Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.1K subscribers
4.89K photos
456 videos
5 files
4.54K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Я спадзяюся, вы адчуваеце нашую падтрымку. Калі вы адучваеце небяспеку — нашая краіна адкрытая. Жыве Беларусь!"

Лідар украінскага гурта "Бумбокс" Андрэй Хлыўнюк за кулісамі фэста Atlas Weekend.

Сёння на найбуйнейшым украінскім фэсце музыкі і мастацтваў быў "беларускі дзень": з 15:30 да 23:00 на East Stage выступалі беларускія музыкі (Nürnberg, Nemiga, Intelligency, Nizkiz, ЛСП).

@euroradio
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Міжнародны тыдзень беларускай культуры. Дзень 6️⃣

🔻Беларускі квартэт Mova Dreva выступіў на фестывалі "Guarda in Jazz" у Гвардзе, Партугалія

🔻У Чэхіі прайшоў Дударскі фэст і святкаванне Купалля

🔻Святкавалі Купалле і беларусы Лондана на запрашэнне Англа-Беларускага Таварыства

🔻У Варшаве стварылі атмасферу пратэстных беларускіх двароў узору лета-восень'20. Музыка ад Аляксея Бурносенкі, "Патрабуем разысціся", АnaMova і гурта V&D. Адкрыў мерапрыемства Павел Латушка

🔻 У Кіеве на фестывалі Atlas weekend, выступілі гурты Nürnberg, Nemiga, Intelligency, Nizkiz і ЛСП

🔻У гэты час у Бразіліі малявалі Беларусь з бразыльскай суполкай Urban Sketchers

🔻У Батумі адбылася выстава-кірмаш з беларускай сімволікай

🔻А вось віленцам выпала рэдкая магчымасць паглядзець фільм "Кураж" дакументаліста Аляксея Палуяна

Удзень у літоўскай сталіцы прайшоў мастацкі майстар-клас па напісанні паштовак палітвязням, арганізаваны пры падтрымцы @bysol

🎥 "Воля": стрыт-арт і верш Янкі Купалы

#by_culture
Завяршаем наш караоке-марафон нацыянальным гімнам "Пагоня"!

https://youtu.be/a6h9E6jvKvE

Штодня ў межах Міжнароднага тыдня беларускай культуры мы публікавалі відэа любімых песень беларусаў.

Плэйліст з усімі песнямі

Распаўсюджвайце іх у сваіх суполках і аб'яднаннях, спявайце беларускія песні і публікуйце вашыя спевы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #by_culture.

І напішыце, калі ласка, у каментарах, з якімі яшчэ беларускімі песнямі нам зрабіць караоке-відэа?

Спяваем разам!

#by_culture
Андрэй Скурко цяпер за кратамі

8 ліпеня ў "Нашу ніву" прышлі сілавікі і затрымалі яго на 72 гадзіны як падазраванага па ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх).

Андрэй Скурко не толькі кіруе аддзелам рэкламы і маркетынгу НН, але таксама музыка і гісторык.

З Міколам Шакелем яны гралі ў гурце "Цмокі" з сярэдзіны 1990-х.

"На рэпетыцыі “Цмокаў” мы збіраліся літаральна да 2020-га. На жаль, пасля на фоне ўсіх падзей, у тым ліку затрымання маёй жонкі Алы [Шарко], стала не да творчасці. (...) Я ўпэўнены, ён трымаецца годна і з гумарам. Ëн умее пасмяяцца нават з сур’ёзных сітуацый, якія ў іншых выклікалі б дэпрэсію", — кажа Мікола.

Больш пра Андрэя Скурко

Таксама былі затрыманыя галоўны рэдактар НН Ягор Марціновіч, галоўны рэдактар дзіцячых часопісаў і "Нашай гісторыі" Андрэй Дынько і галоўны бухгалтар Вольга Раковіч.

@nashaniva
@by_culture завяршае Міжнародны тыдзень беларускай культуры канцэртам у Вільні

У ім возьмуць удзел музыкі, якія натхнілі сваімі спевамі мільёны беларусаў розных пакаленняў: Лявон Вольскі, Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук, Сяргей Kosmas.

https://youtu.be/GaW1cUNERCg

"Пасля смерці Рамана Бандарэнкі мы пачалі ладзіць трансляцыі канцэртаў: першым быў “Рэквіем” Моцарта, пасля - дзясяткі рокавых, джазавых, бардаўскіх выступаў. Слухачы дзякавалі музыкам, і з гэтых ахвяраванняў падтрымку атрымалі тыя, хто меў у ёй вялікую патрэбу", - зазначыў кіраўнік @by_culture Сяргей Будкін.

Сродкі сабраныя падчас жывой трансляцыі пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных беларускіх творцаў ды іх новыя праекты.

Культура мацнейшая за дыктатуру!

#by_culture
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Alyona Alyona далучылася да Міжнароднага тыдня беларускай культуры, прачытаўшы ўкраінскі пераклад верша Янкі Купалы "А хто там ідзе?"

Верш "А хто там ідзе?" на розных мовах

#BY_culture
Фінал першага Міжнароднага тыдня беларускай культуры: дзень 7️⃣

🔻Вялікі беларускі канцэрт у Вільні - "Культура мацнейшая за дыктатуру!": Лявон Вольскі, Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук, Сяргей Kosmas

🔻Кіеў: Дзень беларускага мастацтва - канцэрт Naka piano + Кастусь Гарачы, Shuma і РСП, чытанні беларускай літаратуры і фотавыстава “Беларусь абуджанная”

🔻Alyona Alyona прачытала ўкраінскі пераклад купалаўскага "А хто там ідзе?"

🔻У французкім Ансі адсвяткавалі Купалле - з вогнішчам, карагодамі, і вянкамі!

🔻У Беластоку фундацыя "Тутака" зладзіла шпацыр па беларускіх месцах, а Беларускі Моладзевы Хаб "Кінатэрапію" - паказ беларускага пратэстнага кароткага метру з дыскусіяй з аўтарамі і псіхатэрапеўткай

🔻Прэзентавалі бразільскі кавер на "Rising Arrows", найвядомейшую кампазіцыю Gods Tower. І прамы эфір пра беларускі і бразільскі метал з Лэслі Найфам і Рабэрту Індзіў (Roberto Índio)

🔻Мы падзяліліся з вамі караоке-версіяй "Пагоні"

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍

🖼️ "Свабода", мурал бразільца hyperaton

#by_culture
Культуролага і экспертку па этыкеце Аксану Зарэцкую аштрафавалі на 100 базавых велічынь (2900 рублёў)

Пра гэта сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады напісала ў сваім фэйсбуку.

Яе затрымалі ў сярэдзіне чэрвеня разам з сябрамі на анлайн-прэм’еры спектакля "Белы трусік, Чырвоны трусік", дзе Аксана выконвала галоўную ролю.

На ўсіх склалі пратаколы. Пяць гледачоў адбылі 15 сутак. Аднаго з гледачоў, Цімура Газізава, паўторна асудзілі на 15 сутак адразу пасля вызвалення нібыта за "непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі".
⚡️ Следчы камітэт Беларусі наклаў арышт на банкаўскі рахунак Аляксандра Чахоўскага, выканаўчага дырэктара Беларускай Рады культуры і прадусара спявачкі Маргарыты Ляўчук

“Я дазнаўся пра гэта ад кансультанта свайго банку, калі запытаўся, чаму раптам заблакавалі маю беларускую картку. Ані свайго статусу, ані іншых падрабязнасцяў я не ведаю”, - зазначае Аляксандр.

Аляксандр Чахоўскі - музычны і тэатральны прадусар, займаецца прасоўваннем акадэмічных музычных праектаў, ладзіць канцэрты і фестывалі. З 2012 года прадусуе оперную спявачку Маргарыту Ляўчук. Увосень 2020 г. далучыўся да працы Беларускага фонда культурнай салідарнасці (цяпер - Беларуская Рада культуры).

@by_culture
Першы Міжнародны тыдзень беларускай культуры прайшоў і мы пачынаем дзяліцца з вамі самымі шчымлівымі выкананнямі верша “А хто там ідзе?”, запісанымі беларускімі і замежнымі творцамі

Першай будзе пісьменніца Ганна Златкоўская, якая падрыхтавала сваю, актуальную версію класічнага верша.
Прысвячаецца ўсім тых, хто знайшоў у сабе сілы сказаць “Я не баюся” і трапляе ў самае сэрца...

https://www.youtube.com/watch?v=UYgfM2f1oPg

#by_culture
Сярод затрыманых па справе "аб тэракце ў Вілейцы" - праграміст і музыка Вадзім Гулевіч

Цяпер ён у СІЗА КДБ як фігурант справы па частцы 2 артыкула 289 КК — акт тэрарызма. Пакаранне ад 8 да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Маці Вадзіма Святлана распавяла "Нашай ніве" пра сына.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Афіцыйны шлюб пад 🤍❤️🤍 сцягам? Цяпер такое магчыма!

Гэта можна зрабіць у Народнай амбасадзе Беларусі ў Швецыі.

Юрыдычным распарадчыкам будзе Йенс Орбак, выканаўчы дырэктар Global Challenges Foundation, і былы міністр дэмакратычнага развіцця Швецыі, які мае права на заключэнне міжнародна прызнаных шлюбаў.

Неабавязкова быць рэзідэнтам Швецыі, трэба толькі прадставіць шведскай падаткавай дакумент, які пацвярджае ваш вольны статус.

Народная Амбасада Беларусі ў Швецыі пры нашым удзеле распрацоўвае арыгінальны сцэнар вясельнай цырымоніі з традыцыйнымі і сучаснымі элементамі беларускай культуры, а таксама дызайн пасведчання аб шлюбе!

😘 Гатовыя быць першай парай, якая афіцыйна стане сям’ёй Новай Беларусі?

💌 Пішыце ў Народную Амбасаду Беларусі ў Швецыі: Sweden@BelarusAbroad.org

#by_culture
«Я маю права на свабоду меркаваньняў». Што казалі фігуранты «справы студэнтаў» у апошнім слове

🔹 «Я застануся свабодным чалавекам». Ільля Трахтэнбэрг
🔹«Люблю Беларусь з усімі яе плюсамі і мінусамі». Кася Будзько
🔹 «Тыя 8 месяцаў не пераканалі мяне, што страх лепшы за давер». Яна Арабейка
🔹 «Я ганаруся тым, што беларуска». Алана Гебрэмарыям

Сёньня скончыліся судовыя спрэчкі на працэсе па «справе студэнтаў», 12 падсудным далі магчымасьць выступіць з апошнім словам. Расказваем, што яны сказалі:
https://svaboda.azureedge.net/a/31354778.html
Музычны крытык і тэлевядоўца Сяргей Саседаў не прыедзе на "Славянскі базар"

Міністэрства замежных спраў і Міністэрства інфармацыі Беларусі без тлумачэння прычынаў адмовілі Саседаву ва ўездзе ў краіну напярэдадні ягонага візіта ў Віцебск. Пра гэта ён напісаў у сваім фэйсбуку.

"Но причины отказа я знаю. Они очень мелкие и подлые. Мининформ Беларуси, курируемый администрацией президента, мстит мне за мой отказ от участия в белорусском шоу "Х-Фактор" (а отказался я по многим причинам, главная из которых общественно-политическая обстановка в Беларуси).

При этом я всегда любил и поддерживал "Славянский базар". (...) В стране может быть любая обстановка, но фестиваль делает людей и их Отечество лучше, привносит яркие краски в их жизнь. Он становится своеобразным мостом дружбы, любви и взаимопонимания между народами. Но, видать, не сейчас", - мяркуе Сяргей.

Ён таксама заклікаў да байкоту фестываля.
Фестываль абуджаных "Tutaka" пройдзе 6-7 жніўня 2021 г. у Польшчы. Ён прымеркаваны да гадавіны беларускіх пратэстаў

Арганізатары з фундацыі "Tutaka" называюць фэст "наўпроставым нашчадакам "Басовішча", музычнага фэста, што ў 1990-2019 г. праводзіўся на Беласточчыне:

"Мы хочам прыгадаць дух свабоды, які панаваў на паляне Барык побач з Гарадком. І зробім гэта там жа!"

У праграме плануюцца не толькі канцэрты, але і беларуская культура ва ўсёй яе разнастайнасці.

Беларуская рада культуры выступае партнерам фестываля.

Фэст стане своеасаблівым "grande finale/postscriptum" да Міжнароднага тыдня беларускай культуры.
Міжнародны тыдзень беларускай культуры ў большай частцы адзначалі за мяжой. Але мы верым, што неўзабаве адсвяткуем нашую культуру і ў самой краіне!

Паглядзіце, які класны ролік нам даслаў Хор Вольных Бараўлянаў:
https://youtu.be/JUqO1z8FLBs

Нават у гэтых умовах людзі знайшлі ў сябе сілы запісаць для нас песню і зрабіць кліп. Дзякуй, сябры!

Культура мацнейшая за дыктатуру!

#by_culture
Forwarded from Наша Ніва
У Оперным тэатры працягваюцца звальненні

У Нацыянальным тэатры оперы і балета працягваюцца звальненні. З тэатра быў вымушаны сысці хармайстар Іван Цітоў.

Цітоў хадзіў па горадзе з нацыянальнай сімволікай. Спачатку яму далі штраф. Але потым хармайстра, які меў расійскае грамадзянства, пазбавілі права знаходзіцца ў Беларусі.

Ён аўтаматычна згубіў працу і арэндную кватэру. Цяпер сям’я з двума дзецьмі і цяжарнай жонкай з’ехала ў Расію.

Гэта не першае звальненне з Опернага.

Болей пра сітуацыю чытайце тут
Міця Післяк, беларускі мастак, які цяпер жыве ў ЗША, пачаў прадаваць крыпта-арт

Сродкі, атрыманыя ад продажу прысвечанай Беларусі серыі digital ілюстрацый "Hoping Cat" пра ката "Носіка", мастак збіраецца перадаць у фонд BYSOL для дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій.

Падрабязней у фэйсбуку мастака.
🗣Намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай пагаварыла з карэспандэнткай Беларускага Радыё Рацыя Вольгай Сямашка пра тое, як зараз працаваць грамадскай арганізацыі ў сучаснай Беларусі і наколькі палітычны крызіс у краіне паўплываў на беларускую літаратуру і культуру ў цэлым.

🔈Слухайце гутарку па спасылцы.