Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.06K subscribers
4.91K photos
457 videos
5 files
4.55K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
👁 Лонгрыды, якія вы маглі прапусціць, або #што_пачытаць на выхадных:

▪️Лявон Вольскі анансаваў новы музычны праект "Эмігранты" — пра беларусаў, якія вымушаныя вандраваць па свеце, але спадзяюцца на вяртанне дадому. Чытайце размову з ім пра радзіму, даўнюю ўнутраную эміграцыю і чорныя спісы музыкаў, якія спускаюць у беларускія кавярні.

"Увесь час у Беларусі, нават у найлепшыя, найдэмакратычнейшыя часы адчуваўся прэсінг. Разліты ў паветры непрыемны, гаркавы водар несвабоды. І тое, што за табой сочыць Вялікі брат — заўсёды гэта адчувалася".

▪️nottoday.media паразмаўлялі з мастаком Максімам Осіпавым, які ў сваіх маляўнічых дыванах аб’ядноўвае народныя матывы з сучаснымі вобразамі і сімваламі. Чытайце пра беларускі кантэкст у ягоных карцінах ды пра "свярбеж" замест натхнення.

"Няма нічога больш прыемнага, чым атрымоўваць рэсурсы на жыццё ад таго, што ты робіш, наўпрост ад людзей, якія даюць рады за гэта плаціць. Ты адчуваеш, што зробленае табой адгукваецца людзям настолькі, што яны хочуць гэта мець у сабе дома".

▪️Польскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Кшыштаф Занусі, майстар-клас якога прайшоў на Першым нефармальным з'ездзе беларускіх фільммэйкераў, падзяліўся сваім поглядам на пратэсты і даў парады беларускім кінематаграфістам:

"Вам трэба звяртацца да свету і дзяліцца досведам, які гэты свет не мае. Дзяліцца так, каб закрануць пачуцці людзей".

▪️31 жніўня на ютуб-канале "Чын-Чын-Чэнэл" выйшла кароткаметражка "Чын-Чыны праляцелі зязюляй". Пра тое, што гэта ўвогуле за праект "Чын-Чын-Чэнэл", пра новы фільм і пра тое, як гумар перамагае страх — чытайце ў інтэрв'ю з удзельнікамі праекта.

▪️Лідар гурта Leibonik Сяргей Башлыкевіч у вялікай гутарцы-рэфлексіі расказаў, як перавозіў ката, ці змяніў яго Амстэрдам, а таксама паразважаў пра нацыянальнае ў сабе, адчуванне дому і беларускую сат'яграху.

"Пакуль я жывы, іншыя жывыя, пакуль ёсць прастора нешта рабіць і гэта не два квадратныя метры ў камеры, нешта будзе. За людзей, якіх пазбавілі гэтай прасторы, якія замест двух квадратных метраў камеры маюць метр на два магілы, нясцерпна балюча. Усё астатняе перажывем".

▪️Эсэ Святланы Курс для праекта "Беларусь – Зазірнуць у будучыню". Пра няпростую і поўную насілля гісторыю Беларусі і, у рэшце рэшт, пытанне аб тым, як беларусы могуць захаваць сваю ідэнтычнасць і, такім чынам, — сваю будучыню.
▶️ Культурніцкі YouTube выхаднога дня:

▪️Спявачка Марына Руся Шукюрава, салістка гурта SHUMA, аўтарка праекту VOCALIMAGE, на канале "жизнь-малина": пра вакальныя архетыпы вядомых палітыкаў, жаночы хор у Варшаве, і чаму стыль беларусаў — гэта меланхолія.

▪️Новы праект Алеся Чахоўскага "Беларускі вайб": у першым відэа даведаецеся, што жыхары Вашынгтона думаюць пра беларусаў. Падпісвайцеся на канал!

▪️Аляксандр Чарнуха на сваім канале пра беларускую музыку "Міністэрства сепультуры" распавядае пра 5 крутых гуртоў з Беларусі, якія вам дакладна спадабаюцца: берлінскі джаз з беларускімі каранямі, гомельскі метал з крутымі відэа і іншае.

▪️Новы праект Кацярыны Раецкай "Беларуская мечта": у першым выпуску — выкладчык Дзмітрый Цеслюкевіч і мары пра беларускую школу.

▪️Андрэй Хадановіч у новым відэа на сваім канале пра беларускую і сусветную літаратуру расказвае пра твор Маргарэт Этвуд "Пенелапіяда", дзе падымаецца актуальнае і сёння ў патрыярхальным грамадстве пытанне дыскрымінацыі жанчын.

▪️Купалавец Міхаіл Зуй у эфіры Еўрарадыё: як з'явілася ідэя кароткаметражнага фільму "Чын-Чыны праляцелі зязюляй", пра рэакцыю гледачоў на новыя пастаноўкі Купалаўцаў, пошукі памяшкання для беларускіх актораў у Варшаве і жыццё ў Польшчы.

▪️"Около Культуры" з Мікітам Монічам: Марк Шагал як аўтар тыражнай графікі і ілюстратар.

🎥 Мастацкая кароткаметражка "Чын-Чыны праляцелі зязюляй" ад праекта Чын-Чын-Чэнэл.

🎹 Музычны бонус: Новы кліп гурта Leibonik на трэк Slimak з новага альбому "ТАМ". Увесь альбом слухайце па спасылцы.

🎧 Падкаст-бонусы:
▫️Пісьменнік Саша Філіпенка ў падкасце "Адкуль бяруцца кнігі" дзеліцца развагамі пра каханне, Мінск як месца сілы, працу фларыстам і няспраўджаную кар'еру кантрабасіста.

▫️Яе здымкі друкавалі ў французскім глянцы, а плакат "Мы не мяса" перамог у гарадскім конкурсе Варшавы. Пра тое, як фатографка Яўгенія Мужава вырашылася паставіць усё на кон дзеля адкрыцця ў Варшаве сваёй фотастудыі — слухайце на "Радыё Ўнэт".

#што_паглядзець
💥У Вільні пачаўся тыдзень беларускай культуры!

Цэнтр беларускай культуры і супольнасці падхапіў ідэю дзён беларускай культуры, якая была рэалізавана з дапамогай @radakultury. З 4 па 10 верасня кожны дзень па адрасе Віленская, 20 будзе прысвечаны пэўнаму аспекту беларускай культуры.

4 верасня: Дзень шляхты (майстэрня замкаў)

5 верасня: Дзень славутых беларусаў (квэст па Вільні)

6 верасня: Дзень выяўленчага мастацтва (майстар-клас “Відзікі”, акварэльны майстар-клас “Зорка Венера”)

7 верасня: Дзень літаратуры і паэзіі (паэтычная сустрэча з Настай Кудасавай і Віталём Рыжковым)

8 верасня: Дзень музыкі (беларускае караоке)

9 верасня: Кірмаш (кніжны кірмаш і кірмаш вырабаў народнай творчасці, гульні для дзяцей, аквагрым, вулічная ежа, выступы Аляксандра Памідорава ды іншых спевакоў)

10 верасня: Багач (правядзенне адпаведнага абраду, супольны абед са стравамі нацыянальнай кухні, беларускія народныя танцы, гульні для дзяцей)

Падрабязней з раскладам можна азнаёміцца на старонцы ініцыятывы.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️Сёння — апошні дзень падачы заявак на мастацкую рэзідэнцыю ў Даніі. Мэта праграмы — падтрымка развіцця мастацкай практыкі і спрыянне абмену паміж дацкімі і замежнымі мастакамі.

▪️Да 9 верасня творцы розных дысцыплін могуць падаць заяўкі на рэзідэнцыі ў культцэнтры ZAMEK (Польшча). Перавага надаецца праектам, звязаным з кліматычным і міграцыйным крызісам, актуальнай сацыяльна-палітычнай сітуацыяй.

▪️Рэзідэнцыя ў Чэхіі чакае заяўкі ад танцораў і перформераў, якія правядуць воркшопы для студэнтаў. Дэдлайн: 10 верасня.

▪️Да 20 верасня чакаюцца заяўкі ад лідараў ініцыятыў і прадстаўнікоў НДА на ўдзел у "Школе грамадскіх лідараў". Будуць сустрэчы з экспертамі па дзейнасці грамадзянскай супольнасці, удзел у дыскусіях і інш.

▪️Каледж Еўропы (Варшава) запрашае да навучання з пакрыццём выдаткаў: магчымасць атрымаць ступень магістра гуманітарных навук у галіне еўрапейскіх міждысцыплінарных даследаванняў. Дзень адчыненых дзвярэй — 7 кастрычніка.
🔻Рэпрэсіі ў культурніцкай сферы ў лічбах і імёнах.

14
са 136 чалавек адбываюць крымінальнае пакаранне ў турме.
64 — у калоніі.
17 — у СІЗА.
5 — на "хіміі".
25 — адбываюць "хатнюю хімію".
Месцазнаходжанне 11 зняволеных дзеячаў невядомае.

Апошнія навіны культуры рэпрэсаванай:

▪️Справу музыкаў TOR BAND, Яўгена Бурло, Дзмітрыя Галавача і Андрэя Ярэмчыка пачнуць разглядаць 14 верасня ў закрытым рэжыме.

▪️Саліста музычнага гурта "Закон Гука", Аляксея Кузьміна, 11 верасня пачнуць судзіць за "распальванне варожасці" і "актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

▪️У мецэната Паўла Падкарытава ўлады забіраюць палацавы маёнтак Падароск праз "невыкананне ўмовы па ўводзе аб’ектаў у гаспадарчы абарот". Што цікава — аб’ект увялі ў абарот яшчэ ў 2014 годзе. Павел плануе абскардзіць прысуд, пасяджэнне пройдзе 14 верасня. Падрабязнасці.

❤️ Далучайцеся да збору @radakultury на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.
Сцэнографка, мастачка, адна з заснавальніц сцэнічных традыцыяў сучаснага брытанскага балету.

Сафія Федаровіч
нарадзілася ў 1893 годзе ў Мінску ў інтэлігентнай каталіцкай сям’і. У сталіцы Беларусі прайшло ейнае дзяцінства, тут закончыла жаночую гімназію, дзе пачала займацца мастацтвам. У 1922 годзе Сафія пераехала ў Парыж: удзень займалася мастацтвам, а начамі працавала таксоўцай — яна адна з першых у Еўропе шафёрак.

▪️Сусветную вядомасць Сафія здабыла як дызайнерка сцэнічных касцюмаў і тэатральная мастачка. Была мастачкаю першае сталае англійскае трупы Ballet Club, дзякуючы чаму атрымала прызнанне як адна з заснавальніц сцэнічных традыцыяў сучаснага брытанскага балету. Шматлікія яе эскізы і праекты захоўваюцца цяпер у калекцыі брытанскага Музею Віктор'і і Элбэрта.

📃 Тут чытайце аргументацыю паходжання мастачкі.
📩 Шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс прац Сафіі Федаровіч.

Беларусы мусяць ведаць #art_born_Belarus і прамаваць яго ў свеце!
👁 #што_пачытаць на выхадных: сабралі актуальныя тэксты, якія вы маглі прапусціць.

▪️Размова з Ігарам Івановым, заснавальнікам выдавецтва "Скарына Прэс", пра сучасную беларускую літаратуру і нюансы працы беларускага выдавецтва ў Лондане.

"Беларуская літаратура вельмі разнастайная цяпер. Чаго нам бракуе, то гэта прастораў, дзе неспецыялісты чыталі і размаўлялі б пра літаратуру паміж сабой".

▪️У выдавецтве выйшла кніга "Чысты баранок" Франка Варжака ў перакладзе Уладзіслава Гарбацкага. Размову з перакладчыкам чытайце на budzma.org.

▪️Летам на Беласточчыне прайшлі дзве вялікія культурніцкія імпрэзы: фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ і фестываль Абуджаных TUTAKA ў межах дзён беларускай культуры. Журналіст Зміцер Косцін распавёў пра гэтыя падзеі і пра тое, як беларусам Беласточчыны ўдалося захаваць сваю адметнасць.

▪️Мастак і куратар Андрэй Дурэйка падрыхтаваў агляднае эсэ пра найбольш знакавыя творы палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна, які 11 ліпеня 2023 года памёр у рэанімацыі.

"Алесь Пушкін ужо з самага пачатку сваёй творчасці прытрымліваўся леанардаўскага падыхода да жыцця, пра які ён не раз распавядаў, універсальнага майстра, які валодае ўсімі даступнымі медыя, не страшыцца новых спазываў і тэм, ствараючы са свайго жыцця адзіны твор мастацтва, які яшчэ пры жыцці ператварыўся ў міт".

▪️Размова з керамісткай Аляксандрай Бернштейн, якая пасля пачатку паўнамаштабнай вайны ва Украіне з’ехала з Беларусі і цяпер працягвае сваю справу ў Грузіі: пра беларускую керамічную школу ды асаблівасці працы ў Тбілісі.

"Керамістам складана вандраваць. Я перавезла з сабой і печку, і ганчарнае кола. Тут складаней чым, прыкладам, татуіроўшчыку — склаў машынкі ў валізу і паехаў. Ці мастаку, які купіць пэндзлі і палотны ў кожным горадзе кожнай краіны".

▪️Сяргей Шаматульскі. Тры змрочныя тэксты (урывак з кнігі "Боги те, кто не проигрывают в кулачки", што рыхтуецца да выхаду ў пачатку восені).

▪️"Мяне бянтэжыць твой спакой" — тэкст Вольгі Бубіч пра практыкі выжывання і формулы шчасця.
📺 YouTube выхаднога дня ў нашым эфіры:

▪️Крысціна Дробыш, акторка і стваральніца праекта "Кніжны воз" на канале Мікіты Мелказёрава "жизнь малина": што самае складанае ў тэатры, як захаваць беларускасць у дзіцяці, пра вярбоўку ў эскорт і як 2020 год змяніў стаўленне да прафесіі актора.

▪️Як стварыць месца сілы ў былой турме, што адчуваюць музыкі перад выхадам на сцэну і пры чым тут "Твін Пікс" — пра ўсё гэта ў новай індзі-дакументалцы @radioplato пагутарыла з беларускім гуртом Dlina Volny.

▪️"Бусь Беларусь перазагрузка" у Кракаве: пра беларускія месцы ў горадзе і людзі, якія пра іх дбаюць, а дыджэй Papa Bo распавядае, дзе шукаць дзвіж у Кракаве.

▪️"Міністэрства сепультуры" і цікавосткі пра беларускую музыку: пра Deviation — гурт-легенду панк-сцэны Гродна.

▪️Феміністка і квір-актывістка Наста Базар у перадачы "Ідэя Х" на Еўрарадыё: гендарная роўнасць і нацыянальная ідэя, пераасэнсаванне беларускай спадчыны і як ў будучыні аб'яднаюцца дзве Беларусі.

▪️Андрэй Хадановіч на сваім канале пра беларускую і сусветную літаратуру: выпуск пра паэта Юлія Таўбіна і яго паэму "Таўрыда".

▪️Гістарычная перадача "Вусы Скарыны" з Цімохам Акудовічам: уся праўда пра Аршанскую бітву 8 верасня 1514 года.

▪️Што такое еўразійства? Навошта Расіі "асаблівы шлях" і "загадкавая руская душа"? Чаму еўрапейскі шлях развіцця ім не пасуе? А што мы можам супрацьпаставіць? З адказамі разбіраецца ў новым выпуску "Трызуба і Пагоні" Кацярына Ваданосава.

🎼 Музычны бонус: Гурт Irdorath вярнуўся пасля турэмнага зняволення з кранальнай песняй ZORAMI. У творы яны выказваюць усё тое, што адчувалі апошнія два гады.

🎧 Падкаст-бонус: у новым выпуску падкаста "Літаратурныя ночы з Васілём" слухайце пра брутальнага Максіма Багдановіча.

#што_паглядзець
👁 Беларускі тэатр: #аналітыка таго, што адбывалася ў гэтай сферы ў траўні-ліпені.

▪️Звальненні выбітных майстроў сцэны і пераход да новай сістэмы фінансавання, якую ў мінкульце даўно анансавалі, але толькі цяпер нарэшце вызначыліся з тэрмінамі.

▪️Уцёкі ў нацыянальную класіку (зварот да якой па азначэнні не можа быць пройгрышным) і новыя ўмовы існавання ў замежжы. Умовы, якія творцы робяць для сябе спрыяльнымі.

▪️Беларускі тэатр "тут" і "там" (акцэнт змяняецца ў залежнасці ад лакацыі актараў), або чым жыла тэатральная тусоўка гэтым летам.

👉 Чытаць агляд тэатральнага жыцця Беларусі ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
Дзе даведацца пра сапраўдную гісторыю Беларусі?

Мы папрасілі экспертаў Беларускай Рады культуры скласці спіс крыніц, у якіх сабрана ўся патрэбная інфармацыя аб гісторыі нашай краіны. Тут ёсць каналы, суполкі, кнігі, падкасты, — увогуле, любы зручны для вас фармат.

А калі вам здаецца, што чагосьці не хапае, — дасылайце вашыя варыянты да нас у бот @BGMnews_bot альбо пішыце ў каментарах.

Паглядзець

📍Няпростая гісторыя
📍Вусы Скарыны
📍Лабірынты
📍Шыльды ад Вольскага
📍Гісторыя за 5 хвілін
📍Трызуб і Пагоня з Кацярынай Ваданосавай
📍Код Беларусі
📍Тутэйшы Шляхціц
📍Бусь Беларусь
📍«Будзьма беларусамі!»
📍Слухай Сюды

Паслухаць

📍Так склалася гістарычна
📍Асобы гісторыі Беларусі
📍Гісторыя беларускага мастацтва
📍Кароткая гісторыя Беларусі ад Аляксандра Краўцэвіча
📍Гісторыя на «Свабодзе»
📍Шляхецкія сем’і Беларусі
📍Беларускія байкі

Пачытаць

📍Вацлаў Ластоўскі — Кароткая гісторыя Беларусі
📍Уладзімір Арлоў, Генадзь Сагановіч – Дзевяць вякоў беларускай гісторыі
📍Алесь Краўцэвіч – Кароткая гісторыя Беларусі
📍Нарысы гісторыі Беларусі
📍Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст.
📍Юры Туронак – Мадэрная гісторыя Беларусі
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️З 15 па 21 верасня Старамейскі дом культуры ў Варшаве прымае заяўкі на гранты на стварэнне праектаў. Мэта — спрыяць культурніцкім мерапрыемствам, што праводзяцца мігрантамі. Падавацца могуць як фізічныя асобы, так і НДА.

▪️Да 15 верасня творцы, якія займаюцца калектыўным мастацтвам і дадаюць у сваю працу сацыяльныя практыкі, адукацыю і ўзаемадзеянне з моладдзю, могуць падаць заяўку на рэзідэнцыю Nyskaben у Даніі.

▪️Да 27 верасня запаўняйце анкету на ўдзел у бясплатным курсе "Ангельская мова для НДА". Заняткі будуць адбывацца кожную суботу з 14 кастрычніка па 16 снежня. Патрабаванні: беларускае грамадзянства, узровень валодання ангельскай — В1-В2.

▪️Да 10 кастрычніка музыкі і кампазітары могуць падаць заяўку на ўдзел у конкурсе World New Music Days 2024 у межах Сусветных дзён новай музыкі на Фарэрскіх выспах у Даніі. Найперш арганізатараў цікавяць творы працягласцю менш за 10 хвілін, напісаныя пасля 2019 года.

☑️ Больш магчымасцяў для культурніцкіх дзеячаў — на канале @sekktor.
⚡️Лявон Вольскі ў свой дзень народзінаў прэзентаваў новы альбом Emigranty.

"Праект уяўляе з сябе нізку з 21 песні, што распавядаюць пра жыццё беларусаў у эміграцыі. Героі вандруюць па свеце, уладкоўваюцца на новых месцах, пераймаюцца, сумуюць, лекуюцца, тэлефануюць родным у Беларусь, прыгадваюць былое і спадзяюцца на вяртанне", — кажа музыка.

У прекце ўзялі ўдзел: Павел Аракелян, Алесь-Францішак Мышкевіч, Павел Мамонаў, Кецеван Асраташвілі, Павел Трыпуць, "Пазнаньскі спеўны сход" і струнная смычковая група "Варшаўскага Вольнага Аркестру".

🎧 Слухайце альбом на стрымінгавых пляцоўках. У кастрычніку праект будзе прэзентаваны ў туры па гарадах Польшчы — квіткі ўжо ў продажы.

Запіс альбома Emigranty адбыўся пры падтрымцы @radakultury і Дацкага інстытута культуры, у межах праграмы #ArtPowerBelarus.
👁 Беларускі поп & рок: летняя #аналітыка.

Музычнае лета 2023 нельга назваць фестывальным ні па той, ні па гэты бок мяжы. Актыўнай дзейнасці арганізатараў канцэртаў у Беларусі замінаюць ідэолагі, а ў замежжы — адсутнасць гарантаванага фінансавання.

▪️Зрэшты, жыццё ва ўмовах татальнага ціску спрыяе творчасці музыкаў у краіне: за лета ў Беларусі запісаныя прынамсі тры новыя якасныя альбомы, у замежжы — толькі адзін.

▪️Але ні пра фэсты, ні пра музычныя навінкі вы не прачытаеце ў беларускай незалежнай прэсе. Не знойдзеце там і культурніцкай аналітыкі. Чаму? Разважаюць нашыя эксперты.

👉 Чытаць агляд музычнага жыцця Беларусі (травень — ліпень 2023) ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Агляд тэатра Беларусі (травень — ліпень 2023)

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Беларуская прэм’ера году! Гатычная рок-опера King Stakh’s Wild Hunt у пастаноўцы Беларускага Свабоднага тэатра на аснове караткевічаўскай класікі скарае Лондан.

Учора у тэатры Barbican з аншлагам прайшоў першы паказ, сёння зала запоўніцца зноў. Публіка завітае таксама на дыскусію "Лісты надзеі: уплыў вайны і дыктатуры на дзяцей Украіны і Беларусі", мадэратаркай якой выступіць вядомая актрыса Кейт Бланшат.

Заўтра,16 верасня, пабачыць пастаноўку змогуць і беларусы ва ўсім свеце: на канале Белсат адбудзецца онлайн-трансляцыя (20.40 па Мінску, 19.40 СЕТ).

"Дзікае паляванне караля Стаха" адметнае зорнай камандай. Гэты маштабны міжнародны праект сусветнага ўзроўню часткова падтрыманы праграмай #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры, пры фінансавым спрыянні Еўразвязу.

Чытаць артыкул пра тое, як стваралася опера, у The New York Times.

Відэа: @belsat.
🪩 Слухаем разам музычныя навінкі!

🎧 Паша Пашкевіч прадставіў сваю першую песню па-беларуску. Vačach — гэта хаўс-трэк пра закаханых, якія жадаюць разам убачыць увесь свет. Для гэтага ім патрэбны толькі аўто, кава, шаша і музыка.

🎧 Фанаты гурта Intelligency абіралі лепшае з чарнавых дэма музыкаў, каб вызначыць, які трэк выпускаць у першую чаргу. Перавагу аддалі песні Bon Vintage — яна з’явілася на пляцоўках мінулай ноччу.

🎧 Пошук сябе, аб'юзіўныя адносіны, сонны параліч, страта сяброў і страх адзіноты — усе гэтыя тэмы знойдзеш у EP "3+2", які прэзентаваў Alexey Krivdin.

Больш беларускай музыкі — па тэгу #што_паслухаць.
▶️ Культурніцкі YouTube выхаднога дня:

▪️"Міністэрства сепультуры" і цікавосткі пра беларускую музыку: чалавек-легенда Аляксандр Ціхановіч — выканаўца "Малінаўкі", а яшчэ — удзельнік першага мінскага джаз-рок гурта. Такога вы дакладна не ведалі.

▪️ Другая серыя новага праекта Алеся Чахоўскага "Беларускі вайб": што кажуць амерыканцы пра беларускі рок і чаму мы любім горы і мора. Падпісвайцеся на канал!

▪️Цімох Акудовіч у гістарычнай перадачы "Вусы Скарыны" разам з коцікамі тлумачыць, адкуль пайшла назва Беларусь.

▪️"Бусь Беларусь: перазагрузка" у Празе: ад Скарыны і да сучаснасці. Вядоўцы Ліза Ветрава і Мікіта Бялевіч адпраўляюцца ў вандроўку, каб зразумець, чаму Прага так вабіць беларусаў і беларусак.

▪️Гістарычны праект Мікіты Мелказёрава "Загляне сонца" — кароткія відэа пра цікавыя старонкі гісторыі Беларусі. Свежы выпуск на канале — пра паходы Альгерда на Маскву.

▪️Спявачка Маргарыта Ляўчук на канале добраахвотнікаў палка Каліноўскага: якая будучыня ў беларускай культуры і навошта перафарбоўваць аўтазакі ў ружовы колер.

▪️На канале Андрэя Хадановіча пра беларускую і сусветную літаратуру выйшаў новы выпуск пра пісьменніка Вінцэся Мудрова, якому сёлета споўнілася 70 гадоў.

▪️Пра кантэкст у мастацтве глядзіце ў новым выпуску на канале Мікіты Моніча "Около культуры": каб глыбока зразумець пасыл, які мастак закладаў у свой твор, трэба змясціць яго ў кантэкст, пэўнае месца і час.

#што_паглядзець
👁 Беларускае кіно: #аналітыка таго, што адбывалася ў гэтай сферы летам.

Травень — ліпень 2023 года выдаліся для беларускага кіно надзіва ўраджайныя. Што цікава, здарыліся збольшага падзеі сімвалічнага кшталту – якія штосьці важнае азначаюць, але не змяняюць парадку дня.

▪️Можа, гэта і ёсць цяперашні стан беларускага кіно: мы захраслі ў сімвалічным вымярэнні. Гэтак, у паміжжы.

▪️Асноўныя падзеі са свету кіно Беларусі — у аглядзе ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Чытаць наш агляд музычнага жыцця Беларусі (травень — ліпень 2023) і агляд тэатра за гэты ж перыяд.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️ Беларуская кінапрэмія "Чырвоны верас" распачынае другую эдыцыю. Да ўдзелу запрашаюцца кінематаграфісты, якія выпусцілі фільмы ў 2021 і 2022 гадах. Дэдлайн: 14 кастрычніка. Падрабязнасці і заяўка.

▪️ Да 1 кастрычніка падавайцеся на стыпендыю Democracy Machine па лічбавых тэхналогіях у мастацтве. Перавага надаецца творцам, чые працы арыентаваныя на дэкаланізацыю, пераасэнсаванне гісторыі і мовы.

▪️ Бясплатныя курсы польскай мовы ў Варшаве для дзеячаў культуры з досведам міграцыі. Дэдлайн падачы: 2 кастрычніка.

▪️ Каманда стваральнікаў Беларускага інстытута тэатра запрашае далучыцца да запуску працоўных кірункаў будучай арганізацыі — трэба запоўніць анкету і пасля верыфікацыі вас дададуць у працоўны чат.

▪️ Беларускія фатографы за мяжой абвясцілі аб стварэнні Беларускай незалежнай асацыяцыі фатографаў. Далучацца могуць дзеячы беларускай фатаграфіі незалежна ад месца пражывання. Для азначэння першых крокаў супольнасці ўсіх зацікаўленых запрашаюць паўдзельнічаць у апытанцы.
👁 Літаратура: #аналітыка, тэндэнцыі і назіранні.

▪️Беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі разрываюцца не толькі на ўзроўні супрацоўніцтва афіцыйных структураў, але і з пункту гледжання асабістай (не)сімпатыі творцаў да беларусаў.

▪️Літаратурная крытыка ў глыбокім крызісе. Так было заўсёды, скажаце вы. Але вось факт: нагодай для гутаркі з карэспандэнтам Радыё Свабода становяцца 2 (так, дзве!) рэцэнзіі адной аўтаркі ў інтэрнэт-часопісе.

▪️Цягам лета з'яўляецца ўсё больш наватарскіх тэатральных праектаў на аснове літаратурных твораў, а незалежны пісьменніцкі саюз рэлакуецца з Беларусі і засноўвае новы інфармацыйны рэсурс.

Больш — у аглядзе літаратурнага жыцця Беларусі (травень – ліпень 2023) ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Чытаць наш агляд беларускай музыкі (травень ліпень 2023), агляд тэатра і кіно за гэты ж перыяд.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
🍂 Дзень восеньскага раўнадзенства нагадаў пра наш восеньскі плэйліст.

Абноўлены і атмасферны — публікуем яго зноў.

🎧 Слухаць у spotify.

Пішыце ў каментарах, які трэк пачулі ўпершыню.

Больш беларускай музыкі знойдзеце па тэгу #што_паслухаць.
▶️ YouTube на культурны вечар:

▪️Пра самы папулярны сучасны беларускамоўны гурт у свеце распавядае Аляксандр Чарнуха на канале "Міністэрства сепультуры". Nürnberg збіраюць мільёны праслухоўванняў на Spotify і ганяюць на гастролі па ўсім свеце.

▪️Пра што беларусы размаўляюць на кухні, даведаецеся з новага шоу Мікалая Халезіна "Перетрём". Тэма выпуску: чаму беларусы складаюцца з гонару і болю. У гасцях: гісторык Цімафей Акудовіч і вядучая Кацярына Раецкая.

▪️У новым выпуску "Годнай Музыкі" Мікіта Бялевіч распавядае, як гучалі першыя песні папулярных беларускіх выканаўцаў (Вольскі, Palina, Разбітае Сэрца Пацана), чым яны адрозніваюцца ад іх самых папулярных трэкаў і як гучыць іх творчасць зараз.

▪️Андрэй Хадановіч на сваім канале пра беларускую і сусветную літаратуру расказвае пра Нобелеўскага лаўрэата, вялікага польскага паэта Чэслава Мілаша: Ворша, дзяцінства і Расія ў жыцці паэта, эміграцыя, персона нон-грата ў Польшчы і выклік сістэме.

▪️Новыя "Вусы Скарыны" з Цімохам Акудовічам пра Міхаіла Глінскага – героя Клецкай бітвы 1506 года. Глядзіце ў выпуску гістарычнай перадачы, чаму ён падняў бунт супраць ВКЛ і перайшоў на бок Масковіі, якой дапамог захапіць Смаленск.

▪️Пра Льва Сапегу, галоўнага беларускага дыпламата, які праславіўся сваімі выбітнымі перамовамі з Расеяй, глядзіце на канале Мікіты Мелказёрава "Загляне Сонца".

🎧 Падкаст-бонус: пра тое, як Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ствараў першую беларускую оперу "Сялянка" слухайце ў падкасце "Літаратурныя ночы з Васілём".

🐰 Дзеткам: казкі, коміксы і адукацыйныя перадачы для самых маленькіх на канале "Бэйбус".

#што_паглядзець