Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.06K subscribers
4.91K photos
457 videos
5 files
4.55K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
"Выязджаў на паўгады, а атрымалася на годы".

🎧
Leibonik запісаў эмігранцкую песню. У іранічную манеру Башлыкевіча тут убудавана туга і кранальнасць. Гэта саўндтрэк на еўрапейскіх магістралях з адзінотай у вулічных натоўпах і бясконцымі параўнаннямі з блізкім і знаёмым.
У каментарах да відэа беларусы з розных куткоў свету перадаюць прывітанні і падзякі эмігрантаў.

🎧 У гэты ж час Zeman выпускае эмігранцкі рэп-альбом "Вандроўны цырк майго грамадскага жыцця". Злая рыфмаваная праўда без паўмер.

"Калі мне ўсцешна — я буду радавацца шчыра, але пакуль нагодаў цешыцца няшмат", — кажа аўтар.

🎧 Сяргей Іваноў, вядомы па гурту SnopSnoŭ, стварыў сольны праект IWNV.

"Я ніколі не выпускаў нічога сольна, таму цяпер адчуваю сябе Лінкам з відэагульні The Legend of Zelda — перада мной поўны небяспек і прыгод мір, у які я ўрываюся ў адных майтках з драўлянай палкай наперавес — страшна, але жудасна цікава".

Першы сінгл і кліп праекта мае назву "Старался". Гэта прыгожы і злёгку сумны сінці-поп пра тое, як мы да такога дакаціліся і што нам з усім гэтым рабіць.

#што_паслухаць
⚡️З'ехалі з Беларусі музыкі гурта Irdorath, Уладзімір і Надзея Калач.

Яны былі асуджаныя на 2 гады калоніі па крымінальнай справе за актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Палітвязні цалкам адбылі тэрмін зняволення і ў красавіку выйшлі на волю. Цяпер Уладзімір і Надзея знаходзяцца ў бяспецы.

👇 Дапамагчы музыкам адаптавацца на новым месцы можна, зрабіўшы данат:

▪️Праз праваабарончую арганізацыю Libereco з пазнакай "Irdorath";
▪️Праз Paypal artrezydencyja@protonmail.com з пазнакай "Donation for Irdorath".
▶️ Культурніцкі YouTube выхаднога дня:

▪️"Шокінг Культ" з Максімам Жбанковым, пытанні і адказы: пра "лёгкую прышыбленасць", культуру еўрапейскай ускраіны, Караткевіча, Анемпадыстава і практыкі радасці.

▪️19 чэрвеня споўнілася 20 гадоў са дня смерці Васіля Быкава, прапануем паглядзець матэрыялы пра пісьменніка:

▫️Выпуск на канале Андрэя Хадановіча: Васіль Быкаў і яго апошняя кніга "Доугая дарога дадому".

▫️Дакументальны фільм Віктара Корзуна "Васіль Быкаў. Вяртанне": асноўны матыў фільму — інтэрв'ю з Быкавым, запісанае ў 1996 годзе перад ягонай вымушанай эміграцыяй.

▪️Гісторыя ў перадачы "Трызуб і Пагоня" з Кацярынай Ваданосавай: адкуль карані міфа пра "братские народы" Беларусі і Расіі.

▪️Падкаст "Літаратурныя ночы з Васілём" на "Радыё Ўнэт": даследчык літаратуры Васіль Дранько-Майсюк расказвае пра Янку Маўра: 1 частка і 2-я.

▪️Японія па-беларуску на канале Vanya in Japan: тэматычныя ролікі, паездкі, шпацыры. У новым выпуску — як з'явіліся, жылі і зніклі самураі?

Бонус: Vodblisk-talk — Воля Чайкоўская, стваральніца онлайн-кінатэатра VODBLISK гутарыць з рэжысёркай Уладай Сяньковай.

#што_паглядзець
⚡️На волі дырэктар студыі вэб-дызайну "Іквадарт" Глеб Койпіш.

Яго асудзілі на 2 гады "хіміі" — абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, а потым узмацнілі пакаранне на калонію. Пасля апошняга судовага працэсу палітвязня перавялі ў следчы ізалятар. Днямі Глеб выйшаў на волю.

▪️Керамістка Наталля Карнеева, асуджаная на 3 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах, з'ехала з Беларусі.

"Навіны ў мяне такія — я з'ехала. І разам з дачкой я ўжо ў бяспецы ў Літве. Гэта было рашэнне не з лёгкіх, але я ўжо шчаслівая. Пажадайце мне поспехаў на новым месцы!", — напісала яна ў інстаграме.

▪️Былы вязень калоніі, дзе ўтрымліваюць палітолага і філолага Аляксандра Фядуту, расказаў пра захады, скіраваныя на ізаляцыю палітвязня: "Хлопец, які сядзеў з Фядутам у карантыне, адправіўся на 10 сутак у ШІЗА толькі за тое, што з ім пагаварыў". Акрамя таго, у зняволенага вялікія праблемы са здароўем, па тэрыторыі калоніі ён ходзіць з цяжкасцю, абапіраючыся на кіёк.

▪️Спявачку Патрыцыю Свіціну прызналі палітзняволенай. Дзяўчыну затрымалі ў траўні гэтага году і абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах 2020-га.

▪️Сябра нямецкага бундэстага і Камітэта правоў чалавека і гуманітарнай дапамогі Беатэ Вальтэр-Розэнхаймер падтрымала палітзняволеную культуролага і экспертку ў этыкеце Аксану Зарэцкую ў межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou.

▪️У спіс "экстрэмістаў" дадалі журналіста і музыку Анджэя Пачобута, а таксама культменеджараў Уладзіміра Булаўскага і Паўла Белавуса.
🔥 #магчымасці для культурніцкіх дзеячаў:

▪️Арт-рэзідэнцыя "Дом Творцаў" адкрывае набор. Падчас рэзідэнцыі на Беласточчыне ў ліпені творцы будуць працаваць над супольным праектам. Удзельнікам будзе забяспечана пражыванне, праграма і актыўнасці. Падавайце заяўкі да 30 чэрвеня.

▪️Літаратары і ўсе, хто хоча пісаць, запрашаюцца на пісьменніцкі онлайн-практыкум ад Ганны Златкоўскай сумесна з American Center Minsk. Вы даведаецеся, як стварыць героя і сюжэт, папрактыкуецеся ў напісанні смешнага тэксту, даведаецеся пра розныя фішкі пісьменніцтва. Заяўкі чакаюцца да 1 ліпеня.

▪️Актывісты_кі, журналісты_кі і праваабаронцы могуць узяць удзел у стыпендыяльнай праграме ад Free Belarus Center. Падтрымка даецца на рэалізацыю свайго праекту (культурніцкага, сацыяльнага, інфармацыйнага) альбо стажыроўку ў профільнай арганізацыі. Падавайце заяўкі да 3 ліпеня.

Вакансіі:

▪️Часопіс "Сойка" шукае мастакоў і ілюстратараў.
▪️Тэлеграм-канал пра беларускую музыку "КЛІК" шукае аўтараў.

Яшчэ #магчымасці — на канале @sekktor.
🔻Для музыкаў, кампазітараў і іншых дзеячаў, звязаных з музыкай:

Radio Plato зараз актыўна цікавіцца беларускай музычнай сферай і хацела б даведацца больш пра праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускія музыкі. Калі вы ствараеце музыку альбо маеце дачыненне да яе распаўсюду (менеджмент, прамоўшн), калі ласка, адкажыце на некалькі пытанняў. Гэта дапаможа лепш разумець праблемы сцэны і ўкладаць сілы ў пэўным кірунку.

👉 Прайсці апытанку
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзе вы глядзіце сучаcнае беларускае кіно?

😎 Калі ў вас няма адказу на гэта пытанне, прачытайце пост да канца.

Сёння знаёмімся з нашымі сябрамі — онлайн-кінатэатрам беларускага кіно VODBLISK!

Яго стварыла каманда кінафестывалю "Паўночнае ззянне", каб беларускае незалежнае кіно было даступнае з любой кропкі свету!
 
▪️"Нам не хапала такога беларускага Netflix, пра які бы ўсе ведалі ў Беларусі і ў свеце як пра платформу, куды можна прыйсці і знайсці ўсе беларускія фільмы. VODBLISK пакліканы праліць святло на беларускае кіно, зрабіць яго даступным, вядомым і папулярным", — кажа Воля Чайкоўская, стваральніца кінафэсту "Паўночнае ззянне" і VODBLISK.

👇 Як гэта працуе?

Кожны месяц на платформе з’яўляецца новы фільм. Доступ можна купіць за 5$ на 30 дзён і глядзець яго колькі заўгодна разоў. З Беларусі — бясплатна ўвесь 2023 год!

Усе фільмы — з ангельскімі субтытрамі: дзяліцеся беларускім кіно са сваімі замежнымі сябрамі!

Пры інфападтрымцы @radakultury.
Беларускі тэатр: што адбывалася ў гэтай сферы ў лютым-красавіку?

☝️Мы зрабілі карткі з асноўнымі трэндамі.

Поўны агляд нашых экспертаў тут:
Па-беларуску
Па-ангельску

👁 Чытайце пра спецыфіку тэатральных фэстаў у Беларусі, расійскі дэсант на айчынных падмостках, што робіцца з ЦЮГам пры Веры Паляковай, а таксама — чаго не хапае беларускаму тэатру ў выгнанні.

Падпісвайцеся на @radakultury, каб быць у курсе беларускіх культурніцкіх працэсаў.

#аналітыка
Эвакуяваны з Беларусі бард Анатоль Хіневіч.

Ён цалкам адседзеў свой тэрмін (2,5 гады калоніі) і выйшаў на волю 15 лютага. Цяпер былы палітвязень у бяспецы — дзякуючы падтрымцы неабыякавых беларусаў і службе эвакуацыі BYSOL.

Яшчэ з рэпрэсіяў у культуры:

▪️4 гады калоніі прысудзілі відэааператару і журналісту Паўлу Падабеду за "стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім".

▪️Пракурор запрасіў для Эдуарда Бабарыкі 10 гадоў калоніі. Пад вартай Эдуарда ўтрымліваюць больш за тры гады, прысуд палітвязню агучаць 5 ліпеня.

▪️Краязнаўцу Уладзіміра Гундара, асуджанага на 20 гадоў зняволення, у калоніі змясцілі ў ШІЗА. Палітвязень мяркуе, што ў бліжэйшы час яго некалькі разоў закінуць у штрафны ізалятар, пасля чаго адбудзецца суд па замене рэжыму на турэмны.

▪️Ад анархіста і аўтара турэмнай літаратуры Ігара Аліневіча, асуджанага на 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, ўжо месяц няма вестак. Пра гэта распавяла ягоная маці ў фэйсбуку.

▪️Сайт і сацсеткі рэпера Андрэя Цяпіна прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі".

▪️Журналіста Генадзя Мажэйку, асуджанага на 3 гады калоніі, дадалі ў "тэрарыстычны спіс".

▪️Сайт і сацсеткі праекту "Будзьма беларусамi" прызнаныя "экстрэмісцкімі".
🔥Тры сцэны, больш як 30 музыкантаў, Арт-маркет, праграма на 18 гадзін нон-стоп, пляж і возера на тэрыторыі фэсту. І ўсё гэта — у Варшаве.

Ужо заўтра, 1 ліпеня, купальскі VARUŠNIAK адкрывае праграму Дзён беларускай культуры ды запрашае ўсіх!

"Фармат фестывалю адпавядае яго назве: "Купалле — ад батлейкі да рэйву". Гэта спалучэнне народных беларускіх традыцый і сучаснай культуры. Мы хочам паказаць, што традыцыі і сучасная культура, якую нясуць беларускія творцы і музыкі, — частка агульнаеўрапейскіх традыцый, а нашая культура арганічна ўпісваецца ў еўрапейскі кантэкст", — кажуць арганізатары.

📍Калі вы сумавалі па вялікім фестывалі ў горадзе, то вам у Rejs Club, Piotra Bardowskiego 2A.
Уваход: Ахвяраванні ад 20 PLN (сабраныя сродкі пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры).

Фэст ладзіцца ў межах праграмы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу. Партнёры: Беларускі моладзевы хаб, German Marshall Fund.

#SpeakBelarus #ByCultureGlobal23
👁 #што_пачытаць на выхадных: сабралі актуальныя тэксты, якія вы маглі прапусціць.

▪️"Беларусы Кракава, мігранты Берліна і айцішнікі Вільнюса — гэта адна нацыя ці тры дыяспары? І як размаўляць з тымі, хто застаўся ў родным заапарку? Што ў нас засталося агульнага апроч змагання?", — задаецца пытаннямі культуролаг Максім Жбанкоў у калонцы для KYKY.

Пра новую медыйную міфалогію і будучыню па-за дзяржаўнымі межамі чытайце тут.

▪️Этнографка Аліна Высоцкая сабрала беларускі народны соннік. Яна дзясятак гадоў вывучае сны і іх інтэрпрэтацыі беларусамі, якія вобразы што прадказваюць. Аліна запісала аўтэнтычныя аповеды: тлумачэнні сноў, апісанні варажбы і абміранняў, перасцярогі і парады.

Артыкул чытайце тут, а рэцэнзію — тут.

▪️Актуальная ўкраінская паэзія ў перакладах Андрэя Хадановіча: вершы Сяргея Жадана, Марыянны Кіяноўскай, Ірыны Шувалавай.

Заходзьце на старонкі часопіса TAUBIN.

▪️Твор пра пісьменніка, які, кіруючыся творчай мэтай, затварыўся ў старым доме ў беларускай правінцыі. Доўгая адзінота і самакапанне адкрываюць ключ да схованак душы і глыбіняў творчасці, якія закручваюць пісьменніка ў чараду ірэальных падзей.

Урывак з новага раману Андрэя Дудко "Колдун Тамат" чытайце на "Літрадыё"

▪️Стваральнік тэлеграм-каналу пра беларускі YouTube распавядае, як прыйшла ідэя, чаго бракуе беларускаму сегмэнту YouTube і ці мусіць ён быць выключна па-беларуску.

🎧 Аўдыё-бонус: аўдыяверсія кнігі Святланы Алексіевіч "У вайны не жаночы твар". Гэта апошняя аўтарская рэдакцыя ў найноўшым беларускім перакладзе Валянціна Акудовіча, чытаюць: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз.

Першая частка і другая.
▶️ YouTube на вечар:

▪️"Кроў на траве" — фільм Арцёма Лобача, зняты па ідэі і з удзелам спявачкі Маргарыты Ляўчук. Гэта даследаванне пытання, ці магчымы гвалт візуальнай дзяржаўнай сімволікай. У фільме дызайнеры, стылістка, урбаніст былыя палітзняволеныя беларусы распавядаюць, што не так з чырвона-зялёнымі спалучэннямі ў Беларусі.

▪️Стэндап-комік Міхась Ільін у перадачы "ТОК": пра беларускіх комікаў, твітарскую супольнасць, апазіцыю, пратэсты і інш.

▪️Пра жыццё на паўзе разважае Максім Жбанкоў на канале "Шокінг Культ": што рабіць, калі сэнс жыццёвага сюжэту згублены і дасталі ўсе — і актывісты, і канфармісты?

▪️Дызайнер Артур Вакараў на Еўрарадыё: як адбіліся на творчасці ўцёкі з Беларусі, у якім стане зараз беларускі дызайн і што будзе далей.

▪️Андрэй Хадановіч пра літаратуру: гераіня новага выпуску — Нобелеўская лаўрэатка і адна з лідарак польскай літаратуры, паэтка Віслава Шымборская.

▪️Гісторык Наталля Сліж, аўтарка кніг пра сексуальнае жыццё ў ВКЛ, у эфіры "Гісторыі на Свабодзе": пра тое, якія народныя традыцыі беларусаў звязаныя з сексуальнасцю, ці была ў ВКЛ роўнасць мужчын і жанчын перад законам і іншыя цікавосткі.

▪️Гісторыя ў перадачы "Трызуб і Пагоня" з Кацярынай Ваданосавай: чаму Расія перманентна ваюе і чаму імперыя зрабіла стаўку на вайну, а ўсе астатнія сферы (эканоміка, інфраструктура, адукацыя, навука…) толькі служаць ёй?

▪️"Около Культуры" з Мікітам Монічам: дзе шукаць мастацтва ў Мінску.

📽 Кіно: дакументальны фільм "Четыре круга дальше от центра" рэжысёркі Лены Ле, стужка прысвечаная мастачцы Марыне Капілавай.

🎧 Аўдыё-бонус: госця падкаста "Супердудко" — паэтка Вера Бурлак: пра суплёт дзіцячага і эксперыментальнага, манаграфічную паэтыку, патаемны альянс Купалы і Кэрала, гумарыстычны бок авангарду і што гэта за навука такая — патафізіка.

💿 Музычны бонус: N.O.Ž. прадстаўляе песню "Прагны з Багны" — кавер-версію чэшскай "Jozin z Bazin" гурта "Banjo Band".

#што_паглядзець
🌿Ліпень у Беларускім Моладзевым Хабе пачнецца з ўжо традыцыйнага Тыдня беларускай культуры, у рамках якога кожны дзень будуць праходзіць мерапрыемствы пад дэвізам "Раскажы Беларусь".

🎺Выступы музыкаў, спевы, адкрытыя майстар-класы, канцэрты і шмат чаго цікавага чакае вас з 3 па 9 ліпеня!

🤩Акрамя гэтага, на працягу ліпеня запрашаем вас далучацца да іншых мерапрыемстваў, якія будуць праходзіць у рамках Глабальных дзён беларускай культуры!
Бярыце сваіх блізкіх, знаёмых і сяброў і прыходзьце паслухаць, паўдзельнічаць і падтрымаць беларускіх творцаў!

❗️Усе мерапрыемствы бясплатныя і мы будзем рады бачыць кожнага!

❤️Праект ладзіцца Беларускім Моладзевым Хабам у межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу🇪🇺
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
👁 Глядзіце на VODBLISK: "Возера радасці" — кароткаметражны фільм Аляксея Палуяна па матывах аднайменнага рамана Віктара Марціновіча.

Па сюжэце ў маленькай беларускай вёсцы, дзе час быццам спыніўся, дзевяцігадовая Яся перажывае смерць маці. Бацька дзяўчынкі адпраўляе яе ў інтэрнат. Але аднойчы яна вырашае збегчы і вярнуцца дадому.

▪️Фільм паказалі на сямідзесяці кінафестывалях свету, дзе ён атрымаў трыццаць узнагарод; меў перспектывы на "Оскар-2021" — трапіў у лонг-ліст. Трэба глядзець!

✔️Нагадваем, што ва онлайн-кінатэатры VODBLISK доступ да фільмаў можна купіць за 5$ на 30 дзён і глядзець колькі заўгодна разоў. А з Беларусі — бясплатна ўвесь 2023 год.

VODBLISK рэалізуецца пры інфападтрымцы @radakultury.
🔻Культура рэпрэсаваная:

▪️Магілёўскі бард Аляксандр Баль на волі, ён адбыў 15 сутак арышту за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". На сваёй старонцы ў фэйсбуку ён напісаў пра ўмовы адсідкі і папрасіў дапамогі ў пераездзе.

▪️На 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму асудзілі Андрэя Фаміна за стварэнне артыкулаў для сеткі газет "Вестники" і ўдзеле ў маршы падчас пратэстаў 2020-га.

▪️Суд над арт-менеджарам і журналістам Паўлам Мажэйкам пачнецца 10 ліпеня. Ён быў затрыманы ў жніўні 2022 года абвінавачваецца ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".

▪️Анархіста і аўтара турэмнай літаратуры Ігара Аліневіча, асуджанага на 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, амаль месяц утрымлівалі ў ШІЗА. У турме на палітвязня аказваецца ціск — яго ўжо некалькі разоў яго закідвалі ў штрафны ізалятар.

▪️Амаль 5 месяцаў няма ніякай інфармацыі ад асуджанай на 11 гадоў зняволення Марыі Калеснікавай. Блізкім нават не паведамляецца, у камеры якога тыпу яна знаходзіцца, а апошні ліст ад яе прыйшоў 15 лютага.

▪️Рэгіна Лавор, рамесніца, стваральніца і былая дырэктарка Музея нацынальных культур у Іўе, дзеліцца сваімі перажываннямі з 2020 года і з нагоды вымушанага выезду з Радзімы.

▪️Хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за 15–30 чэрвеня глядзіце ў справаздачы Беларускага ПЭНа.