❗️18 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму — такі прысуд атрымаў Уладзімір Гундар, палітзняволены краязнаўца з Баранавічаў.
Уладзімір — фігурант "справы Аўтуховіча", па якой сёння прысудзілі агулам 197 гадоў і 7 месяцаў калоніі і амаль $100.000 штрафаў. Уладзімір Гундар абавязаны сплаціць 800 базавых велічыняў (25 600 рублёў).

❗️+1 у спіс абавязковай да прачытання "экстрэмісцкай" літаратуры.
Кнігу Святланы Казловай "Аграрная палiтыка нацыстаў у Заходняй Беларусi: Планаванне. Забеспячэнне. Ажыццяўленне" прызналі "экстрэмісцкай". Кніга была выдадзеная ў выдавецтве "Янушкевіч" і прадавалася ў краме "Кнігаўка", куды прыйшлі з ператрусам у дзень адкрыцця.
▪️"Улады хочуць абгрунтаваць, што выданне нашым выдавецтвам "экстрэмісцкіх" кніг носіць сістэмны характар. Той факт, што ў аснове кнігі ляжыць узорная дысертацыя, абароненая ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук, што давалі гэтай кнізе жыццё вялікія начальнікі ад гісторыі, сённяшнія адэпты абсурдных гісторыка-ідэалагічных установак рэжыму, іх зусім не бянтэжыць. У самой кнізе няма ніякіх экстрэмісцкіх ідэй альбо высноў. Гэта ўзважанае навуковае даследаванне, погляд даследчыка на праблему, які абапіраецца на факты і дакументальную базу", — каментуе здарэнне выдавец Андрэй Янушкевіч.
Таксама выдавецтва "Янушкевіч" выдала "экстрэмісцкі" раман Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Эўропы".

❗️Затрымалі акцёра і ўладальніка фотастудыі ў Мінску Дзяніса Нікіціка.
Дзяніс здымаўся ў фільмах, серыялах і рэкламе. Агулам на рахунку актора больш за 30 роляў. У Беларусі Дзяніс Нікіцік зняўся, сярод іншага, у фільме "Мы браты / Код Каіна". У адной са сцэнаў фільма ўдзельнікі імітавалі пратэсты супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2010-га. Масоўцы тады забаранілі крычаць "Жыве Беларусь!", але дазволілі "Мы протів!" і "Что-то не так!".
▪️Паводле інфармацыі праўладных тэлеграм-каналаў, Дзяніс нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і пакідаў абразлівыя каментары ў інтэрнэце.
Крыніца: Наша Ніва

Ігара Хмару затрымалі 2 жніўня, калі ён праводзіў экскурсію па Мінску на беларускай мове. Па нашай інфармацыі, на яго распачалі крымінальную справу па арт. 342 "Актыўны удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Ёсць падставы меркаваць, што Ігар цяпер у СІЗА на Валадарскага. 💌 220030 СІЗА-1, Мінск, Валадарскага, 2
Іншыя навіны з-за кратаў:
▪️Затрымалі Андрэя Вайцеховіча, саўладальніка "Студыі нацыянальнай беларускай татуіроўкі 1863" ў Беразіно. Нядаўна Андрэй прыехаў з Польшчы. Студыя была адметная тым, што ўладальнікі жылі ўсім беларускім, часта прапаноўвалі кліентам зрабіць тату з арнаментам.
▪️Анархіст і аўтар турэмнай літаратуры Ігар Аліневіч, з якім знікла сувязь з 19 верасня, даслаў родным паштоўку па выхадзе з ШІЗА: "Вось я і аб'явіўся! Са мной усё ў парадку. Як заўсёды, духоўна адужэў, інтэлектуальна адукаваўся і эмацыйна расслабіўся".
▪️Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну перавялі на Валадарскага. 💌 220030 СІЗА-1, Мінск, Валадарскага, 2, Наталлі Алегаўне Дулінай

Да грамадскай дзяячкі Валерыі Чарнаморцавай прыйшлі сілавікі. Па нашай інфармацыі, Валерыя затрыманая.
▪️Валерыя Чарнаморцава — экскурсаводка, стваральніца віртуальнага музею савецкіх рэпрэсій у Беларусі. Ладзіла шмат бясплатных экскурсій для ўсіх ахвотных па Курапатах, арганізоўвала вандроўкі па Беларусі. Аднойчы працу гэтай жанчыны параўналі з дзейнасцю цэлага навукова-даследчага інстытута, піша "Новы Час".
Падрабязней пра Валерыю чытайце ў артыкуле

У Вільні адкрылася выстава "Пра рак: гісторыі беларусак". Сярод гераінь — тэлевядучыя, журналісткі, Кацярына Пытлева і Кацярына Ваданосава.
Гісторыі жанчын падрыхтавала рэдактарка Hrodna.life Ірына Новік. Выстава адкрылася ў прасторы Imaguru напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы з ракам грудзей. Кастрычнік лічыцца месяцам павышэння інфармаванасці пра гэтую хваробу.
▪️"Мне захацелася ўзмацніць гучанне галасоў дзяўчын у такой важнай тэме. Вы паглядзіце гэтую выставу і, магчыма, яна нейкім чынам дапаможа вам жыць з гэтай хваробай", — каментуе baj.by аўтарка праекту Ірына Новік.
Гісторыі жанчын чытайце тут:
Кацярына Ваданосава
Кацярына Пытлева

❗️Не працуе "Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны", які ствараў палітзняволены краязнаўца і журналіст Яўген Меркіс, паведамляе @штодзень
▪️На сайце размяшчалася ўнікальная інфармацыя па краязнаўстве і гісторыі рэгіёна, там можна было прачытаць пра кніжную культуру Веткі, грамадзянскую вайну 1648-1651 гадоў на Гомельшчыне, назвы посуду ў гаворках Лоеўшчыны і іншую цікавую інфармацыю.
Таксама выдалены тэлеграм-канал "Краязнаўства Гомеля і Гомельшчыны".
▪️Яўгена Меркіса затрымалі 13 верасня, яго абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.
💌 Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі і лістамі: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

🔥 #магчымасці у эфіры!
▪️Паспейце трапіць на аўтарскі курс філосафа Валянціна Акудовіча ў Беларускім Калегіюме, прысвечаны еўрапейскай філасофіі, яе ідэям і постацям (ад Парменіда да Сёрэна Кіркегора і Марціна Гайдэгера).
Дэдлайн: 19 кастрычніка, 18:00
Зарэгістравацца
▪️Вольны Беларускі Універсітэт запрашае на анлайн-курсы. Тэмы розныя: ад аналізу традыцый дзіцячай літаратуры да канфліктаў на еўразійскай прасторы.
Дэдлайн: 22 кастрычніка
Падрабязнасці
▪️Таксама можна атрымаць грант на праект, скіраваны на дапамогу ўцекачам у Польшчы або на падтрымку беларускай незалежнай журналістыкі і медыямастацтва.
Іншыя #магчымасці глядзіце і выбірайце ТУТ 👈

Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
Да грамадскай дзяячкі Валерыі Чарнаморцавай прыйшлі сілавікі. Па нашай інфармацыі, Валерыя затрыманая. ▪️Валерыя Чарнаморцава — экскурсаводка, стваральніца віртуальнага музею савецкіх рэпрэсій у Беларусі. Ладзіла шмат бясплатных экскурсій для ўсіх ахвотных…
❗Валерыя Чарнаморцава затрыманая на 10 сутак.
Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманне звязанае з падзеямі 2020 году — меркавана, Валерыя праходзіць па "народным" арт. 342 КК.
Сёння раніцай супрацоўнікі ГУБАЗіК правялі дома ў Валерыі ператрус.
Крыніца: "Вясна"

Вынеслі прысуды палітзняволеным дызайнеру, фатографу Дзянісу Шарамецьеву і яго жонцы Святлане: два і паўтара года калоніі адпаведна.
▪️Пару затрымалі ў чэрвені 2022 года і асудзілі за ўдзел у Маршах паводле артыкула 342 "Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". У Дзяніса са Святланай двое дзяцей.
💌 Пакуль палітвязняў не перавялі ў калонію, акрамя лістоў, ім можна дасылаць пасылкі і грашовыя пераводы: 220030 г. Мінск, СІЗА №1, вул. Валадарскага 2

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️EMMY GRANT — гэта новы праект Яўгена Сысоева, лідара гурта Bez.Not.
Час, абставіны, асяроддзе і новая лакацыя (музыка цяпер жыве ў Грузіі) натхнілі Яўгена на творчасць у новай стылістыцы. Ідэяй праекту EMMY GRANT ёсць аб'яднанне творчасці, нацый і людзей.
▪️Днямі выйдзе сінгл "Даруй" — гэта першая песня Яўгена на роднай мове, якая нарадзілася ў Тбілісі пры падтрымцы беларускіх музыкаў. Яна пра сорам, які цяпер адчувае беларускі народ, чалавечую роднасць, любоў і веру. Хутка таксама з'явіцца кліп, дзе вайна паказаная праз вобразы дзвюх сясцёр.
⚡️Нагадваем, што ідзе збор на дапамогу Яўгену Сысоеву. Музыка мае складаны дыягназ — эпілепсія. Хвароба патрабуе пастаянных абследаванняў, прыёму дарагіх лекаў, нагляду дактароў. Падтрымаем Яўгена, каб ён мог займацца творчасцю і рэалізоўваць свае планы без клопату пра тое, дзе здабыць сродкі на медыкаменты.
👉 Падтрымаць
💽 Вокладка альбому створана з дапамогай штучнага інтэлекту

Болей ніякага "Росквіту": у Баранавічах закрылі краму, якая гандлявала таварамі з беларускай нацыянальнай сімволікай.
Гаспадара крамы, Юрыя Казакевіча, затрымалі 14 каастрычніка. Як стала вядома праваабаронцам, ён выйшаў з ІЧУ праз трое сутак арышту за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Але пакуль Юрый знаходзіўся за кратамі, адміністрацыя гандлёвага цэнтру закрыла краму і завесіла ўваход.
▪️"Тое, што небяспечнымі зʼяўляюцца проста нават спалучэнні колераў, нейкі нацыянальны дэкор ці штосьці яшчэ... Гэта даводзіць дзве ведьмі істотныя рэчы. Першая — тое, што дзяржава абсалютна бездапаможная ў гэтым супрацьстаянні. Акрамя паліцэйскіх мер яна проста нічога не мае. А другая добрая навіна — тое, што мы ўсё робім правільна", — пракаментаваў кіраўнік аналітычнай групы Беларускай Рады культуры Максім Жбанкоў.

"Псіхадэлічны клавішны ўступ абрываецца плынню агрэсіўнага беларускамоўнага металу і ў галаве не застаецца іншых думак, акрамя: «Як такое магчыма на беларускай мове?!». Імгненна з’яўляецца пажыццёвая прышчэпка ад меркавання, што ў Беларусі няма чаго слухаць/чытаць/глядзець".
Вось так апісаў @backtobelarus знаёмства з магілёўскім гуртом Tav. Mauzer. Іх дэбютны альбом "Радасьць" выйшаў у 2006 годзе, а ў 2010-м — другі і апошні альбом "Porna". У свой час гурт атрымліваў прэміі "Басовішча" і "Рок-Карона".
▪️Дыскаграфія Tav. Mauzer тут 👈
Ці памятаеце вы гэты гурт❓ Пішыце ў каментарах ⬇️
#рэтра

🥳 "Бэйбусу" — 1 год! Шчыра віншуем!
Дзіцячы канал абвясціў пра пачатак новага сезона:
⚡️"Мы запрашаем маленькіх гарэз і дарослых жэўжыкаў разам з намі ісці да сваіх вялікіх мараў, да вяршыняў, з якіх бачны вялізны бязмежны свет", — кажа мастацкі прадзюсар канала, рэжысёр Наталля Бібікава.
⚡️Ужо сёння — доўгачаканая сустрэча з Казікам, Юзікам і Нілкай у "Вясёлым садку", на тыдні — новыя "Казкі з Маляванычам", а хутка — працяг комікса "Асцярожна: дзеці!". Але акрамя працягу гэтых любімых праграм, "Бэйбус" абяцае і новыя цікавосткі.
Не пераключайцеся!

❗️Затрыманая кандыдатка гістарычных навук, дацэнтка ГрДУ Святлана Сілава.
Затрыманне адбылося 18 кастрычніка ў Гродна, заўтра чакаецца суд. Папярэдне вядома, што ёй могуць ставіць у віну "захоўванне і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".
▪️Святлана з 2000 года працуе на кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ, у кола яе навуковых інтарэсаў уваходзіць гісторыя Праваслаўнай царквы на Беларусі ў XVIII—XX стагоддзях.

"Пазнаёміўся з рэжысёрам, расказаў анекдот, ён запрасіў мяне на кастынг і я яго прайшоў. Усё было супер! Кожны выказаў сваю антываенную пазіцыю".
Так беларускі актор Рыгор Лайкоў расказвае, як трапіў у антываенны трагіфарс "Stalin 24" інтэрнацыянальнага тэатра Komli. У спектаклі грае таксама беларускі актор Андрэй Бібікаў і бярэ ўдзел беларускі комік Ідрак Мірзалізадэ.
На малой сцэне тэатра імя Грыбаедава яго паставіў па п’есе Артура Саламонава "Як мы хавалі Іосіфа Вісарыёнавіча" грузінскі актор і тэлевядоўца Серго Кенія.
▪️"У спектаклі мы намагаемся даць адказ на пытанне, як са звычайных людзей можа сфармавацца грамадства, якое падтрымлівае дыктатуру і вайну, — адзначае рэжысёр. — Гэта не проста пастаноўка, але асабістае выказванне кожнага актора. Усе занятыя ў спектаклі — людзі, якія збеглі з роднай краіны: РФ, Беларусі і Туркменістана".
▪️Калі вы сёння ў Тбілісі, завітвайце — квіткі тут 👈
А на якім спектаклі з беларускімі акторамі вы нядаўна былі? Раскажыце, якія ўражанні!
📷 Alex Romanoff