📢 Вядомыя вынікі адбору кандыдатаў і кандыдытак на ўдзел у школе арт-менеджменту #ArtPowerBelarus — праекце для прафесіяналаў у сферы культуры.
— Мы былі здзіўленыя колькасцю годных заявак на навучанне. Пабачылі ў ліку кандыдатаў і кандыдатак шмат новых творцаў, шмат дасведчаных майстроў, якія прагнуць развівацца прафесійна і разам з тым развіваць нашую культуру. Таму распачынаем праграму з упэўненасцю: беларуская культура багатая на таленты, і нашая задача дапамагчы ім заззяць яшчэ ярчэй, выглядаць больш упэўнена і прафесійна на еўрапейскім арт-рынку, — кажа каманда адукацыйнай праграмы.
Ужо 3 красавіка 64 ўдзельнікі і ўдзельніцы праграмы распачнуць навучанне асновам культурніцкага менеджменту. Зычым усім поспехаў і натхнення на новыя творчыя праекты.
❗️Па завяршэнні праграмы ўдзельнікі і ўдзельніцы, якія наведалі не менш як 70% заняткаў, атрымаюць сертыфікат аб навучанні і запрашэнне перайсці да заключнага модулю “Распрацоўванне праектаў і напісанне праектных заявак” у жніўні – верасні 2024 года.

🔥 3️⃣ гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.
Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень.
🔺 Трывае прыём заявак на міні-гранты ў межах праграмы #ArtPowerBelarus. Маеце задумку культурніцкага праекта з бюджэтам да 5 тысяч еўраў? Спяшайцеся!
Даведацца больш і падаць заяўку (да 17 красавіка)
🔺 Культурніцкі цэнтр Malý Berlín (Трнава, Славакія) запрашае беларускіх творцаў, прафесіяналаў у сучасным візуальным мастацтве ці блізкіх галінах, узяць удзел у адмысловай праграме арт-рэзідэнцый.
Даведацца больш і падаць заўяку (да 19 красавіка)
🔺 Фестываль фатаграфіі PhotoArtDoc запрашае беларускіх творцаў далучыцца да адукацыйнага модулю. Цягам 4-х месяцаў 3 групы будуць працаваць над засваеннем важных фотажанраў. Навучанне бясплатнае, колькасць месцаў абмежаваная.
Даведацца больш і падаць заяўку (да 10 красавіка)

Forwarded from Беларуская Рада культуры
❗️Увага, #аналітыка!
Пачынаем публікаваць агляды культурніцкага жыцця беларусаў у студзені - сакавіку 2024 года.
🎭 Прыпынак першы: тэатральны.
Чытачы дазнаюцца пра прэм’еры новых і рэ:віталізацыі старых пастановак, гучныя (і зусім ціхія) звальненні рэжысёраў, а таксама судовыя справы, вынікі якіх дасюль невядомыя.
У выпуску таксама: функцыянеры патрабуюць спектакляў пра вайну, але вартага ўвагі новага матэрыялу на гэтую тэму ўсё няма. Гледачы патрабуюць відовішчаў, але якасных пастановак у Менску днём з агнём не знойдзеш. Да тэатральных касаў выстройваюцца чэргі, але гэта не адзнака поспеху.
Наш тэатральны крытык рэзюмуе: “Пункт невяртання да беларускага дарэвалюцыйнага тэатру ўжо пройдзены. Пачатак 2024 года засведчыў пра такі пераход з бязлітаснасцю”.
Чытаць агляд цалкам
Ранейшыя выпускі аналітыкі пра тэатр знойдзеце тут, тут і тут.
Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.

🔥 Да дэдлайну для заявак на міні-гранты #ArtPowerBelarus застаўся тыдзень!
Спяшайцеся сфармуляваць свае задумкі, афармляйце іх у нашых формах і падавайце праектныя заяўкі да 17 красавіка 2024 года. Гэта апошні шанец пазмагацца за падтрыманне ў памеры да 5 тысяч еўраў.
Не ведаеце, дзе шукаць ідэі і чым натхніцца? Мы ўжо давалі падказкі вось тут, таксама раім звярнуць увагу на галерэю “Падтрыманыя праекты” на сайце Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры.
Пры складанні заяўкі ўлічвайце, што максімальны тэрмін завяршэння ўсіх актыўнасцяў па праекце: 1 лістапада 2024 года.
Поспехаў! Даведацца больш пра міні-гранты і падаць заяўку
Праграма ArtPower Belarus рэалізуецца @radakultury і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.

🔥 Сабралі гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.
Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень.
🔹 Заўтра, 17 красавіка, дэдлайн для падачы заявак на міні-гранты #ArtPowerBelarus. Тут чакаюць праектныя прапановы з бюджэтам да 5 тысяч еўраў.
Даведацца больш пра міні-гранты і падаць заяўку
🔹 Працуе праграма юрыдычнай дапамогі для беларускіх дзеячаў культуры, рэпрэсаваных пасля 2020 года. Яна ўключае кансультацыі, пісьмовыя адказы, звязаныя з заканадаўствам Беларусі, а таксама з асобнымі кірункамі заканадаўства Польшчы.
Атрымаць кансультацыю
🔹 Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой АВВА анансавала прыём заявак на конкурс бізнесаў. Сёлета тут прысутнічае намінацыя “арт-бізнес”, якая пасуе акурат для культурніцкіх праектаў з бізнесовым складнікам.
Даведацца больш

🗣 У эфіры навіны #ArtPowerBelarus.
Каманда праграмы падтрымання беларускай культуры завяршыла прыём і першасную праверку заявак на міні-гранты, а таксама гатовая падзяліцца вынікамі пасяджэння адборачнай камісіі, прысвечанай апошнім грантам мабільнасці.
Такім чынам, камісія прыняла рашэнне аб падтрыманні 1️⃣1⃣заявак на праграму мабільнасці. Атрымальнікі грантаў у хуткім часе здзейсняць вандроўкі з мэтай прафесійнага развіцця.
За міні-гранты ArtPower Belarus у межах бягучага туру будуць змагацца 1️⃣0️⃣0️⃣ заявак. Канкурэнцыя абяцае быць напраўду моцнай, бо ўжо традыцыйна годных праектаў пададзена шмат. Адборачная камісія, якая вырашыць лёс заяўнікаў, збярэцца напрыканцы траўня. Тады і будуць абраныя праекты, што атрымаюць апошнія міні-гранты нашай праграмы.
❤️ Зычым поспехаў кожнаму праекту! Застаемся на сувязі!
ArtPower Belarus рэалізуецца @radakultury і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавым спрыянні Еўразвязу.

Плануеце сустрэчу працоўнай каманды, навучальны семінар ці стратэгічную сесію арганізацыі? Запрашаем правесці ваш прафесійны івэнт у нашай Гасцёўні.
Што мы прапануем:
🔸 утульнае і прасторнае памяшканне ў гістарычным цэнтры Вільні (Šv. Ignoto g. 5), дзе змесціцца да 30 удзельнікаў;
🔸 відэаабсталяванне для сустрэчы ў гібрыдным фармаце (камера, вялікі манітор, мікрафон);
🔸 мэбля, посуд для кава-паузы;
🔸 дапамога ў арганізацыі і інфармацыйная падтрымка ў нашых каналах (на запыт).
Падрабязней пра прастору
Зарэзерававаць памяшканне
Уважліва чытайце ўмовы карыстання, запаўняйце форму і #сустрэнемся_ў_гасцёўні.

💥 Беларускія пісьменнік і пісьменніца Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева, перакладчык Сяргей Шупа і выдавец Андрэй Янушкевіч едуць у турнэ!
Маршрут пралягае праз 5️⃣ гарадоў Еўропы. Пачатак – 9 траўня ў Вільні, а завяршэнне – 19 траўня ў Празе. Літаратары завітаюць таксама ў Рыгу, Талін, Уроцлаў.
“Нашае турнэ важнае трыма аспектамі, – кажа Альгерд Бахарэвіч. – Гэта “пашырэнне прасторы барацьбы”. Геаграфічнай, культурніцкай, прасторы новых знаёмстваў. Гэта магчымасць вельмі каштоўнага жывога кантакту з беларускімі чытачамі. І я, і Юля ведаем, як жыва беларусы ў розных краінах адгукаюцца на магчымасць задаць пытанні пісьменнікам. Гэта цудоўны шанец паказаць новыя кнігі і зацікавіць імі ўсіх, хто чытае па-беларуску. А яшчэ для мяне асабіста гэтае турнэ — яшчэ адно пацверджанне паслання, што я нясу свету ўжо даўно: Беларусь — гэта Еўропа”.
Расклад выступленняў, навіны з вандроўкі
*Пры падтрымцы праграмы мабільнасці #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.

⚡️Навучальная праграма #ArtPowerBelarus запрашае на адкрыты экспрэс-курс “Сам сабе SMM”. Спікер — спецыяліст па медыйнай камунікацыі Раман Абрамчук.
⏰ Калі? 10 траўня, 17:00 (Варшава) / 18:00 (Менск, Вільня)
Дзе? Zoom
Падчас лекцыі, якая будзе доўжыцца 3 акадэмічныя гадзіны, гаворка пойдзе пра:
▪️асаблівасці працы розных сацыяльных сетак і месенджараў;
▪️найлепшыя практыкі стварэння эфектыўных публікацый у розных фарматах;
▪️танальнасць камунікацыі і як яе правільна выбіраць у залежнасці ад сеткі, кантэксту, аўдыторыі;
▪️сторытэлінг і яго элементы, якімі можна эфектыўна карыстацца ў сацсетках.
Вы навучыцеся:
▪️самастойна ствараць паблікі і рабіць іх эфектыўнымі;
▪️знаходзіць інфанагоды для пастоў у моманты, калі посціць, здаецца, няма чаго;
▪️ размаўляць з падпісантамі на зразумелай ім мове.
Далучыцца да онлайн-сустрэчы можа кожны! Пабачымся!

Акторы-купалаўцы Алег Гарбуз, Сяргей Чуб і музыка Уладзімір Пугач прадставілі ў варшаўскім Teatr Dramatyczny спектакль “Зэкамерон”. У яго аснове — кніга палітвязня Максіма Знака.
Стваральнікі вызначаюць жанр спектаклю як “турэмны кватэрнік”. Гэта замалёўкі з-за кратаў, дапоўненыя песнямі на вершы іншых палітзняволеных, якія Уладзімір Пугач напісаў для дзеі. Да каманды далучыўся польскі рэжысёр Войцех Урбаньскі, які дапамог аб’яднаць элементы канцэпту.
“Гэта вельмі патрэбны спектакль тут і цяпер. Ён пастаўлены далікатна, без надрыву, але праз дэталі пра павучкоў і снегавічкоў распавядае пра той жах, які адбываецца зараз у турмах Беларусі”, — дзеліцца ўражаннямі кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін.
Падрабязней пра пастаноўку
Квіткі на прэм’еру разышліся літаральна за содні, а новыя паказы запланаваныя на 21-23 чэрвеня. Сачыце за афішамі!
Праект падтрыманы праграмай #ArtPowerBelarus, што ладзіцца @radakultury i Дацкім інстытутам культуры пры фінансавым спрыянні Еўразвязу.
📷 Ірына Арахоўская

🔥 Раскажыце пра свой самы вялікі правал у рэалізацыі праекта, станьце пераможцам галасавання ў чаце і атрымайце распрацоўку візуалу ад дызайнера Уладзіміра Маляўкі ў якасці прызу.
Супольнасць “Культурны Код” запрашае на “Пітчынг бліскучых правалаў, або FuckUP event”.
⏰ Калі: 16 траўня 17.00 (Варшава) / 18.00 (Мінск-Вільня)
Дзе: Zoom
Фармат: 5 хвілін пітча плюс 5-7 хвілін на абмеркаванне. Пераможцу вызначаць галасаваннем у чаце.
“Мы не верым у памылкі і дакладна ведаем, што кожны правал можна ператварыць у важны крок на шляху да поспеху. Таму прапануем у гэты чацвер шчыра падзяліцца сваім карысным, а часам і вясёлым досведам фатальных памылак”, — заклікаюць арганізатары.
🎁 Прыз — распрацоўка візуалу для вашага праекта ад стваральніка брэнда Znivien (https://www.instagram.com/znivien_2020/) дызайнера Уладзіміра Маляўкі.
👉 Зарэгістравацца (да 15 траўня 23.59 CET)
Праект “Культурны Код” фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін — госць шоу “Ноч з Чалым”.
Падчас інтэрв’ю гаворка ідзе пра:
🔺бюджэты на культуру і якіх грошай было б дастаткова, каб забяспечыць усе патрэбы беларускіх творцаў;
🔺строгія іерархіі ў кіраванні культурай і чаму Рада — не мінкульт;
🔺#ArtPowerBelarus як нашую візітоўку на сёння, але не адзіны праект, якім мы можам ганарыцца;
🔺важнасць культурніцкай дыпламатыі і поспехі нашай іміджавай кампаніі #art_born_Belarus;
🔺новы Клуб беларускіх мецэнатаў, які падчас праграмы публічна прадстаўлены ўпершыню.
Па меркаванні Сяргея, нацыянальная культура беларусаў і беларуская мова — моцны сродак яднання, крыніца эмпатыі, абарона ад жорсткасці і прышчэпка ад таталітарызму.
Ці згодныя вы з ім?
📺 Глядзець выпуск цалкам

🌿 Канец вясны і пачатак лета — час, калі прырода квітнее, лясы і паркі поўняцца п’янкімі пахамі, зёлкі маюць надзвычайную сілу, пад дрэвамі з’яўляюцца першыя грыбы 🍄. Да Купалля дзень ідзе ўгару, а ў паветры разліваецца чыстае чараўніцтва.
У якасці лога на гэты час мы выкарыстоўваем фрагмент работы “Вядзьмарчына вячэра” беларускай мастачкі Наталлі Бяляевай. Цяпер Наталля жыве ў Польшчы і ладзіць заняткі па маляванні онлайн.
Час ад часу мы мяняем фрагменты мастацкіх работ у нашым лога. Бо нават лагатып Рэсурснага цэнтра — прастора для мастацкага выказвання беларускіх творцаў, то бок, для вашага выказвання.
📌 Калі вы — мастак і хочаце, каб на нашым лога з’явілася вашая работа, — пішыце на resource@byculture.org.
❗️Памятайце, што Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры — частка экстрэмісцкага фармавання. Беражыце сябе, клапаціцеся пра ўласную бяспеку ў сеціве.

🎼 Шукаеце беларускі саундтрэк для свайго лета? Мы вам падкажам!
Эксперты @radakultury рэкамендуюць паслухаць:
▶️ VVaxplay і Filamaty, а таксама: "Антыдэпрэсанты" гурта "Мутнаевока". Гэта міні-альбом са смелымі тэкстамі і аранжыроўкамі ад музыкаў, што працуюць на разрыў. Гэтым разам рэліз са змяшанымі стылямі — гурт імкнецца бурыць межы і рамкі.
▶️ Naviband — "Сокал". Вельмі моцны візуал і кранальная песня. Цэнтральная тэма — страта дому, актуальная нават для тых, хто нікуды не з’язджаў.
▶️ Nürnberg — Adkaz. Новы лонгплэй у звыклым для каманды стылі. Варта пазнаёміцца з тым, што ў сакавіку слухала Лацінская Амерыка. Каб зоркі за мяжой рабіліся зоркамі дома.
▶️ Rap&Vogue — Jamón. Гішпанамоўная песня пра хамон ад амбасадараў эпатажу. На сваіх выступах Rap&Vogue ладзяць сапраўдныя шоў, а ў тэкстах жанглююць мовамі. Мала хто на беларускай сцэне мае такую смеласць у самавыяўленні.
⏸ Больш трэкаў, альбомаў і годных беларускіх гуртоў — у нашым традыцыйным квартальным аглядзе
#рада_раіць

🎎 Музычную батлейку пра жыццё Янкі Купалы пакажуць у Вільні. Паказы падтрыманыя праграмай мабільнасці #ArtPowerBelarus.
Спектакль, у аснове якога п'еса Уладзіміра Караткевіча "Калыска чатырох чараўніц", распавядае пра жыццёвы выбар песняра беларускай зямлі Янкі Купалы. Падзеі адбываюцца ў часы акупацыі краіны Расійскай імперыяй.
Стваральнікі ўнікальнай пастаноўкі — тэатр лялек "Батлейка+" і "Хор вольных беларусаў". Паэзія і песні, чараўніцтва і вабная атмасфера купальскай ночы, што ствараюцца падчас дзеі, не пакінуць абыякавым ніводнага госця.
🧸 Узроставых абмежаванняў няма, дзецям таксама будзе зразумела і цікава.
⏰ Калі? 31 траўня, 18.30
1 чэрвеня,12.00
📍Дзе? Дом нацыянальных аб'яднанняў (другі паверх) (Raugyklos g. 25, Vilnius)
✔️ Уваход вольны, ахвяраванні на падтрымку праекта вітаюцца (скрыня)