Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.1K subscribers
4.9K photos
456 videos
5 files
4.54K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
Дэлегатка ВНС.
Ветэран спявання ротам.

Ці пазналі?
⚡️ На працоўным месцы затрыманая загадчыца літаратурна-драматургічнай часткі Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Вольга Семчанка.

Прычына яе затрымання невядомая, ёсць здагадка, што прэтэнзіі сілавікоў могуць быць звязаныя з белымі і чырвонымі выцінанкамі на вокнах працоўнага кабінета дзяўчыны.
Дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Кураж» трапіў у праграму Берлінскага кінафестывалю — аднаго з найбуйнейшых у свеце. Фільм будзе прадстаўлены ў секцыі Berlinale Special.
Гурт VAL: "Мы не прадставім Беларусь на "Еўрабачанні-2021" з-за нашай пазіцыі датычна грамадска-палітычнага крызісу ў роднай краіне, але мы неверагодна рады падарыць вам Synthwave Remix на "Da Vidna"

⭐️ А ў гэтую суботу гурт выступіць на канале @by_culture з жывым сэтам!

#АртыстыПерамогі
Вялікая гутарка з Лявонам Вольскім на канале жизнь-малина

▪️ “ — Я быў на гэтым працэсе [судзе над Паўлам Аракелянам за дваровы канцэрт]. Проста Оруэл. Суддзя, быццам бы адэкватная жанчына, на пытанні адвакаткі адказвала. Быў нармальны міліцыянер-сведка. Ён звазня адказваў на пытанне: “— Ці была сімволіка на гэтым шоу?“ “— Я не замеціл.” “— А лозунгі гучалі?” “— Не-а.” Чалавек для дзяцей граў канцэрт! Потым нейкае відэа пачалі паказваць не з таго раёна. І суддзя быццам бы ўвайшла ў сітуацыю. І большасць людзей падумала, што будзе максімум штраф. А суддзя, нават не выходзячы нікуды раіцца, у канцы працэсу сказала: “Ну, мне ўсё зразумела. 15 сутак.”
Брэсцкую краму «Князь Вітаўт» аштрафавалі на 5800 рублёў. Пра гэта паведаміў яе ўладальнік

У асартыменце «Князя Вітаўта» была нацыянальная сімволіка.

Маюцца штрафы пасля іншых праверак, таму бізнесоўца просіць пра дапамогу:

— Невядома, як зараз гэта сплаціць, здолеем мы ці не. Будзем спадзявацца, што ўсе пойдуць нам на сустрэчу, пастаўшчыкі змогуць даць адтэрміноўку па аплатах сваіх тавараў. Таксама просім дапамогі і ў людзей, канешне ж.

Картка VISA
ALEH CHAPARAU
4177 5311 9111 1684
07/23
31 студзеня рэжысэрка Карына Хацкалёва зь сябрамі прыйшла да Акрэсціна, каб сустрэць сябра, супрацоўніка Белдзяржфілармоніі Дзяніса Іванова, які адбываў там арышт амаль тыдзень. І сама апынулася за кратамі.

Як так — Карына распавяла Свабодзе.
Live: Канцэрт VAL | Артысты перамогі

👉 13 лютага, 20:00

VAL быў абраны прадстаўляць Беларусь на конкурсе песні «Еўрабачанне», але БТ скасавала кантракт з дуэтам праз іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і ўдзел у акцыях пратэсту.

«Мы не маглі застацца абыякавымі да гвалту і несправядлівасці, якія захліснулі Беларусь. Мы зрабілі свой выбар. А БТ - свой. Мы заўсёды будзем разам з нашымі слухачамі!» - кажа салістка Валерыя Грыбусава.

Але ў VAL застаюцца шанцы паўдзельнічаць у "Еўрабачанні". Калі Еўрапейскі вяшчальны саюз пазбавіць БТ права выбіраць прадстаўніка краіны на конкурс, яны могуць паехаць у Ратэрдам, як пераможцы леташняга адбору.
Затрыманаму ў дзень УНС музыку далі 20 содняў

Андрэя Драгуна
затрымалі ўчора ў пераходзе каля ст.м. «Няміга», калі той граў на гітары і спяваў песні. Музыку пасадзілі за нібы ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і непадпарадкаванне міліцыянтам.

Андрэй не прызнаў віны па ніводным пратаколе.

@viasnanazirae
Кіраўнік @by_culture Сяргей Будкін у сваім Facebook разважае пра стаўленне да артыстаў, якія змянілі сваю пазіцыю.

«Гэта - развагі, а не гатовы рэцэпт. Тэма складаная. Давайце вывучаць досвед іншых краінаў і дыскутаваць цывілізавана,» - заклікае ён.

«‎Асноўныя думкі:

▫️Варта вітаць такіх людзей на нашым баку. Кожны мае права змяніць сваё меркаванне

▫️ Той факт, што чалавек працаваў у дзяржаўных структурах, атрымліваў ад улады статусы і ўзнагароды не азначае, што ён працаваў на ўмацаванне гэтай улады (прыклад - артыстка Зоя Белахвосцік)

▫️ Калі артыст запэцкаўся ў канкрэтных рэчах, ён можа адчыніць дзверы ў новае жыццё праз прызнанне сваіх памылак

▫️ Артысты, якія пасля хвалі рэпрэсій працягнулі ўдзельнічаць у дзяржаўных мерапрыемствах прапагандысцкага характару па-сутнасці падтрымліваюць і апраўдваюць такія метады, таму і стаўленне да іх мусіць быць адпаведным.

Я супраць увядзення чорных спісаў у дачыненні да артыстаў. Стаўшы на бок зла, гэтыя людзі ўжо самі сябе пакаралі.»
➡️ ПАДТРЫМАЕМ АРТЫСТАЎ ПЕРАМОГІ – ТЭАТР СХТ

Сучасны мастацкі тэатр (СХТ) адкрыўся ў Мінску ў 2004 годзе і зваяваў сэрца публікі сваімі яскравымі, гратэскнымі, шчырымі пастаноўкамі на актуальныя тэмы. Асабліва гучна выбухнулі прэм’еры апошняга часу: «Дракон» паводле Я.Шварца з Дзянісам Дудзінскім у галоўнай ролі і # Гэтадэмакрэйшэн – спектаклі пра нас і пра сённяшнюю сітуацыю ў краіне.

За смелы выступ супраць гвалту ў краіне і некалькі страйкаў адзін з старэйшых незалежных беларускіх тэатраў сутыкнуўся фактычна з забаронай на сваю дзейнасць. Ідэолагі адмаўлялі ў выдачы гастрольнага пасведчання на паказ спектакляў, а ўжо атрыманыя пасведчанні былі ануляваныя.

Тым не менш тэатр шукае новую пляцоўку, каб працягнуць працу, і анансаваў новы спектакль – пастаноўку паводле рамана «Былы сын» Сашы Філіпенкі. Прэм'ера запланавана на 25 сакавіка.

👉 Калі сбор у Facebook недаступны ў вашай краіне, падтрымаць тэатр СХТ можна па спасылцы https://byculture.org/donate

#АртыстыПерамогі
Выйшла кніга «Нерасстраляныя» пра расстраляных у 1937 годзе беларускіх літаратараў

Выданне ўтрымлівае ў сабе гісторыі жыцця, абраныя творы і архіўныя здымкі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, што былі рэпрэсаваныя сталінскім рэжымам. Кніга выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч» і 15 лютага паступае ў продаж.

Цішка Гартны, Вацлаў Ластоўскі, Міхась Чарот, Мойшэ Кульбак, Міхась Зарэцкі — усяго васямнаццаць асобаў. Некаторыя матэрыялы, што ўтрымліваюцца ў кнізе, публікуюцца ўпершыню. Выданне з’яўляецца часткай агульнага праекта «(Не)расстраляныя», куды ўваходзяць таксама песні на вершы забітых паэтаў ды курс лекцый. Усяго ў працы было задзейнічана каля шасцідзесяці чалавек.

У продаж «Нерасстраляныя» паступяць толькі сто экзэмпляраў.
Апублікаванае відэа затрымання «дыджэяў перамен». На судзе сцвярджалася, што яны аказвалі супраціўленне, але гэта, вядома, няпраўда.

" — Что, друзья волнуются за вас? Думают, что потеряетесь вы?"

Відэа, падобна, было знятае на рэгістратар аднаго з супрацоўнікаў міліцыі, які здзяйсняў затрыманне.

#АртыстыПерамогі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
➡️ @BY_CULTURE разам з Youtube-каналам “Страна для жизни” запрашае на анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Штосуботу ў 20:00 мы ладзім канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, выступалі на дваравых імпрэзах, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя відэа. Яны, як і вы, нарэдка мелі праз гэта непрыемнасці, былі затрыманыя, збітыя, вымушаныя былі бегчы. Але, нягледзячы на ўсю небяспечнасць, яны з вамі да перамогі!

Глядзіце на каналах @by_culture:

▪️ 13 лютага, 20:00: гурт VAL
▪️ 20 лютага: гурт “Мутнаевока”
▪️ 27 лютага: гурт “РСП”

👉 Канцэрты пройдуць бясплатна. Але вы можаце падтрымаць беларускіх культурных дзеячаў і іх праекты:
https://byculture.org/donate

Пры падтрымцы Згуртавання Беларусаў Канады.
🔥 Актор Сяргей Светлакоў выказаўся пра беларускія падзеі

— Насколько я понимаю, ты в Беларуси принимаешь сторону людей, выходящих под бело-красно-белыми флагами? — спросила Ирина Шихман.

— Безусловно, конечно. Просто я вижу, в каком мирном формате это происходит. Меня это настолько трогает… Когда женщины идут, когда какой-нибудь марш цветов. Когда люди безоружные просто доносят свою мысль, свое недовольство и хотят, чтобы их просто услышали. Просто услышали. То насилие, которое я ни в каком виде принять не могу, та жесть, которая там была и до сих пор, наверное, происходит. Это за гранью.
13-гадовая саксафаністка адмовілася браць удзел у конкурсе ад Белтэлерадыёкампаніі. Яе выключылі са складу квартэту

Мінчанка Ганна Зеніна вучыцца граць на саксафоне ў адным з музычных каледжаў, некалькі гадоў удзельнічае ў школьным духавым квартэце. Кіраўнік калектыва абвясціў, што падае заяўку на нацыянальны радыёконкурс. Але юная саксафаністка Ганна Зеніна браць удзел у конкурсе адмовілася. Матывавала сваю адмову грамадзянскай пазіцыяй: яна не згодная з глабальнай пазіцыяй Белтэлерадыёкампаніі, у склад якой уваходзіць Першы канал радыё, які і праводзіць конкурс «Маладыя таленты Беларусі». Педагог выключыў дзяўчыну са складу квартэта, замяніўшы яе іншай вучаніцай.

Крыніца