Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.07K subscribers
4.91K photos
457 videos
5 files
4.55K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
Беларусы Батумі 9 ліпеня прайшлі на караблі пад бел-чырвона-белым сцягам у рамках Тыдня беларускай культуры

На караблі гучалі беларускія песні, беларусы падпявалі і скандавалі “Жыве Беларусь”. А сёння ў Батумі адкрыўся кірмаш, на якім прадаюць аксэсуары з нацыянальнай сімволікай.

#by_culture
Павел Латушка прыняў удзел у рэканструкцыі беларускага пратэстнага двара, дзе прачытаў свой верш

Сёння ў Беларускім доме ў Варшаве ў рамках тыдня беларускай культуры прайшоў дваравы канцэрт. Была створана атмасфера беларускіх двароў ўзору лета-восень 2020, а менавіта атмасфера сяброўства, адзінства і салідарнасцi беларусаў.

Кіраўнік НАУ Павел Латушка на адкрыцці мерапрыемства ўпершыню публічна прачытаў свае вершы, якія былі напісаны ў ліпені 2020 года, сярод якіх «Мы вернемся да Дому».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Я спадзяюся, вы адчуваеце нашую падтрымку. Калі вы адучваеце небяспеку — нашая краіна адкрытая. Жыве Беларусь!"

Лідар украінскага гурта "Бумбокс" Андрэй Хлыўнюк за кулісамі фэста Atlas Weekend.

Сёння на найбуйнейшым украінскім фэсце музыкі і мастацтваў быў "беларускі дзень": з 15:30 да 23:00 на East Stage выступалі беларускія музыкі (Nürnberg, Nemiga, Intelligency, Nizkiz, ЛСП).

@euroradio
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Міжнародны тыдзень беларускай культуры. Дзень 6️⃣

🔻Беларускі квартэт Mova Dreva выступіў на фестывалі "Guarda in Jazz" у Гвардзе, Партугалія

🔻У Чэхіі прайшоў Дударскі фэст і святкаванне Купалля

🔻Святкавалі Купалле і беларусы Лондана на запрашэнне Англа-Беларускага Таварыства

🔻У Варшаве стварылі атмасферу пратэстных беларускіх двароў узору лета-восень'20. Музыка ад Аляксея Бурносенкі, "Патрабуем разысціся", АnaMova і гурта V&D. Адкрыў мерапрыемства Павел Латушка

🔻 У Кіеве на фестывалі Atlas weekend, выступілі гурты Nürnberg, Nemiga, Intelligency, Nizkiz і ЛСП

🔻У гэты час у Бразіліі малявалі Беларусь з бразыльскай суполкай Urban Sketchers

🔻У Батумі адбылася выстава-кірмаш з беларускай сімволікай

🔻А вось віленцам выпала рэдкая магчымасць паглядзець фільм "Кураж" дакументаліста Аляксея Палуяна

Удзень у літоўскай сталіцы прайшоў мастацкі майстар-клас па напісанні паштовак палітвязням, арганізаваны пры падтрымцы @bysol

🎥 "Воля": стрыт-арт і верш Янкі Купалы

#by_culture
Завяршаем наш караоке-марафон нацыянальным гімнам "Пагоня"!

https://youtu.be/a6h9E6jvKvE

Штодня ў межах Міжнароднага тыдня беларускай культуры мы публікавалі відэа любімых песень беларусаў.

Плэйліст з усімі песнямі

Распаўсюджвайце іх у сваіх суполках і аб'яднаннях, спявайце беларускія песні і публікуйце вашыя спевы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #by_culture.

І напішыце, калі ласка, у каментарах, з якімі яшчэ беларускімі песнямі нам зрабіць караоке-відэа?

Спяваем разам!

#by_culture
Андрэй Скурко цяпер за кратамі

8 ліпеня ў "Нашу ніву" прышлі сілавікі і затрымалі яго на 72 гадзіны як падазраванага па ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх).

Андрэй Скурко не толькі кіруе аддзелам рэкламы і маркетынгу НН, але таксама музыка і гісторык.

З Міколам Шакелем яны гралі ў гурце "Цмокі" з сярэдзіны 1990-х.

"На рэпетыцыі “Цмокаў” мы збіраліся літаральна да 2020-га. На жаль, пасля на фоне ўсіх падзей, у тым ліку затрымання маёй жонкі Алы [Шарко], стала не да творчасці. (...) Я ўпэўнены, ён трымаецца годна і з гумарам. Ëн умее пасмяяцца нават з сур’ёзных сітуацый, якія ў іншых выклікалі б дэпрэсію", — кажа Мікола.

Больш пра Андрэя Скурко

Таксама былі затрыманыя галоўны рэдактар НН Ягор Марціновіч, галоўны рэдактар дзіцячых часопісаў і "Нашай гісторыі" Андрэй Дынько і галоўны бухгалтар Вольга Раковіч.

@nashaniva
@by_culture завяршае Міжнародны тыдзень беларускай культуры канцэртам у Вільні

У ім возьмуць удзел музыкі, якія натхнілі сваімі спевамі мільёны беларусаў розных пакаленняў: Лявон Вольскі, Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук, Сяргей Kosmas.

https://youtu.be/GaW1cUNERCg

"Пасля смерці Рамана Бандарэнкі мы пачалі ладзіць трансляцыі канцэртаў: першым быў “Рэквіем” Моцарта, пасля - дзясяткі рокавых, джазавых, бардаўскіх выступаў. Слухачы дзякавалі музыкам, і з гэтых ахвяраванняў падтрымку атрымалі тыя, хто меў у ёй вялікую патрэбу", - зазначыў кіраўнік @by_culture Сяргей Будкін.

Сродкі сабраныя падчас жывой трансляцыі пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных беларускіх творцаў ды іх новыя праекты.

Культура мацнейшая за дыктатуру!

#by_culture
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Alyona Alyona далучылася да Міжнароднага тыдня беларускай культуры, прачытаўшы ўкраінскі пераклад верша Янкі Купалы "А хто там ідзе?"

Верш "А хто там ідзе?" на розных мовах

#BY_culture
Фінал першага Міжнароднага тыдня беларускай культуры: дзень 7️⃣

🔻Вялікі беларускі канцэрт у Вільні - "Культура мацнейшая за дыктатуру!": Лявон Вольскі, Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук, Сяргей Kosmas

🔻Кіеў: Дзень беларускага мастацтва - канцэрт Naka piano + Кастусь Гарачы, Shuma і РСП, чытанні беларускай літаратуры і фотавыстава “Беларусь абуджанная”

🔻Alyona Alyona прачытала ўкраінскі пераклад купалаўскага "А хто там ідзе?"

🔻У французкім Ансі адсвяткавалі Купалле - з вогнішчам, карагодамі, і вянкамі!

🔻У Беластоку фундацыя "Тутака" зладзіла шпацыр па беларускіх месцах, а Беларускі Моладзевы Хаб "Кінатэрапію" - паказ беларускага пратэстнага кароткага метру з дыскусіяй з аўтарамі і псіхатэрапеўткай

🔻Прэзентавалі бразільскі кавер на "Rising Arrows", найвядомейшую кампазіцыю Gods Tower. І прамы эфір пра беларускі і бразільскі метал з Лэслі Найфам і Рабэрту Індзіў (Roberto Índio)

🔻Мы падзяліліся з вамі караоке-версіяй "Пагоні"

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍

🖼️ "Свабода", мурал бразільца hyperaton

#by_culture
Культуролага і экспертку па этыкеце Аксану Зарэцкую аштрафавалі на 100 базавых велічынь (2900 рублёў)

Пра гэта сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады напісала ў сваім фэйсбуку.

Яе затрымалі ў сярэдзіне чэрвеня разам з сябрамі на анлайн-прэм’еры спектакля "Белы трусік, Чырвоны трусік", дзе Аксана выконвала галоўную ролю.

На ўсіх склалі пратаколы. Пяць гледачоў адбылі 15 сутак. Аднаго з гледачоў, Цімура Газізава, паўторна асудзілі на 15 сутак адразу пасля вызвалення нібыта за "непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі".
⚡️ Следчы камітэт Беларусі наклаў арышт на банкаўскі рахунак Аляксандра Чахоўскага, выканаўчага дырэктара Беларускай Рады культуры і прадусара спявачкі Маргарыты Ляўчук

“Я дазнаўся пра гэта ад кансультанта свайго банку, калі запытаўся, чаму раптам заблакавалі маю беларускую картку. Ані свайго статусу, ані іншых падрабязнасцяў я не ведаю”, - зазначае Аляксандр.

Аляксандр Чахоўскі - музычны і тэатральны прадусар, займаецца прасоўваннем акадэмічных музычных праектаў, ладзіць канцэрты і фестывалі. З 2012 года прадусуе оперную спявачку Маргарыту Ляўчук. Увосень 2020 г. далучыўся да працы Беларускага фонда культурнай салідарнасці (цяпер - Беларуская Рада культуры).

@by_culture
Першы Міжнародны тыдзень беларускай культуры прайшоў і мы пачынаем дзяліцца з вамі самымі шчымлівымі выкананнямі верша “А хто там ідзе?”, запісанымі беларускімі і замежнымі творцамі

Першай будзе пісьменніца Ганна Златкоўская, якая падрыхтавала сваю, актуальную версію класічнага верша.
Прысвячаецца ўсім тых, хто знайшоў у сабе сілы сказаць “Я не баюся” і трапляе ў самае сэрца...

https://www.youtube.com/watch?v=UYgfM2f1oPg

#by_culture
Сярод затрыманых па справе "аб тэракце ў Вілейцы" - праграміст і музыка Вадзім Гулевіч

Цяпер ён у СІЗА КДБ як фігурант справы па частцы 2 артыкула 289 КК — акт тэрарызма. Пакаранне ад 8 да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Маці Вадзіма Святлана распавяла "Нашай ніве" пра сына.