Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.07K subscribers
4.91K photos
457 videos
5 files
4.55K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
❗️Грамадскіх і культурніцкіх актывістаў Міхаіла і Святлану Волчакаў арыштавалі на 15 і 13 сутак адпаведна.

Пару затрымалі 19 кастрычніка пасля ператрусу. Па папярэдняй інфармацыі, пратаколы на іх склалі за "непадпарадкаванне міліцыянтам". Вядома, што сваякоў Волчакаў не пусцілі на судовы працэс, адзначае @viasna96

💌 Падтрымаць Святлану і Міхаіла: 225792, ІЧУ Иванаўскага РАУС, г. Иванава Брэсцкай вобл, вул. Леніна, 17 — Волчаку Міхаілу Віктаравічу, Волчак Святлане Алегаўне
🥸 Новая прыдумка ад уладаў: экскурсаводамі не змогуць быць "ненадзейныя".

▪️З наступнага года ў Беларусі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў будуць атэстоўваць тэрмінам на 5 гадоў. Да атэстацыі не дапусцяць тых, у каго ёсць судзімасць за ўчыненне "злачынстваў, накіраваных на прапаганду вайны, распальванне расавай, нацыянальнай варожасці, абразу прэзідэнта, іншых прадстаўнікоў улады, здзек з дзяржаўных сімвалаў і іншае". Фактычна, былым палітвязням шлях у гэтую прафесію будзе закрыты, піша "Наша Ніва".

Днямі чыноўнік Ігар Сергяенка заявіў, што ў працы гісторыкаў і экскурсаводаў навядуць "элементарны і выразны парадак":

"Павінен быць адзіны навуковы погляд на нашу гісторыю. Праводзіцца праца ў адносінах падручнікаў і кніг, якія скажаюць гісторыю".

▪️Мы папрасілі пракаментаваць сітуацыю гісторыка і экскурсавода Цімафея Акудовіча: "Я слаба сабе ўяўляю, як можа ўрэгуляваць экскурсаводаў. Толькі нейкімі зусім драконаўскімі мерамі з наглядчыкам на кожнай экскусіі. Пытанне, ці будзе ў іх рэсурс на такое".
🔥 Новыя #магчымасці для беларускіх культурніцкіх дзеячаў у свеце!

Хуткія дэдлайны:

🔻Анлайн-варкшоп па фасілітацыі для пачаткоўцаў. На воркшопе вы папрацуеце з тым, як зрабіць працоўныя сустрэчы больш камфортнымі і пазнаёміцеся з інструментамі, якія дапамагаюць уцягваць людзей у дыскусіі.

29 кастрычніка, 14:00-15:30 па Мінску

Зарэгістравацца

🔻Анлайн-трэнінг на тэму грамадзянскай дзейнасці. Асноўная тэма — адрозенне грамадзянскай дзейнасці ад палітычнай.

31 кастрычніка

Рэгістрацыя

▪️Стыпендыя для тэатральных дзеячаў, грант для незалежных журналістаў, конкурсы, рэзідэнцыі і іншыя #магчымасці глядзіце і выбірайце ТУТ 👈

⭐️ Падпішыцеся на нашую штомесячную рассылку — і мы дашлем вам асабіста лепшае з магчымасцяў.
❗️У Ваўкавыску 27 кастрычніка затрымалі Юрася Меляшкевіча.

Апошнім часам ён займаўся захаваннем і папулярызацыяй спадчыны. Удзельнічаў у арганізацыі летніка па аднаўленні старых могілак у вёсцы Ізабелін, ладзіў летнік па прыборцы руінаў пахавання Бохвіцаў у маёнтку Падароску.

Юрась быў намеснікам старшыні грамадскага аб’яднання "Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры", а да ліквідацыі арганізацыі Вярхоўным судом — намеснікам старшыні грамадскага аб’яднання "БНФ «Адраджэнне»", актывістам Руху "За Свабоду".

Крыніца: @historyja, Новы час
🤩 А ці ведаеце, што шэраг папулярных каналаў, якія распавядаюць пра сусветна вядомыя гурты і музыкаў, вядуць беларусы?

Трымайце падборку!

1️⃣ Лонгплей — першае відэа на канале з’явілася ў красавіку 2020-га і за гэты час было апублікавана больш за 100 выпускаў. Некаторыя з іх сабралі больш за мільён праглядаў. Напрыклад, сусветныя хіты, якія “нарадзіліся” ў Беларусі, Украіне і Расіі — відэа сабрала больш за 1,4 млн праглядаў.

Вядучы канала — Аляксандр Табольскі, музыка NaviBand. У жніўні 2020-га ён зрабіў спецвыпуск, прысвечаны беларускім гуртам, у лютым 2022-га асудзіў расійскую агрэсію, а потым зрабіў выпуск з антываеннымі песнямі.

2️⃣ Лирикс і яго вядучы Іван Падрэз.

Іван спачатку таксама вёў “Лонгплей”, а потым завёў свой уласны канал. У інтэрв’ю @nashaniva ён распавядаў, як вучыўся разам з Максімам Знакам, працаваў на АНТ і выратоўваў жонку і сына пасля вайны з Харкава. Пра гэта ён таксама зрабіў спецвыпуск. Самае папулярнае відэа на канале прысвечана Pink Floyd (436 тысяч праглядаў).

3️⃣ Тимофей Горунович — Цімафей даўно ў ютубе, але гэты канал завёў меньш за год таму. Пакуль там толькі 16 выпускаў і прысвечаны яны ў асноўным папулярным грутам (Queen, The Beatles, Pink Floyd). Як раз выпуск пра альбом The Wall і стаў самым папулярным (610 тысяч праглядаў).

А якія вы глядзіце каналы пра сусветную музыку? Распавядзіце ў каментарах!
❗️Затрымалі Андрэя Фаміна, яго абвінавачваюць у стварэнні пратэснага самвыдата.

▪️На праўладных каналах з'явілася відэа, дзе ён кажа, што нібыта быў рэдактарам і аўтарам артыкулаў для сеткі газет "Вестники", паведамляе "Наша Ніва".

Андрэю 28 гадоў, родам з Магілёва, але жыў у Мінску. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Працаваў капірайтарам.
❗️Затрыманы магілёўскі музыка Аляксей Варанцоў.

▪️Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, ён нібыта прымаў удзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту і пакідаў каментары ў "дэструктыўных" тэлеграм-каналах. Пра затрыманне піша @viasna96.

Аляксей — бубнач і гітарыст, граў у гуртах Bez.Not, Wonder Spak і іншых.
❗️Яшчэ 2 гады зняволення прызначылі блогеру і прадзюсару Уладзіславу Савіну.

▪️Вясной Уладзіслава асудзілі на 8 гадоў калоніі за арганізацыю і ўдзел у акцыях пратэсту і "махлярства ў буйным памеры". Новы прысуд — за абразу Лукашэнкі. Гаворка ізде пра верш, які Уладзіслаў напісаў у апеляцыйнай скарзе. Згодна з версіяй абвінавачвання, скарга змяшчала непрыстойныя выказванні абразлівага характару ў адносінах да прэзідэнта. Верш так і не агучылі.

Уладзіслаў выступіў на судзе з моцным апошнім словам:

"У вершах я адлюстраваў сваё асабістае меркаванне. Віну я прызнаў, паколькі ўсё было напісана маёй рукой. І я лічу тое, што ў маім жыцці цяпер адбываецца і адбылося — гэта вынік майго выбару: маўчаць ці сказаць тое, што я думаю".

Цалкам тут

▪️Справу палітзняволенай вакалісткі мазырскага гурта VIKT(A)R xOi! Крысціны Чаранковай пачнуць разглядаць 10 лістапада. Крысціну затрымалі 22 сакавіка ў межах крымінальнай справы па артыкуле КК "Распальванне сацыяльнай варожасці" за пасты ў Instagram.

Гісторыя Крысціны
⚡️Кніга "НЕРАССТРАЛЯНЫЯ" даступная да спампоўвання!⚡️

Вось тут кніга знаходзіцца ў вольным доступе.

️ Падзякаваць, зрабіўшы данат

▪️Нагадваем, што на выходных у Польшчы пройдзе прэзентацыя выдання:

29 кастрычніка, субота, 19:30 — Беласток, Тэатр Лялек (у межах фэста "Бардаўская восень — 2022").

30 кастрычніка, нядзеля, 18:00 — Варшава, канцэрт-прэзентацыя ў Музеі Вольнай Беларусі.

📃 Замовіць кнігу

📍Мапа памятных імпрэзаў да "Ночы паэтаў"

#ночпаэтаў
У Бярозе знішчылі мазаікі часоў нацыянальнага адраджэння.

Яны мелі назву "Прыгажосць выратуе свет" і былі створаныя ў 1989-1990 гадах мастаком Рыгорам Кірдзеем.

▪️"Прынята было рашэнне дэмантаваць. Рэканструкцыю не зробіш, бо там ужо да цэглы стала развальвацца. Вырашылі прыбраць дзеля бяспекі, каб дзеці не пацярпелі", — пракаментаваў загадчык сектара спорту і турызму Бярозаўскага райвыканкама Віктар Макоўчык

Па меркаванню гісторыка мастацтва Кацярыны Рускевіч, мазаіку можна было захаваць:

"Перш чым прыбіраць такую ўнікальную працу, павінны былі звярнуцца да рэстаўратараў, якія б зрабілі аналіз таго, у якім стане знаходзіцца мазаіка. Канечне, лягчэй прыбраць, чым нешта адрамантаваць. Чаму тады не звярнулі ўвагу раней, калі кажуць, што мазаіка пачала разбурацца? Тры гады таму яна была ў даволі добрым стане. Я прыязджала, бачыла".

🔻Магчыма, творы мастацтва пацярпелі таму, што на іх былі бел-чырвона-белыя элементы, а таксама герб "Пагоня", піша "Наша Ніва".

А вы што думаеце пра такія рашэнні
Затрыманыя тры супрацоўнікі прадпрыемства "Маёнтак Падароск" — ініцыятывы, якая аднаўляе сядзібу Чачотаў-Бохвіцаў у Падароску і мае на мэце прыцягнуць у мястэчка новых жыхароў і выратаваць яго ад вымірання.

Пад вартай знаходзіцца кіраўнік "Маёнтка", намеснік старшыні грамадскага аб’яднання "Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры" Юрась Меляшкевіч, пра затрыманне якого мы пісалі ўчора. Таксама затрыманыя на 72 гадзіны фінансавы дырэктар Дзмітрый Карабач і бухгалтарка Вольга Балтрукевіч.

▪️ "Зараз высвятляем акалічнасці справы, ў нядзелю іх павінны ці выпусціць, ці арыштаваць", — расказаў Hrodna.life расійскі бізнесмен беларускага паходжання Павел Падкарытаў, які купіў маёнтак у 2013 годзе.

Супрацоўнікаў затрымалі ў межах расследвання крымінальнай справы. Верагодна, яна ўзбуджаная па арт.243 КК "Ухіленне ад выплаты падаткаў".
❗️Раней мы пісалі, што палітзняволенага музыку Уладзіслава Плюшчава чакае яшчэ адзін суд. Сёння стала вядома, у чым яго абвінавачваюць.

▪️Гэтым разам Уладзіслава вінавацяць паводле трох артыкулаў КК: абраза прадстаўніка ўлады; паклёп; незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных. Суд па новай крымінальнай справе адбудзецца 10 лістапада, паведамляе @viasna96.

▪️4 жніўня палітвязня ўжо асудзілі да двух гадоў калоніі за паклёп і абразу прадстаўніка ўлады. Таксама яму прызначылі штраф у памеры 6 400 рублёў і канфіскавалі аўтамабіль.

Уладзіслаў Плюшчаў — басіст Pomidor/off, граў у "Крамбамбулі" і Zet.

👉 Дапамагчы музыку і яго сям'і
⚡️Прэмію Анемпадыстава-2022 прысудзілі за вокладку кнігі "НЕрасстраляныя".

⭐️ Пераможцам прэміі стаў дызайнер Анатоль Лазар, вядомы пад творчым псэўданімам Wiecier Mechaniczny. Укладальнікі выдання "НЕрасстраляныя": Сяргей Будкін і Віктар Жыбуль. Кніга выдадзеная ў выдавецтве Янушкевіч (2021).

▪️"«НЕрасстраляныя» — гэта вельмі значны праект для беларускай гісторыі і культуры. Гэты том мае быць у бібліятэцы сучаснага культурнага беларуса. А дзякуючы вокладцы, яго прыемна браць у рукі і паважна трымаць на палічцы. Талент дызайнера ў тым, каб візуалізаваць годнасць, трагічнасць і шляхетнасць зместа", — адзначыла журы прэміі.

▪️Прэмія за найлепшую кніжную вокладку заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава. Раней у Беларусі аўтараў кніжных вокладак не ўзнагароджвалі.

Таксама Анатоль Лазар стаў пераможцам у намінацыі "Выбар Белсату" за вокладку да кнігі Івана Мележа "Людзі на балоце".

👉 Спампаваць кнігу "НЕрасстраляныя"
Андрэй Кудзіненка, рэжысёр культавага беларускага фільма "Акупацыя. Містэрыі", будзе ладзіць "маладзёжны форум і пітчынг студэнцкіх праектаў" на сёлетнім "Лістападзе".

Пра гэта ён распавёў у эфіры тэлеканала ОНТ, куды быў запрошаны разам з Уладзімірам Карачэўскім, дырэктарам "Беларусьфільма" і — па сумяшчальніцтве — кінафэста.

▪️Фэст, мяркуючы па прома, у гэтым годзе абяцае прайсці "Честно. Искренне. Свежо". І з "прызам ад прэзідэнта" 🫣

▪️Нагадаем, што летась дырэкцыя фестываля ў асобе ліквідаванай ўладамі Арт-карпарэйшн па палітычных матывах была замененая на новую — кіраваць фэстам пачаў "Беларусьфільм". У гэтай сувязі ў 2021 годзе разам з супольнасцю беларускіх адмыслоўцаў у сферы кіно мы ініцыявалі кампанію #StopFakeListapad і дамагліся, каб Мінскі Міжнародны кінафестываль "Лістапад" быў пазбаўлены акрэдытацыі ў FIAPF — Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў.
❗️Абноўлена. Затрымалі гурт TOR BAND.

Гэта адбылося ўчора, 28 кастрычніка, у Рагачове. Удзельнікаў гурта Дзмітрыя Галавача і Яўгена Бурло затрымалі разам з жонкамі. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманыя знаходзяцца ў жлобінскім ІЧУ — ім прызначылі па 15 сутак арышту.

UPD: Паводле папряэдняй інфармацыі, затрымана шэсць чалавек — гэта музыкі і іх жонкі. Затрыманых арыштавалі на 15 сутак. Папярэдне, за падпіску на "экстрэмісцкія" каналы і перасылку паведамленняў з іх.
🖤Сёння трагічная дата ў гісторыі нашай краіны, якую мы называем Ноччу Паэтаў.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года камуністамі былі расстраляныя больш за 100 беларускіх дзяржаўных, культурніцкіх дзеячаў і навукоўцаў.

Мы сабралі онлайн-імпрэзы, дзякуючы якім сёння беларусы ва ўсім свеце могуць спрычыніцца да ўшанавання памяці забітых:

▪️На нашым ютуб-канале пройдзе трансляцыя спектакля "За што?" рэжысёра Андруса Даралы.

Трансляцыя ў 19:00 (час Мінскі)

"У спектаклі мы згадваем імёны паэтаў, якія так ці інакш мелі дачыненне да тэатру. Былі драматургамі, перакладчыкамі п'ес. Іх вершы, адабраныя для спектаклю, надзвычай актуальныя і сёння", — адзначае рэжысёр.

▪️Прэм'ера песні ў выкананні Маргарыты Ляўчук і Андрэя Павука "Курапаты" (на верш Анатоля Сыса).

▪️Прэм'ера спектаклю "37-22" ад незалежнай тэатральнай групы "Купалаўцы", рэжысёр — Андрэй Саўчанка.

Трансляцыя будзе тут у 20:30 па Мінску (офлайн у Беластоку).

Кожны год імпрэзы ў Курапатах пачыналіся з чытання імёнаў усіх забітых рэжымам - камуністычным і тым, што ўсталяваўся ў сучаснай Беларусі. Будзьма працягваць гэтую традыцыю.

▪️Тут можна далучыцца да Маргарыты Ляўчук і Іллі Ясінскага і згадаць тых, хто загінуў.

▪️Лекцыя Сяргея Будкіна "НЕрасстраляныя" — мультымедыйнае падарожжа, у якім можна будзе дазнацца, якім чынам сучасныя дзеячы культуры працягваюць гісторыю сваіх калегаў з 1930-х.

👉 Плэйліст з онлайн-імпрэзамі тут

Офлайнавыя імпрэзы ў сваім горадзе шукайце на сайце nochpaetau.com 👈

#ночпаэтаў
❗️Грамадскую дзяячку Валерыю Чарнаморцаву перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Па якім артыкуле яе абвінавачваюць — пакуль невядома, адзначае @christianvision. Нагадаем, Валерыю затрымалі 18 кастрычніка, меркавана за падзеі 2020-га.

▪️6 лістапада ў Валерыі Чарнаморцавай дзень народзінаў. Павіншуйце яе лістамі, тэлеграмамі, грашовымі пераводамі, пасылкамі з рознымі прыемнымі дробязямі.

💌 220030 СІЗА-1, Мінск, Валадарскага, 2, Чарнаморцавай Валерыі Віктараўне
⚡️ Далучайцеся да онлайн-прагляду спектакля "За што?"

Гэта пастаноўка пра ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

"Ініцыятыва стварыць такі спектакль належыць гарадзенскім акцёрам, якія змушаныя былі бегчы з краіны ў Вільню. Яны не сумняваліся ні хвіліны ў важнасці пастаноўкі, бо гэта іх асабісты боль, іх гісторыя. Дзякуючы ім, пачаў вывучаць і збіраць матэрыялы, а ўжо пасля з'явілася ідэя п'есы", — адзначае рэжысёр Андрус Дарала.

👉 Плэйліст з усімі онлайн-імпрэзамі на сёння

📷 Фота з паказу "За што?" у Вільні
"Цяпер Беларусь — раскіданае гняздо. Разбураныя лёсы, семʼі, бізнесы, жыцці. Гэта сумна, але такі час можна разглядаць і як пачатак чагось новага. Спадзяюся, яно хутка прыйдзе да нас. Цяпер галоўная мэта — выжыць. Працягваць рабіць тое, што ўмееш: кожны сваё. Захаваць сябе як нацыю і грамадства".

Уладзімір Пугач
музыка, лідар гурта J:Морс у нашым праекце #АртыстыПерамогі.

У 2020-м Уладзімір падтрымаў пратэсты. Увайшоў у Каардынацыйную раду, выступаў на мітынгу каля БТ, даваў канцэрт з гаўбца на плошчы Пераменаў. З красавіка 2022-га жыве ў Варшаве.

▪️"У мяне ёсць жаданне як мага хутчэй вярнуцца дадому. Разумею, што гэта перашкаджае цвяроза глядзець на рэчаіснасць і на сябе ў тым месцы ды моманце, дзе я цяпер. Ты нібыта адкладаеш жыццё на потым: маўляў, пажыву пакуль так, а потым будзе відаць. Але я разумею, што гэта агульная памылка таго, хто пераехаў".

👉 Чытаць інтэрв'ю цалкам