Бюро | Расследаванні пра Беларусь
815 subscribers
165 photos
56 videos
197 links
Бюро. Расследаванні пра Беларусь

Робім нябачнае бачным.

Улады Беларусі прызналі нас экстрэмістамі.

звязацца з намі: @buro_editors

Наш інстаграм
https://instagram.com/buromedia_by

Падтрымаць рэдакцыю
https://www.patreon.com/buromediaby
Download Telegram
🏆 Алімпійскія «рэзервы». Колькі атрымлівае кіраўніцтва НАК

«Бюро» высветліла, якую налічаную заработную плату атрымліваюць намеснікі Віктара Лукашэнкі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце (НАК) – Дзмітрый Даўгалёнак і Ксенія Санковіч.

📌 Дзмітрый Даўгалёнак – віцэ-прэзідэнт НАК са студзеня 2025 года. Гэтую пасаду ён сумяшчае з пазіцыяй начальніка аддзела па развіцці алімпійскага руху НАК.

За 9 месяцаў 2024 года яму сукупна налічылі крыху больш за 91 тысячу беларускіх рублёў. Яго сярэдняя заработная плата да выліку падаткаў і ўнёскаў у ФСАН за месяц склала 10,1 тысячы беларускіх рублёў, або прыкладна 2,9 тысячы еўра.

📌 Ксенія Санковіч працуе генеральным сакратаром НАК з 2024 года. У алімпійскім спорткамітэце экс-фаварытка Аляксандра Лукашэнкі працуе аж з 2015 года. Да таго як заняць пасаду генсакратара, Санковіч адказвала ў НАК за міжнародныя дачыненні. Акрамя таго, яна дагэтуль застаецца сябрам камісій «Жанчыны і спорт».

У 2024 годзе Санковіч за 9 месяцаў сумарна налічылі 91,5 тысячы беларускіх рублёў да выліку падаткаў і ўнёскаў у ФСАН. Яе сярэдні «брудны» штомесячны аклад склаў амаль 10,2 тысячы беларускіх рублёў, або 2,9 тысячы еўра.

📌 Цалкам чытайце на сайце

Нагадаем, нядаўна мы расказвалі пра зарплату ў НАК і самога Віктара Лукашэнкі. За 9 месяцаў 2024 года яму налічылі прыкладна 97 тысяч беларускіх рублёў брута.

📌 Калі вы хочаце падтрымаць "БЮРО", то можна падпісацца на наш "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю.
4👀4🏆1🤪1
🎈Кантрабанда на шарах. Толькі паветранымі шарамі ў Літву даставілі каля мільёна пачкаў цыгарэт з Беларусі

Жорсткія захады на мяжы вымусілі кантрабандыстаў шукаць новыя спосабы дастаўкі цыгарэт у Літву. Хіт сезону – кантрабанда на метэаралагічных шарах. «Бюро» разам з калегамі з LRT разбіралася, як уладкаваны гэты нелегальны бізнэс.

📌 Сёлета літоўскія мытнікі і памежнікі затрымалі больш як шэсць мільёнаў пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Гэта амаль удвая больш, чым за ўвесь мінулы год.

Кантрабандысты хаваюць вялікія партыі цыгарэт у грузавіках і чыгуначных вагонах. У якасці тавараў прыкрыцця выкарыстоўваюцца харчовыя прадукты (агуркі, перцы, рыбныя кансервы), тавары для дома (цеплаізаляцыйныя матэрыялы, кандыцыянеры) і будаўнічыя матэрыялы (друз).

На фоне міграцыйнага крызісу Літва пабудавала агароджу на мяжы з Беларуссю і закрыла чатыры з шасці пунктаў пропуску для барацьбы з кантрабандай і абыходам санкцый. Літоўская мытня ўзмоцнена правярае кожны аўтамабіль. У такіх умовах кантрабандысты шукаюць новыя маршруты і спосабы дастаўкі цыгарэт праз мяжу.

📌 Сёлета літоўскія памежнікі перахапілі каля 550 метэазондаў і 50 дронаў з кантрабандай з Беларусі. Канфіскавана больш як 890 тысяч пачкаў цыгарэт.

Метэазонды залятаюць у паветраную прастору Літвы, дзе курсіруюць самалёты. З-за гэтага некалькі разоў прыпыняў працу вільнюскі аэрапорт. Літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа назваў прылёты кантрабандных шароў «беспрэцэдэнтнай гібрыднай атакай супраць Літвы». У адказ літоўскі ўрад цалкам закрыў мяжу з Беларуссю да канца лістапада.

Каб зразумець, як працуюць кантрабандысты, мы разам з партнёрамі з LRT вывучылі афіцыйныя зводкі і судовыя дакументы, пагаварылі з афіцыйнымі і ананімнымі крыніцамі.

📌 Кантрабандысцкая супольнасць – закрыты калектыў. Каб патрапіць туды, трэба круціцца ў пэўных колах. Адны маюць выхад на тытунёвую фабрыку, дзе можна набыць вялікую партыю цыгарэт. Іншыя шукаюць магчымасці, каб пераправіць гэты тавар праз мяжу. Трэція знаходзяць знаёмых, якія прададуць цыгаркі ў той жа Літве і перададуць грошы ў Беларусь.

«Ланцужок склаўся, і паехалі працаваць. Гэта свая супольнасць, свой калектыў. Проста ў гэтым таварыстве трэба мець зносіны і там круціцца. Цябе проста павінны ведаць. Кожны шукае свой пралаз як адправіць – хто шарамі, хто цягнікамі, хто машынамі, хто па блоку праз мяжу вязе. Людзі стараюцца зарабіць грошай», – расказаў «Бюро» былы кантрабандыст.


Усяго ў гэтым годзе літоўскія пагранічнікі затрымалі больш за 100 чалавек, падазраваных у кантрабандзе. Некаторыя затрыманыя атрымалі турэмныя тэрміны, а некаторыя – вялізныя штрафы.

«Што да беларускага боку, то мы можам сказаць толькі тое, што ў прыгранічнай зоне на тым баку без дазволу памежнікаў і іншых структур ніхто не мог бы ажыццяўляць такую дзейнасць. Іх бы затрымалі і закрылі», – зазначыў намеснік кіраўніка САДМ Антанас Монтвідас.


📌 Як арганізаваная нелегальная дастаўка цыгарэт з Беларусі ў Літву чытайце ў сумесным расследаванні «Бюро» і LRT
🔥85👍3
Рэха вайны. Хто забяспечвае дронамі войскі Карпянкова? Малазаўважная кампанія «Хобі-Парк» стала асноўным пастаўшчыком беспілотнікаў для ўнутраных войскаў і іншых сілавых ведамстваў

📌 Унутраныя войскі пад камандаваннем генерал-маёра Мікалая Карпянкова закупілі больш за 80 дронаў за апошнія два ў паловай гады. На гэта з бюджэту патрачана 215 тысяч рублёў.

Ва ўсіх брыгадах і асобных батальёнах унутраных войскаў створаныя падраздзяленні спецыяльнага прызначэння па выкарыстанні беспілотных лятальных апаратаў. Іх ужывалі на вучэннях – аператары па кіраванні дронамі навучаныя весці разведку і кідаць бомбы.

📌 У сярэдзіне сакавіка 2023 года на ўзбраенні ўнутраных войскаў было звыш 100 дронаў – разведвальных і разведвальна-ўдарных. З мая 2023 года, згодна са звесткамі электроннай гандлёвай пляцоўкі, для ўнутраных войскаў закупілі яшчэ як мінімум 81 беспілотны лятальны апарат.

Больш за ўсё дронаў закупіў беларускі спецназ – вайсковая частка 3214, што базуецца ў мінскім мікрараёне Уручча. Яе вайскоўцы душылі мірныя пратэсты ў Беларусі ў 2020 годзе. Для іх набылі 21 беспілотнік за 34 тысячы рублёў.

📌 Усе дроны для ўнутраных войскаў набывалі паводле працэдуры закупкі з адной крыніцы, якая лічыцца больш простым і неканкурэнтным спосабам выбару пераможцы. 14 з 15 тэндараў выйграла кампанія «Хобі-Парк».

Камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў асабіста развозіў дроны па раённых аддзелах міліцыі ў Хойніках, Лоеве, Ельску, Нароўлі, Брагіне і Мазыры для навучання атрадаў народнага апалчэння. Прычым у паведамленнях прэс-службы ўнутраных войскаў падкрэслівалася, што гэта менавіта беспілотнікі ад «Хобі-Парка».

Кампанія таксама называлася ў ліку пастаянных памочнікаў вайскова-патрыятычных клубаў, створаных паводле рашэння Карпянкова. У лістападзе мінулага года ён перадаў вайскова-патрыятычнаму клубу «Рысь-Нароўля» тры квадракоптары ад «Хобі-Парка».

📌 Падрабязней пра «Хобі-Парк» і сувязі з сілавікамі чытайце на сайце «Бюро».

📌 Калі вы хочаце падтрымаць "БЮРО", то можна падпісацца на наш "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю.
7🔥6😱2
🐰Сям’я Аляксандра Зайцава запусціла кансервавы завод, а ўлады перадалі ім ў арэнду возера. «Бюро» высветліла, што бізнэсовец Аляксандр Зайцаў запусціў уласнае прадпрыемства па перапрацоўцы рыбнай прадукцыі – Лукомльскі кансервавы завод.

📌 89% фірмы «кашалёк» Аляксандра Лукашэнкі перапісаў на свайго 21-гадовага сына – Рамана Зайцава.

Яшчэ 10% належаць Васілю Дземянцеюбылому намесніку старшыні КДБ і Дзяржаўнага мытнага камітэта. Пасля завяршэння кар’еры ў сілавых ведамствах Дземянцей узначальваў фірму «Брэміна груп», якой валодаюць сам Зайцаў-старэйшы і ягоныя бізнэс-партнёры: Аляксей Алексін і Мікалай Варабей.

📌 Лукомльскі кансервавы завод адкрылі 4 кастрычніка ў Чашніцкім раёне ў самым маладым горадзе Беларусі – Новалукомлі. Будаўніцтва праходзіла ў межах інвестыцыйнай дзяржпраграмы «Адзін раён – адзін праект».

Выніковы аб’ём інвестыцый склаў больш як 18 мільёнаў беларускіх рублёў. З іх 13,5 мільёна – крэдыт «Белаграпрамбанка».

Але на гэтым дапамога ад дзяржавы не заканчваецца. Лукомльскаму кансерваваму заводу выдзелілі ўчастак у 2,8 гектара, а таксама перадалі ў арэнду возера Лукомльскае і квоту на вылаў 50 тон прэснаводнай рыбы.

📌 Хто яшчэ з сілавікоў працуе на заводзе Зайцава і адкуль ім будуць пастаўляць рыбу чытайце на сайце «Бюро»

📌 Падтрымаць "БЮРО" можна на "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю (Stripe i buymeacoffee).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬8🔥32👍1
🧴Скандальны функцыянер і сенатар Баскаў заходзіць на рынак рытэйлу. У планах – сетка крамаў ва ўсёй краіне

Паводле звестак «Бюро», Дзмітрыю Баскаву належыць 50% фірмы «ДНЦ-Маркет», яшчэ 50% – у малавядомага бізнэсоўца Анатоля Прыгодзіча. Юрыдычная асоба зарэгістраваная ў лютым 2025 года ў Жодзіне.

📌 У планах «ДНЦ-Маркета» запусціць сетку ва ўсёй краіне. На дадзены момант адкрыліся дзве кропкі – у Мінску і Жодзіне, але кампанія ўжо наймае персанал «у сувязі з адкрыццём новых крамаў сеткі» ў Гродне, Пінску, Баранавічах, Бярозе і Маладзечне.

Мяркуючы па ўсім, экспансія новай сеткі ідзе і праз памяшканні, дзе раней працаваў «Востраў чысціні і смаку». Адрас мінскай кропкі супадае з адрасам адной з былых крамаў сеткі.

📌 Адзін з трымальнікаў кропак сеткі «Востраў чысціні і смаку» – кампанія «ПрадХімМаркет» – у маі 2024 года перайшла да Анатоля Прыгодзіча, цяперашняга партнёра Баскава. Дзякуючы «Кіберпартызанам» мы здолелі даведацца, што Анатоль Прыгодзіч каля дзесяці гадоў прапрацаваў на розных пасадах у структурах групы кампаній «Ромакс», былых уладальнікаў сеткі «Востраў чысціні і смаку».

Падрабязней чытайце на сайце: https://buromedia.io/be/news/skandalnyy-funkcioner-i-senator-baskov-zakhodit-na-rynok-riteyla
🤮9🔥4👍21🖕1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Санкцыямі па шкле. Як для Лукашэнкі пабудавалі новы завод з еўрапейскім абсталяваннем у абыход санкцый

Гродзенскія шкляры здольныя ствараць цуды, калі трэба дагадзіць Аляксандру Лукашэнку. За два з паловай гады пабудавалі новы завод і абуладкавалі яго сучасным еўрапейскім абсталяваннем. Як гэтае абсталяванне трапіла ў Беларусь ва ўмовах санкцый, шырокай публіцы не паведамілі.

«Бюро» сумесна з выданнямі IrpiMedia і Siena раскрывае таямніцы маштабнага праекта, завершанага толькі за кошт абкатаных кантрабандных схем.

Мы здабылі звесткі і дакументы, якія разкрываюць схемы паставак падсанкцыйнага абсталявання ў Беларусь. Як усё адбывалася?

Чытайце ў новым расследаванні «Бюро» — «Санкцыямі па шкле».
🔥1062😁1👀1
Audio
🎧 Аудыёверсія расследавання «Бюро» @buroby "Санкцыямі па шкле. Як для Лукашэнкі пабудавалі новы завод, абуладкаваўшы еўрапейскім абсталяваннем у абыход санкцый".

Аудыёверсіі нашых расследаванняў дасяжны на асноўных падкаст-платформах:

📌 Youtube

📌 Youtube podcast

📌 Spotify

📌 Apple podcast

📌 Podbean
🔥7👍21
Падатковая зацікавілася фондам Карпянкова. Дзяржаўныя органы адказалі на запыты «Бюро»

Падчас расследавання «Новая Беларусь» Карпянкова» «Бюро» накіравала ў Мінгарвыканкам, Камітэт дзяржкантролю і Міністэрства па падатках і зборах афіцыйную заяву пра знойдзеныя недакладнасці ў фінансавых справаздачах фонду «Маладая гвардыя».

📌 Мы атрымалі адказы ад усіх дзяржаўных органаў, куды накіравалі запыты. За выключэннем адпісак і перанакіраваных запытаў, «Бюро» атрымала паўнацэнны адказ ад Міністэрства па падатках і зборах. Там заявілі, што «інфармацыя ў дачыненні да фонду «Маладая Гвардыя» прынятая да ведама і будзе выкарыстаная ў працы».

Таксама мы атрымалі адказ ад Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама, дзе сказана, што «пададзеная інфармацыя прынятая да ведама».

Нагадаем, падчас расследавання дзейнасці фонду «Маладая гвардыя» Мікалая Карпянкова мы выявілі неадпаведнасці і разыходжанні паміж дакументам для ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама і бухгалтарскімі справаздачамі для падатковай. Апытаныя намі эксперты не змаглі даць адназначнага адказу, чаму паміж імі такія разыходжанні і для чаго ў дакументах маніпулявалі дадзенымі.

📌 Падтрымаць "БЮРО" можна на "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю (Stripe i buymeacoffee).
🔥17👍42😁2🤷‍♂1🐳1
✉️ Ліст ад рэдакцыі. Лістападаўскія вынікі «Бюро»

Прывітанне, на сувязі Аляксей Карпека. Чым займалася рэдакцыя “Бюро” апошнія два месяцы? Чытайце ў нашым рэдакцыйным лісце.

Гэта штомесячная рассылка для ўсіх падпісчыкаў нашага Patreon. Яе можа атрымліваць любы падпісчык на наш Patreon (як платны, так і з бясплатны).

https://www.patreon.com/posts/list-ad-vyniki-144967633
👍84
🍺 Сенатар Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі «Бівер». Бізнэс-партфель скандальнага функцыянера працягвае пашырацца

Член Савета Рэспублікі і былы кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі «Бівер» з доляй у 25%.

Акрамя Баскава кампаніяй валодае венгерская «Зіптэх» (11,85%) і Дзяніс Сташкевіч (7,45%) – бізнэс-партнёр Баскава па шэрагу іншых праектаў: «Рэторсія Трэйд» і «ГрандХаузІнжэнірынг». Кантрольны пакет на бровар застаўся ў кампаніі «Бівер клуб» (55,7%), звязанай з сям’ёй Бабровічаў, заснавальнікамі піваварні «Бівер».

Дзмітрый Баскаў – беларускі функцыянер з хакейнай абоймы Лукашэнкі, былы асабісты трэнер Мікалая Лукашэнкі. Пасля працы з камандай Лукашэнкі Баскаў хутка прайшоў чынавенскую вертыкаль у хакеі: узначальваў «Дынама-Мінск» як гендырэктар, затым стаў старшынём Федэрацыі хакея Беларусі і ўвайшоў у выканкам НАК.

У 2021 Міжнародная федэрацыя хакея дыскваліфікавала Баскава на пяць гадоў, абвінаваціўшы яго ў дыскрымінацыі спартоўцаў паводле палітычных матываў і злоўжыванні службовым становішчам.


Чытаць цалкам на сайце
💩14🤬4🔥2🤡1
🎆 Сёння «Бюро» спаўняецца 2 гады! Мы шчаслівыя сёння падзяліцца з вамі нашымі дасягненнямі і планамі на будучыню.

Другі год існавання нашага праекта стаў не менш дынамічным і плённым, чым першы. За год рэдакцыя правяла і апублікавала 13 эксклюзіўных вялікіх расследаванняў і некалькі дзясяткаў міні-расследаванняў і расследавальніцкіх навін. Акрамя таго, мы эксперыментавалі з фарматамі і выпускалі расследаванні яшчэ і ў аўдыя.

У 2025 годзе мы сталі членамі GIJN. «Бюро» ўзяло ўдзел у маштабным праекце Dear Compatriots сумесна з 30 замежнымі расследавальніцкімі медыя. А восенню двое журналістаў рэдакцыі былі ўзнагароджаныя прэміяй «Вольнае слова» за свае расследаванні.

Што яшчэ мы рабілі і якія дасягненні былі ў «Бюро» падрабязней чытайце на сайце

Як падтрымаць «Бюро»

📌 Штомесяц мы публікуем на Patreon рэдакцыйны ліст ад нашых журналістаў пра нашу дзейнасць. Лісты атрымлівае кожны, хто падпішацца на наш Patreon. Падпісацца можна тут.

Таксама можна падтрымаць рэдакцыю разавым данатам

📌 праз Buymeacoffee

📌 праз Stripe
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥15🎉94👍1🏆1💘1
✈️ «Белавія» парушае ўмовы адмены амерыканскіх санкцый. ЗША выставілі патрабаванні васьмі лайнерам – сем ужо іх парушылі

Дзяржаўны перавозчык «Белавія» лётае ў Расію на боінгах, нягледзячы на забарону амерыканскага ўрада, высветліла «Бюро».

У пачатку лістапада ЗША афіцыйна знялі санкцыі з авіякампаніі «Белавія». Адмену абмежаванняў анансавалі за два месяцы да таго, пасля вераснёўскай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўніком прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам. Тады ж з беларускіх турмаў былі вызваленыя і высланыя ў Літву 52 палітзняволеныя, у тым ліку 14 замежных грамадзян.

📌 Нягледзячы на адмену санкцый, «Белавія» па-ранейшаму забаронена выкарыстоўваць лайнеры амерыканскай вытворчасці для палётаў у Расію, Іран, Паўночную Карэю, Сірыю, на Кубу і акупаваныя тэрыторыі Украіны. Гэтыя ўмовы Міністэрства гандлю ЗША акрэсліла яшчэ ў верасні ў спецыяльным лісце на імя гендырэктара «Белавія» Ігара Чаргінца.

Ліст закранаў восем канкрэтных самалётаў Boeing 737. «Бюро» вывучыла расклад іх рэйсаў і высветліла, што сем лайнераў парушылі патрабаванні ЗША.

Усе яны ў верасні – лістападзе лёталі ў Маскву, шасцёра – у Санкт-Пецярбург і Сочы. Тры лайнеры выконвалі рэйсы ў Казань і Екацярынбург, два – у Калінінград. Асобныя самалёты накіроўваліся ў Махачкалу, Наябрск, Кіраў, Самару і Уладзікаўказ.

Падобна, ігнараванне ўмоваў зняцця санкцый – прынцыповая пазіцыя Мінска. У кастрычніку Аляксандр Лукашэнка назваў забарону на палёты боінгаў «Белавія» ў Расію і іншыя краіны «недарэчнымі абавязацельствамі».

«Бюро» звярнулася ў Міністэрства гандлю ЗША з просьбай пракаментаваць парушэнні ўмоваў зняцця санкцый і ўдакладніць, якой можа быць рэакцыя амерыканскага боку. На момант публикацыі адказу ад ведамства мы не атрымалі.


📌 Як санкцыі паўплывалі на «Белавія» і ці дапаможа «Белавія» Расіі абысці санкцыі — чытайце на сайце «Бюро»

📌 Падтрымаць "БЮРО" можна на "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю (Stripe i buymeacoffee).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥8🤬63😁2👍1
🔍 Літоўская мытня праверыць фігурантаў нашага расследавання

Мытнікі вывучаць, якім чынам санкцыйнае італьянскае абсталяванне трапіла ў Беларусь праз Літву ў абыход міжнародных санкцый. Дастаўкай грузу займалася літоўская кампанія Didneriai.

У лістападзе мы расказалі, як па распараджэнні Аляксандра Лукашэнкі ў Гродне пабудавалі новы шкляны завод, абуладкаваўшы яго новым італьянскім абсталяваннем. Гаворка ідзе пра тры лініі вытворчасці шкляной тары, выпушчаныя кампаніяй EMS Group. Такое абсталяванне забаронена вывозіць з Еўрапейскага саюза з сакавіка 2022 года.

У Беларусь яго даставілі ў абыход міжнародных санкцый. Для гэтага выкарыстоўвалася фірма-пракладка з Казахстана, а таксама быў зменены код тавару. Адзін са сведкаў гэтых схем падзяліўся з намі падрабязнасцямі. Мы здабылі звесткі і дакументы, якія пацвярджаюць ягоныя словы.

Абсталяванне завозілі ў Беларусь у 2022 і 2023 гадах. Яго кошт перавышае два мільёны еўра. Італьянскія лініі выкарыстоўваюцца на новай вытворчай пляцоўцы Гродзенскага шклозавода, пацвердзілі на прадпрыемстве.

📌 Чытаць на сайце

📌 Падтрымаць "БЮРО" можна на "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю (Stripe i buymeacoffee).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
8👍5🔥5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Золата імперыі. Як сямейны клан Лукашэнкі зарабляе на Беларусі

За апошнія дваццаць гадоў у Беларусі і Расіі з’явілася больш за два дзясяткі разнастайных бізнэсаў, шчыльна звязаных з сям’ёй Аляксандра Лукашэнкі. Іх абарот толькі за мінулы год перавысіў 800 мільёнаў еўра.

Сфера інтарэсаў шырокая: ад перапрацоўкі рыбы да паліграфіі, ад рэстаранаў да радыёстанцый, ад алкагольных крамаў да гандлю самазваламі. Сямейны бізнэс забуяў пры Лукашэнку, які пачаў свой шлях як "бязлітасны змагар з карупцыяй".

2025 год быў для «Бюро» сапраўды ўрадлівым – ніколі раней мы не расказвалі так шмат пра жыццё і асабісты бізнэс членаў клана Лукашэнкі.

📌 У нашым новым расследаванні "Золата Імперыі" мы распавядзем, на чым стаіць гэтая імперыя і колькі зарабляе сямейства.

📌 Падтрымаць "БЮРО" можна на "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю (Stripe i buymeacoffee).
🔥132👍2🤬1
Audio
🎧 Аудыёверсія расследавання «Бюро» @buroby "Золата імперыі. Як сямейны клан Лукашэнкі зарабляе на Беларусі".

Аудыёверсіі нашых расследаванняў дасяжны на асноўных падкаст-платформах:

📌 Youtube

📌 Youtube podcast

📌 Spotify

📌 Apple podcast

📌 Podbean

Падтрымаць "БЮРО" можна на "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю (Stripe i buymeacoffee).
🔥8👍31