🔻Культура рэпрэсаваная:
▪️Магілёўскі бард Аляксандр Баль на волі, ён адбыў 15 сутак арышту за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". На сваёй старонцы ў фэйсбуку ён напісаў пра ўмовы адсідкі і папрасіў дапамогі ў пераездзе.
▪️На 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму асудзілі Андрэя Фаміна за стварэнне артыкулаў для сеткі газет "Вестники" і ўдзеле ў маршы падчас пратэстаў 2020-га.
▪️Суд над арт-менеджарам і журналістам Паўлам Мажэйкам пачнецца 10 ліпеня. Ён быў затрыманы ў жніўні 2022 года абвінавачваецца ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".
▪️Анархіста і аўтара турэмнай літаратуры Ігара Аліневіча, асуджанага на 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, амаль месяц утрымлівалі ў ШІЗА. У турме на палітвязня аказваецца ціск — яго ўжо некалькі разоў яго закідвалі ў штрафны ізалятар.
▪️Амаль 5 месяцаў няма ніякай інфармацыі ад асуджанай на 11 гадоў зняволення Марыі Калеснікавай. Блізкім нават не паведамляецца, у камеры якога тыпу яна знаходзіцца, а апошні ліст ад яе прыйшоў 15 лютага.
▪️Рэгіна Лавор, рамесніца, стваральніца і былая дырэктарка Музея нацынальных культур у Іўе, дзеліцца сваімі перажываннямі з 2020 года і з нагоды вымушанага выезду з Радзімы.
▪️Хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за 15–30 чэрвеня глядзіце ў справаздачы Беларускага ПЭНа.

Forwarded from Беларуская Рада культуры
🔥 #магчымасці тыдня:
▪️Прэмія электроннай музыкі Giga-Hertz запрашае кампазітараў і музыкаў падаваць працы ў напрамках змешанай музыкі, эксперыментальнага гукавога выканання і інш. Заяўкі чакаюцца да 16 ліпеня.
▪️Рэзідэнцыя электроннай музыкі Hertz-Labor у Германіі прапануе кампазітарам і артыстам да 16 ліпеня падаць праекты для рэалізацыі новых твораў.
▪️Рэзідэнцыя ў Германіі для мастакоў, літаратараў і кампазітараў чакае заяўкі да 31 жніўня.
▪️Для творцаў са сферы кіно:
▫️Да 1 жніўня падавайцеся на грант для праектаў на ранняй стадыі распрацоўкі або на стадыі вытворчасці і постпрадакшну.
▫️Да 4 жніўня чакаюцца заяўкі на праграму развіцця талентаў Берлінскага міжнароднага кінафестывалю.
▫️Конкурс дакументальных кінапраектаў у стадыі распрацоўкі з рэгіёну Усходняга Партнёрства чакае заяўкі да 7 жніўня.
⭐️ У ліпені па ўсім свеце праходзяць Дні беларускай культуры пад слоганам "Расказаць Беларусь", #SpeakBelarus. Дадавайце свае імпрэзы да агульнай мапы.
Яшчэ #магчымасці — на @sekktor.

🙌 Запрашаем творцаў і арганізатараў дадаваць свае імпрэзы да агульнай мапы Дзён беларускай культуры-23!
Гучны і шумны старт гэтай шырокай кампаніі даў варшаўскі фэст VARUŠNIAK. Але ж святкуем увесь ліпень! Калі ў гэты час вы ладзіце выстаўку, канцэрт, выступаеце ў гарадскім парку ці плануеце пікнік для дыяспары — далучайцеся.
☑️ Адмысловая форма дадавання імпрэзы ўжо працуе на сайце Дзён беларускай культуры. Тут жа вы знойдзеце канцэпцыю свята і наш фірмовы брэндбук. Нагадаем, што слоганам сёлета з’яўляюцца словы "Расказаць Беларусь". Фірмовы хэштэг #SpeakBelarus.
Глабальную кампанію #ByCultureGlobal23 @radakultury сёлета каардынуе разам з "Новай Беларуссю". У гэтай прыладзе таксама можна сачыць за афішай падзей.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Гэта, перш за ўсё, супольнасць. Мы, дарослыя, тут дзеля таго, каб падтрымаць нашых дзяцей".
Гэта Наста Сасыкбаева кажа пра Spadčyna — падлеткавы клуб развіцця і культуры ў Вроцлаве, які яна заснавала.
У @spadcyna дзеці супольна робяць хатнія заданні, наведваюць тэатральныя заняткі, вывучаюць "не_нудны курс гісторыі Беларусі", чытаюць беларускія кнігі, глядзяць фільмы і мультфільмы па-беларуску, гуляюць у "Шпаркага смаўжа" і вучацца пісаць лісты палітвязням. А на гэтых выходных ідуць у вандроўку з намётамі — тры дні без бацькоў, з кўэстамі, зборамі ля вогнішча і паходамі ў лес і на возера!
✔️Мы запусцілі магістрат у падтрымку клуба. Вы можаце далучыцца да яго і дапамагчы Spadčyna вырасціць беларускіх дзяцей за мяжою беларусамі. Далучайцеся!
👉 Больш пра магістрат і варыянты падтрымкі.
Гэта Наста Сасыкбаева кажа пра Spadčyna — падлеткавы клуб развіцця і культуры ў Вроцлаве, які яна заснавала.
У @spadcyna дзеці супольна робяць хатнія заданні, наведваюць тэатральныя заняткі, вывучаюць "не_нудны курс гісторыі Беларусі", чытаюць беларускія кнігі, глядзяць фільмы і мультфільмы па-беларуску, гуляюць у "Шпаркага смаўжа" і вучацца пісаць лісты палітвязням. А на гэтых выходных ідуць у вандроўку з намётамі — тры дні без бацькоў, з кўэстамі, зборамі ля вогнішча і паходамі ў лес і на возера!
✔️Мы запусцілі магістрат у падтрымку клуба. Вы можаце далучыцца да яго і дапамагчы Spadčyna вырасціць беларускіх дзяцей за мяжою беларусамі. Далучайцеся!
👉 Больш пра магістрат і варыянты падтрымкі.
Forwarded from Беларуская Рада культуры
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️7 ліпеня – Дзень беларускай культуры!
Вось ужо трэці год гэтае свята яднае тысячы беларусаў. І чарговы раз сцвярджае тэзу: Беларусь там, дзе беларусы!
Слоган глабальнай кампаніі #ByCultureGlobal23 — "Расказаць Беларусь":
🔸Пра нашае актуальнае: рэпрэсіі і палітвязняў, што мы робім, каб дамагчыся волі — у краіне і за яе межамі;
🔸Пра мінуўшчыну — выбітных персон і легендарныя падзеі;
🔸Пра традыцыі і фальклор, сучасны арт і новую літаратуру, якасную музыку і актуальнае кіно;
🔸Пра тое, чым мы ганарымся і што адрознівае нас ад іншых нацый, але і яднае таксама.
Беларусы (Святлана Ціханоўская, Лявон Вольскі, Сяргей Будкін, Аляксандр Чахоўскі) і не толькі ужо пачалі #SpeakBelarus у сацсетках — далучайцеся і вы!
Мы сабралі ў відэа моманты леташняга святкавання і спадзяемся, што сёлета яно пройдзе гэтак жа натхняльна!
⏰ Ужо сёння — канцэрт Naviband у Варшаве, 9 ліпеня — Hučna Fest, а праз тыдзень пад Беластокам — Тutaka.
❣️Яшчэ больш падзей — у прыкладанні "Новая Беларусь" і на нашай мапе belarusis.art.

❗️На 8 гадоў калоніі асудзілі Эдуарда Бабарыку.
Яго абвінавацілі ў "распальванні сацыяльнай варожасці", "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", "адмыванні сродкаў, атрыманых злачынным шляхам", "ухіленні ад выплаты падаткаў".
▪️Гомельскага барда і літаратара Аляксея Ільінчыка, асуджанага на 2,5 гады пазбаўлення волі, этапавалі ў калонію. Ён яшчэ не адышоў ад інсульту, які перанёс яшчэ да затрымання, таму этапаванне было асабліва цяжкім. Аляксей піша левай рукой, бо правая яго не слухаецца.
▪️Адвакатку Юлію Юргілевіч, якая абараняла ў судзе Алеся Пушкіна і Ігара Банцара, будуць судзіць разам з культменеджарам Паўлам Мажэйкам. Іх вінавацяць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, працэс распачнецца 10 ліпеня ў Гродзенскім абласным судзе.
▪️Два тыдні няма звестак пра палітыка і пісьменніка Паўла Севярынца. Яго перавялі на турэмны рэжым і мусілі цягам 10-ці дзён этапаваць у турму, але сваякі нічога не ведаюць пра лёс Паўла. Непасрэдна перад этапам ён мог трапіць у ШІЗА.
▪️Рамеснік Уладзімір Гарох, асуджаны на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, у зняволенні моцна схуднеў і губляе зубы. Усю зіму, паводле слоў сына, Уладзімір правёў у ШІЗА. За апошнія паўгады яму ўдалося перадаць толькі адну перадачу.
▪️Навіны палітзняволенага журналіста і філолага Андрэя Кузнечыка: 82 кнігі за паўтара гады, новы верш на паштоўцы і сны-ўспаміны. Падрабязнасці — на "Радыё Свабода".
▪️Дэпутат ірландскага парламента Джэры Бацімер стаў "хросным" Паўла Белавуса ў межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou нямецкай праваабарончай арганізацыі Libereco. Нагадаем, што арт-менеджар Павел Белавус асуджаны на 13 гадоў зняволення.
▪️Затрыманні, арышты, звальненні, прапагандысцкі фільм: як у апошнія месяцы пераследуюць супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту. Напрыканцы траўня ва ўніверсітэце пракацілася хваля затрыманняў, пасля чаго некаторых звольнілі з працы. Падрабязнасці чытайце на "Вясне".
Нагадваем, што за кратамі знаходзяцца больш за 1️⃣4️⃣0️⃣ чалавек, датычных да сферы культуры.
💌 Падтрымайце палітвязняў лістамі і паштоўкамі: напісаць онлайн. Зняволеным, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА да суда, і тым, чый прысуд яшчэ не ўступіў у сілу, можна дасылаць пасылкі і грашовыя пераводы — інструкцыя тут.

🪩 Новая беларуская музыка на нашым канале:
🎧Спявачка LEAR запісала новую песню "Маветон", у якой колка рэфлексуе на тэму адносінаў.
"Часта мы дазваляем людзям грэблівае стаўленне да нас. Хочацца навучыцца адстойваць сябе і свае асабістыя межы".
🎧Гурт TORF, які стварылі ўдзельнікі каманды ТТ-34, працягвае ўзмацняць гомельскую андэграўнд-сцэну. Іх новая песня "Менестрель" — гэта агрэсіўная змрочная лірыка, а кліп на яе — завадскі метал-рэйв.
🎧Трэк 6/4 ад псіхадэлік-трыа The Blackwoods — гэта трэці сінгл з іх будучага альбома. Поўнафарматнік з 16-ці кампазіцый мусіць выйсці ўжо ў гэтым месяцы.
#што_паслухаць

YouTube
LEAR – Маветон
Мой новы рэліз «Маветон» дасяжны на стрымінгавых пляцоўках –https://ampl.ink/aX5yw
Прадакшн – https://www.instagram.com/oyk_production/
Запіс – https://www.instagram.com/everestmedia_pl/
Вокладка – https://www.instagram.com/tattoo_dollberg/ https://www.…

▶️ Культурніцкі YouTube выхаднога дня:
▪️Аляксандр Чарнуха на сваім канале пра беларускую музыку "Міністэрства сепультуры" распавядае пра сітуацыю з канцэртным жыццём у Беларусі: дзяржаўны кантроль, закрыццё клубаў і шмат рускіх артыстаў.
▪️Пра рок-музыку ў беларускай культуры, генералаў рок-сцэны і новае пакаленне: госці эфіру на "Еўрарадыё" — рэдактар, выдавец і перакладчык Сяргей Шупа і рок-паэт Фелікс Аксёнцаў.
▪️"Шокінг Культ" і размовы на бэкстэйджы з культуролагам Максімам Жбанковым: пра метафару "халоднай вайны" з выпуску пра жыццё на паўзе.
▪️Мастак Максім Осіпаў у перадачы "Ідэя Х" на Еўрарадыё: нацянальная ідэя, моўнае пытанне і раз'яднанасць беларусаў.
▪️У забаўляльным шоу пра беларускую мову "Зёлкі-шоу" — тэлевядоўца і рэдактарка “Маланкі” Кацярына Ерусалімская і прадзюсар, дырэктар у справе культурніцкай дыпламатыі @radakultury Алесь Чахоўскі.
▪️Гісторыя з Кацярынай Ваданосавай: пра беларусаў і ўкраінцаў Падляшша і феномен бежанства.
▪️Лідар гурта Leibonik Сяргей Башлыкевіч распавёў пра працу над трэкам "Emigrant Song".
📽 Кіно: глядзіце сучасныя беларускія фільмы ў онлайн-кінатэатры VODBLISK. Рэліз гэтага месяца — "Возера радасці" Аляксея Палуяна.
🐰 Дзеткам: казкі, мультсерыял, коміксы і адукацыйныя перадачы на канале "Бэйбус".
#што_паглядзець

Клубы зачыняюць, беларусаў забараняюць, шмат рускіх: музычнае жыццё Беларусі тут і цяпер
Канцэрты ў Беларусі пад пагрозай знікнення. Ведалі, што прыватныя асобы цяпер не могуць прывезці ў краіну замежнага артыста? Дзяржава ўзяла пад татальны кантроль канцэртную дзейнасць і сама вырашае, якія канцэрты мусяць адбыцца ў краіне. А гэта клон Лабады…
Forwarded from Беларуская Рада культуры
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Беларусь у сэрцы".
Кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін даў каментар тэлеканалу "Белсат" з нагоды Дня беларускай культуры, які адзначаўся 7 ліпеня.
Сёлетні слоган кампаніі — "Расказаць Беларусь". Пад тэгам #SpeakBelarus беларусы і беларускі публікуюць факты пра беларускую культуру ці рэфлексіі з яе нагоды.
Чытайце ці глядзіце, што думаюць:
🔸Музычны крытык Аляксандр Чарнуха
🔸Акторка Крысціна Дробыш
🔸Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук
Далучайцеся і #SpeakBelarus!
⭐️А мы ты часам нагадваем, што ўрачыстасці будуць ісці ўвесь ліпень. З бліжэйшага:
▪️Фэст Tutaka на Падляшшы
▪️Стэндап-канцэрт Дзмітрыя Нарышкіна ў Варшаве
▪️Канцэрт Ірэны Катвіцкай у Іерусаліме

❗️Не выйшаў на волю Зміцер Дашкевіч — яго перазатрымалі па іншым артыкуле.
Зміцер, актывіст і аўтар турэмнай літаратуры, павінен быў сёння вызваліцца з калоніі, але быў арыштаваны па арт. 411 КК "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Пра гэта напісала ў фэйсбуку яго жонка Наста Дашкевіч, асуджаная на 3 гады "хатняй хіміі".
▪️Андрэя Несцяровіча, уладальніка этнакрамы "Цудоўня" у Гродна, асудзілі на год "хатняй хіміі" альбо на пакаранне з адтэрміноўкай выканання.
▪️Суд над музыкам Мікітам Найдзёнавым пачнецца 19 ліпеня. Яго затрымалі ў сакавіку і абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020-м годзе. Заўтра, 12 ліпеня, Мікіта адзначыць за кратамі свае 33-годдзе.
▪️10 чэрвеня распачаўся суд над арт-менеджарам Паўлам Мажэйкам. Пра тое, хто такі гарадзенец Павел Мажэйка, які двойчы стаў палітвязнем, "Радыё Свабода" расказалі яго родныя, калегі, сябры.
▪️Стала вядома, што палітыка і пісьменніка Паўла Севярынца, ад якога два тыдні не было звестак, перавялі ў гродзенскую турму. Павел асуджаны на 7 гадоў зняволення ва ўмовах строгага рэжыму.
▪️Мастака і мультыплікатара з Гальшан Івана Вярбіцкага, асуджанага на 8 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму, перавялі ў барысаўскую калонію № 14. Палітвязень адзначае сваё 58-годдзе 17 ліпеня.
▪️У "спіс экстрэмістаў" дадалі музыкаў гурта Litesound Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных, асуджаных на 2,5 гады "хатняй хіміі", а таксама іх маці Вольгу Крайко і бацьку Юрыя Каракіна, асуджаных на 3 і 2,5 гады "хатняй хіміі" адпаведна.
▪️Таксама да "экстрэмістаў" залічылі Дар'ю Іксанаву, студэнтку-скульптарку Акадэміі мастацтваў, асуджаную на 2,5 гады "хатняй хіміі".
▪️"Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" папоўніўся некалькімі інтэрнэт-рэсурсамі: гэта інстаграм "Музея вольнай Беларусі" у Варшаве, старонка "Беларускага Радыё Рацыя" Укантакце, фэйсбук школы маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA, асобныя пляцоўкі ў сеціве тэлеканала "Белсат", тэлеграм-канал "Вожык.Самвыдат".

❗️Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін.
Гэта адбылося сёння ноччу ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах, паведамляе ў фэйсбуку яго жонка Яніна Дземух.
Алесь Пушкін быў асуджаны ў сакавіку 2022 года на 5 гадоў зняволення, абвінавачаны па артыкулах "здзек з дзяржаўных сімвалаў" і "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці".
Падрабязней пра тое, хто такі Алесь Пушкін, чытайце ў архіўным матэрыяле "Медыязоны".
Нашыя спачуванні сям'і, блізкім і сябрам Алеся Пушкіна.

Алесю Пушкіну рабілі аперацыю ў шпіталі.
▪️Па інфармацыі @radiosvaboda, яго даставілі ў шпіталь хуткай дапамогі ў Гродна непрытомнага. Падчас аперацыі сэрца палітвязня спынілася. Таксама вядома, што Алесь Пушкін пісаў у апошніх лістах, што схуднеў на 20 кг і прасіў перадаць яму пояс для паясніцы, бо яму балелі ныркі.
🕯Акцыі памяці мастака:
Варшава, 18:30, Ul. Wiertnicza 58. Таксама пакідаюць кветкі каля мурала ля бара Karma (Aleja 3 Maja 15).
Вільня, 19:00, Mindaugo g. 13. Заўтра ў Беларускай царкве ў 18.00 адбудзецца паніхіда.
Берлін, 18:00, Potsdamer Platz (ля беларускага мурала).
Паглядзець пра Алеся Пушкіна:
▪️Пра Пушкіна за кратамі і на свабодзе — у эфіры кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін і былая палітзняволеная Таццяна Астроўская
▪️"Падарунак прэзідэнту". Перфоманс, 1999 г.
▪️"Ліст з-за кратаў" — анімацыйны ролік Антона Грышкевіча па малюнках і лістах Алеся Пушкіна, з ілюстрацыямі Леры Лазук (частка 1, частка 2)
▪️Турэмныя малюнкі Алеся Пушкіна
▪️Архіўныя фота з першага суда
Фота: Piotr Klueev

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Алесь — гэта ўзорны прыклад нязломнасці, нескаронасці і прынцыповасці. І ён засведчыў гэта ўсім сваім жыццём".
Кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін узгадвае палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна ў эфіры "Радыё Свабода".
▪️Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы хуткай дапамогі. Па інфармацыі выдання Most, у шпіталь Алесь трапіў ужо ў непрытомным стане з прабадной язвай. У турме яму своечасова не аказалі дапамогу.
Алеся Пушкіна пахаваюць 13 ліпеня на радзіме ў Бабры. Развітанне пачнецца а 10-й раніцы ў двары па вул. Горная, 4. Паніхіда — у 12:30, пахаванне плануецца ў 13:30
🖤Беларуская Рада культуры выказвае шчырыя спачуванні сям'і, блізкім і сябрам Алеся Пушкіна.

Збор памяці Алеся Пушкіна: падтрымайма сям'ю Алеся і ўпарадкуйма творчы наробак мастака.
11 ліпеня стала вядома, што памёр палітвязень, выбітны мастак, перформер, рэстаўратар Алесь Пушкін. Страшная навіна пра смерць гэтага выбітнага творцы, а таксама жудасныя дэталі пра здзекі, праз якія прайшоў мастак у зняволенні, ускалыхнулі ўсю беларускую грамадзянскую супольнасць.
▪️Мы ладзім гэты збор, каб не пакінуць сям'ю мастака сам-насам з горам і фінансавай неўладкаванасцю. Таксама @radakultury хоча паспрыяць працы з творамі Алеся Пушкіна: сабраць, упарадкаваць і каталагізаваць яго спадчыну, матэрыялы, публікацыі.
Далучайцеся да падтрымкі

Памяці Алеся Пушкіна — стрым на канале @radakultury.
У 3-гадзінным стрыме сабраныя дакументальныя фільмы пра Алеся Пушкіна, яго архіўныя відэазапісы, а таксама выступы беларускіх музыкантаў, прысвечаныя мастаку.
▪️Многія беларусы, якія ведалі творцу асабіста, якія шануюць яго за цвёрдую грамадзянскую пазіцыю і выбітны мастацкі талент, не маюць магчымасці сёння развітацца з Алесем Пушкіным: прыехаць на яго пахаванне, абняць яго блізкіх ды ўскласці кветкі на яго магілу.
▪️Але мы падрыхтавалі гэтую трансляцыю-развітанне, рэквіем па яскравым творцы, самаадданым беларусе, чыё сэрца назаўжды спынілася. Можна глядзець разам — за жалобным сталом, можна ўзгадваць Алеся Пушкіна на адзіноце. Якім ён быў і якім назаўжды застанецца ў нашай памяці. Энергічным, гучным, крэатыўным, бескампрамісным.
Пачатак у 20.00 па Мінску.

Стрым памяці Алеся Пушкіна (6.08.1965-11.07.2023)
Збор памяці Алеся Пушкіна https://getdonate.org/en/campaign/456. Сабраныя сродкі будуць скіраваныя на падтрымку яго сям’і, ушанаванне яго памяці, упарадкаванне творчага набытку.
У 3-гадзінным стрыме сабраныя дакументальныя фільмы пра Алеся Пушкіна, яго…

Роўна 2 гады таму быў затрыманы старшыня праваабарончага цэнтру "Вясна", пісьменнік, а цяпер і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, Алесь Бяляцкі.
Таксама яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст "Вясны" Уладзімір Лабковіч былі брутальна схопленыя і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць, легальную дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі ў краіне.
Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук расказала пра апошнія навіны з калоніі, смерць яго блізкага сябра Алеся Пушкіна і працяг справы мужа.
📍Сёння ў 18.00 у гасцёўні @radakultury ў Вільні пройдзе вечар салідарнасці з праваабаронцамі "Вясны". Завітвайце!
З навінаў палітвязняў:
▪️Змітра Дашкевіча перавялі ў СІЗА ў Жодзіна. Ён павінен быў выйсці на волю бліжэйшым часам, аднак супраць яго распачалі новую крымінальную справу за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі".
▪️Сяргей Сацук сустрэўся ў калоніі з сям’ёй.
"Яму цяжка даецца знаходжанне ў няволі, тым больш, што і праблемы са здароўем нікуды не зніклі. З сэрцам крыху лепш стала, хаця ўсё роўна сардэчныя збоі здараюцца практычна кожны дзень. Але стан не крытычны. Раней сітуацыя была наогул трывожная…", — распавёў брат палітзняволенага пісьменніка і журналіста.
▪️Апошнія навіны пра Міколу Дзядка, палізняволенага блогера, анархіста, аўтара турэмнай літаратуры, перадаюць яго родныя і сябры:
"У цэлым усё без зменаў. Адносна здаровы, сядзіць у адзіночцы. Багата чытае. Займаецца пакупкай кніжак за грошы, якія мы паклалі яму на рахунак. Як заўсёды настроены аптымістычна. Мне падаецца, што ён не ведае аб апошніх абставінах. Там гэта вельмі фільтруецца, каб «зэкі» не ведалі праўды".
▫️"Экстрэмісцкімі матэрыяламі" прызнаныя тэлеграм-канал "РазМова", інстаграм нямецкага фонда razam, інстаграм "haus der statistik" — прасторы, дзе выстаўляліся беларускія мастакі.

Сябры!
Стрым у памяць Алеся Пушкіна на канале @radakultury будзе ісці нон-стоп да вечара нядзелі, 16 ліпеня, да 20.00 па мінскім часе.
Падключайцеся ў любы зручны вам час і глядзіце трансляцыю-развітанне. Мы сабралі дакументальныя фільмы пра Алеся Пушкіна, яго архіўныя відэазапісы, а таксама выступы беларускіх музыкантаў, прысвечаныя мастаку. Дзяліцеся гэтым матэрыялам з сябрамі.
▪️Таксама нагадваем, што збор на падтрымку сям'і мастака і на працу па ўпарадкаванні яго творчага наробку працягваецца.
Ужо сабрана 13.733 еўра. Дзякуй усім, хто далучыўся!
Калі вы гатовыя ўнесці свой уклад у падтрымку, пераходзьце па спасылцы:
▪️Дапамога
Заклікаем прытрымлівацца правілаў бяспекі і не рабіць данаты з беларускіх і расійскіх картак.
Стрым у памяць Алеся Пушкіна на канале @radakultury будзе ісці нон-стоп да вечара нядзелі, 16 ліпеня, да 20.00 па мінскім часе.
Падключайцеся ў любы зручны вам час і глядзіце трансляцыю-развітанне. Мы сабралі дакументальныя фільмы пра Алеся Пушкіна, яго архіўныя відэазапісы, а таксама выступы беларускіх музыкантаў, прысвечаныя мастаку. Дзяліцеся гэтым матэрыялам з сябрамі.
▪️Таксама нагадваем, што збор на падтрымку сям'і мастака і на працу па ўпарадкаванні яго творчага наробку працягваецца.
Ужо сабрана 13.733 еўра. Дзякуй усім, хто далучыўся!
Калі вы гатовыя ўнесці свой уклад у падтрымку, пераходзьце па спасылцы:
▪️Дапамога
Заклікаем прытрымлівацца правілаў бяспекі і не рабіць данаты з беларускіх і расійскіх картак.
YouTube
Стрым памяці Алеся Пушкіна (6.08.1965-11.07.2023)
Збор памяці Алеся Пушкіна https://getdonate.org/en/campaign/456. Сабраныя сродкі будуць скіраваныя на падтрымку яго сям’і, ушанаванне яго памяці, упарадкаванне творчага набытку.
У 3-гадзінным стрыме сабраныя дакументальныя фільмы пра Алеся Пушкіна, яго…
У 3-гадзінным стрыме сабраныя дакументальныя фільмы пра Алеся Пушкіна, яго…
👁 #што_пачытаць на выхадных:
▪️Сяброўка маладосці Алеся Пушкіна, Валянціна Якімовіч, успамінае ў інтэрв'ю "Радыё Свабода" пра першыя грамадскія акцыі і часы сталення будучага выдатнага мастака і нацыянальнага дзеяча, які 11 ліпеня загінуў у зняволенні.
▫️Тут можна спампаваць у пдф-фармаце турэмны альбом Алеся Пушкіна, 2019 год: малюнкі, зробленыя мастаком падчас адбыцця адміністрацыйнага арышту ў ізалятарах Смаргоні і Мінска.
▪️"Фотаздымак — гэта амаль заўсёды няпраўда". Фатограф Сяргей Міхаленка, стваральнік партала ZНЯТА, разважае пра ролю штучнага інтэлекту ў фатаграфіі.
▪️Пісьменніца і перакладчыца Наталка Харытанюк пра беларушчыну ў выгнанні, новыя кнігі і масты, якія перакінуцца ў Беларусь: "Вельмі цяжка дакладна ўявіць, што там зараз адбываецца ўнутры Беларусі, бо самае ж важнае будзе адбывацца там. Мы не можам, на жаль, ні чуць, ні чытаць, а яны не могуць адкрывацца публічна нам". Чытаць размову.
▪️Рэжысёр і дакументаліст Мікалай Мамінаў пра праблемы жыцця і працы ў эміграцыі, пра работу на дзяржаўным тэлебачанні, былых калег, а таксама пра беларускую тэму ў замежных медыя: "Беларуская тэма, акрамя фармату навін, мусіць падтрымлівацца таксама буйнымі дакументальнымі праектамі і гісторыямі". Чытаць тут.
▪️"Вочы баяцца, а рукі робяць". Андрэй Хадановіч распавёў пра працу над лібрэта да оперы па Караткевічу, якую Беларускі свабодны тэатр паставіць у Лондане ў Міжнародным цэнтры мастацтва Barbikan, прэм'ерныя паказы запланаваныя на 14-17 верасня 2023.
▪️Французскі сацыёлаг, прафесар Універсітэта Бардо Рэнан Эрвуэ, распавёў аб сваім бачанні падзей 2020 года ў Беларусі: "Ніякія рэпрэсіі не перакрэсляць памяць пра змаганне, у якім вы ўдзельнічалі".
▪️Рубрыка "Крытыка" на "Літрадыё": пра хваробы белліту чытайце тут.
▪️Як "Купалінка" з народнага спеву стала аўтарскай, а потым зноў пайшла ў народ? Што сталася з аўтарамі знакамітай беларускай песні? І ўрэшце, хто такая "Купалінка"? Адказы шукайце ў артыкуле.

Радыё Свабода
Сяброўка маладосьці Алеся Пушкіна: «Яшчэ не арыентуючыся ва ўсіх тонкасьцях палітыкі, ён з усёй шчырасьцю й любасьцю аддаўся Беларусі»
Валянціна Якімовіч, сяброўка маладосьці Алеся Пушкіна, успамінае ў інтэрвію Свабодзе пра першыя грамадзкія акцыі і часы сталеньня будучага выдатнага мастака і нацыянальнага дзеяча, які 11 ліпеня загінуў у зьняволеньні.
▶️ YouTube выхаднога дня:
▪️Апошнія гадзіны ідзе стрым на канале @radakultury, прысвечаны Алесю Пушкіну. Глядзіце дакументальныя фільмы пра Алеся Пушкіна, яго архіўныя відэазапісы, а таксама выступы беларускіх музыкантаў, прысвечаныя мастаку.
▪️Пра 10 беларускіх гуртоў, якія лепш за замежныя, расказвае Аляксандр Чарнуха на канале пра беларускую музыку "Міністэрства сепультуры".
▪️Хто такі Вольскі і чаму беларусы не цікавяцца сваім? Разважае блогер, музычны крытык і драматург Аляксандр Чарнуха ў эфіры Еўрарадыё.
▪️"Около Культуры" з Мікітам Монічам: як мастакі дзясятых і дваццатых гадоў мінулага стагоддзя пераходзілі з расповеду на крык, каб адлюстраваць гістарычны кантэкст
▪️У перадачы "Ідэя Х" на Еўрарадыё — былы дэкан гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, выкладнік Універсітэта Сарбоны Дзяніс Кандакоў: як захаваць гісторыю, мову і памяць беларусаў.
▪️Гісторыя ў перадачы "Трызуб і Пагоня" з Кацярынай Ваданосавай: новы выпуск пра тое, чаму Расію лічаць пераемніцай Залатой Арды.
📽 Кіно: "Басовішча" — фільм Юрыя Каліны пра 30 год гісторыі фестывалю, на месцы якога цяпер ладзіцца фэст "Tutaka".
🎧 Падкаст-бонус: Літаратарка Вольга Гапеева ў падкасце "Адкуль бяруцца кнігі" на "Літрадыё" распавядае, чаму паэзія немагчымая без эмпатыі, дзеліцца асабістымі гісторыямі пра досвед цялесных самапашкоджанняў, траўматычныя жарсці і моц псіхатэрапіі.
🐰 Дзеткам: падкаст "Казкі для Дзівусі". Першая гісторыя — "Базылішак", паводле п'есы Францішка Аляхновіча, чытаюць Васіль Дранько-Майсюк і Алена Баярава.
#што_паглядзець
▪️Апошнія гадзіны ідзе стрым на канале @radakultury, прысвечаны Алесю Пушкіну. Глядзіце дакументальныя фільмы пра Алеся Пушкіна, яго архіўныя відэазапісы, а таксама выступы беларускіх музыкантаў, прысвечаныя мастаку.
▪️Пра 10 беларускіх гуртоў, якія лепш за замежныя, расказвае Аляксандр Чарнуха на канале пра беларускую музыку "Міністэрства сепультуры".
▪️Хто такі Вольскі і чаму беларусы не цікавяцца сваім? Разважае блогер, музычны крытык і драматург Аляксандр Чарнуха ў эфіры Еўрарадыё.
▪️"Около Культуры" з Мікітам Монічам: як мастакі дзясятых і дваццатых гадоў мінулага стагоддзя пераходзілі з расповеду на крык, каб адлюстраваць гістарычны кантэкст
▪️У перадачы "Ідэя Х" на Еўрарадыё — былы дэкан гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, выкладнік Універсітэта Сарбоны Дзяніс Кандакоў: як захаваць гісторыю, мову і памяць беларусаў.
▪️Гісторыя ў перадачы "Трызуб і Пагоня" з Кацярынай Ваданосавай: новы выпуск пра тое, чаму Расію лічаць пераемніцай Залатой Арды.
📽 Кіно: "Басовішча" — фільм Юрыя Каліны пра 30 год гісторыі фестывалю, на месцы якога цяпер ладзіцца фэст "Tutaka".
🎧 Падкаст-бонус: Літаратарка Вольга Гапеева ў падкасце "Адкуль бяруцца кнігі" на "Літрадыё" распавядае, чаму паэзія немагчымая без эмпатыі, дзеліцца асабістымі гісторыямі пра досвед цялесных самапашкоджанняў, траўматычныя жарсці і моц псіхатэрапіі.
🐰 Дзеткам: падкаст "Казкі для Дзівусі". Першая гісторыя — "Базылішак", паводле п'есы Францішка Аляхновіча, чытаюць Васіль Дранько-Майсюк і Алена Баярава.
#што_паглядзець
YouTube
Стрым памяці Алеся Пушкіна (6.08.1965-11.07.2023)
Збор памяці Алеся Пушкіна https://getdonate.org/en/campaign/456. Сабраныя сродкі будуць скіраваныя на падтрымку яго сям’і, ушанаванне яго памяці, упарадкаванне творчага набытку.
У 3-гадзінным стрыме сабраныя дакументальныя фільмы пра Алеся Пушкіна, яго…
У 3-гадзінным стрыме сабраныя дакументальныя фільмы пра Алеся Пушкіна, яго…
Forwarded from Беларуская Рада культуры
"Укладаючыся ў культуру, мы падтрымліваем сацыяльную адказнасць і грамадзянскі актывізм… Мы ўкладаемся ў права на крэатыўнае самавызначэнне і роўныя магчымасці на асабісты рост. Мы атрымліваем права на жыццё, на выбар будучыні і свабоду творчасці.
Гаворка пра рэанімацыю нацыі. Гэта больш чым культура".
▪️Максім Жбанкоў і Мікалай Халезін пры ўдзеле Надзеі Зелянковай напісалі маніфест беларускага культурніцкага поля, версія 2023.
🔻Што адбываецца ў беларускай культурніцкай сферы? Навошта ўкладвацца ў культуру? Дзе перспектыва і што рабіць далей?
"Больш чым культура" — чытаць цалкам.
Тэкст падрыхтаваны ў межах раcпрацоўкі дарожнай мапы падтрымкі беларускай культуры.

▪️Пісьменніцу і журналістку газеты "Літаратура і мастацтва" Яну Цэглу звольнілі з працы "за прагулы" пасля 2-х месяцаў арышту ў СІЗА. Яна працавала ў газеце па размеркаванні пасля ўніверсітэта і цяпер павінна сплаціць дзяржаве больш за 3,5 тыс.рублёў.
▪️Ганне Гудаўскай, метадыстцы Бешанковіцкага Дома рамёстваў прызначылі штраф памерам 925 руб. за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Ганна — майстрыха па маляванках, праводзіла майстар-класы па ганчарнай справе для дзяцей і дарослых.
▪️Фатографа і журналіста Дзмітрыя Баяровіча разам з жонкай Валерыяй пачнуць судзіць 19 ліпеня. Сям'ю затрымалі ў сакавіку ў Бараўлянах і абвінавачваюць паводле арт. 342 КК "Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак".
▪️Ларысу Шчыракову, палітзняволеную этнографку і былую журналістку, пачнуць судзіць 27 ліпеня. Яе абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" і "дыскрэдытацыі Беларусі".
▪️Родным Віктара Бабарыкі ўдалося паразмаўляць з адміністрацыяй наваполацкай калоніі. Паведамляецца, што яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу. Тэлефанаванні і спатканні там забароненыя. Сцвярджаецца, што здароўю палітвязня нічога не пагражае.
▪️Краязнаўцу Уладзіміра Гундара ў калоніі ўжо двойчы адпраўлялі ў штрафны ізалятар — спачатку на 4 дні, а праз два дні пасля выхаду — яшчэ на 3 дні. Таксама палітвязень піша, што страчаны ў карцары слых да яго вярнуўся, але не цалкам.
▪️Каміла Хансэн, сімвалічная "хросная" Алеся Пушкіна ў межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, выказалася пра смерць мастака: "Я буду працягваць задаваць пытанні, цяпер ужо з патрабаваннем незалежнага расследавання яго смерці, з патрабаваннямі дасягу праваабарончых арганізацый да інфармацыі пра яго справу".
▪️Тык-ток опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук папоўніў "спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў".