Бюро | Расследаванні пра Беларусь
812 subscribers
165 photos
56 videos
197 links
Бюро. Расследаванні пра Беларусь

Робім нябачнае бачным.

Улады Беларусі прызналі нас экстрэмістамі.

звязацца з намі: @buro_editors

Наш інстаграм
https://instagram.com/buromedia_by

Падтрымаць рэдакцыю
https://www.patreon.com/buromediaby
Download Telegram
Хай у наступным годзе нам усім шчасціць

Дзякуй вам за вашу падтрымку, зацікаўленасць у сумленнай журналістыцы і ў нашай дзейнасці.

У новым годзе мы рыхтуем шмат цікавых і значных расследаванняў.

Заставайцеся з намі 🎄
30🎉17🔥1🏆1🍾1
Беларускі Чырвоны Крыж за гады існавання ў незалежнай Беларусі неаднаразова рабіўся прычынай скандалаў.

Добраахвотна-прымусовыя сяброўскія складкі, удзел у выбарчых камісіях, вываз дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны і шмат іншага.

Дзякуючы “Кіберпартызанам” мы атрымалі доступ да ўнутранай дакументацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Ва ўцечцы – больш за 40 тысяч разнастайных файлаў. «Бюро» верыфікавала гэтыя дакументы, прааналізавала іх і разабрала з былымі супрацоўнікамі Чырвонага Крыжа, экспертамі з трэцяга сектара і юрыстамі. Мы не раскрываем імёны нашых крыніц дзеля іх бяспекі.

Мы распавядзем пра тое як кіраўніцтва арганізацыі шыкуе за грошы беларусаў у нашым новым расследаванні, якое выйдзе на наступным тыдні.
👍35🔥1510
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як кіраўніцтва Беларускага Чырвонага Крыжа шыкуе на грошы беларусаў і міжнародныя гранты? І за чый кошт жыве арганізацыя?

У нашым расследаванні пра Беларускі Чырвоны Крыж мы распавядаем, за чый кошт падчас праўлення Дзмітрыя Шаўцова кіраўніцтва лётае ў міжнародныя камандзіроўкі. А таксама куды размяркоўваюцца грошы міжнародных грантаў і з чаго складаецца бюджэт Беларускага Чырвонага Крыжа.

Падрабязней у новым расследаванні “Бюро” — “Цёмныя бакі Беларускага Чырвонага Крыжа”.

Дзякуем за дапамогу ў падрыхтоўцы гэтага матэрыялу @cpartisans, @belpol і «Фонду Медычнай Салідарнасці Беларусі».

Калі вы ведаеце нешта цікавае пра дзейнасць “Беларускага Чырвонага Крыжа” ці Дзмітрыя Шаўцова — пішыце ў наш рэдакцыйны акаўнт @buro_editors ці нам на скрыню buro4by@proton.me. Мы гарантуем ананімнасць крыніц.
👍30🔥116
⚡️Сябры, мы даведаліся, што нас заблакавалі ў Беларусі прыкладна праз 30 хвілін пасля выхаду расследавання пра "Беларускі Чырвоны Крыж".

Пакуль што з Беларусі вы можаце чытаць нас праз VPN. Але мы працуем над абыходам блакіроўкі.

Дзякуй, што вы з намі.
54👍10🔥8😁6🤬2
У сувязі з учорашняй навіной пра блакаванне "Бюро" у Беларусі мы вырашылі зладзіць апытанне (пакуль яно актуальна).

Як хутка нас прызнаюць экстрэмістамі?
Anonymous Poll
84%
1 месяц
11%
3 месяцы
3%
6 месяцаў
2%
1 год
🤗7🌚41😁1
Цяпер вы можаце чытаць нас з Беларусі без VPN.

Наша расследаванне пра "Беларускі Чырвоны Крыж" можна прачытаць па гэтай спасылцы.

Дзякуй камандзе @pressclubbelarus і "Тэххаб Прэс-Клуб Беларусь" за аператыўную дапамогу.
25🔥7👍3
Нашыя сябры з тэлеграм-канала @belhalat_by, натхніўшыся расследаваннем пра Беларускі Чырвоны Крыж, зрабілі калекцыю мемаў.

Нам вельмі падабаецца!
🔥20😁151🤡1
Беларускі Чырвоны Крыж прыпыняе дапамогу бежанцам і мігрантам з-за праблем з фінансаваннем. Арганізацыя перастане выдаваць ім ваўчары, кампенсаваць затраты на медпаслугі і аплачваць адпачынак дзяцей летам. Але гэта не адзіныя змены, якія чакаюць БЧК

Як пісала раней @buroBYз-за Шаўцова БЧК страціць амаль 99% міжнароднага фінансавання, якое ідзе ад агенцтваў ААН і ўдзельнікаў міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Кім або чым Чырвоны Крыж будзе закрываць гэтую бюджэтную дзірку?

Паводле інфармацыі нашых крыніц, арганізацыя плануе скараціць 30% супрацоўнікаў. Атрымліваецца, што будзе як у тым анекдоце: «Тата, дык што, ты цяпер будзеш меней піць? Не, сынок, цяпер ты будзеш меней есці».

Падрабязней пра тое, як шыкуе кіраўніцтва БЧК — чытайце (без VPN) ў нашым расследаванні "Цёмныя бакі Беларускага Чырвонага Крыжа".
😁23👍31
З чаго складаецца бюджэт Беларускага Чырвонага Крыжа і якую яго частку ён страціць з-за прыпыненне міжнароднага фінансавання?

Возьмем для прыкладу бюджэт за 2022 год. Агульны бюджэт БЧК склаў амаль 22,7 мільёна рублёў. Асноўныя крыніцы і % у бюджэце:

■ Міжнародная дапамога — 12,9 мільёна, 57,2%.
■ Сяброўскія складкі — 4,2 мільёна, 18,6%.
■ Ахвяраванні насельніцтва — амаль 2,79 мільёна, 12,3%.
■ Спонсарская дапамога — 2 мільёна, 8,8%.

Міжнароднае фінансаванне ў сваю чаргу складаецца на 58% з дапамогі ўдзельнікаў міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Яшчэ 41% складала грашовая дапамога ад агенцтваў ААН. Сукупна гэта 99%.

Як паведамляла @buroBYнядаўна прадстаўніцтва ААН у Беларусі заявіла, што шукае замену Беларускаму Чырвонаму Крыжу.

То бок з-за скандальнай паездкі генеральнага сакратара БЧК Дзмітрыя Шаўцова на акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі — арганізацыя страціць амаль 99% замежнага фінансавання, а гэта 57,2% усяго бюджэту.
🔥19👍52
"Што далей?" Адказ на гэтае пытанне хвалюе многіх беларусаў

Рэдакцыя “Салідарнасці”, аднаго са старэйшых незалежных медыяў Беларусі, у сваім тэлеграм-канале @gazetaby спрабуе разабрацца ў глыбінных прычынах таго, што адбываецца.

🌠Фішка канала - гэта кампактная карціна дня, па якой можна хутка зразумець тое, што адбываецца, і зэканоміць час на чытанні вялікай колькасці навін.

Цяпер незалежным беларускім медыя патрэбная падтрымка. Калі вам блізкі ўдумлівы падыход да навін, падтрымайце калег і падпішыцеся на тэлеграм-канал "Салідарнасці" па спасылцы https://t.me/gazetaby
16👍7🔥6👏3😁2
Цяперашні кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў зноў “абіраецца” на месца дэпутата ў Палату Прадстаўнікоў ад адной з мінскіх акруг. Мы вырашылі прыгадаць асноўныя пункты яго біяграфіі.

Шаўцоў даўно сярод наменклатуры лукашэнкаўскай сістэмы. Сваю “палітычную” кар'еру ён пачаў з дэпутацтва ў Мінгарсавеце у сярэдзіне 2000-х. Сумяшчаў гэтую пасаду з працай у мінскай паліклініцы №34, дзе ўсяго за год мінуў шлях ад загадчыка кабінетам медстатыстыкі да галоўнага ўрача.

У 2011 году Шаўцова абіраюць старшынёй грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя ўрачоў". Сам ён прызнаваўся, што стаў ім па прапанове аднаго з сваіх былых выкладчыкаў. І вось з гэтага моманту Дзмітрый Шаўцоў у хуткім тэмпе пачаў прасоўвацца па кар'ернай лесвіцы.

У кастрычніку 2012 года Шаўцова зрабілі дэпутатам Парламента. З гэтага моманту ён актыўна ўдзельнічае ў выбарах. З 2015 года яму давяраюць месца старшыні Мінскай гарадской выбарчай камісіі. Ён займае яго на выбарах у 2017, 2019 і 2020 гадах.

У верасні 2021-га на з’ездзе Беларускага Чырвонага Крыжа старшыня прэзідыума і па сціплым сумяшчальніцтве намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Чараднічэнка вылучае яго кандыдатуру на пасаду генеральнага сакратара БЧК. Яго абіраюць аднагалосна.

Шаўцоў не хавае, што ягоныя сімпатыі на баку ўладаў Расіі і Беларусі. З 2014 года і дагэтуль Шаўцоў узначальвае беларускае аддзялення Міжнароднага грамадскага фонду адзінства праваслаўных народаў.

Пра дзейнасць гэтага фонду ў Беларусі вядома няшмат. У скупых справаздачах згадваецца пра дапамогу ў будаўніцтве некалькіх праваслаўных храмаў у Беларусі і ўдзел у падрыхтоўцы шэрагу законапраектаў.

Расійскі ж фонд у прэсе называўся «газпромаўскім царкоўным фондам». І па сутнасці, ён адзін з інструментаў “мяккай сілы” па прасоўванні “рускага свету” праз праваслаўе.

Як Шаўцоў кіраваў Беларускім Чырвоным Крыжам і куды накіроўваў яго бюджэт вы можаце падрабязна прачытаць у нашым апошнім расследаванні.
👍8🔥21🤔1💩1
Дарагія падпісчыкі, пакуль мы рыхтуем новае расследаванне, хочам расказаць вам пра тое, што ў нас ёсць Patreon.

Пры жаданні вы можаце падтрымаць наc на гэтай платформе. Грошы пойдуць на падтрымку рэдакцыі і нашыя расследаванні.

Ёсць варыянты падтрымкі, пры якіх вы будзеце перш за ўсіх ведаць пра што будзе наступнае расследаванне.

Таксама ёсць варыянты, пры якіх вы будзеце атрымліваць ад нас рэдакцыйны ліст пра нашую працу і цікавыя факты, якія не ўвайшлі ў расследаванні.

І нарэшце, ёсць варыянт у якім мы прапануем вам (акрамя ўсяго астатняга) спецыяльны фармат — эксклюзіўныя адказы рэдакцыі на вашыя пытанні (Q&A).

Падрабязна азнаёміцца з усімі фарматамі падтрымкі можна на нашай старонцы Patreon.
🔥15👍61
Дзмітрый Шаўцоў не адзіны супрацоўнік Беларускага Чырвонага Крыжа, які любіць ездзіць на акупаваныя Расіяй тэрыторыі.

Паводле інфармацыі «Бюро», як мінімум адзін абласны кіраўнік БЧК з'ездзіў у адпачынак у Крым падчас поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

Кіраўніца Гродзенскай абласной арганізацыі Наталля Талкачова ў ліпені 2022 года наведала Крым. І гэта была не «працоўная» паездка, як у Шаўцова.

У сваім акаўнце ў Facebook яна падзялілася фатаграфіямі з адпачынку і відэа, як яны едуць па Крымскім мосце. (Гэтая спасылка адкрыецца і без VPN)

Дзякуючы атрыманым ад @cpartisans дадзеным мы можам з упэўненасцю сказаць, што гэта была не «гуманітарная місія». Талкачова ездзіла ў Крым адпачываць, узяўшы на гэтыя даты водпуск.

Мы звярнуліся да Талкачовай па каментар, але яна не адказала на нашыя званкі.

Пра кіраўніцу Гродзенскага БЧК і яе цесныя сувязі з Дзмітрыем Шаўцовым мы расказвалі ў нашым расследаванні «Цёмныя бакі Беларускага Чырвонага Крыжа». (Без VPN)

Нагадаем, што з-за паездкі Дзмітрыя Шаўцова на акупаваныя Расіяй тэрыторыі Украіны было прыпыненае сяброўства Беларускага Чырвонага Крыжа ў Міжнароднай федэрацыі Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. З-за гэтага БЧК страціў амаль усё сваё міжнародне фінансаванне. (Без VPN)
🤬164👎1
Сябры, у нас з'явілася адна цікавая ідэя. Мы будзем удзячныя вам за ўдзел у апытанні ніжэй.

Ці хацелі б вы слухаць нашыя расследаванні ў аўдыё фармаце? І калі так, то на якой мове вам было б зручней слухаць?
Anonymous Poll
66%
На беларускай мове
22%
На рускай мове
9%
На англійскай мове
23%
Не, я люблю чытаць
👍6🔥2
Паважаныя падпісчыкі, мы гэтага чакалі і здарылася гэта вельмі-вельмі хутка — улады Беларусі прызналі нас "экстрэмістамі".

31 студзеня суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў сацсеткі і сайт @buroBY "экстрэмісцкімі матэрыяламі".

Заяву "Бюро" на гэты конт вы можаце прачытаць на нашым сайце. (Без VPN)
🎉38👍4😁4😢2
Каля паўмільёна рублёў толькі на закупы. Колькі бюджэтных сродкаў атрымоўвае і траціць прыватная гімназія Ірыны Абельскай?

У 2020 годзе ў Мінску запрацавала "Мінская міжнародная гімназія" — прыватная школа, заснаваная Ірынай Абельскай, маці Мікалая Лукашэнкі і палюбоўніцай Аляксандра Лукашэнкі. Школу пабудаваў за свае сродкі расійскі алігарх Мікалай Гуцарыеў. Падчас будаўніцтва ён заяўляў, што плануе ўкласці ў школу каля 12 мільёнаў долараў.

У адрозненне ад іншых прыватных школ "Мінская міжнародная гімназія" з самага моманту заснавання атрымлівае бюджэтныя грошы. Журналісты @buroBY падлічылі, што з 2020 года школа толькі на закупы патраціла каля паўмільёна рублёў бюджэтных сродкаў.

Школа закупляе на іх ноўтбукі, планшэты, музычны цэнтр, прынтары, паслугі па ўборцы тэрыторый, школьнае харчаванне для дзяцей, а таксама навучальныя матэрыялы і сродкі навучання. Таксама школа Абельскай вырашыла прыкупіць ідэалагічнай літаратуры — кнігі і плакаты "Генацыд беларускага народа", "Хатынь", "Свяшчэнная памяць Вялікай Перамогі" і іншае. Пра гэта сведчыць адзін з нядаўніх тэндараў, абвешчаных гімназіяй..

Але агульная сума ўкладзеных бюджэтных сродкаў у гімназію можа быць нашмат большай. У справаздачах гімназіі з 2020 па 2022 гады пазначаецца, што яна за тры гады атрымала 5 мільёнаў рублёў "мэтавага фінансавання".

Вялікія бюджэтныя ўкладанні ў гэтую гімназію не здзіўляюць. У расследаваннях БРЦ і "Белсата" расказвалася, што ў школе вучацца дзеці "беларускіх элітаў" — сілавікоў, звязаных з уладай бізнэсоўцаў, высокапастаўленых чыноўнікаў і набліжаных да сям'і Лукашэнкі людзей.
🔥12🤬5🤯3
Расія працягвае масіраваныя абстрэлы Украіны. Міжнародныя санкцыі павінны былі аслабіць ваенны патэнцыял Крамля. Але сучасная тэхніка працягвае паступаць у Расію абыходнымі шляхамі.

У сумесным расследаванні «Бюро», расійскага выдання «Вёрстка» і Цэнтра па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP) мы раскажам, як заходняе абсталяванне для ваеннай прамысловасці трапляе ў Расію ў абыход санкцый і хто з беларусаў стаіць за гэтым.

Пра гэта ды іншае мы распавядзем у нашым новым расследаванні, якое выйдзе заўтра.
🔥225👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Нашае новае расследаванне! Як беларусы дапамагалі абсталёўваць расійскую вайсковую машыну ў абыход міжнародных санкцый?

Падчас працы над нашым сумесным расследаваннем з @OCCRP_Rus і @svobodnieslova мы высветлілі, што ў паставак сучаснага абсталявання для расійскай ваеннай прамысловасці — беларускія карані.

Міжнародныя санкцыі павінны былі аслабіць ваенныя магчымасці Крамля. Але сучасная тэхніка паступае ў Расію абыходнымі шляхамі.

Як гэта працуе. Праз кампаніі ў Польшчы, Германіі, Беларусі, і Казахстане, частка з якіх таксама належыла ў тым ліку і беларускім уладам, закуплялася неабходнае абставляванне. Якое потым пастаўлялася ў Расію. Усё гэта ў абыход міжнародных санкцыяў.

Згодна з мытнымі дадзенымі, летась Расія ўвезла толькі праз Беларусь тавараў падвойнага прызначэння з высокай рызыкай выкарыстання ў ваеннай прамысловасці на 27 мільёнаў долараў.

Цалкам чытайце ў нашым новым расследаванні «Крывавыя пасярэднікі».
Тут чытаць без VPN.
🔥29🤬9👍1👏1🖕1