Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.11K subscribers
4.89K photos
456 videos
5 files
4.54K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
В гродненском драмтеатре не продлили контракт с актрисой Оксаной Пликус, а также с балетмейстером театра Викторией Бальцер не продлили контракты за участие в записи в поддержку уволенных коллег
Скрыпка Тацяны Грыневіч-Матафонавай стала адным з сымбаляў леташніх пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. Але спявачка была вымушаная з'ехаць ад пераследу ў Стамбул і працягвае там беларускую справу.

Радыё Свабода
➡️ Мастачка Наталля Жукава была асуджаная за тое, што на маршы пенсіянераў падарыла адной з удзельніц кветкі. За гэта яна адседзела 12 сутак у Баранавічах. Там у Наталлі нарадзілася ідэя зрабіць серыю плакатаў, у якіх распавядаецца, за што судзяць беларусаў. Магчыма, вы бачылі імправізаваныя выставы з імі ў Мінску.
Наталля малявала для ахвочых плакаты, стыкеры і сцягі бясплатна, каб падтрымаць агульнацыянальны страйк.

Зараз Наталля Жукава далучылася да праекту @by_culture "Казкі з Маляванычам" і будзе ілюстраваць казкі сакавіка!

👉 Праект знаходзіцца на народным фінансаванні. Падтрымаць новыя здымкі можна тут
Архітэктара Вадзіма Дзмітранка затрымалі ля плошчы Пераменаў і збілі ў РУУС. Цяпер яму могуць даць 8 гадоў. Яго абвінавачваюць адразу паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

blstv.eu
‼️Заўтра намесніцу старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяну Нядбай выклікаюць на допыт у Следчы камітэт.

"Складана сказаць, што насамрэч з’яўляецца прычынай увагі. Калі я добра разумею, цікавіць маё мінулае месца працы - Прэс-клуб, з якім я супрацоўнічала да 2017 года. Допыт прызначаны на 3 сакавіка а 11 гадзіне, збіраюся ісці з адвакатам. Прапаную сачыць за сітуацыяй, таму што сёння нярэдкія выпадкі, калі людзі заходзяць на допыт у адным статусе, а выходзяць (ці не) у іншым. Ёсць дакладнае разуменне, што мы не робім і не рабілі нічога кепскага, дзейнічаем выключна ў інтарэсах сваёй краіны і зробленым можам ганарыцца", - каментуе Таццяна.

@PENBelarus
⚡️Сарваныя здымкі канцэрту гурта "Дай дарогу!" для анлайн-фэсту "Артысты Перамогі", які ладзіць @by_culture

Міліцыя наведала адзін з мінскіх клубаў за гадзіну да пачатку запісу. Усім прысутным было загадана разысціся пад пагрозаю затрымання АМАПам.

Здымачная каманда праекту і музыкі зараз у бяспецы. Здымкі перанесеныя на няпэўны тэрмін.

Падтрымаць музыкаў і каманду праекту:
https://byculture.org/DONATE
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
3 сакавіка — Сусветны дзень пісьменніка

Дзякуючы тэхналогіі Deep Nostalgia, можна паглядзець, як "ажываюць" расстраляныя паэты 20-х гадоў Міхась Зарэцкі, Юлі Таўбін, Алесь Дудар, Тодар Кляшторны, Маісей Кульбак, Зяма Півавараў, Анатоль Вольны, Уладзіслаў Галубок, Міхась Чарот, Юрка Лявонны, Ізі Харык, Валер Маракоў.

👉 https://wir.by/be/article/paety20

📌 Больш пра гэтых пісьменнікаў можна даведацца на старонцы праекта (Не)расстраляныя.
Крама нацыянальнай сімволікі Symbal.by спыніла сваю працу, у тым ліку і анлайн-крама.

На сайце крамы засталіся электронныя тавары, а таксама інфармацыя, як падтрымаць symbal.by і каманду крамы
Звольнены дырэктар магілёўскага музея Аляксей Бацюкоў запусціў адукацыйную праграму на Youtube.

👉 У першым выпуску ён расказвае пра першых пасяленцаў Магілёўшчыны.

У жніўні 2020-га Бацюкоў разам з іншымі супрацоўнікамі музея падпісаў адкрыты ліст, у якім асудзілі гвалт сілавікоў супраць пратэстоўцаў. На пачатку 2021 года яму паведамілі, што кантракт з ім працягнуты не будзе. Бацюкоў вярнуў у Беларусь музейныя рарытэты, у тым ліку Статут Вялікая Княства Літоўскага.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лявон Халатран апублікаваў кранальнае відэа сустрэчы са сваім маленькім сынам пасля паўгода зняволення.
2 сакавіка клуб, дзе брэсцкія рокеры "Дай дарогу!" збіраліся здымаць анлайн-канцэрт для @by_culture, прыйшлі сілавікі. Прысутным давялося разысціся. Запланаваны канцэрт у Брэсце таксама сарваўся.

« — Цяпер калі ты не падтрымліваеш тое, што адбываецца [з боку ўладаў], значыць, ты непажаданы. Нічога страшнага, усё ў парадку: адпачнём. Мы можам іграць анлайн-канцэрты, як нядаўна і рабілі. А на падтрымку штаноў знойдзем. Цяпер, вядома, кавід перашкаджае, а ў цэлым нас чакаюць і ва Украіне, і ў Расіі,» — пракаментаваў Юрый Стыльскі.

паводле @euroradio

#АртыстыПерамогі
Forwarded from Пра музыку і накшталт. MC Алесь Наваборскі
🎨 Пра мастацтва: мастачка Руфіна Базлава расказала "Радыё Свабода" пра сваю "Гісторыю беларускай выжыванкі"