Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.24K subscribers
4.84K photos
451 videos
5 files
4.49K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
Каця Пытлева, журналістка і праграмная дырэктарка "Маланка Медыя", не так даўно прызналася ў сацсетках, што ў яе рак грудзей. Наша Ніва пагутарыла з Кацяй пра тое, як паўплывала хвароба на яе жыццё. Лічам гэтую тэму важнай, таму прыводзім вытрымкі з размовы.

Цалкам чытайце па спасылцы

▪️"Вярнулася на працу ўжо ўвечары першага дня пасля аперацыі. Калі ты працаголік, ты часта на сябе забіваеш, больш турбуешся за справу, чым за сябе, бо разумееш, што на табе завязаныя шмат якія працэсы.

▪️У сацыяльных сетках мне пісалі з парадамі незнаёмыя людзі. Быў і хэйт. Часам пісалі так: "Гэта ўсё таму здарылася, што ты на сваёй «Маланцы» кажаш няпраўду, нешта там расхістваеш і ўвогуле залгалася, вось цябе лёс і пакараў ракам".

▪️Важна казаць пра тое, што менавіта самаабследаванне дапамагло мне выявіць пухліну. Думаю, я буду больш пісаць пра рак, калі буду больш разумець прынцыпы яго прафілактыкі праз лад жыцця, зараз вывучаю гэтую тэму. Кожны можа нешта зрабіць, каб знізіць рызыку раку, бо ён можа напаткаць кожнага.

▪️Хвароба, як бы гэта дзіўна ні гучала, мяняе маё жыццё ў лепшы бок. Цалкам усё перагледзела. Гэта датычыцца жыццёвых прыярытэтаў, лішніх людзей, эмоцый і спраў. Гэтая хвароба прымушае па-іншаму паглядзець на сваё стаўленне да сябе, больш сябе любіць".
Менск ➡️ Мінск ➡️ Ментск ➡️ ...

955 год
роднай сталіцы. Віншуем! Хутчэйшага нам усім вяртання да нармальнасці.

▪️Дакладная дата заснавання Мінска невядомая. Але ўпершыню ў летапісах горад згадваецца 3 сакавіка 1067 года падчас бітвы на Нямізе. Чаму тады свята адзначаецца ў верасні? Над пытаннем разважае Антон Матолька.

Паштоўка ад @photonegativki
Як выглядае зараз Ксенія Луцкіна ⬆️

▪️Паседжанні па справе былой журналісткі БТРК праходзяць кожны дзень. Ксенія трымаецца добра, нягледзячы на тое, што за кратамі ў яе значна пагоршыўся стан здароўя.

🔻Яшчэ з навінаў палітвязняў:

▪️Кацярына Андрэева атрымала ліст ад лідара гурту ДДТ Юрыя Шаўчука. Ён даслаў шарж з аўтапартрэтам і здымак гурта з надпісам "Катя, держись!"

▪️Журналіста Андрэя Кузнечыка, асуджанага да 6 гадоў калоніі, унеслі ў спіс экстрэмістаў.

▪️Былой студэнтцы філасофскага факультэта БДУ Ксеніі Сырамалот дазволілі ў калоніі сустрэцца з сястрой. "Выглядае крута, бадзёрая, разумная і класная", — паведаміла Кася Сырамалот.

▪️Пра журналіста Алега Груздзіловіча распавядаюць сябры, калегі і жонка. "Тое, што ён мае ўсведамленне таго, што церпіць за справядлівасць, за свабоду, за Беларусь — гэта яму дапамагае перажыць выпрабаванні". Чытаць гісторыі тут.

▪️Мікола Дзядок за апошнія 3 тыдні прачытаў 5 кніг. Уражаннямі палітвязень дзеліцца ў лістах, вытрымкі з якіх публікуюць сябры Міколы.
У пахмурную суботу прапануем вам павандраваць па старонцы музычнага парталу tuzinfm.by. Дакладна знойдзеце штосьці цікавае для сябе.

📺 Тэлебудка — серыя інтэрв'ю з асобамі, якія ствараюць беларускі культурны кантэкст: Стыльскі, Купалаўцы, Ляўчук і іншыя.

📽 Тузін. Немаўля — тры фільмы з класікі айчыннага нямога кіно, якія агучылі беларускія выканаўцы.

🕯 (НЕ)РАССТРАЛЯНЫЯ — праект, прысвечаны пацярпелым ад сталінскіх рэпрэсій беларусам.

🎙 Belsat Music Live — праграма, у якой музыкі граюць у студыі ўжывую і размаўляюць з вядоўцамі пра сваю творчасць.

❤️ Праект памяці Міхала Анемпадыстава

📀 100 найвялікшых беларускіх песень

📻 Тузін. Перазагрузка — беларускія і замежныя хіты па-беларуску.

🎸 60 год беларускага рок-н-рола — лекцыя Сяргея Будкіна.

І іншыя праекты на слушным музычным.

#што_паглядзець
❗️Затрыманы мастак Андрэй Бусел — заснавальнік Hutkasmachna studio.

Па інфармацыі @viasna96 Андрэя затрымалі ўчора ў Мінску. Зараз яго месцазнаходжанне невядома.
Сёння ў нашым праекце #АртыстыПерамогі Воля Чайкоўская — рэжысёрка, прадзюсарка і дырэктарка фестывалю "Паўночнае ззянне".

Фэст заставаўся з гледачамі падчас пандэміі ды пратэстаў. Не змаўкаў у дэпрэсіўным для беларускай культуры 2021 годзе. А сёлета працягне сваю дзейнасць у выгнанні, бо ладзіць яго ў Беларусі стала небяспечна.

▪️"Ці магчымае беларускае кіно не ў Беларусі? Магчымае. Але я лічу, што гэта фенаменальная з’ява — беларускае кіно ў выгнанні. Мы акурат нядаўна размаўлялі з рэжысёрам Лёшам Палуянам пра тое, што нават украінцы, якія перажываюць цяпер жудасны досвед і пакутуюць ад расійскай агрэсіі, могуць паехаць дадому і здымаць там кіно, хоць гэта і небяспечна. Шмат якія ўкраінскія фільммэйкеры засталіся ва Украіне і працуюць там над сваймі фільмамі. Беларусы не могуць паехаць у Беларусь і здымаць там кіно — ігравое, дакументальнае, любое — проста таму, што гэта, хутчэй за ўсё, скончыцца для іх зняволеннем".

🔺Чытаць размову цалкам
▶️ Час на YouTube выхаднога дня:

▪️Новы выпуск перадачы "Вусы Скарыны"Цімох Акудовіч выкрывае таямніцы нашага славутага першадрукара.

▪️Хадановіч — пра беларускую літаратуру за кратамі.

▪️"Шокінг культ" ад Максіма Жбанкова пра СССР — чаму ўсё гэта ніяк не скончыцца.

▪️Гістарычны серыял "Трызуб і Пагоня" з Кацярынай Ваданосавай — пра супольную гісторыю ўкраінцаў і беларусаў.

"Беларускі сьлед" ад Лявона Вольскага — нечакана, але дзядуля Нэльсана Мандэлы аказаўся беларусам.

▪️Ганна Севярынец у праграме "Обычное утро" выказваецца пра адмену рускай культуры.

Што такое беларуская музыка? — разважае Мікіта Бялевіч на канале "Годна".

🎧 Бонус-саўндтрэк: Борисовский тракт — Контролёры

#што_паглядзець
❗️ З'явілася інфармацыя пра затрыманне дызайнера Анатоля Лазара.

UPD. Вядома, што адбыўся ператрус, у дызайнера забралі кампутар і тэлефон. Цяпер Лазар знаходзіцца ў ЦІПе. Чакаецца, што суд над ім адбудзецца ў панядзелак.

Раней Анатоля ўжо затрымлівалі — у студзені 2021 года яго забіралі ў ДФР, нібыта каб праверыць, ці заплаціў ён падаткі.

📷 Sergey Mihalenko
❗️Крама-музей "Б/Уржуазные ценности" прыпыніла працу.

▪️У самой краме гэта тлумачаць так: "Наш магазін часова не працуе па тэхнічных прычынах".

Па інфармацыі @euroradio, ёй заняліся сілавікі, ёсць затрыманні ў адміністрацыі.

"Б/Уржуазные ценности" спецыялізуюцца на мэблі і іншых антыкварных і вінтажных артэфактах для дома.
"Павел да канца не верыў у затрыманне".

Жонка Паўла Мажэйкі, кіраўніка "Цэнтра гарадскога жыцця" у Гродна, расказала "Радыё Свабода", што вядома пра яго затрыманне і справу.

Ірына Чарняўка з дзецьмі ўжо больш за год жыве ў Польшчы. Павел некалькі разоў прыязджаў да сям’і, але фактычна жыў на дзве краіны.

▪️"Павел не бачыў для сябе такой магчымасці, што выязджае з краіны назаўсёды. У Беларусі хворыя бацькі, абавязкі. Усе, хто даведваўся, што ён едзе ў Беларусь, прыходзілі ў жах. Але гэта была вельмі важная для яго пазіцыя, што ён не эмігруе. Ён адмаўляўся ад усіх прац і праектаў, якія вымагалі прысутнасці толькі за мяжой, дзеля магчымасці ездзіць у Беларусь.

Павел ведае сваю радаслоўную да XVII стагоддзя. Яны заўсёды былі сяляне, з Беларусі, у многіх пакаленнях. Пазбавіць яго радзімы — я не думаю, што ён бачыў такую перспектыву, нават калі гэта каштуе вось столькі. Ён трэці раз ехаў у Беларусь за год. Звычайна дома быў трывожны кошык на выпадак затрымання. Гэтым разам не было".

Цалкам размова тут
"Людзі, звязаныя з культурай, больш эмпатычныя і часам больш адчуваюць неабходнасць усяго нацыянальнага, яны шмат выказваліся за апошнія два гады, знаходзяцца пад ударам і таму з’язджаюць".

Мікіта Моніч
, самы вядомы з беларускіх гідаў, аўтар канала "Около культуры" у красавіку з'ехаў у Мадрыд. Пра жыццё за мяжой, мастацтва і сувязь з радзімай — чытайце ў вялікай размове на Нашай Ніве.

▪️"Калі ты за мяжой, з’яўляецца страх, што ты страціш адчуванне кантэксту і ўвогуле не здолееш пісаць па беларускай тэме. Ты быццам назіраеш за ўсім з іншага боку шкла, прычым гэтае шкло тоўстае і дэфармуе выяву таго, што за ім.

Спадзяюся, што вялікая колькасць людзей, што працавалі ў беларускай культуры, за мяжой паспрабуюць працягнуць сваю працу ў культурнай галіне і ўключацца ў замежныя інстытуцыі, пабачаць, як гэта можа быць арганізавана. Калі мы ўсе зможам вярнуцца ў Беларусь, гэта дазволіць нам хутчэй уключыць беларускую культуру ў рэгіянальны ці нават кантынентальны кантэкст".

👉 Працяг тут
Як прайшоў хакатон "Культурны код", які ладзілі @by_culture і @Imaguru?

⚡️90+ удзельнікаў, 20+ ментараў са сферы бізнэсу і ІТ, 20+ ідэй!

⚡️24 каманды дабраліся да пітчынгу, 16 — да фіналу, а 9 з іх атрымалі магчымасць прайсці акселерацыйную праграму, каб дапрацаваць свае праекты.

Што за яны

▪️Агрэгатар віртуальных выставаў з phygital інструментаром: каб рэпрэзентаваць культуру і гісторыю.

▪️VR-прастора: дазволіць стаць героям беларускіх рытуалаў і пазнаёміцца з міфалагічнымі істотамі.

▪️Платформа для буккросінгу: каб абменьвацца беларускімі кнігамі ва ўмовах эміграцыі і закрыцця выдавецтваў.

▪️Праекты для вывучэння беларускай мовы: для малодшых школьнікаў і слоўнік сучаснай гутарковай беларускай мовы.

▪️Тэлеграм-бот: будзе падказваць беларускую музыку і папулярызаваць яе.

▪️Мабільныя дадаткі (гід і навігатар): для аўдыёэкскурсій і квэстаў у розных гарадах і ў падарожжах па Беларусі.

▪️AR-інструмент: каб вярнуць на вуліцы Беларусі творчасць і свабоду.

Дзякуй усім за ўдзел і плёну! 🥳

#хакатон
Крама адзення і сувеніраў з нацыянальным каларытам "Мой модны кут" прыпыняе дзейнасць.

У мінулым годзе крама была вымушаная зачыніцца ў офлайне, але працягвала працаваць онлайн. Цяпер не мае магчымасці рабіць і гэтага.

▪️«Сябры, мы прыпыняем сваю дзейнасць. Верым, што часова. Няма для беларуса больш каштоўнага, чым Бацькаўшчына, культура, гісторыя і мова! Мы ведаем свае карані, ганарымся мінуўшчынай і сучаснасцю. Кожны крок — гэта шлях да новага. Крочым далей! Дзякуем вам за сяброўства і падтрымку!», паведамляецца ў сацсетках крамы.

Але яшчэ тыдзень у краме можна рабіць замовы. Падтрымайма! 👈
⚡️З'явіўся сайт-навігатар, на якім можна знайсці ўсе аўдыёкнігі, запісаныя па-беларуску. Audiobooks.by не змяшчае самі кнігі, але дае спасылкі на пляцоўкі, дзе іх можна паслухаць альбо набыць.

Пра гэтую ініцыятыву Новы Час пагутарыў са стваральнікам сайта Мікітам Белаглазавым. Мікіта працуе праграмістам у "Google", з'ехаў з Беларусі ў 2013-м годзе. Ён вялікі аматар аўдыёкніг, а з нядаўняга часу яшчэ і беларускай культуры.

▪️"Хочацца неяк рацыяльна растлумачыць, чаму я зацікавіўся беларускай культурай, але рацыянальна я не магу. У нас ёсць да халеры культур у свеце, і беларуская — адна з іх. Яна мая, наша, і зараз я зразумеў, што для мяне гэта важна.

▪️Кніга, з якой я б рэкамендаваў знаёмства з беларускімі аўдыёкнігамі, — гэта "Кэмэл-Трэвэл" Вольгі Гапеевай. Яна кароценькая, на тры гадзіны, здаецца, вельмі лёгка слухаецца, напісаная ў самаіранічным стылі, з гумарам, але там уздымаюцца адначасова простыя і глыбокія тэмы — пра дзяцінства, пра тое, якім ты бачыш свет".

Чытаць размову

👉 Наведаць сайт