Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.22K subscribers
4.86K photos
452 videos
5 files
4.5K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
Forwarded from Наша Ніва
«І чаго раскрычаліся?». Аўтар карыкатуры на каталіцкіх святароў у «Мінскай праўдзе» не разумее, чаму разгарэўся скандал

Антон Астроўскі, аўтар карыкатуры з ксяндзамі са свастыкай, якая выйшла ў «Мінскай праўдзе», у фэйсбуку падзяліўся меркаваннем пра карыкатуру:

«Тая самая нібы рэзанансная вокладка газеты з маёй карыкатурай. У пэўных колах там ды сям крычалі ва ўсе галасы, што іх нібыта абразіў гэты малюнак. Прадстаўнікі касцёла нават афіцыйную заяву пра нібыта абразу іх царквы зрабілі, суправадзіўшы яе тэзісамі без якой-небудзь выразнай канкрэтыкі. Абураныя грамадзяне пісалі мне ў сацсеткі. Аднак, і яны пакуль толкам не сказалі, чым канкрэтна я іх абразіў. Я прыходжу да высновы, што ніякай абразы ні тым больш распальвання варожасці ў адносінах да ўсёй канфесіі ў гэтым малюначку, як і ў вокладцы ў цэлым, ні з майго боку ні з боку рэдакцыі зусім няма. Так, уласна, я і не планаваў нікога абражаць наогул. І чаго раскрычаліся?».
🔥 Сёння дзень нараджэння святкуе Лявон Вольскі!

@by_culture віншуе Лявона Артуравіча з днём нараджэння і заклікае павіншаваць яго і вас, вывесіўшы ў сваіх сацсетках вашу любімую яго песню!

Дарэчы, а ці ёсць у вас нелюбімая песня Лявона Артуравіча? ☺️

https://youtu.be/C8g8DHgWoBw
“Гісторыя – гэта сукупнасць чалавечых воль”.

📝Агляд беларускай культуры падчас грамадска-палітычнага крызісу: 6-12 верасня 2021⬇️

https://pen-centre.by/2021/09/14/gistoryya-geta-sukupnascz-chalavechyh-vol-aglyad-belaruskaj-kultury-padchas-gramadska-palitychnaga-kryzisu-6-12-verasnya-2021.html
Сегодня день рождения у нашего друга и удивительного человека Саши Василевича.

Больше года Саша в тюрьме за свою честность, смелость, светлые мысли.

Поздравьте Сашу — поддержите его проект The Village, который продолжает писать правду не смотря ни на что.

🔗По ссылке можно задонатить удобную вам сумму, которая пойдёт на поддержание издания. А вы будете получать личные письма от команды, красивый мерч, посвящённый Минску и книгу с лучшими статьями и городе.

Но главное — благодарность и мысленные объятия от Саши и его команды.
Forwarded from Наша Ніва
Сёння жанчыны, апранутыя па схеме БЧБ, чыталі беларускую літаратуру ў адной з электрычак Гомельскай вобласьці

Гэта акцыя ў падтрымку пэнсіянерак, якіх судзілі за акцыю салідарнасці з палітвязнямі і якія ладзілі чытанні ў электрычцы.
Сотрудники «Корпуса» Александр Богданов и Максим Крюк задержаны по статье 342 УК (Организация и подготовка действий, грубо нарушающих общественный порядок, либо активное участие в них).

Об этом сообщает @viasna96.

Их задержали 2 сентября в «Корпусе», а потом осудили на 10 суток якобы за неподчинение сотрудникам милиции. На свободу они так и не вышли.
Затрыманы за «Аршанскую бітву» Юрась Копцік атрымаў яшчэ 12 сутак адміністрацыйнага арышту.

Па якім артыкуле ён быў асуджаны, пакуль невядома.

Раней Копціка асудзілі на 10 сутак за ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Яго затрымалі 4 верасня.
Як стала вядома, у межах крымінальнай справы па арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці) напачатку жніўня затрыманы стрыт-арт мастак Дзмітрый Падрэз (Dream).

Сутнасць абвінавачванняў пакуль невядомая. Мастака ўтрымліваюць у СІЗА-1 у Мінску, паведамляе @viasna96

✉️ Подрез Дмитрий Иосифович
г. Минс, ул. Володарского, 2, СИЗО-1, 220030
❗️Суд ліквідаваў краязнаўчую арганізацыю «Талака»

Сёння адбыўся разгляд грамадзянскай справы гомельскай моладзевай краязнаўчай грамадкай арганізацыі «Талака» аб яе ліквідацыі. Суд цягнуўся каля гадзіны.

У выніку суддзя Тацяна Аземша пастанавіла ліквідаваць арганізацыю. У 2021 «Талака» магла б адзначыць сваё 35-годздзе.

@radiosvaboda
💌 Финансовая помощь семье актёра Сергея Волкова

Сергей Волков  — актер Полесского драмтеатра, волонтер. Его знают в Пинске как организатора культурных мероприятий и волонтера городской больницы. Сейчас его семья осталась без поддержки. Сыну Виктору (у него ДЦП) требуется лечение и оплата кредита, младшему сыну обучение.

➡️ https://bysol.org/ru/private/volkov/
Новы выпуск «Каля культуры» Мікіты Моніча

👉 https://youtu.be/-VKCM05WYBw
Forwarded from Наша Ніва
Суд прыпыніў рашэнне аб непажаданасці знаходжання на тэрыторыі Расіі беларускага коміка Ідрака Мірзалізадэ

Пра гэта паведаміў ягоны адвакат. Раней Мірзалізадэ падаў у суд пазоў з патрабаваннем адмяніць рашэнне.

Знаходжанне беларуса ў Расіі прызналі непажаданым пасля жарта пра рускіх. Была распачата справа аб распальванні варожасці, комік быў арыштаваны на 10 сутак.
🔥 На імправізаваны кватэрнік @by_culture запрашае артыст перамогі Юрый Стыльскі з гурта "Дай дарогу!"

Юрый быў вымушаны з'ехаць пад пагрозай затрымання ў межах справы аб прызнанні "экстрэмісцкім" кліпа на песню "Баю-бай". Гурт фактычна трапіў у "чорны спіс", канцэрты адзін за адным зрываліся.

➡️ 19 верасня, 20:00 (просім вас паставіць 👍 пад відэа і націснуць "Нагадаць", каб распаўсюдзіць гэтую інфармацыю. А таксама даслаць гэта прыхільнікам творчасці гурта)

https://youtu.be/NggWcd68ZcQ
⚡️ 15 верасня быў затрыманы музычны журналіст і музыка Мікалай Янкойць

Ён знаходзіцца ў ІЧУ Акрэсціна. Раней яго затрымлівалі ў кастрычніку 2020

@by_culture
Павел Латушко обратился с просьбой поддержки инициативы о приостановке кинофестиваля «Лістапад»

Руководитель НАУ Павел Латушко направил письма в адрес руководства Европейской киноакадемии, Международной федерации кинопрессы (FIPRESCI), а также дирекций Каннского, Берлинского и Варшавского фестивалей.

Павел Латушко обратился к ним с просьбой о поддержке инициативы НАУ и Беларуской Рады Культуры о временном приостановлении аккредитации Международной федерацией ассоциаций кинопродюсеров FIAPF Минского международного кинофестиваля «Лістапад».

Причинами такой просьбы стали общая политическая ситуация в Беларуси, многочисленные репрессии в сферы культуры, в том числе ликвидация Центра визуальных и исполнительских искусств «АРТ Корпорейшн» – многолетнего аккредитованного FIAPF организатора Минского международного кинофестиваля «Лістапад».

НАУ убеждено, что до кардинального изменения политической ситуации в Беларуси должна быть приостановлена любая поддержка мероприятий, организуемых режимом Лукашенко.
🔸 Стартаваў дабрачынны аўкцыён, дзе выстаўлены ўнікальны асобнік кнігі Альгерда Бахарэвіча “Тэатр шчасьлівых дзяцей” з персанальным аўтографам ад пісьменніка.

🔰 Прыняць удзел у аукцыёне

@by_culture ініцыявала выданне АДЗІНАГА папяровага асобніка кнігі, што ўлетку з'явілася ў электронным фармаце. “Тэатр шчасьлівых дзяцей” — беларускае фэнтэзі з элементамі палітычнага трылеру, дзіцячая кніга, якую будзе цікава прачытаць і дарослым.

Кніга надрукаваная адмыслова для аўкцыёна на паперы найвышэйшага гатунку. Цвёрдая вокладка, 220 старонак, аздобіла выданне мастачка Кацярына Дубовік.

❗️Усе сродкі, атрыманыя ад продажу лота, будуць скіраваныя на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.
Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
⚡️ 15 верасня быў затрыманы музычны журналіст і музыка Мікалай Янкойць Ён знаходзіцца ў ІЧУ Акрэсціна. Раней яго затрымлівалі ў кастрычніку 2020 @by_culture
⚡️ Музыку і рэдактара Яндэкс.Музыкі аштрафавалі на 2900 рублёў за непадпарадкаванне міліцыянту

15 верасня дома ў Янкойця адбыўся ператрус, але супрацоўнікі, паводле Мікалая, «нічога не знайшлі».

Сёння над Мікалаем прайшоў суд у судзе Партызанскага раёна. Справу разглядаў суддзя Міхаіл Макарэвіч, які прызнаў Янкойця вінаватым па арт. 24.3 КаАП і пакараў яго штрафам у памеры 100 базавых, паведамляе @viasnanazirae.