Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.06K subscribers
4.91K photos
457 videos
5 files
4.55K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
▪️"Цяпер такі час, калі нельга сказаць, што ўсё нармальна, і быць працаздольным, радасным на 100 %. Калі ў цябе ёсць эмпатыя, вонкавыя абставіны, навіны штодзень, штохвіліну будуць цябе крышыць. Нічога не дапаможа. Але кожны спрабуе выжыць як умее".

У нашым праекце #АртыстыПерамогі Андрусь Такінданг – беларускі музыка, мастак, аніматар. Удзельнік гуртоў Recha, "Гаротніца", аўтар анімацыйных фільмаў. 

👉 Чытаць размову з ім
🖤 Пайшоў з жыцця пісьменнік і перакладчык Алесь Жук. Яму было 75 гадоў.

Пра смерць пісьменніка паведаміў літаратар Міхась Скобла:

"Памёр Алесь Жук, чые кнігі хочацца перачытваць. Асабліва люблю яго апавяданні, дзе ўсё да месца, усё суладна — і мова, і адносіны герояў, і ўмельства карыстацца метафарай, якое Міхась Стральцоў называў святам у будзень. Алесь Жук для мяне майстар прозы ў класічным бунінскім разуменні".

▪️Алесь Жук быў рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура", намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць", галоўным рэдактарам газеты "Літаратура і мастацтва" і часопісаў "Нёман" і "Беларусь". Лаўрэат Літаратурнай прэміі Беларусі імя Івана Мележа і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа. Пераклаў на беларускую мову кнігі "Майстар і Маргарыта", "Белы Бім Чорнае вуха", "Сабачае сэрца".

Развітанне з пісьменнікам адбудзецца 17 кастрычніка, а 12-й гадзіне ў рытуальнай зале Дому смутку па адрасе: Менск, вул. А. Куляшова, 49
"А што ў нас было замест кентаўраў і мінатаўраў?"

Артур Басак, праграміст з Гродна, малюе істот з беларускіх міфаў. Ёсць ужо каля 200 ілюстрацый, якія Артур зрабіў стылусам на смартфоне. Пра творчую гісторыю мастака-самавука чытайце ў інтэрв'ю з Артурам на ALOVAK magazine.

▪️"Раней я маляваў усялякіх монстраў, оркаў, эльфаў, а тут пераключыўся на беларускіх нячысцікаў, зразумеў, што некаторых персанажаў беларускай міфалогіі яшчэ ніхто не маляваў — ніша вольная.

▪️Наша міфалогія больш багатая за скандынаўскую і грэцкую, таму што людзі ў нашай краіне ў стане неадукаванасці і нейкай вясковасці жылі дольш і больш, чым у іншых краінах. Нават хрысціянства цалкам не знішчыла ўсе гэтыя абрады і павер’і, яно толькі іх трошкі трансфармавала".

У выдавецтве "Тэхналогія" хутка выйдзе кніга "Беларускія Нячысцікі: Лясныя" з невялікімі аповедамі і ілюстрацыямі Артура Басака.

👉 Паглядзець на беларускіх нячысцікаў
▶️ YouTube выхаднога дня: гэтым разам шмат цікавага. Захоўвайце сабе пост — адным вечарам праглядаў тут не абысціся 😎

▪️Оперны спявак Ілля Сільчукоў на "жыццё-маліна": як адмовіцца ад прэзідэнцкай стыпендыі, чаму культура небяспечная для сістэмы і ці патрэбны новы гімн Беларусі.

▪️ТОК "Нашай Нівы" з пісьменніцай Святланай Курс — пра нутро беларускай вёскі, шаптух і вядзьмарак, мінскую багему і "рускі мір" у Беларусі.

▪️Паэты і кампазітары — канцэрт, які мог адбыцца ў Беларусі яшчэ ў 2020 годзе, але не адбыўся. Чатыры сучасныя беларускія кампазітары напісалі музыку на творы пяці сучасных беларускіх паэтаў. Вынікам паўгадавой працы стаў гэты канцэрт.

▪️"Вугал зроку": стваральнікі кінафестывалю "Паўночнае ззянне" падзяліліся эксперыментальнымі праектамі, якія не ўвайшлі ў асноўны беларускі конкурс, але якія дакладна вартыя ўвагі. Сярод стужак — кароткаметражны фільм арт-праекта "Revolution".

▪️Андрэй Хадановіч, Марыя Мартысевіч і Ганна Янкута размаўляюць пра паэтычныя кнігі "Сарматыя" і "Канстытуцыя". Чым канцэптуальная кніга паэзіі адрозніваецца ад простага лірычнага зборніка? Як у актуальнай паэзіі суадносяцца паэтычнае і палітычнае? Глядзіце і шукайце адказы разам з аўтаркамі.

▪️Лекцыя ад мастака і акцыяніста Аляксея Кузьміча "Кола імітацыі: ад усмешкі да вечнага апакаліпсісу". Аляксей распавядае, як яму прыйшла ідэя імітаваць тэрор (гаворка пра акцыю са штучным кактэйлем Молатава, у якім замест гаручай сумесі было малако) і як імітацыя працінае ўсю навакольную прастору.

▪️Інтэрв'ю з Аляксандрам Ждановічам (Маляванычам) на грузінскім канале Sova - пра тое, як гэта: ахвяраваць кар'ерай дзеля справядлівасці і што з яго творчасцю адбываецца зараз.

▪️Стэндап на беларускай мове "Я спрабую" ад коміка Антона Дзюбайлы, які цяпер жыве ў Грузіі.

▪️Гісторык Цімафей Акудовіч у эфіры перадачы "Обычное утро" расказвае аб тым, што аб'ядноўвае дыктатараў ХХ века: вельмі карысная размова, бо тое, што зараз пражываюць беларусы, ужо адбывалася ў гісторыі.

▪️Максім Жбанкоў і Сяргей Календа сустрэліся ў праекце "Дамова", каб паразмаўляць пра тое, ці мусяць беларусы адракацца ад усяго расійскага, як гэта робяць зараз ва Украіне.

⭐️ Бонус: з'явіўся канал, які збірае ўсё лепшае, што робяць беларусы на YouTube.

#што_паглядзець
"Беларуская культура можа быць маштабнай, нашая сфера — не толькі хор бабуляў у вёсцы".

Ягор Цюкін выкладае духавыя інструменты дзецям і дарослым. З цягам часу Ягор зразумеў, што яму падабаецца разбірацца з нюансамі працэсу выкладання і рабіць яго як мага больш эфектыўным па-беларуску. Budzma.org паразмаўляла з Ягорам пра тое, як ён прыйшоў да беларускасці.

▪️"Дзецям з цалкам рускамоўным асяроддзем і нашым папярэднім агульным вопытам цяжкавата было ўспрымаць беларускую мову, але літаральна за пару ўрокаў гэтая нязручнасць прайшла. З чым праблемы ёсць — дык гэта з наяўнасцю матэрыялаў для ўрокаў.

▪️Я займаюся адлічбаваннем некаторых хрэстаматый перыяду 90-х — ты трымаеш у руках сапраўдны доказ, што па-беларуску можна выдаць вузкапрофільны матэрыял, і гэта не будзе адчувацца дзіўным. Самы каштоўны экспанат у маёй калецыі — беларускамоўны запіс оперы "Фаўст" Антонія Радзівіла.

Сваімі адкрыццямі і ведамі з выкладчыкамі і аматарамі акадэмічнай музыкі настаўнік дзеліцца ў тэлеграм-канале Muzyka bielaruskaj 👈
⚡️Другое выданне кнігі "(Не)расстраляныя" выйдзе ў свет акурат да "Ночы паэтаў"⚡️

▪️Кніга прысвечана беларускім рэпрэсаваным літаратарам, якія былі растраляныя ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. "(Не)расстраляныя" — частка аднайменнага праекту парталу Tuzinfm.by, вынік пяцігадовай працы больш чым 70 чалавек. Яна была названая найлепшай кнігай 2021 года ў жанры нон-фікшн па версіі "Радыё Свабода", а сёлета атрымала прэмію імя Алеся Адамовіча. У выданне ўвайшлі 18 гісторый з жыцця рэпрэсаваных беларускіх літаратараў, іх абраныя творы і архіўныя фотаздымкі.

▪️Беларуская Рада Культуры правядзе прэзентацыі кнігі 29 кастрычніка ў Беластоку і 30 кастрычніка ў Варшаве ў "Музеі Вольнай Беларусі". Электронная версія "(Не)расстраляных" будзе выкладзена ў вольны доступ.

🔻Нагадваем, што створаны сайт з мапай пямятных імпрэзаў да "Ночы паэтаў". Дадавайце туды сваю падзею, каб беларусы па ўсім свеце маглі спрычыніцца да ўшанавання памяці расстраляных культурніцкіх дзеячаў.

#ночпаэтаў
❗️18 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму — такі прысуд атрымаў Уладзімір Гундар, палітзняволены краязнаўца з Баранавічаў.

Уладзімір — фігурант "справы Аўтуховіча", па якой сёння прысудзілі агулам 197 гадоў і 7 месяцаў калоніі і амаль $100.000 штрафаў. Уладзімір Гундар абавязаны сплаціць 800 базавых велічыняў (25 600 рублёў).
❗️+1 у спіс абавязковай да прачытання "экстрэмісцкай" літаратуры.

Кнігу Святланы Казловай "Аграрная палiтыка нацыстаў у Заходняй Беларусi: Планаванне. Забеспячэнне. Ажыццяўленне" прызналі "экстрэмісцкай". Кніга была выдадзеная ў выдавецтве "Янушкевіч" і прадавалася ў краме "Кнігаўка", куды прыйшлі з ператрусам у дзень адкрыцця.

▪️"Улады хочуць абгрунтаваць, што выданне нашым выдавецтвам "экстрэмісцкіх" кніг носіць сістэмны характар. Той факт, што ў аснове кнігі ляжыць узорная дысертацыя, абароненая ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук, што давалі гэтай кнізе жыццё вялікія начальнікі ад гісторыі, сённяшнія адэпты абсурдных гісторыка-ідэалагічных установак рэжыму, іх зусім не бянтэжыць. У самой кнізе няма ніякіх экстрэмісцкіх ідэй альбо высноў. Гэта ўзважанае навуковае даследаванне, погляд даследчыка на праблему, які абапіраецца на факты і дакументальную базу", — каментуе здарэнне выдавец Андрэй Янушкевіч.

Таксама выдавецтва "Янушкевіч" выдала "экстрэмісцкі" раман Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Эўропы".
❗️Затрымалі акцёра і ўладальніка фотастудыі ў Мінску Дзяніса Нікіціка.

Дзяніс здымаўся ў фільмах, серыялах і рэкламе. Агулам на рахунку актора больш за 30 роляў. У Беларусі Дзяніс Нікіцік зняўся, сярод іншага, у фільме "Мы браты / Код Каіна". У адной са сцэнаў фільма ўдзельнікі імітавалі пратэсты супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2010-га. Масоўцы тады забаранілі крычаць "Жыве Беларусь!", але дазволілі "Мы протів!" і "Что-то не так!".

▪️Паводле інфармацыі праўладных тэлеграм-каналаў, Дзяніс нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і пакідаў абразлівыя каментары ў інтэрнэце.

Крыніца: Наша Ніва
Ігара Хмару затрымалі 2 жніўня, калі ён праводзіў экскурсію па Мінску на беларускай мове. Па нашай інфармацыі, на яго распачалі крымінальную справу па арт. 342 "Актыўны удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Ёсць падставы меркаваць, што Ігар цяпер у СІЗА на Валадарскага. 💌 220030 СІЗА-1, Мінск, Валадарскага, 2

Іншыя навіны з-за кратаў:

▪️Затрымалі Андрэя Вайцеховіча, саўладальніка "Студыі нацыянальнай беларускай татуіроўкі 1863" ў Беразіно. Нядаўна Андрэй прыехаў з Польшчы. Студыя была адметная тым, што ўладальнікі жылі ўсім беларускім, часта прапаноўвалі кліентам зрабіць тату з арнаментам.

▪️Анархіст і аўтар турэмнай літаратуры Ігар Аліневіч, з якім знікла сувязь з 19 верасня, даслаў родным паштоўку па выхадзе з ШІЗА: "Вось я і аб'явіўся! Са мной усё ў парадку. Як заўсёды, духоўна адужэў, інтэлектуальна адукаваўся і эмацыйна расслабіўся".

▪️Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну перавялі на Валадарскага. 💌 220030 СІЗА-1, Мінск, Валадарскага, 2, Наталлі Алегаўне Дулінай
Да грамадскай дзяячкі Валерыі Чарнаморцавай прыйшлі сілавікі. Па нашай інфармацыі, Валерыя затрыманая.

▪️Валерыя Чарнаморцава — экскурсаводка, стваральніца віртуальнага музею савецкіх рэпрэсій у Беларусі. Ладзіла шмат бясплатных экскурсій для ўсіх ахвотных па Курапатах, арганізоўвала вандроўкі па Беларусі. Аднойчы працу гэтай жанчыны параўналі з дзейнасцю цэлага навукова-даследчага інстытута, піша "Новы Час".

Падрабязней пра Валерыю чытайце ў артыкуле
У Вільні адкрылася выстава "Пра рак: гісторыі беларусак". Сярод гераінь — тэлевядучыя, журналісткі, Кацярына Пытлева і Кацярына Ваданосава.

Гісторыі жанчын падрыхтавала рэдактарка Hrodna.life Ірына Новік. Выстава адкрылася ў прасторы Imaguru напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы з ракам грудзей. Кастрычнік лічыцца месяцам павышэння інфармаванасці пра гэтую хваробу.

▪️"Мне захацелася ўзмацніць гучанне галасоў дзяўчын у такой важнай тэме. Вы паглядзіце гэтую выставу і, магчыма, яна нейкім чынам дапаможа вам жыць з гэтай хваробай", — каментуе baj.by аўтарка праекту Ірына Новік.

Гісторыі жанчын чытайце тут:

Кацярына Ваданосава
Кацярына Пытлева
❗️Не працуе "Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны", які ствараў палітзняволены краязнаўца і журналіст Яўген Меркіс, паведамляе @штодзень

▪️На сайце размяшчалася ўнікальная інфармацыя па краязнаўстве і гісторыі рэгіёна, там можна было прачытаць пра кніжную культуру Веткі, грамадзянскую вайну 1648-1651 гадоў на Гомельшчыне, назвы посуду ў гаворках Лоеўшчыны і іншую цікавую інфармацыю.

Таксама выдалены тэлеграм-канал "Краязнаўства Гомеля і Гомельшчыны".

▪️Яўгена Меркіса затрымалі 13 верасня, яго абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.

💌 Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі і лістамі: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
🔥 #магчымасці у эфіры!

▪️Паспейце трапіць на аўтарскі курс філосафа Валянціна Акудовіча ў Беларускім Калегіюме, прысвечаны еўрапейскай філасофіі, яе ідэям і постацям (ад Парменіда да Сёрэна Кіркегора і Марціна Гайдэгера).

Дэдлайн: 19 кастрычніка, 18:00
Зарэгістравацца

▪️Вольны Беларускі Універсітэт запрашае на анлайн-курсы. Тэмы розныя: ад аналізу традыцый дзіцячай літаратуры да канфліктаў на еўразійскай прасторы.

Дэдлайн: 22 кастрычніка
Падрабязнасці

▪️Таксама можна атрымаць грант на праект, скіраваны на дапамогу ўцекачам у Польшчы або на падтрымку беларускай незалежнай журналістыкі і медыямастацтва.

Іншыя #магчымасці глядзіце і выбірайце ТУТ 👈
Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
Да грамадскай дзяячкі Валерыі Чарнаморцавай прыйшлі сілавікі. Па нашай інфармацыі, Валерыя затрыманая. ▪️Валерыя Чарнаморцава — экскурсаводка, стваральніца віртуальнага музею савецкіх рэпрэсій у Беларусі. Ладзіла шмат бясплатных экскурсій для ўсіх ахвотных…
Валерыя Чарнаморцава затрыманая на 10 сутак.

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманне звязанае з падзеямі 2020 году — меркавана, Валерыя праходзіць па "народным" арт. 342 КК.

Сёння раніцай супрацоўнікі ГУБАЗіК правялі дома ў Валерыі ператрус.

Крыніца: "Вясна"
Вынеслі прысуды палітзняволеным дызайнеру, фатографу Дзянісу Шарамецьеву і яго жонцы Святлане: два і паўтара года калоніі адпаведна.

▪️Пару затрымалі ў чэрвені 2022 года і асудзілі за ўдзел у Маршах паводле артыкула 342 "Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". У Дзяніса са Святланай двое дзяцей.

💌 Пакуль палітвязняў не перавялі ў калонію, акрамя лістоў, ім можна дасылаць пасылкі і грашовыя пераводы: 220030 г. Мінск, СІЗА №1, вул. Валадарскага 2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️EMMY GRANT — гэта новы праект Яўгена Сысоева, лідара гурта Bez.Not.

Час, абставіны, асяроддзе і новая лакацыя (музыка цяпер жыве ў Грузіі) натхнілі Яўгена на творчасць у новай стылістыцы. Ідэяй праекту EMMY GRANT ёсць аб'яднанне творчасці, нацый і людзей.

▪️Днямі выйдзе сінгл "Даруй" — гэта першая песня Яўгена на роднай мове, якая нарадзілася ў Тбілісі пры падтрымцы беларускіх музыкаў. Яна пра сорам, які цяпер адчувае беларускі народ, чалавечую роднасць, любоў і веру. Хутка таксама з'явіцца кліп, дзе вайна паказаная праз вобразы дзвюх сясцёр.

⚡️Нагадваем, што ідзе збор на дапамогу Яўгену Сысоеву. Музыка мае складаны дыягназ — эпілепсія. Хвароба патрабуе пастаянных абследаванняў, прыёму дарагіх лекаў, нагляду дактароў. Падтрымаем Яўгена, каб ён мог займацца творчасцю і рэалізоўваць свае планы без клопату пра тое, дзе здабыць сродкі на медыкаменты.

👉 Падтрымаць

💽 Вокладка альбому створана з дапамогай штучнага інтэлекту
Болей ніякага "Росквіту": у Баранавічах закрылі краму, якая гандлявала таварамі з беларускай нацыянальнай сімволікай.

Гаспадара крамы, Юрыя Казакевіча, затрымалі 14 каастрычніка. Як стала вядома праваабаронцам, ён выйшаў з ІЧУ праз трое сутак арышту за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Але пакуль Юрый знаходзіўся за кратамі, адміністрацыя гандлёвага цэнтру закрыла краму і завесіла ўваход.

▪️"Тое, што небяспечнымі зʼяўляюцца проста нават спалучэнні колераў, нейкі нацыянальны дэкор ці штосьці яшчэ... Гэта даводзіць дзве ведьмі істотныя рэчы. Першая — тое, што дзяржава абсалютна бездапаможная ў гэтым супрацьстаянні. Акрамя паліцэйскіх мер яна проста нічога не мае. А другая добрая навіна — тое, што мы ўсё робім правільна", — пракаментаваў кіраўнік аналітычнай групы Беларускай Рады культуры Максім Жбанкоў.