Спяваем разам: "Іншыя" Naviband!
https://youtu.be/NsxVIwPHj6U
Штодня ў межах Міжнароднага тыдня беларускай культуры мы публікуем відэа любімых песень беларусаў.
Распаўсюджвайце гэтыя відэа ў сваіх суполках і аб'яднаннях, спявайце беларускія песні і публікуйце вашыя спевы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #by_culture.
Каб беларуская песня загучала яшчэ больш моцна і пераканаўча па ўсім свеце!

YouTube
Naviband "Іншымі". Караоке па-беларуску. Спяваем разам!
Падтрымаць беларускіх культурных дзеячаў ды іх новыя праекты - https://byculture.org/donate Беларуская Рада Культуры запрашае далучыцца да акцыі «Спяваем раз...
Беларусы Батумі 9 ліпеня прайшлі на караблі пад бел-чырвона-белым сцягам у рамках Тыдня беларускай культуры
На караблі гучалі беларускія песні, беларусы падпявалі і скандавалі “Жыве Беларусь”. А сёння ў Батумі адкрыўся кірмаш, на якім прадаюць аксэсуары з нацыянальнай сімволікай.
#by_culture

Forwarded from Павел Латушка
Павел Латушка прыняў удзел у рэканструкцыі беларускага пратэстнага двара, дзе прачытаў свой верш
Сёння ў Беларускім доме ў Варшаве ў рамках тыдня беларускай культуры прайшоў дваравы канцэрт. Была створана атмасфера беларускіх двароў ўзору лета-восень 2020, а менавіта атмасфера сяброўства, адзінства і салідарнасцi беларусаў.
Кіраўнік НАУ Павел Латушка на адкрыцці мерапрыемства ўпершыню публічна прачытаў свае вершы, якія былі напісаны ў ліпені 2020 года, сярод якіх «Мы вернемся да Дому».

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Я спадзяюся, вы адчуваеце нашую падтрымку. Калі вы адучваеце небяспеку — нашая краіна адкрытая. Жыве Беларусь!"
Лідар украінскага гурта "Бумбокс" Андрэй Хлыўнюк за кулісамі фэста Atlas Weekend.
Сёння на найбуйнейшым украінскім фэсце музыкі і мастацтваў быў "беларускі дзень": з 15:30 да 23:00 на East Stage выступалі беларускія музыкі (Nürnberg, Nemiga, Intelligency, Nizkiz, ЛСП).
@euroradio

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Міжнародны тыдзень беларускай культуры. Дзень 6️⃣
🔻Беларускі квартэт Mova Dreva выступіў на фестывалі "Guarda in Jazz" у Гвардзе, Партугалія
🔻У Чэхіі прайшоў Дударскі фэст і святкаванне Купалля
🔻Святкавалі Купалле і беларусы Лондана на запрашэнне Англа-Беларускага Таварыства
🔻У Варшаве стварылі атмасферу пратэстных беларускіх двароў узору лета-восень'20. Музыка ад Аляксея Бурносенкі, "Патрабуем разысціся", АnaMova і гурта V&D. Адкрыў мерапрыемства Павел Латушка
🔻 У Кіеве на фестывалі Atlas weekend, выступілі гурты Nürnberg, Nemiga, Intelligency, Nizkiz і ЛСП
🔻У гэты час у Бразіліі малявалі Беларусь з бразыльскай суполкай Urban Sketchers
🔻У Батумі адбылася выстава-кірмаш з беларускай сімволікай
🔻А вось віленцам выпала рэдкая магчымасць паглядзець фільм "Кураж" дакументаліста Аляксея Палуяна
Удзень у літоўскай сталіцы прайшоў мастацкі майстар-клас па напісанні паштовак палітвязням, арганізаваны пры падтрымцы @bysol
🎥 "Воля": стрыт-арт і верш Янкі Купалы

Завяршаем наш караоке-марафон нацыянальным гімнам "Пагоня"!
https://youtu.be/a6h9E6jvKvE
Штодня ў межах Міжнароднага тыдня беларускай культуры мы публікавалі відэа любімых песень беларусаў.
Плэйліст з усімі песнямі
Распаўсюджвайце іх у сваіх суполках і аб'яднаннях, спявайце беларускія песні і публікуйце вашыя спевы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #by_culture.
❓І напішыце, калі ласка, у каментарах, з якімі яшчэ беларускімі песнямі нам зрабіць караоке-відэа?
Спяваем разам!

Андрэй Скурко цяпер за кратамі
8 ліпеня ў "Нашу ніву" прышлі сілавікі і затрымалі яго на 72 гадзіны як падазраванага па ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх).
Андрэй Скурко не толькі кіруе аддзелам рэкламы і маркетынгу НН, але таксама музыка і гісторык.
З Міколам Шакелем яны гралі ў гурце "Цмокі" з сярэдзіны 1990-х.
"На рэпетыцыі “Цмокаў” мы збіраліся літаральна да 2020-га. На жаль, пасля на фоне ўсіх падзей, у тым ліку затрымання маёй жонкі Алы [Шарко], стала не да творчасці. (...) Я ўпэўнены, ён трымаецца годна і з гумарам. Ëн умее пасмяяцца нават з сур’ёзных сітуацый, якія ў іншых выклікалі б дэпрэсію", — кажа Мікола.
Больш пра Андрэя Скурко
Таксама былі затрыманыя галоўны рэдактар НН Ягор Марціновіч, галоўны рэдактар дзіцячых часопісаў і "Нашай гісторыі" Андрэй Дынько і галоўны бухгалтар Вольга Раковіч.
@nashaniva

@by_culture завяршае Міжнародны тыдзень беларускай культуры канцэртам у Вільні
У ім возьмуць удзел музыкі, якія натхнілі сваімі спевамі мільёны беларусаў розных пакаленняў: Лявон Вольскі, Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук, Сяргей Kosmas.
https://youtu.be/GaW1cUNERCg
"Пасля смерці Рамана Бандарэнкі мы пачалі ладзіць трансляцыі канцэртаў: першым быў “Рэквіем” Моцарта, пасля - дзясяткі рокавых, джазавых, бардаўскіх выступаў. Слухачы дзякавалі музыкам, і з гэтых ахвяраванняў падтрымку атрымалі тыя, хто меў у ёй вялікую патрэбу", - зазначыў кіраўнік @by_culture Сяргей Будкін.
Сродкі сабраныя падчас жывой трансляцыі пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных беларускіх творцаў ды іх новыя праекты.
Культура мацнейшая за дыктатуру!

LIVE-канцэрт з Вільні / Лявон Вольскі, Маргарыта Ляўчук, Андрэй Павук і Сяргей Kosmas
Падтрымаць нескароных беларускіх культурных дзеячаў ды іх новыя праекты - https://byculture.org/donate
11 ліпеня ў межах Міжнароднага Тыдня Беларускай Культуры ў Вільні адбудзецца канцэрт "Культура мацней за дыктатуру!"
У канцэрце бяруць удзел Лявон Вольскі…
11 ліпеня ў межах Міжнароднага Тыдня Беларускай Культуры ў Вільні адбудзецца канцэрт "Культура мацней за дыктатуру!"
У канцэрце бяруць удзел Лявон Вольскі…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡ Alyona Alyona далучылася да Міжнароднага тыдня беларускай культуры, прачытаўшы ўкраінскі пераклад верша Янкі Купалы "А хто там ідзе?"
Верш "А хто там ідзе?" на розных мовах
#BY_culture
Верш "А хто там ідзе?" на розных мовах
#BY_culture
Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
@by_culture завяршае Міжнародны тыдзень беларускай культуры канцэртам у Вільні У ім возьмуць удзел музыкі, якія натхнілі сваімі спевамі мільёны беларусаў розных пакаленняў: Лявон Вольскі, Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук, Сяргей Kosmas. https://youtu.be/GaW1cUNERCg…
Праз 5 хвілін пачынаем. Далучайцеся: https://youtu.be/GaW1cUNERCg
YouTube
LIVE-канцэрт з Вільні / Лявон Вольскі, Маргарыта Ляўчук, Андрэй Павук і Сяргей Kosmas
Падтрымаць нескароных беларускіх культурных дзеячаў ды іх новыя праекты - https://byculture.org/donate
11 ліпеня ў межах Міжнароднага Тыдня Беларускай Культуры ў Вільні адбудзецца канцэрт "Культура мацней за дыктатуру!"
У канцэрце бяруць удзел Лявон Вольскі…
11 ліпеня ў межах Міжнароднага Тыдня Беларускай Культуры ў Вільні адбудзецца канцэрт "Культура мацней за дыктатуру!"
У канцэрце бяруць удзел Лявон Вольскі…
Фінал першага Міжнароднага тыдня беларускай культуры: дзень 7️⃣
🔻Вялікі беларускі канцэрт у Вільні - "Культура мацнейшая за дыктатуру!": Лявон Вольскі, Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук, Сяргей Kosmas
🔻Кіеў: Дзень беларускага мастацтва - канцэрт Naka piano + Кастусь Гарачы, Shuma і РСП, чытанні беларускай літаратуры і фотавыстава “Беларусь абуджанная”
🔻Alyona Alyona прачытала ўкраінскі пераклад купалаўскага "А хто там ідзе?"
🔻У французкім Ансі адсвяткавалі Купалле - з вогнішчам, карагодамі, і вянкамі!
🔻У Беластоку фундацыя "Тутака" зладзіла шпацыр па беларускіх месцах, а Беларускі Моладзевы Хаб "Кінатэрапію" - паказ беларускага пратэстнага кароткага метру з дыскусіяй з аўтарамі і псіхатэрапеўткай
🔻Прэзентавалі бразільскі кавер на "Rising Arrows", найвядомейшую кампазіцыю Gods Tower. І прамы эфір пра беларускі і бразільскі метал з Лэслі Найфам і Рабэрту Індзіў (Roberto Índio)
🔻Мы падзяліліся з вамі караоке-версіяй "Пагоні"
Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
🖼️ "Свабода", мурал бразільца hyperaton

Культуролага і экспертку па этыкеце Аксану Зарэцкую аштрафавалі на 100 базавых велічынь (2900 рублёў)
Пра гэта сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады напісала ў сваім фэйсбуку.
Яе затрымалі ў сярэдзіне чэрвеня разам з сябрамі на анлайн-прэм’еры спектакля "Белы трусік, Чырвоны трусік", дзе Аксана выконвала галоўную ролю.
На ўсіх склалі пратаколы. Пяць гледачоў адбылі 15 сутак. Аднаго з гледачоў, Цімура Газізава, паўторна асудзілі на 15 сутак адразу пасля вызвалення нібыта за "непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі".

⚡️ Следчы камітэт Беларусі наклаў арышт на банкаўскі рахунак Аляксандра Чахоўскага, выканаўчага дырэктара Беларускай Рады культуры і прадусара спявачкі Маргарыты Ляўчук
“Я дазнаўся пра гэта ад кансультанта свайго банку, калі запытаўся, чаму раптам заблакавалі маю беларускую картку. Ані свайго статусу, ані іншых падрабязнасцяў я не ведаю”, - зазначае Аляксандр.
Аляксандр Чахоўскі - музычны і тэатральны прадусар, займаецца прасоўваннем акадэмічных музычных праектаў, ладзіць канцэрты і фестывалі. З 2012 года прадусуе оперную спявачку Маргарыту Ляўчук. Увосень 2020 г. далучыўся да працы Беларускага фонда культурнай салідарнасці (цяпер - Беларуская Рада культуры).
@by_culture

Першы Міжнародны тыдзень беларускай культуры прайшоў і мы пачынаем дзяліцца з вамі самымі шчымлівымі выкананнямі верша “А хто там ідзе?”, запісанымі беларускімі і замежнымі творцамі
Першай будзе пісьменніца Ганна Златкоўская, якая падрыхтавала сваю, актуальную версію класічнага верша.
Прысвячаецца ўсім тых, хто знайшоў у сабе сілы сказаць “Я не баюся” і трапляе ў самае сэрца...
https://www.youtube.com/watch?v=UYgfM2f1oPg

А кто там... Идёт... А хто там iдзе?
"Я присоединяюсь к онлайн-флешмобу в поддержку свободных беларусов в рамках Недели Беларуской Культуры и прочту стихотворение Янки Купалы "А хто там идзе?"