мы выпусцілі ўжо 40 аўдыякніг. Усяго ж на сайце можна знайсці спасылкі на больш чым 600 аўдыявыданняў на любы густ”.

✔️ Дарэчы, audiobooks.by — першы праект, які пачаў размяшчаць і прадаваць беларускія аўдыякнігі на буйных пляцоўках Kobo, Google Play Books, Apple Books і audiobooks.com.

Слухаць беларускую літаратуру ў якаснай сучаснай агучцы на audiobooks.by.

Галерэя праектаў #ArtPowerBelarus
🔆 Каго мы падтрымалі: актывістка Марыя Грыц і Купалле, якое яна зладзіла ў Капенгагене.

Арганізацыя беларускага свята ў дацкай сталіцы сталася магчымай дзякуючы праграме мабільнасці #ArtPowerBelarus.

Прысутнічалі ўсе абавязковыя купальскія элементы: пляценне вяночкаў, песні і танцы, карагоды, гульні, скокі праз вогнішча, а таксама пачастункі — купальскі сыр, яечня і крупнік.

“Для мяне было неймаверна каштоўна, што ў ArtPower Belarus быў варыянт на падтрымку мабільнасці і дзяцей таксама. Гэта не толькі дазваляе бацькам і матулям рэалізоўвацца, але і вучыць дзетак дзвюм істотным рэчам:
▫️іх маці і таты - крутыя;
▫️беларуская культура, навука, грамадская дзейнасць і гд - істотныя справы, якімі варта займацца штодня.
Мяркую, што менавіта падтрымка дзейнасці людзей з дзецьмі робіць вельмі істотны ўнёсак у будучыню грамадства, бо такім чынам гадуецца новае пакаленне актывістак і актывістаў
”, — зазначае Марыя.

Галерэя праектаў #ArtPowerBelarus
🔥 Сабралі гарачыя адукацыйныя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.

Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень.

🔹ЕГУ запрашае на інфасесію. Гаворка пойдзе пра бакалаўрыят і магістратуру, дзе беларусы могуць навучацца па спецыяльнасцях “Візуальны дызайн”, “Еўрапейская спадчына”, “Гісторыя”, “Тэатральнае мастацтва і акцёрская ігра”, “Развіццё культурнай спадчыны”, “Візуальная пластыка”.
Калі? 4 ліпеня 17:00 (Вільня)
Далучыцца (трэба мець акаўнт у Zoom)

🔹Цэнтр новых ідэй запрашае маладых візіянераў і візіянерак у школу рэфарматараў. Для ўдзелу трэба: быць лідарам ці лідаркай ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, мець ідэі для Беларусі ці беларускага грамадства і смеласць іх выказваць.
Дэдлайн для заявак: 7 ліпеня
✔️Даведацца больш

🔹 Супольнасць “Культурны Код” ладзіць 4 ліпеня воркшоп “Notion для каманд: Арганізацыя працы і стварэнне сайтаў”. Спікерка — сертыфікаваная спецыялістка па працы каманд у Notion Марыя Бяганская.
✔️Даведацца больш і зарэгістравацца
📣 Ужо на наступным тыдні! Фэст — пераемнік легендарнага "Басовішча". Маштабная праграма, некалькі музычных прэм’ераў, куток юрыдычнай дапамогі і нават — адмысловы 🚂цягнік з Беластока!

Гаворка пра фестываль абуджаных Tutaka, які сёлета, як і летась, ладзіцца пры падтрымцы #ArtPowerBelarus.

📆 Save the date: 12-14 ліпеня 2024
📍 Барык каля Гарадка на Падляшшы
Сачыць за падрыхтоўкай
✔️Уся інфармацыя пра фэст

А цяпер — слова Паўлу Станкевічу, кіраўніку @fundacja_Tutaka і галоўнаму арганізатару свята
🖤 Год без мастака Алеся Пушкіна.

Піша Андрэй Дурэйка, мастак і куратар, сябар Алеся:

…у гэты дзень год таму прагна лапаў паветра,
не верыў,
дзірка ў страўніку –
не веру.
дзірка так і засталася.

ёсць тыя пустэчы, якія немагчыма запоўніць і не праз год, і не пазней,
яны як чорныя дзіры
на тле Беларусі,
яны як белыя плямы на мапе краіны таго,
што ніколі не стане.

Ці нешта прынцыпова змянілася за гэты год? Можа, спынілася вайна? Можа, скончылася дыктатура? Можа, выпусцілі невінаватых з турмаў і перасталі забіваць? Можа, перасталі граць і маляваць?

Таму няма чаго і казаць пра смерць, а лепей, — адсвяткаваць Дзень нараджэння, што мы і збіраемся зрабіць ў Варшаве 6 жніўня. Ales Pushkin. AFTERLIFE — так называецца выстава, што ў гэты дзень адкрыецца ў Музеі Вольнай Беларусі.

У мастака ёсць вялікі прывілей доўжыць жыццё сваіх думак і ідэй, насуперак смерці прысутнічаць далей. Акцыя працягваецца! Будзе вам і “Дзень Волі”, і “Падарунак Прэзідэнту”, і “Свята са Святымі”, і “Беларускі рэзістанс насуперак вайне”.

Што, думаеце, голас сціхне, не будзе дзёрзкасці сяброў? Маўчаць не будуць словы і дзеі МАСТАКА. Будзьце з намі!

▫️Выстава падтрыманая #ArtPowerBelarus
📣 Увага! Новы кол!

#ArtPowerBelarus адкрывае дадатковы прыём заявак на падтрыманне мабільнасцяў.

Дэдлайн: 06.08.2024.

У межах гэтага этапу будуць прафінансаваныя вандроўкі, што паспрыяюць наладжванню міжкультурных адносінаў, адкрыюць доступ для новых магчымасцяў ці дапамогуць творцам развіць прафесійныя навыкі. Усё паводле заведзенага парадку: спачатку заяўкі ацэняць эксперты, а адборачная камісія, якая прыме фінальнае рашэнне аб падтрыманні, збярэцца напрыканцы жніўня 2024.

▪️Сярэдняя даступная сума – € 2000 на чалавека.

▪️Старт мабільнасці: не раней 1 верасня 2024 года.

▪️Максімальны магчымы тэрмін завяршэння мабільнасці: 31 кастрычніка 2024 года.

Даведацца больш і падаць заяўку

Зычым усім аплікантам натхнення і поспеху! Гэта апошні шанец скарыстацца магчымасцю падтрымання #ArtPowerBelarus.

Наведаць галерэю падтрыманых праектаў
☀️ Сабралі для вас міні-афішу імпрэзаў, падтрыманых #ArtPowerBelarus, якія пройдуць у розных краінах ужо сёння, на выхадных ці ў пачатку наступнага тыдня.

▫️ Сёння, 12 ліпеня, на Падляшшы стартуе фестываль абуджаных Tutaka. Некалькі сцэнаў, адукацыйная і дыскусійная пляцоўкі, кірмаш, намётавы гарадок, фудкорт і мноства-мноства цікавостак!

✔️Праграма

▫️ У нядзелю, 14 ліпеня, у італьянскім горадзе Прата пройдзе беларуская вечарына. У праграме — прэзентацыя кнігі псіхолага Вольгі Вялічкі “Ад 2 да 15. Мая мама ў турме” і тэрапеўтычны майстар-клас па пляценні саламяных павукоў ад Ірыны Новік.

Тэму пачуццяў дзяцей пасля падзей 2020 года толькі пачынаюць абмяркоўваць, а бацькі пачынаюць звяртаць усё больш увагі на псіхалагічны стан сваіх дзетак. Мой першы досвед сутыкнення з дзіцячым болем ад вымушанага расстання адбыўся тры гады таму. У кабінет заляцеў пяцігадовы хлопчык і з дзіцячай жвавасцю запытаўся:
- А ты ведаеш, дзе мая мама? Мая мама ў турме!
За два гады працы я занатавала гісторыі больш як 60 дзяцей, гэтыя расповеды можна пачытаць у маёй кнізе
”, — кажа Вольга Вялічка.

✔️Падрабязней
Імпрэза падтрыманая праграмай мабільнасці #ArtPowerBelarus.

▫️ У аўторак, 16 ліпеня, у Рыме адкрываецца выcтава буцінанак Надзеі Букі. Гэта заключаня імпрэза з серыі італьянскіх творча-выставачных вандровак мастачкі ў межах гранта мабільнасці #ArtPowerBelarus.
🔥 Сабралі гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.

Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень.

🔸 Паспейце зарэгістравацца! “Рада” набірае навучэнцаў на онлайн-курс, прысвечаны пошуку сродкаў на рэалізацыю праектаў. Гаворка пойдзе пра адметнасці афармлення заявак, камунікацыю з донарамі і сраваздачнасць. Дэдлайн: ужо сёння, 16 ліпеня.

✔️Даведацца больш

🔸 Праграма #ArtPowerBelarus распачала дадатковы прыём заявак на праграму мабільнасці. Падтрыманыя могуць быць: гастролі, удзел у міжнародных імпрэзах, наведванне арт-рэзідэнцый. Дэдлайн: 6 жніўня.

✔️ Даведацца больш

🔸 Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой АВВА аб’явіла два творчыя конкурсы: на найлепшы дызайн мерчу арганізацыі і гімн гэтага аб’яднання бізнесоўцаў. Прыз у кожнай з намінацый — € 500. Дэдлайн: 1 жніўня.

✔️ Даведацца больш
📚 Каго мы падтрымалі: Gutenberg Publisher.

Дзякуючы гранту #ArtPowerBelarus у гэтым выдавецтве пабачыла свет яшчэ адна новая кніга беларускага аўтара.

— Не пашпарт і не краіна пражывання — гэта нашыя каштоўнасці робяць нас часткай супольнасці. І папяровая кніга — выдатны прыклад такой каштоўнасці. Нешта, да чаго можна дакрануцца, на што можна абаперціся ў часы, калі свет збірае сябе наноў. Калі б даследчыкі з Масачусецкага ўніверсітэта здагадаліся памераць узровень эндарфінаў да таго, як вы адчулі ў руках кнігу, і пасля — яны б напэўна заўважылі іх рост. І падтрымка беларускага выдавецтва — гэта падтрымка ў добрым настроі вялікай супольнасці беларусаў, умацаванне іх сувязяў і моцны поціск рукі сябра, — кажа галоўны рэдактар Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева.

Наведаць сайт і інтэрнэт-кнігарню выдавецтва
Падпісацца на інстаграм Gutenberg Publisher

✔️Пабачыць іншыя праекты, падтрыманыя ArtPower Belarus, у адмысловай галерэі.
📚 Літаратурная аглядальніца склала для @radakultury падборку з 5️⃣ кніг беларускіх аўтарак для чытання ў часе вакацый. Атрымаўся трошкі лайтовы, трошкі хардкорны, а трошкі — настальгічны спіс літаратуры на лета для дарослых.

▫️Зараслава Камінская. Русалкі клічуць — аповесць-загадка, захапляльная кніжка, якую можна праглынуць літаральна за вечар. Падзеі адбываюцца ў двух часавых вымярэннях, тут ёсць п’янкая вясковая містыка, а адной з гераіняў з’яўляецца мастачка Алена Кіш.

Купіць на google.books

▫️Таццяна Барысік. Жанчына і леапард: апавяданні — зусім не сентыментальныя расповеды пра жыццё ў беларускай вёсцы на мяжы 1990-2000-х. Тут жывуць гультаі, злодзеі і ашуканцы, тут мужчыны п’юць, а жанчыны цяжка працуюць, тут дзеці недагледжаныя і старыя — самотныя. Беларуская вёска, якую цяжка прыняць і амаль немагчыма палюбіць.

Чытаць на “Беларускай палічцы”

▫️Данута Бічэль. Хадзі на мой голас — кніга ўспамінаў знакамітай гарадзенкі, паэткі, сучасніцы Васіля Быкава і Аляксея Карпюка. Калі такія Асобы як спадарыня Данута, пішуць аўтабіяграфіі, гэтыя творы становяцца дакументамі эпохі, сведчаннямі часу і няпростага жыцця чалавека ў ім. Чытво, што выклікае роздумы пра лёсы пакаленняў.

Чытаць на kamunikat

▫️Алена Брава. Каменданцкі час для ластавак — гісторыя эміграцыі, напісаная ў часы, калі слова “рэлакацыя” яшчэ не існавала. Паехаць за каханым аж на Кубу, каб пабачыць там не шчасце і сямейную ідылію, а галечу ды галоту краю, які будуе сацыялізм. Адзінота, моўны і культурны бар’еры, сямейныя непаразуменні і шмат невымоўнай роспачы.

Эл. версія кнігі ёсць у піратаў (зрабіце гэта самі)

▫️Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч. Сакральная геаграфія Беларусі — зборнік легенд, паданняў і містычных гісторый. У цэнтры ўвагі — вірлівыя рэкі і бяздонныя азёры, густыя лясы і таямнічыя балоты, разложыстыя дрэвы і маўклівыя камяні, раскіданыя па краіне. Кніга выклікае моцную настальгію і валодае здольнасцю тэлепартаваць (у думках) на малую радзіму.

Спампаваць з “Беларускай палічкі”

#рада_раіць
⚡️Зладзілі працоўную сустрэчу з Радай культуры Літвы (Lietuvos kultūros taryba). Гаворка ішла ў тым ліку пра конкурс на падтрыманне арганізацый сферы культуры, зарэгістраваных у Літве. Прэтэндаваць на фінансаванне могуць і беларускія ініцыятывы, @radakultury выступае ў якасці пасярэдніка ў кансультаванні па гэтым коле.

Любая арганізацыя, якая мае афіцыйную рэгістрацыю і ажыццяўляе сваю дзейнасць у Літве на карысць развіцця культуры гэтай краіны можа ўдзельнічаць у нашых конкурсах, — падкрэсліла старшыня Рады культуры Літвы Аста Пакарлытэ.

▫️Дэдлайн: 9 верасня, вынікі адбору будуць вядомыя да канца 2024 г.
▫️Усе дакументы і заяўка падаюцца на літоўскай мове;
▫️Праект мусіць быць публічным, адпавядаць высокаму ўзроўню і мець дакладны план рэалізацыі;
▫️Рэгістрацыя ў сістэме ажыццяўляецца прадстаўніком арганізацыі, які мае легальны статус і банкаўскі рахунак у Літве,

Важна. Кожны лот мае асобнага куратара, да якога можна звярнуцца з пытаннем (па-літоўску). Сваё пытанне вы можаце задаць і з дапамогай Беларускай Рады культуры. Проста скіруйце яго на адрас resource@byculture.org з пазнакай "пытанні для Рады культуры Літвы".

Сачыць за навінамі, атрымаць датковую інфармацыю, паглядзець спіс пераможцаў папярэдніх колаў можна на сайце.

Не прапусціце выдатныя #магчымасці, бо напрыканцы жніўня адкрыецца таксама конкурс на атрыманне індывідуальных стыпендый для творцаў.
🔥 Сабралі гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.

Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень.

🔸 Праект Perspaktiv распачаў прыём заявак на рэзідэнцыі для беларускіх дзяячак і дзеячаў культуры. Гаворка пра творчы побыт у Германіі і Польшчы працягласцю ад 1 да 3 месяцаў у першай палове 2025 года.
Дэдлайн: 19 жніўня 2024.

✔️Даведацца больш

🔸 #ArtPowerBelarus працягвае прымаць заяўкі на мабільнасці. Падтрыманыя могуць быць: гастролі, удзел у міжнародных імпрэзах, наведванне арт-рэзідэнцый.
Дэдлайн: 6 жніўня 2024.

✔️Даведацца больш

🔸 DVV International запрашае на адукацыйны курс, прысвечаны адметнасцям стварэння навучальных праграм. Праект уключае онлайн-сесіі і жывыя сустрэчы (Вільня).
Дэдлайн: 4 жніўня 2024.

✔️Даведацца больш і падаць заяўку

🔆 Пачала працаваць новая краўдфандынгавая платформа Gronka. Гэта інструмент, з дапамогай якога беларусы могуць збіраць грошы на свае культурніцкія і сацыяльныя праекты.

✔️Даведацца больш
💻 Супольнасць “Культурны Код” запрашае энтузіястаў culttech на пітчынг digital-праектаў для беларускай культуры. Гэта першы пітчынг новага, трэцяга сезону ў кам’юніці.

Калі? 31 ліпеня ў 17:00 CET / 18:00 Мінск
Дзе? ZOOM
Дэдлайн прыёму заявак — 30 ліпеня (23.59 СЕТ)

Прэзентаваць можна і гатовы праект, і задумку, якая чакае і шукае рэалізатараў. Важна, каб ваш рэальны ці патэнцыйны праект быў звязаны з IT і працаваў на вырашэнне задач культурніцкага або творчага сектараў.

⌛️Прыкладны таймінг: 5 хвілін пітча і 5-7 хвілін на абмеркаванне кожнай прэзентацыі.

Па традыцыі ўдзельнікі падзеі будуць самі галасаваць за самы цікавы, на іх думку, праект. Ён і атрымае 🏆прыз — 10 гадзін кансультацый са спецыялістам на запыт (дызайнер, менеджар, піяршчык і г.д.).

👉 Зарэгістравацца

#магчымасці
⚡️Адукацыйная праграма #ArtPowerBelarus доўжыцца.

Так, самыя актыўныя ўдзельнікі і ўдзельніцы, якія наведалі большасць заняткаў уводнага курсу (тут былі лекцыі і воркшопы па розных аспектах арт-менеджменту), працягваюць заглыбленне ў прафесію. Цяпер гэтыя 18 навучэнцаў і навучэнак у малых групах працуюць з ментарамі і кансультантамі. Адбываюцца глыбокія прадметныя гутаркі па абраных тэмах, ладзяцца ментарскія сесіі і цыклы тэматычных сустрэч. Ментары адказваюць на запыты пра адметнасці праектнага менеджменту ў культурніцкай сферы.

Я сябе адчувала ўжо дастаткова дасведчанай, але лічу безумоўна карысным усё”, — кажа ўдзельніца курса.

Ужо напрыканцы жніўня распачнецца новы этап — практычная фаза, прысвечаная распрацоўцы праектаў і напісанню заявак на іх падтрыманне. А ў верасні запланаваная 🎓 выпускная вечарына. Фармат сустрэчы яшчэ вызначаецца, але спадзяемся, што праекты нашых выпускнікоў будуць рэалізаваныя і паслужаць на карысць развіцця беларускай культуры.
⚡️Ужо на наступным тыдні! Запрашаем на вернісаж выставы Ales Pushkin. AFTERLIFE.

Калі: 6 жніўня а 19:00
📍Дзе: Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве (ul Foksal 11)
Куратар: Андрэй Дурэйка

Мастачкі і мастакі Руфіна Базлова (Stitchit), Аляксандр Васюковіч, Андрэй Дурэйка, Іяланта Кіліян, Янак Коўзель, Максім Тымінько, Антось Цялежнікаў, Яна Шостак, Раман Шэлл разам павіншуюць Алеся Пушкіна з народзінамі і прадставяць сваё прысвячэнне памяці яго яскравай асобы. Гаворка пойдзе пра жыццё і творчасць насуперак смерці Алеся (мастак загінуў у гарадзенскай турме год таму).

У аснове экспазіцыі — акцыі і перформансы Алеся Пушкіна, якія ён ладзіў на адкрытай прасторы з 1989 года. Смелыя, радыкальныя, непаўторна глыбокія і насычаныя багатай фактурай з самай гушчыні Беларусі, гэтыя працы і сёння на слыху.

Прадметы, што будуць прадстаўленыя на выставе, створаныя на аснове медыйных артэфактаў, дакументаў і арыгінальных відэа з архіва мастака, яго сяброў і калег. У прастору тасама інтэгруюцца арыгінальныя работы творцаў, якія супрацоўнічалі з Алесем і чыё мастацтва канцэптуальна звязанае з яго ідэямі.

Прыходзьце, каб пагутарыць пра Алеся Пушкіна, пазнаёміцца з яго сябрамі і адчуць дух ягонай творчасці.

🎼 Падчас адкрыцця выставы выступіць “Вольны хор"

Праект падтрыманы праграмай #ArtPowerBelarus.
⚡️#ArtPowerBelarus завяршае прыём заявак на праграму мабільнасці. Дэдлайн — ужо заўтра.

У межах конкурсу могуць быць падтрыманыя вандроўкі, якія:

▫️ звязаныя з творчасцю / навуковай дзейнасцю;
▫️ спрыяюць наладжванню міжкультурных адносінаў;
▫️ адкрываюць доступ для новых магчымасцяў;
▫️ дапамагаюць дзеячам культуры развіць прафесійныя навыкі.

Працягласць мабільнасці — ад некалькіх дзён да 2 месяцаў. Пры гэтым старт: не раней 1 верасня 2024 года. Максімальны магчымы тэрмін завяршэння: 31 кастрычніка 2024 года.

Сярэдняя даступная сума – 2000 EUR на чалавека.

Спачатку заяўкі ацэняць эксперты, а адборачная камісія, якая прыме фінальнае рашэнне, збярэцца напрыканцы жніўня 2024.

✔️ Даведацца больш і падаць заяўку

Паглядзець натхняльныя прыклады ў галерэі падтрыманых праектаў

Усім аплікантам зычым поспеху!

❗️Заяўкі прымаюцца да 23.59 (па Вільні) 06.08.2024 г.