Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.06K subscribers
4.91K photos
457 videos
5 files
4.55K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
❗️Затрымалі музыкаў з Наваполацку.

Папярэдне вядома, што затрыманне вакаліста Detroit Hills Аляксея Запасніка і басіста BTTF Арцёма Новікава адбылося 6 чэрвеня, напярэдадні фестывалю Інды-поп у Наваполацку.

▪️ГУБАЗіК затрымаў настаўніцу гісторыі — яна стварыла чат для школьнікаў, на застаўку якога паставіла герб "Пагоня". Сілавікі сцвярджаюць, што паскардзіўся на настаўніцу нехта з бацькоў дзяцей.

▪️Затрымалі сузаснавальніка і дырэктара тыпаграфіі "Друк-С" Сяргея Татарчука. Па інфармацыі праваабаронцаў, затрыманне адбылося раніцай 6 чэрвеня дома ў Сяргея.

▪️Пасля адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю наваполацкі музыка — барабаншчык гурта "Паранойя долс" Дзмітрый Шалак.

▪️Пасля 15 сутак арышту на волі дацэнт кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржуніверсітэта Віктар Чараўко.

🔻Навіны палітвязняў:

▪️Прысуд у дачыненні да краязнаўцы Уладзіміра Гундара пакінулі без зменаў — 20 гадоў калоніі. 7 чэрвеня яго наўпрост з ШІЗА гродзенскай турмы накіравалі ў бабруйскую калонію №2.

▪️Справу палітзняволенага фатографа і відэааператара Паўла Падабеда перадалі ў суд. Tэрмін яго ўтрымання пад вартай працягнуты да 26 чэрвеня. Павел абвінавачваецца ў "стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім".

▪️Жонка філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча, Святлана Мацкевіч, распавяла навіны пра палітвязня: "Валодзя трымаецца, хаця са здароўем у яго ёсць пэўныя праблемы. Увогуле ж, пытанне знаходжання ў турме — гэта ў першую чаргу пытанне здароўя. А 14 мая Уладзіміру споўнілася ўжо 67 гадоў".

▪️У палітзняволенай журналісткі і этнографа Ларысы Шчыраковай памерла маці. Нагадаем, супраць Ларысы распачатая крымінальная справа па артыкуле "дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь", а таксама па яшчэ адным артыкуле, пра які невядома.

🔻Новыя "экстрэмісты":

▪️Прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" Раду БНР.

▪️Усе сацсеткі і лагатып інтэрнэт-радыё "Радыё 97" дадалі ў спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў".

🖍 Праваабарончы цэнтр "Вясна" адкрыў віртуальную галерэю-архіў малюнкаў палітвязняў і заклікае дасылаць туды творы зняволеных, якія вы атрымліваеце ў лістах, па адрасе: viasna@spring96.org.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🪩 Новая музыка на добрыя выхадныя:

🎧 Intelligency прэзентавалі постапакаліптычны кліп на мелодык-тэхна версію трэка Outlaw. Дым, звалкі машын і шэрагі шматпавярховікаў атачаюць аскепкі Менску. Але лейтматыў песні — "ёсць надзея жыць і ні кроку назад".

🎧 Хэві-метал гурт Trollwald выпусціў аднайменную назве каманды кружэлку. Яна складаецца з таямнічых песень-гісторый, класічнага метал-гуку і мелодый беларускай дуды.

🎧 Песня і кліп "Важный человек" выйшлі ў спявачкі Zakharik. Бонус да рэліза — віртуальная экскурсія па Менску.

"Апошнія гады раскідалі нас па розных кантынентах. Немагчымасць фізічнай блізкасці выклікаюць сум, але ў гэты ж час ажыўляюць яркія ўспаміны аб момантах, дзе мы былі побач".

🎧 "Купалінка" святкуе 100-годдзе! З гэтай нагоды музыкі пачалі даваць песні другое жыццё і ствараць рэміксы. Да Naviband далучыўся гурт ŠUMA, які заклікае музыкаў удзельнічаць у конкурсе рэміксаў. Тры лепшыя кампазіцыі трапяць на кампіляцыю на лэйбле VARUŠNIAK (BY), а пераможца атрымае $1000!

#што_паслухаць
▶️ Культурніцкі YouTube выхаднога дня:

▪️Пра цікавыя метамарфозы ў беларускай музыцы распавядае Аляксандр Чарнуха на сваім канале "Міністэрства сепультуры": з чаго пачынаў Сяргей Міхалок, Palina на фестывалі "Бардаўская восень" і інш.

▪️"Шокінг Культ" з Максімам Жбанковым, пытанні і адказы: гэтым разам пра 15 мяхоў Гадара, біццё дзярэй на кінасеансах, як знайшоў сябе ў продажах і іншую "харошую" культуру. Усё, аб чым вы хацелі запытаць аўтара — пішыце ў каментарах. Адказы на самыя цікавыя — у наступнай нарэзцы.

▪️Гісторык Цімафей Акудовіч у праграме "Гісторыя на Свабодзе": ці трэба пераймяноўваць Беларусь?

▪️Мікіта Белаглазаў, заснавальнік праекта Audiobooks.by, на Еўрарадыё: пра праект, сувязь з радзімай,
стаўленне да беларусаў у Амерыцы.

▪️Андрэй Хадановіч пра літаратуру: сучасная польская літаратура, якая перакладзена на беларускую мову.

▪️Гісторыя ў перадачы "Трызуб і Пагоня" з Кацярынай Ваданосавай: што трэба ведаць пра войны Беларусі і Украіны з Масковіяй.

▪️Мастачка Таццяна Калач стварае кнігу "Прыгоды Ваўчка ў міфічным свеце" па матывах беларускай міфалогіі і выкладае працэс у YouTube: прыняць удзел у творчым працэсе, даслаўшы свае малюнкі аўтарцы праекта, можа кожны жадаючы.

🎧 Аўдыё-бонус: госць падкаста "Супердудко" — Аляксей Кавалёў, адзін з аўтараў кніг "Огромная тень дождевого червя" і "От Паниковки до Шайбы".

📽 Кіно: глядзіце сучасныя беларускія фільмы ў онлайн-кінатэатры VODBLISK. Рэліз гэтага месяца — "ІІ" Улады Сяньковай.

🐰 Дзеткам: казкі, коміксы і адукацыйныя перадачы для самых маленькіх на канале "Бэйбус".

#што_паглядзець
⚡️Важна: паўдзельнічайце ў даследаванні пра стан і развіццё арганізацый і ініцыятываў, якія дзейнічаюць у полі беларускай культуры.

Апытанне ладзіць Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі, пры інфармацыйнай падтрымцы @sekktor.

Прыняць удзел могуць прадстаўнікі:
▪️Арганізацый грамадзянскай супольнасці;
▪️Нефармальных ініцыятыў і культурніцкіх кампаній, творчых саюзаў і калектываў;
▪️Камерцыйных арганізацый;
▪️Медыя;
▪️Устаноў культуры і інш.

Апытанне цалкам ананімнае і праводзіцца праз сэрвіс Surveymonkey, які не збірае ніякіх асабістых дадзеных. Арганізатары гарантуюць, што ўся атрыманая інфармацыя будзе выкарыстоўвацца толькі ў абагульненым выглядзе, дадзеныя па асобных арганізацыях не будуць публікавацца.

👉 Запоўніць анкету на беларускай мове.
👉 Запоўніць анкету на рускай мове.

Запаўненне анкеты зойме ў вас 15-20 хвілін. З вынікамі даследавання можна будзе азнаёміцца ў ліпені на сайце Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.
🔥 #магчымасці тыдня:

▪️Гарыць дэдлайн падачы на ўдзел у музычным фестывалі CULTURAL RYTHMS у Вільні. Сёння да канца дня музыкі з досведам уцекачоў могуць падаваць заяўкі. Сам фэст пройдзе 20 чэрвеня, у Сусветны дзень уцекача.

▪️Да 19 чэрвеня падавайцеся на онлайн-курс па арганізацыі мерапрыемстваў па тэмах фемінізма, экалогіі ці культуры ад ініцыятывы "Фем-градка". Да 20 чэрвеня — на онлайн-курс пра гендар і сэксуальнасць.

▪️Творцаў розных дысцыплін запрашаюць паўдзельнічаць у выставе ў Вільні "Жанчыны, якія натхняюць". Заяўкі дасылайце да 20 чэрвеня.

▪️Рэзідэнцыі PerspAKTIV у Германіі і Польшчы чакаюць заяўкі да 26 чэрвеня. Перавага будзе аддавацца тым, хто працуе ў актуальных напрамках сучаснага мастацтва, тэатра, музыкі і не мае магчымасці для працы ў Беларусі.

▪️Тры конкурсы ілюстрацый з рознымі дэдлайнамі. Цудоўны шанец для творцаў прэзентаваць сябе. Падрабязнасці.

▪️Паўдзельнічайце ў даследаванні пра стан і развіццё культурніцкіх арганізацый.

☑️ Яшчэ #магчымасці — на @sekktor.
⚡️З'ехаў з Беларусі актывіст, былы палітвязень і арганізатар канцэртаў у Гомелі Ілля Міронаў.

Зараз ён у бяспецы ў Вільні, пра што напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку: "Я паспяхова эвакуіраваўся ў бяспечнае месца, за што вялізная падзяка Беларускай Радзе культуры, за дапамогу!". Пра абставіны ад'езду і планы ў эміграцыі Ілля распавёў "Нашай Ніве".

▪️На выхадных ў аграсядзібе "Стулы" прайшлі затрыманні. Папярэдне вядома, што гэта адбылося падчас ці пасля батлеечнага спектакля, якія ладзяць на аграсядзібе.

▪️10 чэрвеня затрымалі 9 супрацоўнікаў светлагорскага тэлеканала "Ранак". Сярод іх: журналіст Андрэй Ліпскі, відэааператары Павел Рабко і Уладзімір Папоў, галоўны рэдактар медыякампаніі Вадзім Вежнавец, маркетолаг Марына Бычкоўская. Мужчынам прысудзілі па 7 сутак арышту, жанчынам — штраф у памеры 25 базавых.

🔻Навіны палітвязняў:

▪️Культменеджара Паўла Белавуса этапавалі ў калонію, ён не стаў паваць апеляцыю на прысуд — 13 гадоў ва ўмовах узмоцненага рэжыму за "прапаганду ідэй беларускага нацыяналізму".

▪️Журналіст і музыка Анджэй Пачобут атрымаў залаты лаўр Акадэміі майстроў польскай мовы. Лаўрэатаў выбіраюць паводле народнага галасавання. Анджэй Пачобут набраў найбольшую колькасць галасоў і ўзнагароджаны "за прапаганду лепшых узораў польскай мовы".

▪️Журналіст і пісьменнік Андрэй Скурко піша ў лістах на волю пра кнігі, якія чытае за кратамі.

▪️Журналіст і краязнаўца Яўген Меркіс змог пабачыцца са сваякамі. Пасля вынясення прысуду, 4 гады калоніі, бацьку і цётцы дазволілі кароткатэрміновую сустрэчу з Яўгенам.

▪️Партал "Зеркало" прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем".
Вітайце першы музычны альбом 14-гадовай Юстыны Карпіловіч "Як тут апынуўся?".

Гэта песьні-рэфлексіі дзяўчынкі на тое, што адбываецца вакол яе, адбываецца з яе краінай і адбіваецца на яе сябрах і родных.

▪️Імя Юстыны Карпіловіч яшчэ мала каму вядомае, але яе голас многія ўжо чулі і паспелі запомніць. Дзяўчына выступала на фэсце "Прадмова", на канцэрце "Грай", у перадачах "Белсата", "Еўрарадыё" і радыё "ЎНЭТ".

◾️Свае лепшыя на гэты час песні Юстына запісала ў прафесійнай студыі пры падтрымцы @radakultury.

Слухаць

Прэм’ера адбудзецца на сольным канцэрце Юстыны 16 чэрвеня ў 18:30 у Беларускім Доме ў Варшаве (ul. Wiejska 13/3). Завітвайце!

🖼 Ілюстрацыя Юстыны Карпіловіч.
Беларускі поп&рок: якім нашыя эксперты ўбачылі яго ў лютым-красавіку?

Сабралі асноўныя тэзы на картках. 

Чытайце цалкам:
па-беларуску
па-ангельску

Бо ў поўнай версіі яшчэ шмат цікавага: пра песні Лукашэнкі, новыя рэлізы (ад энергічнага панк-року да дум-мэталу) і прычыны, чаму неафіты музычнай журналістыкі зноў вынаходзяць ровар.  

✔️ Падпісвайцеся на @radakultury, каб быць у курсе беларускіх культурніцкіх працэсаў.

#аналітыка
93 заяўкі на міні-гранты і 17 — на праграму мабільнасці.

Столькі праектаў пададзена на грантавы конкурс у межах чарговага кола праграмы ArtPower Belarus.

▪️"Зараз конкурс на міні атрымліваецца такім жа напружаным, якім быў першы кол мідзі-грантаў. Канкурэнцыя вельмі вялікая, — кажа прадстаўніца Рэсурснага цэнтра @radakultury Эліна Калнібалоцкая. — Уражвае разнастайнасць пададзеных праектаў. Ёсць такія жанры і кірункі мастацтва, якіх у першым коле не было. А на мабільнасць сталі смялей падавацца з гастролямі і прэзентацыямі".

Што адбудзецца з заяўкамі далей? Цяпер з імі працуюць грант-менеджары, потым іх ацэняць эксперты, а фінальнае рашэнне прыме адборачны камітэт, які збярэцца ў сярэдзіне ліпеня.

📢 Увага! ArtPower працягваецца: чакаем вашых праектаў. Але заяўкі на міні-гранты і мабільнасці, якія мы атрымаем цягам лета, ацаніць зможам толькі ў кастрычніку.

Праграма #ArtPowerBelarus рэалізуецца Беларускай Радай культуры і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.
❗️Крымінальную справу завялі на спявачку Патрыцыю Свіціну.

Дзяўчыну затрымалі ў траўні гэтага году. Праваабаронцам стала вядома, што Патрыцыю будуць судзіць па артыкуле 342 КК за ўдзел у пратэстах 2020-га.

▪️Магілёўскі бард Аляксандр Баль арыштаваны на 15 сутак за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Яго затрымалі ў чацвер, 15 чэрвеня. Аляксандр таксама працаваў у магілёўскім драматычным тэатры, адкуль быў звольнены пасля падзеяў 2020 года.

▪️Ларысу Быцко, гаспадыню аграсядзібы "Стулы", арыштавалі на 15 сутак за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Падрабязнасці і абставіны рэйду сілавікоў на аграсядзібу чытайце тут.

▪️Арт-менеджара Паўла Белавуса, асуджанага на 13 гадоў зняволення, дадалі ў спіс асобаў, якія нібыта маюць дачыненне да "тэрарыстычнай дзейнасці".

▪️Распачаўся суд над палітзняволеным Андрэем Фаміным, якога абвінавачваюць у стварэнні артыкулаў для сеткі газет "Вестники" і ўдзеле ў маршы падчас пратэстаў 2020-га.

▪️Відэааператара і журналіста Паўла Падабеда пачнуць судзіць 28 чэрвеня. Яму пагражае абмежаванне волі да 4 гадоў або накіраванне ў калонію на тэрмін ад 2 да 6 гадоў за "удзел у экстрэмісцкім фармаванні".

▪️Краязнаўца Уладзімір Гундар даслаў з калоніі першы ліст, пра гэта паведаміла ў фэйсбуку яго дачка: "Піша, што пачуваецца нармальна і ў яго пасля ўсіх гадоў несправядлівага зняволення з'явілася магчымасць пісаць за сталом". Працяг тут.

▪️У палітзняволенага палітолага і філолага Аляксандра Фядуты, асуджанага на 10 гадоў зняволення, праблемы са здароўем. У гэтым годзе ён трапляў у турэмную бальніцу, абвастрыліся праблемы з сэрцам, з’явіліся ацёкі.

▪️Як адбывае свой тэрмін медыяменеджар і паэт Андрэй Аляксандраў, асуджаны на 14 гадоў зняволення: працуе ў цэху дрэваапрацоўкі, трымаецца бадзёра і не губляе тонкага пачуцця гумару. Тут даведаецеся больш.

▪️Віктара Бабарыкі не было на судовым паседжанні па справе Эдуарда Бабарыкі, нягледзячы на хадайніцтва. Па-ранейшаму няма дакладнай інфармацыі аб яго месцазнаходжанні і стане здароўя.

▪️Адхілілі апеляцыю палітзняволенага журналіста Генадзя Мажэйкі, суд пакінуў ранейшы вырак у сіле — 3 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
⚡️Званнямі Ордэна Брытанскай імперыі ўдастоены Мікалай Халезін і Наталля Каляда — сузаснавальнікі і арт-дырэктары Беларускага Свабоднага тэатру.

Яны ўганаранаваныя за заслугі перад тэатрам.

▪️"Мы жывем у тыя часы, калі часам здаецца, што мастацтва і тэатр больш не маюць значэння. Такі гонар яшчэ раз падкрэслівае сутнасць таго, чаму мы робім тое, што робім; і мы падзяляем яго з усімі, хто калі-небудзь быў і працягвае зʼяўляцца часткай нашага творчага працэсу — як на сцэне, так і за яе межамі", — кажа Мікалай Халезін, які таксама з'яўляецца экспертам @radakultury.

Ордэнам Брытанскай імперыі узнагароджваюцца дзеячы, якія зрабілі ўклад у мастацтва і навуку, працу з дабрачыннымі і сацыяльнымі арганізацыямі, а таксама за дзяржаўную службу.

👏 Віншуем нашых творцаў!

Фота: Anna Goltsberg.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🪩 Новая беларуская музыка на нашым канале:

🎧
"Musical stories" — новы альбом фартэпіяннай музыкі Аляксандра Арловіча. Плыннасць і паветра ў 10-ці музычных гісторыях з жыцця аўтара.

🎧 Сінгл "Niamiha Nemiega" запісаў пост-панк гурт Vapna. Назва запісу ў перакладзе з літоўскай мовы азначае "Няміга не спіць". Гэта песня пра страчаную блізкасць Менска і Вільні, калі можна было вольна ўскочыць у цягнік і прыехаць з аднаго горада ў другі ў той жа вечар.

🎧 Baisan і Bedzvin выпусцілі двухмоўны сінгл у падтрымку кнігі "Bloodlands 20/22. Belarus. Ukraine". Трэк "Фірман" — песня ваеннага часу з элементамі львоўскага дыялекту. "Эрас і Танатас" — падсумаванне апошніх трох гадоў беларускага жыцця.

Алесь Плотка (Baisan) распавядае, што спачатку гэта меўся быць альбом, але пасля музыкі вырашылі скараціць выказванне. "Каб была лёгкая недасказанасць, адпаведна бягучаму моманту ў рэгіёне".

#што_паслухаць
▶️ YouTube на культурны вечар:

▪️У перадачы "Мы вернемся" — Рэгіна Лавор, культуролаг, стваральніца Іўеўскага музею нацыянальных культур, рамесніца і зняволеная рэжыму, асуджаная на 2 гады "хатняй хіміі", у якой атрымалася ўцячы з Беларусі.

Падтрымаць Рэгіну

▪️Тыктокер і вядоўца гумарыстычнага праекта "о(б)суждаем" Глеб Сямёнаў у перадачы "TOK": пра палітычную сатыру, мемных палітыкаў і жарты пра дранікі.

▪️"Шокінг Культ" і моўнае пытанне з Максімам Жбанковым: Ці можна абраць родную гаворку; як разумець змаганне за мову; што адбываецца з мовай у выгнанні і ці варта чакаць татальнай беларусізацыі?

▪️У новым выпуску "Міністэрства сепультуры" з Аляксандрам Чарнухам — малавядомыя факты пра самага дзіўнага эстраднага спевака Беларусі Аляксандра Саладуху.

▪️А вось Аляксандр Чарнуха ў выпуску "Ідэя Х" на Еўрарадыё: Як прасоўваць беларускае, калі ў краіне ўсё забараняюць; у якой музыцы зашыфраваная беларуская нацыянальная ідэя і на якой мове рабіць творчасць?

▪️Андрэй Хадановіч пра літаратуру: Першы сатырычны раман у гісторыі беларускай літаратуры — Андрэй Мрый і яго "Запіскі Самсона Самасуя".

▪️Гісторыя ў перадачы "Трызуб і Пагоня" з Кацярынай Ваданосавай: Прапаганда доўгі час навязвала і беларусам набор міфаў, каб перарабіць у "простых маленькіх людзей". Дзе тут праўда, дзе хлусня і чаму неабходна вяртаць архетыпы нашага мінулага, моц, славу і гонар.

▪️Новы ютуб-праект "Зёлкі-шоу" — забаўляльна-адукацыйнае шоу пра беларускую мову. Госці першага выпуску — вядучы і блогер Мікіта Бялевіч і блогерка Кацярына Васілёнак.

🐰 Дзеткам: Прэм'ера на "Бэйбусе"! Глядзіце новы мультсерыял "Прызма Часу" пра гісторыю Беларусі.

🎧 Аўдыё-бонус: Наста Кудасава ў падкасце "Адкуль бяруцца кнігі" на "Літрадыё": пра творчасць і асабістае.

#што_паглядзець
🔥 #магчымасці тыдня для культурніцкіх дзеячаў:

▪️Рэзідэнцыя Artihost Art & Culture ў літоўскім Панявежысе як мага хутчэй чакае мастакоў, перформераў, даследчыкаў і іншых замежных творчых дзеячаў, каб супрацоўнічаць з мясцовымі і прапаноўваць інавацыйныя практыкі.

▪️Дзве магчымасці, звязаныя з мастацтвам і новым тэхналогіям:
- конкурс Chroniques у Францыі. У гэтым годзе тэма – "Задавальненне". Фарматы творчасці не абмежаваныя, але творцы павінны выкарыстоўваць ці падвяргаць сумневу лічбавыя практыкі. Дэдлайн — 17 ліпеня.
- творчая рэзідэнцыя Boundary-Crosser у Нікасіі. Заклікаюць даследаваць межы і перасячэнні паміж мастацтвам і тэхналогіямі. Дэдлайн — 30 ліпеня.

▪️Тры адукацыйныя онлайн-праграмы пра культуру і соцыюм з хуткімі дэдлайнамі. Падрабязнасці.

Паўдзельнічайце ў даследаванні пра стан і развіццё культурніцкіх арганізацый.

☑️ Яшчэ #магчымасці — на @sekktor.
❗️Палітзняволенага палітыка і пісьменніка Паўла Севярынца, меркавана, збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым.

Стала вядома, што 21 чэрвеня ў Шклове адбудзецца суд па замене Севярынцу рэжыму ўтрымання і пераводзе ў іншую папраўчую ўстанову.
У красавіку адміністрацыя папраўчай калоніі № 17 прызнала Паўла "злосным парушальнікам рэжыму". Тады яму скарацілі дазволеную колькасць званкоў дадому і грашовых пераводаў. А потым яго пазбавілі і працяглага спаткання.

▪️Арыштавалі на 15 сутак музыку і збіральніка фальклору Васіля Шкіндзера, які таксама з'яўляецца ўладальнікам аграсядзібы "Поўсвіж" на Лепельшчыне. Яго затрымалі 13 чэрвеня па невядомых пакуль прычынах.

▪️Выкладчыцу Полацкага дзяржуніверсітэта Ганну Нанос аштрафавалі на 1110 рублёў за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў" у сацыяльных сетках. Ганна скончыла магістратуру па спецыяльнасці "Літаратуразнаўства", была занесеная на дошку гонару ўніверсітэта.

▪️Гомельскага рамесніка Дзмітрыя Шаўчэнку абвінавацілі ў "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання", а менавіта — суполкі УКантакце "Беларусь без хамства". Дзмітрый быў затрыманы 4 красавіка па адміністрацыйным артыкуле, але на волю не выйшаў — на яго завялі крымінальную справу.

▪️Мастак Андрэй Раптуновіч, асуджаны на 4 гады зняволення, адзначыў у калоніі сваё 21-годдзе. Дасылайце вязню лісты і тэлеграмы: 211440 ПК №1, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8, Андрэю Сяргеевічу Раптуновічу. Напісаць онлайн.

Пазбавілі працы адваката Аляксандра Бірылава, які абараняў журналіста і музыку Анджэя Пачобута, культурніцкага менеджара Паўла Мажэйку, а таксама былога палітзняволенага музыку Ігара Банцара.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Дням беларускай культуры-23 быць!

Па традыцыі святкуем у ліпені, а слоганам прапануем словы "Расказаць Беларусь", хэштэг #SpeakBelarus.

"Расказаць Беларусь" — гэта:
▪️Расказваць, чым жывуць сёння беларусы;
▪️Мовай мастацтва казаць пра нашых палітвязняў;
▪️Пра нацыянальныя традыцыі і багаты жывы фальклор;
▪️Пра тое, чым ганарымся, у чым нашая годнасць і што адрознівае нас ад іншых нацый.

Больш — у канцэпцыі святкавання.

🔻За кампаніяй #ByCultureGlobal23, правядзенне якой ініцыявала @radakultury, сёлета сачыце праз прыладу "Новая Беларусь".

Запрашаем беларусаў з усіх куткоў свету дадаваць імпрэзы да агульнай мапы.
Як гэта зрабіць: "Новая Беларусь", галоўная старонка — Падзеі — Усе падзеі — значок у правым верхнім куце. У апісанні абавязкова пазначайце "Падзея ў межах Дзён беларускай культуры".

*Калі распрацоўваеце афішу свайго свята і хочаце змясціць на ёй лога кампаніі #SpeakBelarus, скарыстайцеся брэндбукам.

Пытанні дасылайце на bycultureweek@gmail.com.

🙌 Далучайцеся, раскажам Беларусь разам!
Вядомы як скульптар, але таксама ствараў карціны і літаграфіі, вучыўся ў Юдэля Пэна і сябраваў з Шагалам.

Восіп Цадкін нарадзіўся 28 студзеня 1888 г. як Ёсель Аронавіч Цадкін у Віцебску ў Беларусі, што была тады ў Расійскай імперыі. Атрымаў спецыяльнасць токара і сталяра, што прыдалося яму ў творчасці, і пачаў прафесійную мастацкую адукацыю ў майстэрні Пэна.

У 15 гадоў бацька выправіў Ёселя ў Сандэрленд у Шатландыі. Пасля ён пераехаў у Лондан, а потым пасяліўся ў Парыжы, дзе далучыўся да кубістычнага руху, а пазней выпрацаваў уласны стыль. Да 1911 г. Восіп наведваў Віцебск, а потым атрымаў французскае грамадзянства, жыў у Парыжы, выкладаў скульптуру. На тэрыторыі сучаснай Расіі ён наогул ніколі не быў.

Мастацтвазнаўцы ўпэўненыя, што Цадкіна справядліва называць французскім і беларускім мастаком.

Заклікаем бараніць сваё і прамаваць яго ў свеце!

📃 Вось аргументацыя паходжання скульптара.
📩 Шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс прац Цадкіна.

#art_born_Belarus