Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.07K subscribers
4.91K photos
457 videos
5 files
4.55K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
Forwarded from Наша Ніва
Пісьменніку Уладзіміру Някляеву споўнілася 75 гадоў

“9 ліпеня. Дзень народзінаў. 75 гадоў.

Святкаваць не выпадае, бо палова тых, каго хацеў бы запрасіць на свята, у турме. Сябры (музыкі, акторы) прапанавалі ўсё ж неяк адзначыць юбілей.

Сыграць каля сцен Крэўскага замка, дзе бегала маё дзяцінства, спектакль па нядаўна папісанай драме “Ягайла”, улады не дазволілі. І зусім не таму, што некалі Ягайла прадаў Вялікую Літву за ўладу.

Тым не менш юбілей я адзначыў, дапісаўшы пад яго раман “Гэй Бэн Гіном”. Гэта мой самому сабе на 75 гадоў падарунак. Што яшчэ трэба чалавеку, сэнс жыцця якога ў словах?

Словы, мова – не пытанне лінгвістыкі. Калі б было так, слова не было б, як сказана ў Святым пісанні, напачатку ўсяго”, — напісаў пісьменнік у фэйсбуку.
Суд Цэнтральнага раёна вынес прысуд Даніле Ганчарову, мастаку па святле, які быў звольнены з Новага драматычнага тэатра за забастоўку: 2 гады калоніі агульнага рэжыму

Яго вінавацілі ва ўдзеле ў групавых дзеннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і саўдзелі ў такім злачынстве (ч. 6 арт. 16 ч. 1 арт. 342 КК).

Суддзя Дзмітры Карсюк, нягледзячы на сумнеўнасць доказаў і відавочныя памылкі ў матэрыялах справы, палічыў, што віна палітвязня даказаная.

Даніла Ганчароў сваёй віны не прызнаў і адмовіўся ад дачы паказанняў у судзе.

Як праходзіў суд

@viasna96
Free Belarus Center запрашае завітаць 11 ліпеня на Дзень беларусскай культуры ў Кіеве

На музычнай сцэне:
🔸 гурт Naka piano + Канстанцін Гарачы
🔸 Shuma
🔸Разбітае сэрца пацана

На літаратурнай сцэне:
🔸чытанні анталогіі беларускай паэтычнай рэвалюцыі "Бум-бам-літ"
🔸прэзентацыя новай паэтычнай кнігі Сяргея Прылуцкага "Эўрыдыка не азіраецца"
🔸 прэзентацыя паэтычнага выдання Уладзіміра Арлова "усё яе раней толькі імёны змяніліся" (у перакладзе Аляксандра Ірванца)

Таксама будзе фотавыстава і майстар-клас для дзетак.

Дэтальная праграма і расклад

Дзе: Кіева-Магілянская акадэмія, вул. Волоська, 8.
Пачатак: 17.00
Уваход вольны.

Прыходзьце самі, бярыце дзяцей, сяброў і не забывайце бчб-сцягі 🔴

#by_culture
У Берасьці ўлады зьліквідавалі яшчэ 2 арганізацыі: «Дзедзіч» і «За свой горад»

Пракуратура лічыць, што гэтыя арганізацыі нібыта вялі дзейнасьць, не адпаведную заяўленым у статуце прадмету і мэтам, таму іх зьліквідавалі «за парушэньні закону». Раней у Берасьці з ініцыятывы пракуратуры закрылі дзьве папулярныя культурныя пляцоўкі — тэатар «Крылы халопа» і «Грунт будучыні»:

https://svaboda.azureedge.net/a/31349858.html
11 ліпеня ў межах Міжнароднага Тыдня Беларускай Культуры ў Вільні адбудзецца канцэрт "Культура мацней за дыктатуру!"

У канцэрце бяруць удзел Лявон Вольскі, Маргарыта Ляўчук, Андрэй Павук, Сяргей Kosmas.

Канцэрт адбудзецца ў Вільні ва ўнутраным дворыку ЕГУ (Savičiaus, 17). Пачатак у 20:00, пачатак жывой трансляцыі ў 20:15.
У межах Міжнароднага тыдня беларускай культуры Філарманічны аркестр Гуаякіля (Эквадор) выканаў музыку славутага беларускага кампазітара Сяргея Картэса да спектакля "Карчмарка" - "Ранак" і "Тарантэла".

https://youtu.be/28g-3JnMXUY

Сяргей Альбертавіч Картэс (1935 - 2016) - беларускі кампазітар і выбітны культурны дзеяч, які нарадзіўся ў далёкім Чылі.

Ягоны сын, Сяргей Картэс, так распавядае пра свайго бацьку: "Ён быў чалавекам свету - сапраўды свабодным, менавіта такім, за што мы змагаемся цяпер. Ён лічыў сабе шчаслівым, таму што яму пашанцавала ўвабраць дзве розныя культуры - лацінаамерыканскую і беларускую".

#by_culture
8 ліпеня ў Гомлі затрымалі Іллю Міронава, арганізатара канцэртаў і фэстаў, валанцёра, які напісаў 2 тысячы лістоў і занёс дзясяткі кіляграмаў перадач зняволеным

Цяпер ён у абласным упраўленні КДБ, за што затрыманы — невядома.

Маці Іллі Валянціна кажа, што ў кватэры ўсё перавярнулі дагары нагамі. «Пасьля ператрусу не пакінулі нават пратаколу вобшуку, і гэта ў кватэры, дзе я гаспадыня! Можа, там кулямёт які падкінулі, адкуль я ведаю?» — абураецца маці.

@radiosvaboda
Міжнародны тыдзень беларускай культуры. Дзень 5️⃣

🔻У Берліне адбылася сустрэча з літаратарамі Альгердам Бахарэвічам і Юліяй Цімафеевай

🔻Зміцер Сасноўскі з гурта “Стары Ольса” запісаў сольны альбом "Айчына і каханне".

🔻 Філарманічны аркестр Гуаякіля (Эквадор) выканаў творы Сяргея Картэса

🔻Прафесар Андрэй Катлярчук распавёў пра гісторыю беларускіх сімвалаў - “БЧБ vs ЧЗ - што пераможа?

🔻 У Беларускім Моладзевыі Хабе паказалі пратэстны кароткі метр з дыскусіяй з удзелам аўтараў і Вольгі Сарокі, тэрапеўткі, аўтарка кнігі "Псіхалагічная аптэчка беларуса".

🔻Прага: выстава мастачкі Руфіны Базлавай і прэзентацыя кніг паэта Алеся Плоткі (Baisan) і альбома Baisan & Yasinski

🔻У Вільні прайшла прэм’ера спектаклю “Трэцяя змена” паводле п’есы Паўла Пражко.

🔻Ну а мы падзяліліся з Вамі чарговым караоке - на песню “Грай”.
Слухайце, вывучайце і спявайце беларускія песні. І памятайце - вярнецца доля!

🖼️ "Гэта я", мурал-прысвячэнне беларусам ад бразільскага мастака, удзельніка мінскай Vulica Brazil Tinho

#by_culture
Спяваем разам: "Іншыя" Naviband!

https://youtu.be/NsxVIwPHj6U

Штодня ў межах Міжнароднага тыдня беларускай культуры мы публікуем відэа любімых песень беларусаў.

Распаўсюджвайце гэтыя відэа ў сваіх суполках і аб'яднаннях, спявайце беларускія песні і публікуйце вашыя спевы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #by_culture.

Каб беларуская песня загучала яшчэ больш моцна і пераканаўча па ўсім свеце!
Беларусы Батумі 9 ліпеня прайшлі на караблі пад бел-чырвона-белым сцягам у рамках Тыдня беларускай культуры

На караблі гучалі беларускія песні, беларусы падпявалі і скандавалі “Жыве Беларусь”. А сёння ў Батумі адкрыўся кірмаш, на якім прадаюць аксэсуары з нацыянальнай сімволікай.

#by_culture
Павел Латушка прыняў удзел у рэканструкцыі беларускага пратэстнага двара, дзе прачытаў свой верш

Сёння ў Беларускім доме ў Варшаве ў рамках тыдня беларускай культуры прайшоў дваравы канцэрт. Была створана атмасфера беларускіх двароў ўзору лета-восень 2020, а менавіта атмасфера сяброўства, адзінства і салідарнасцi беларусаў.

Кіраўнік НАУ Павел Латушка на адкрыцці мерапрыемства ўпершыню публічна прачытаў свае вершы, якія былі напісаны ў ліпені 2020 года, сярод якіх «Мы вернемся да Дому».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Я спадзяюся, вы адчуваеце нашую падтрымку. Калі вы адучваеце небяспеку — нашая краіна адкрытая. Жыве Беларусь!"

Лідар украінскага гурта "Бумбокс" Андрэй Хлыўнюк за кулісамі фэста Atlas Weekend.

Сёння на найбуйнейшым украінскім фэсце музыкі і мастацтваў быў "беларускі дзень": з 15:30 да 23:00 на East Stage выступалі беларускія музыкі (Nürnberg, Nemiga, Intelligency, Nizkiz, ЛСП).

@euroradio
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Міжнародны тыдзень беларускай культуры. Дзень 6️⃣

🔻Беларускі квартэт Mova Dreva выступіў на фестывалі "Guarda in Jazz" у Гвардзе, Партугалія

🔻У Чэхіі прайшоў Дударскі фэст і святкаванне Купалля

🔻Святкавалі Купалле і беларусы Лондана на запрашэнне Англа-Беларускага Таварыства

🔻У Варшаве стварылі атмасферу пратэстных беларускіх двароў узору лета-восень'20. Музыка ад Аляксея Бурносенкі, "Патрабуем разысціся", АnaMova і гурта V&D. Адкрыў мерапрыемства Павел Латушка

🔻 У Кіеве на фестывалі Atlas weekend, выступілі гурты Nürnberg, Nemiga, Intelligency, Nizkiz і ЛСП

🔻У гэты час у Бразіліі малявалі Беларусь з бразыльскай суполкай Urban Sketchers

🔻У Батумі адбылася выстава-кірмаш з беларускай сімволікай

🔻А вось віленцам выпала рэдкая магчымасць паглядзець фільм "Кураж" дакументаліста Аляксея Палуяна

Удзень у літоўскай сталіцы прайшоў мастацкі майстар-клас па напісанні паштовак палітвязням, арганізаваны пры падтрымцы @bysol

🎥 "Воля": стрыт-арт і верш Янкі Купалы

#by_culture