Чытаць на сайце
📌 «Бюро» высветліла, што ўнук Аляксандра Лукашэнкі, Аляксандр Лукашэнка–малодшы, стаў сузаснавальнікам прыватнай кампаніі. Гэта першы зафіксаваны выпадак, калі хтосьці непасрэдна з сям’і кіраўніка Беларусі наўпрост валодае прыватным бізнэсам.
📌 Кампанія «Сезон упакоўкі» з’явілася 2 чэрвеня 2025 года. Дваццацігадоваму Аляксандру Лукашэнку–малодшаму належыць 20%. Астатнімі 80% валодае фірма «Марскія сезоны», якую стварыла бізнэс-лэдзі Людміла Няронская. Яна блізкая сяброўка Віктара і Ліліі Лукашэнкаў – бацькоў Аляксандра Лукашэнкі–малодшага.
«Сезон упакоўкі» базуецца ў адміністрацыйным комплексе будынкаў у пасёлку Балбасава на тэрыторыі «Брэміна-Оршы», дзе значацца фірмы «кашалькоў» Лукашэнкі: «Брэміна груп», «Ардзіта», «Рузэкспедыцыя» і «Сцісхо».
📌 Ці ўвайшла кампанія «Сезон упакоўкі» ў склад адмысловай эканамічнай зоны, каб карыстацца шматлікімі льготамі і прэферэнцыямі ад дзяржавы, пакуль дакладна не вядома. Бо ў чэрвені, неўзабаве пасля рэгістрацыі фірмы, якой сумесна валодае ўнук Лукашэнкі, аператар АЭЗ – «Брэміна груп» – нечакана схаваў раней публічны спіс рэзідэнтаў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬9🔥6✍4⚡2👍2😁1
Як працуе «Бюро»? Распавёў наш журналіст і сузаснавальнік Алесь Ярашэвіч
👍4
Forwarded from БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
«Бюро Медыя»: Людзі не перастаюць дзяліцца інфармацыяй, бо ім баліць
Паразмаўлялі з сузаснавальнікам «Бюро Медыя» Аляксандрам Ярашэвічам пра інсайды ад чытачоў, сакрэты сям’і Лукашэнкі, узровень беларускіх расследаванняў і «антыстрэсавыя» правілы рэдакцыі.
У праекце «Без нас вы б не ведалі…» БАЖ распавядае пра тое, якія факты, падзеі, праблемы ў Беларусі засталіся б небачнымі, калі б не было незалежных медыяў і журналістаў.
Чытайце тут
без впн
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

«У нас класная каманда прафесіяналаў, якія падтрымліваюць адзін аднаго. Мы апанаваныя гэтай справай. Ну так бывае, што ў людзей гараць вочы».
У праекце «Без нас вы б не ведалі…» БАЖ распавядае пра тое, якія факты, падзеі, праблемы ў Беларусі засталіся б небачнымі, калі б не было незалежных медыяў і журналістаў.
Чытайце тут
без впн
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
❤11👍4🔥4🥰2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У канцы чэрвеня ў Пружанах адгрымеў рок-фестываль «Сонцастаянне». «Бюро» высветліла новыя падрабязнасці з бэкстэйджу гэтага z-open-airа.
У жніўні 2024 года «кашалёк» Лукашэнкі Аляксандр Зайцаў стварыў юрыдычную асобу «Сонцастаянне» для правядзення відовішчных культурна-масавых мерапрыемстваў. А праз месяц зарэгістраваў на сябе асабіста таварны знак «Сонцастаянне», які цалкам супадае з афіцыйным лагатыпам фестывалю. Дамен сайта «Сонцастаянне» з красавіка 2025 года таксама належыць аднайменнай фірме, якой валодае «гаманец» Лукашэнкі.
📌 «Бюро» высветліла, што турыстычная фірма Аляксандра Зайцава Explora, якую кантралюе яго «Эйчэмсі груп», прапаноўвала турыстычныя пакеты, яны ўключалі падвоз на свой уласны фестываль і пражыванне.
Паводле звестак інфармацыйнага партнёра фестывалю, сёлета open-air сабраў 30 тысяч гледачоў, што не дзіўна, бо на піяр мерапрыемства падрадзілі дзясяткі блогераў і нават кінулі ўсю моц дзяржрэсурсу – тэлебачанне, радыё і друкаваныя СМІ.
Выглядае так, што Аляксандр Зайцаў мог няблага зарабіць на «Сонцастаянні». Дарэчы, у 2024 годзе ён стаў ганаровым грамадзянінам Пружанскага раёна за «значны ўклад у духоўнае, культурнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Пружанскага раёна, падтрымку значных гуманітарных праектаў».
📌 У распараджэнні рэдакцыі маюцца дадзеныя, што папярэднім уласнікам дамена сайта «Сонцастаянне» была «Першая прадзюсарская кампанія» – той самы прадакшн, які падпісваў рабскія кантракты з фіналістамі беларускага «Х-фактару» – пра гэта мы нядаўна распавялі ў нашым расследаванні «Фабрыка рабоў».
Хто яшчэ датычны да "Сонцастаяння" і да чаго тут жонка беларускага футбаліста Максіма Вітуса, чытайце на сайце.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥6✍5
🎙 Радыёімперыя Лукашэнкі. Кампанія нявесткі Лукашэнкі зарабляе мільёны на радыё
«Бюро» вывучыла бухгалтарскую справаздачнасць фірмы «Музычная частата» і высветліла, што за 2024 год яе чысты прыбытак склаў амаль 2,9 мільёна беларускіх рублёў, або амаль 820 тысяч еўра.
«Музычная частата» запусціла ў Беларусі дзве радыёстанцыі – «Душэўнае радыё» і «Супер FM» – і прадае там рэкламу. Паводле дадзеных даследавання ЗАТ «МедыяВымяральнік» за ліпень – снежань 2024 года, «Душэўнае радыё» ўвайшло ў пяцёрку самых папулярных радыёстанцый краіны.
📌 Акрамя рэкламных інтэграцый «Музычная частата» запусціла камерцыйны праект – «Душэўны фестываль». Ён праводзіцца ў Мінску ўжо другі год запар і ўключае ў сябе серыю з трох канцэртаў: «Душэўны шансон», «Душа народная» і рэтрадыскатэку «Танцпляцоўка».
«Бюро» таксама знайшло яшчэ адзін новы праект «Музычнай медыякампаніі» – «Радыёхіт.бай» – музычны партал і анлайн-радыёстанцыю, у эфіры якой гучаць выключна беларускія выканаўцы. Варта зазначыць – пераважна артысты, раскруткай якіх займаецца прадакшн Ганны Лукашэнкі.
📌 Чым жыве радыёімперыя нявесткі Лукашэнкі чытайце падрабязней у нас на сайце
💰 Падтрымаць працу «Бюро» — падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).
«Бюро» вывучыла бухгалтарскую справаздачнасць фірмы «Музычная частата» і высветліла, што за 2024 год яе чысты прыбытак склаў амаль 2,9 мільёна беларускіх рублёў, або амаль 820 тысяч еўра.
49% «Музычнай частаты» кантралюе «Музычная медыякампанія». 21% знаходзіцца ва ўласнасці Рэспубліканскага культурна-асветніцкага цэнтра Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі (канцэртны зал «Мінск»). Яшчэ 30% – у дзяржпрадпрыемства «Дом прэсы», якое належыць Міністэрству інфармацыі.
Генеральная прадзюсарка «Музычнай медыякампаніі» – нявестка Аляксандра Лукашэнкі Ганна, больш вядомая як аўтарка тэкстаў песень пад псеўданімам Ганна Сялук.
«Музычная частата» запусціла ў Беларусі дзве радыёстанцыі – «Душэўнае радыё» і «Супер FM» – і прадае там рэкламу. Паводле дадзеных даследавання ЗАТ «МедыяВымяральнік» за ліпень – снежань 2024 года, «Душэўнае радыё» ўвайшло ў пяцёрку самых папулярных радыёстанцый краіны.
📌 Акрамя рэкламных інтэграцый «Музычная частата» запусціла камерцыйны праект – «Душэўны фестываль». Ён праводзіцца ў Мінску ўжо другі год запар і ўключае ў сябе серыю з трох канцэртаў: «Душэўны шансон», «Душа народная» і рэтрадыскатэку «Танцпляцоўка».
«Бюро» таксама знайшло яшчэ адзін новы праект «Музычнай медыякампаніі» – «Радыёхіт.бай» – музычны партал і анлайн-радыёстанцыю, у эфіры якой гучаць выключна беларускія выканаўцы. Варта зазначыць – пераважна артысты, раскруткай якіх займаецца прадакшн Ганны Лукашэнкі.
📌 Чым жыве радыёімперыя нявесткі Лукашэнкі чытайце падрабязней у нас на сайце
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬11🤮5🔥4👍1😱1
У ліпені 2025 года ў Пружанах, на малой радзіме «кашалька» Лукашэнкі Аляксандра Зайцава, адкрылася першая крама алкагольнай прадукцыі пад брэндам «Дуб зялёны». Мясцовая раённая газета анансуе запуск цэлай сеткі алкамаркетаў ва ўсёй Беларусі. Мы даведаліся, што гэты таварны знак Зайцаў у ліпені 2023 года зарэгістраваў на сябе асабіста.
📌 «Бюро» высветліла, што сама крама ў Пружанах належыць фірме «Глаугандальпрэд». На яе ж у сакавіку 2025 года быў зарэгістраваны яшчэ адзін алкапункт «Дуб зялёны» ў Пінску.
51% «Глаугандальпрэда» знаходзіцца ва ўласнасці ў Аляксандра Зайцава. Аднак спойваць беларусаў бізнэсовец плануе не адзін, а ў кампаніі свайго патрона Віктара Лукашэнкі – 49% фірмы запісаныя на Нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК), які з 2021 года і ўзначальвае старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі.
Праўда, колькі партнёры будуць зарабляць на новай алкагольнай сетцы, мы так і не даведаемся – уся бухгалтарская справаздачнасць кампаніі засакрэчаная як падатковая таямніца згодна з пастановай Савета міністраў.
📌 Цалкам чытайце на сайце
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬10👍6🔥5❤2😁1🤔1🤯1🏆1
Спытай ў «Бюро». Што вы хацелі б спытаць у «Бюро»? Можа нешта пра расследаванні, пра працу рэдакцыі, пра планы ды іншае? Ці прапанаваць нейкія тэмы пра якія вы хочаце расследаванне? Або нешта яшчэ?
📌 Пішыце нам сюды >>>
‼️ Гэта цалкам ананімнае апытанне, мы не захоўваем ніякія вашыя асабістыя дадзеныя (нават email).

🔥6❤5🤔2⚡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Гандляры смерцю. Як беларускае прадпрыемства дапамагала азербайджанцам ваяваць у Нагорным Карабаху
Азербайджан выкарыстоўваў беларускую зброю супраць армянскага боку падчас вайны ў Нагорным Карабаху. Пра гэта сведчаць эксклюзіўныя дакументы, якія атрымала «Бюро».
Гэтыя дакументы таксама паказваюць, як было наладжанае ваеннае супрацоўніцтва паміж постсавецкімі краінамі. Беларускія ўзбраенні паступалі ў Азербайджан праз афшорную кампанію, за якой стаяць уплывовыя бізнэсоўцы. Эксперты папярэджваюць: такая схема падвышае карупцыйныя рызыкі.
📌 У нас з’явілася больш як 200 гігабайт электронных лістоў ад беларускага вытворцы зброі «Тэтраэдр». Файлы распаўсюдзілі хактывісты з Anonymous Liberland and the Pwn-Bär Hack Team. «Бюро» і партнёры даследавалі ўцечку і выявілі ў ёй дэталі сакрэтных здзелак паміж Азербайджанам і Беларуссю напярэдадні Другой карабахскай вайны.
СМІ ўжо расказвалі пра пастаўкі беларускай зброі ў гарачую кропку, але дакументы, што трапілі да нас, упершыню раскрываюць, як гэтая зброя апынулася і выкарыстоўвалася на вайне.
Гэты матэрыял падрыхтаваны ў партнёрстве з армянскім выданнем Hetq і сеткай журналістаў-расследавальнікаў OCCRP
📌 Падрабязней пра тое, як беларуская зброя патрапіла ў Азербайджан і выкарыстоўвалася падчас Другой карабахскай вайны, чытайце ў нашым новым расследаванні "Гандляры смерцю".

🔥7✍5❤3👍1😢1
Audio
🎧 Аудыёверсія расследавання «Бюро» @buroby "Гандляры смерцю. Як беларускае прадпрыемства дапамагала азербайджанцам ваяваць у Нагорным Карабаху".
Цяпер аудыёверсіі нашых расследаванняў дасяжны на асноўных падкаст-платформах:
📌 Youtube
📌 Youtube podcast
📌 Spotify
📌 Apple podcast
📌 Podbean
Падпісвайцеся!
💰 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).
Цяпер аудыёверсіі нашых расследаванняў дасяжны на асноўных падкаст-платформах:
📌 Youtube
📌 Youtube podcast
📌 Spotify
📌 Apple podcast
📌 Podbean
Падпісвайцеся!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤4🔥4👍3
Аляксандр Зайцаў атрымаў ад дзяржавы крэдыт і льготы на будаўніцтва новага лагістычнага тэрмінала
«Бюро» высветліла, што «кашалёк» Лукашэнкі Аляксандр Зайцаў мае дачыненне да будаўніцтва новага лагістычнага тэрмінала для апрацоўкі і размеркавання грузаў, якія транспартуюцца па маршруце Кітай – Еўропа. Мы таксама выявілі, што Зайцаў спрабуе ўтаіць свой удзел у праекце, каб бізнэс не падпаў пад заходнія санкцыі.
Ад беларускага боку да будаўніцтва тэрмінала прыцягнулі кампанію «Юніонвэй» – рэзідэнта свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест». «Юніонвэй» была створаная ў студзені 2022 года. Яе бенефіцыярам з’яўляецца беларус Сяргей Вараб’ёў, які звязаны з «кашальком» Лукашэнкі і яго сынам Раманам Зайцавым праз іншыя фірмы бізнэсоўца – «Рух спорт клуб» і «Сцісхо».
📌 Дзякуючы «Кіберпартызанам» мы даведаліся, што сваю кар’еру Сяргей Вараб’ёў пачынаў у нулявых як ваеннаслужачы ў вайсковай частцы 10091 – цэнтральным апараце КДБ, дзе даслужыўся да намесніка начальніка аддзела. З 2019 года Вараб’ёў працуе пад кіраўніцтвам Аляксандра Зайцава.
Ужо пры Вараб’ёве, у 2024 годзе, кампанія «Юніонвэй» атрымала крэдыт на будаўніцтва новага лагістычнага тэрмінала ў Свіслачы – амаль 20,3 мільёна беларускіх рублёў, або каля 6,25 мільёна долараў. Будоўлю фінансуе дзяржаўны «Банк развіцця» ў межах праграмы «Адзін раён – адзін праект». Агульны запланаваны аб’ём інвестыцый у лагістычны цэнтр – каля 68 мільёнаў беларускіх рублёў.
📌 Якія яшчэ бонусы ад дзяржавы атрымаў новы праект Аляксандра Зайцава чытайце на сайце "Бюро".

🤬7👍5❤3🔥1😁1
Холдынг «Армтэк» змяніў пастаўшчыка аўтазапчастак для расійскага рынку на фоне санкцыйнага ціску. Пра гэта сведчаць мытныя дадзеныя, якія мае «Бюро».
📌 Новым экспарцёрам аўтакампанентаў у Расію стала турэцкая фірма Steel Universe. Яна замяніла кампаніі з Казахстана і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, якія трапілі пад заходнія абмежаванні пасля нашага расследавання «Вялікая наладка».
Тады мы расказалі пра міжнародны холдынг «Армтэк», які займаецца дыстрыбуцыяй аўтазапчастак ва ўсім свеце. Яго стварылі беларусы Вадзім і Алег Грынкевічы. «Бюро» высветліла, што «Армтэк» абслугоўваў асабісты гараж Аляксандра Лукашэнкі і пастаўляў у ваяўнічую Расію падсанкцыйныя тавары падвойнага прызначэння – падшыпнікі з Еўропы.
Дзякуючы OCCRP мы высветлілі, што ўладальнікам Steel Universe з’яўляецца Рэджэп Йылдыз. Мы патэлефанавалі яму і спыталі пра пастаўкі ў Расію. Бізнэсовец сказаў, што яму трэба абмеркаваць з групай кампаній «Армтэк», ці ёсць падставы для адказу на нашыя пытанні. Пазней ён напісаў у мэсэнджары, што Steel Universe працуе на турэцкім рынку і кампанія не мае сувязяў з Расіяй.
Разам з тым праз турэцкую фірму ў першым квартале гэтага года холдынг «Армтэк» завёз ў Расію вялікі асартымент аўтакампанентаў з Еўропы. Іх кошт – амаль 1,5 мільёна долараў. Так, у сакавіку гэтага года Steel Universe паставіла некалькі соцень падшыпнікаў, краінай паходжання якіх пазначаная Італія і Германія. Гэтыя аўтакампаненты лічацца таварамі падвойнага прызначэння і забароненыя для вывазу з Еўропы ў Расію.
📌 Як і што пастаўляе ў абыход санкцый турэцкая кампанія для холдынга "Армтэк" — падрабязней чытайце на нашым сайце.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤6🤬6🔥4👍1
🚁 Беспілотныя верталёты беларускай распрацоўкі хочуць выкарыстоўваць на вайне супраць Украіны
Беларускае прадпрыемства «КБ Беспілотныя Верталёты» паставіла ў Расію каля трох дзясяткаў беспілотных верталётаў на фоне вайны ва Украіне. Пра гэта сведчаць мытныя дадзеныя, якія мае «Бюро».
Згодна з дакументамі, атрымальнікам беларускай тэхнікі было Кумертаускае авіяцыйнае вытворчае прадпрыемства (КУМАВП) з Башкартастана. Яно – частка дзяржкарпарацыі «Растэх» і знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі з-за ўдзелу ў вайне. Башкартастанскі завод запусціў вытворчасць беспілотных верталётаў, а «КБ Беспілотныя Верталёты» яму актыўна ў гэтым дапамагала.
Беларускія распрацоўшчыкі таксама планавалі збіраць у Расіі ўдарныя беспілотнікі для аховы Крымскага моста, але праект не знайшоў падтрымкі.
📌 На фоне супрацоўніцтва з расійскімі партнёрамі прадпрыемства «КБ Беспілотныя Верталёты» істотна палепшыла свае фінансавыя паказчыкі. У 2024 годзе выручка беларускай кампаніі вырасла ўтрая – да 16 мільёнаў долараў, чысты прыбытак павялічыўся на 36% – да 4,7 мільёна долараў.
«КБ Беспілотныя Верталёты» перадало тэхналогію па вытворчасці беспілотнікаў «Міратворац» і «Аскалон» іншай беларускай кампаніі – «Беспілотныя лятальныя апараты». Паводле дадзеных аб’яднання былых сілавікоў @belpol, працу гэтай фірмы курыруе кампанія «Вектар Капітал Груп», звязаная з Віктарам Шэйманам – даўнім і верным паплечнікам Аляксандра Лукашэнкі.
📌 У 2025 годзе «Беспілотныя лятальныя апараты» планавалі вырабіць 720 беспілотных комплексаў «Міратворац» і 240 беспілотных комплексаў «Аскалон» і зарабіць на іх продажы 76,2 мільёна долараў. У BelPol лічаць, што мінскае прадпрыемства працуе «ў інтарэсах дыктатуры Лукашэнкі і расійскіх ваенных мэтаў».
📌 Падрабязней чытайце на сайце

🤬13🔥6❤1👍1🤯1
✉️ Ліст ад рэдакцыі. Жнівеньскія вынікі «Бюро» | 08.25
Мы заўважылі цікавую тэндэнцыю — сям'я і атачэнне Віктара Лукашэнкі актывізаваліся ў бізнэсе. Унук Аляксандра Лукашэнкі стаў наўпрост валодаць прыватным бізнэсам у Беларусі.
Што яшчэ цікавага мы знайшлі ў жніўні — чытайце ў новым лісце ад рэдакцыі «Бюро»:
https://www.patreon.com/posts/138115985

❤8🔥7👍4
Audio
🎧 Аудыёверсія расследавання «Бюро» @buroby "Фабрыка рабоў. Людзям Лукашэнкі перадалі зорак, раскручаных за кошт падаткаплатнікаў".
Аудыёверсіі нашых расследаванняў дасяжны на асноўных падкаст-платформах:
📌 Youtube
📌 Youtube podcast
📌 Spotify
📌 Apple podcast
📌 Podbean
Падпісвайцеся!
Аудыёверсіі нашых расследаванняў дасяжны на асноўных падкаст-платформах:
📌 Youtube
📌 Youtube podcast
📌 Spotify
📌 Apple podcast
📌 Podbean
Падпісвайцеся!
🔥14👍3❤2
🏫 Школа Ірыны Абельскай змяніла і засакрэціла ўласнікаў. «Бюро» высветліла, што ў сакавіку 2025 года ў Мінскай міжнароднай гімназіі, якой раней валодала маці Мікалая Лукашэнкі Ірына Абельская, адбыліся істотныя структурныя змены.
Аператарам прыватнай школы з чэрвеня 2020 года з’яўляецца аднайменная юрыдычная асоба «Мінская міжнародная гімназія». Яна, у сваю чаргу, належыць кампаніі «Гарызонты ведаў». Апошняй да нядаўняга часу валодал кіпрскі афшор Blatberg Holdings Limited, які звязваюць з расійскім алігархам Міхаілам Гуцарыевым.
📌 20 сакавіка 2025 года ўнітарнае прадпрыемства «Гарызонты ведаў» змяніла форму ўласнасці на ТАА, а від дзейнасці «агульная сярэдняя адукацыя» на «комплексныя паслугі па абслугоўванні будынкаў». А праз чатыры дні кампанія Blatberg Holdings Limited выйшла са складу ўласнікаў «Гарызонтаў ведаў».
Хто стаў новым уладальнікам элітнай школы ў Драздах, невядома. У дакументах ніхто не пазначаны.
📌 Што нам адказалі чыноўнікі — чытайце на сайце "Бюро"
💰 Калі вы хочаце падтрымаць працу «Бюро», то можаце падпісацца на наш Patreon ці зрабіць разавы данат (але толькі калі вы не ў Беларусі).
Аператарам прыватнай школы з чэрвеня 2020 года з’яўляецца аднайменная юрыдычная асоба «Мінская міжнародная гімназія». Яна, у сваю чаргу, належыць кампаніі «Гарызонты ведаў». Апошняй да нядаўняга часу валодал кіпрскі афшор Blatberg Holdings Limited, які звязваюць з расійскім алігархам Міхаілам Гуцарыевым.
📌 20 сакавіка 2025 года ўнітарнае прадпрыемства «Гарызонты ведаў» змяніла форму ўласнасці на ТАА, а від дзейнасці «агульная сярэдняя адукацыя» на «комплексныя паслугі па абслугоўванні будынкаў». А праз чатыры дні кампанія Blatberg Holdings Limited выйшла са складу ўласнікаў «Гарызонтаў ведаў».
Хто стаў новым уладальнікам элітнай школы ў Драздах, невядома. У дакументах ніхто не пазначаны.
Мы накіравалі скаргу ў Міністэрства юстыцыі РБ адносна ўтойвання інфармацыі пра новых уласнікаў «Гарызонтаў ведаў».
📌 Што нам адказалі чыноўнікі — чытайце на сайце "Бюро"
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥8🤔4🤬4❤3👍2😁2
🔥 Журналісты "БЮРО" атрымалі дзве ўзнагароды ў 2025 годзе на беларускім прафесійным конкурсе "Вольнае слова" ў намінацыі "Расследаванні"!
🥉 3 месца атрымаў Аляксандр Ярашэвіч за расследаванне "Бюро": "ГУЛЬНЯ НА ДВА ФРОНТЫ"
🥈 2 месца атрымала Ксенія Вязнікоўцава за расследаванне "Бюро": "СВЯТАЯ БУХГАЛТЭРЫЯ"
Для нас гэта важнае пацверджанне каштоўнасці нашай журналісткай працы з боку калег і журы конкурса.
Нягледзячы на складаную сітуацыю з беларускай журналістыкай у выгнанні, "БЮРО" працягне працаваць над асвятленнем карупцыі ў Беларусі і разрастаннем шчупальцаў "бізнесаў" сям'і Лукашэнкі. Важна паказаць, што нават нягледзячы на тое, што ўлады Беларусі пераследуюць журналістаў, заводзяць крымінальныя справы і прызнаюць экстрэмістамі — незалежная журналістыка працягвае сачыць за уладамі і дакументаваць іх дзеянні.
📌 Калі вы хочаце падтрымаць "БЮРО", то можна падпісацца на наш "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю.

🎉16❤11🔥5👍2😁1
«Бюро» высветліла, што 29 ліпеня 2025 года сяброўка сям’і Віктара і Ліліі Лукашэнкаў, «рыбная каралева» Людміла Няронская, зарэгістравала чарговую кампанію – «Марская мануфактура». Фірма засяродзіцца на дзейнасці рэстаранаў.
📌 5% «Марской мануфактуры» належыць самой Няронскай, а астатнія 95% запісаныя на яе ж кампанію «Марскія сезоны». Дырэктарам сваёй новай фірмы Няронская прызначыла мужа старэйшай дачкі Віктара Лукашэнкі, Вікторыі Дзятлавай (Лукашэнкі), – Дзмітрыя Дзятлава.
Нагадаем, раней мы расказвалі, як Няронская дзякуючы сяброўству з сям’ёй старэйшага сына Лукашэнкі зарабляе на рыбным бізнэсе ў Беларусі і Расіі разам з Дзмітрыем Дзятлавым. Ён займае пасаду намесніка па агульных пытаннях адразу ў дзвюх кампаніях Людмілы Няронскай – «Марскія сезоны» і «Марскія промыслы», дзе яго штомесячная заработная плата брута складае больш за 10 тысяч беларускіх рублёў.
📌 Акрамя таго, нядаўна «Бюро» высветліла, што ў структурах Няронскай працуе не толькі зяць, але і сын Віктара Лукашэнкі – Аляксандр Лукашэнка – малодшы. У яго ва ўласнасці 20% кампаніі «Сезон упакоўкі», яна будзе займацца вытворчасцю гафраванай паперы і кардону, папяровай і кардоннай тары. Фірма зарэгістраваная ў адмысловай эканамічнай зоне «Брэміна-Орша», якую з-за шырокіх ільгот і прэферэнцый у народзе празвалі «аршанскім афшорам».
Як будуць называцца рэстараны і дзе яны размесцяцца, чытайце падрабязней на сайце
📌 Калі вы хочаце падтрымаць "БЮРО", то можна падпісацца на наш "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍6🤬6😁5🔥3⚡1✍1
Нядаўна мы расказалі, што экс-дэпутатка Марыя Васілевіч і асабістая доктарка-анестэзіёлаг кіраўніка Беларусі Алена Казак зарэгістравалі фірму «Амалем». На сёння Васілевіч і Казак прапаноўваюць пакупнікам прадукцыю з Расіі, Паўднёвай Карэі і Іспаніі, а таксама вучаць персанал працаваць на гэтых апаратах.
Алена Казак не пачаткоўка ў б’юты-сферы. @zerkalo_io пісала, што ў 2024 годзе яна стала аднаасобнай уладальніцай салона Antiage Сlinic, які прапаноўвае кліентам амаладжальныя і іншыя касметалагічныя і дэрматалагічныя працэдуры.
📌 Хто амбасадарка Antiage Сlinic Алены Казак, і як яна звязана з Лукашэнкам - чытайце на сайце "Бюро".
📌 Калі вы хочаце падтрымаць "БЮРО", то можна падпісацца на наш "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥8😁4✍3👍1
📄 Сяброўка Ліліі Лукашэнкі перапісала свае актывы ў Еўропе на давераную асобу. Перад гэтым беларуская бізнэсвумен перапрадала расійскую даччыную кампанію сама сабе і выплаціла сабе дывідэнды
📌 «Бюро» высветліла, што Людміла Няронская перапісала сваю кампанію ў Польшчы на давераную асобу. Да лютага 2023 года сяброўка сям’і Віктара Лукашэнкі Людміла Няронская сумесна валодала кампаніяй у Польшчы – Transexpedition Polska. Кампанія займалася лагістыкай, пастаўкамі звадкаванага вуглевадароднага газу (LPG) і чыгуначнай экспедыцыяй.
Transexpedition Polska была заснаваная ў 2019 годзе беларускім бізнэсоўцам Артурам Зубарыкам (50%) і набліжанай да сям’і Лукашэнкі бізнэсоўкай Людмілай Няронскай (50%). Узначаліла польскі актыў беларускіх бізнэсоўцаў іх суайчынніца Ганна Машэра. Да гэтага прызначэння яна працавала ў беларускай кампаніі Няронскай «Захадтрансэкспедыцыя».
📌 Мы высветлілі, што Ганна Машэра не проста супрацоўніца структур Няронскай, а сяброўка сям’і і блізкі чалавек. У яе інстаграм-акаўнце мы знайшлі ўзаемныя падпіскі з самой Людмілай Няронскай, маці Няронскай Клаўдзіяй Мінаковай і дзецьмі шлюбнай пары Няронскіх. Дочкі Няронскай і Машэры разам адпачывалі ў Італіі.
У лютым 2023 года Ганна Машэра стала адзінай уладальніцай кампаніі Transexpedition Polska. Дамоўленасці з былымі ўладальнікамі былі такія: спачатку яны заплацяць за купленую імі расійскую дачку, а потым атрымаюць дывідэнды ад польскай кампаніі.
📌 З-за санкцый Transexpedition Polska давялося пазбавіцца ад долі ў расійскай кампаніі. З 2021 года яна валодала 99,9% долі ў фірме «Грузавая служба», зарэгістраванай у Смаленску. Пасля пачатку ўварвання польская кампанія прадала яе Людміле Няронскай і Артуру Зубарыку, то бок уласным уладальнікам.
Пры гэтым нягледзячы на продаж кампаніі, Transexpedition Polska дагэтуль застаецца як «партнёр» на сайце групы кампаній «Сыравінныя рэсурсы-бел», якая належыць Людміле Няронскай і Артуру Зубарыку.
Цяперашняя ж уладальніца Transexpedition Polska Ганна Машэра працягвае развіваць бізнэс у Польшчы. У чэрвені 2025 года яна зарэгістравала новую фірму ў Беластоку – Krafttrade. Кампанія плануе займацца экспедыцыяй, лагістыкай і неспецыялізаваным гуртовым гандлем.
📌 Падрабязней пра тое, якія схемы выкарыстоўваліся па выплаце дывідэндаў і продажы расійскай кампаніі чытайце на сайце.
📌 Калі вы хочаце падтрымаць "БЮРО", то можна падпісацца на наш "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю.
📌 «Бюро» высветліла, што Людміла Няронская перапісала сваю кампанію ў Польшчы на давераную асобу. Да лютага 2023 года сяброўка сям’і Віктара Лукашэнкі Людміла Няронская сумесна валодала кампаніяй у Польшчы – Transexpedition Polska. Кампанія займалася лагістыкай, пастаўкамі звадкаванага вуглевадароднага газу (LPG) і чыгуначнай экспедыцыяй.
Людміла Няронская даўно звязаная з сям’ёй Віктара Лукашэнкі. Дзеці Няронскай і Лукашэнкі вучыліся разам у прэстыжнай мінскай гімназіі № 16. Дарэчы, там жа Няронская і Лілія Лукашэнка былі разам у папячыцельскім савеце. У 2019 годзе Няронская з жонкай і дзецьмі Віктара Лукашэнкі лётала на прыватным бізнэс-джэце з Мінска ў Дубай. На шляху назад да іх далучыўся і сам Віктар.
Не так даўно «Бюро» расказвала пра тое, што Людміла Няронская пачала сумесны бізнэс з сынам Віктара Лукашэнкі Аляксандрам Лукашэнкам – малодшым.
Transexpedition Polska была заснаваная ў 2019 годзе беларускім бізнэсоўцам Артурам Зубарыкам (50%) і набліжанай да сям’і Лукашэнкі бізнэсоўкай Людмілай Няронскай (50%). Узначаліла польскі актыў беларускіх бізнэсоўцаў іх суайчынніца Ганна Машэра. Да гэтага прызначэння яна працавала ў беларускай кампаніі Няронскай «Захадтрансэкспедыцыя».
📌 Мы высветлілі, што Ганна Машэра не проста супрацоўніца структур Няронскай, а сяброўка сям’і і блізкі чалавек. У яе інстаграм-акаўнце мы знайшлі ўзаемныя падпіскі з самой Людмілай Няронскай, маці Няронскай Клаўдзіяй Мінаковай і дзецьмі шлюбнай пары Няронскіх. Дочкі Няронскай і Машэры разам адпачывалі ў Італіі.
У лютым 2023 года Ганна Машэра стала адзінай уладальніцай кампаніі Transexpedition Polska. Дамоўленасці з былымі ўладальнікамі былі такія: спачатку яны заплацяць за купленую імі расійскую дачку, а потым атрымаюць дывідэнды ад польскай кампаніі.
📌 З-за санкцый Transexpedition Polska давялося пазбавіцца ад долі ў расійскай кампаніі. З 2021 года яна валодала 99,9% долі ў фірме «Грузавая служба», зарэгістраванай у Смаленску. Пасля пачатку ўварвання польская кампанія прадала яе Людміле Няронскай і Артуру Зубарыку, то бок уласным уладальнікам.
Пры гэтым нягледзячы на продаж кампаніі, Transexpedition Polska дагэтуль застаецца як «партнёр» на сайце групы кампаній «Сыравінныя рэсурсы-бел», якая належыць Людміле Няронскай і Артуру Зубарыку.
Цяперашняя ж уладальніца Transexpedition Polska Ганна Машэра працягвае развіваць бізнэс у Польшчы. У чэрвені 2025 года яна зарэгістравала новую фірму ў Беластоку – Krafttrade. Кампанія плануе займацца экспедыцыяй, лагістыкай і неспецыялізаваным гуртовым гандлем.
📌 Падрабязней пра тое, якія схемы выкарыстоўваліся па выплаце дывідэндаў і продажы расійскай кампаніі чытайце на сайце.
📌 Калі вы хочаце падтрымаць "БЮРО", то можна падпісацца на наш "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю.
🔥11👍3🤬2❤1😁1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
👨👩👦 Увага, дзеці! Як Лукашэнка заблакаваў міжнародныя ўсынаўленні – і 200 сірот з Беларусі не аддаюць прыёмным бацькам.
Каля 200 беларускіх дзяцей чакаюць сустрэчы з італьянскімі бацькамі. Пра гэта «Бюро» паведаміла арганізацыя Associazione Adozioni Alfabeto, якая займаецца міжнароднымі ўсынаўленнямі.
Большасць гэтых беларускіх сірот, высветліла «Бюро», старэйшыя за 12 гадоў і маюць праблемы са здароўем. З прытулкаў іх не адпускаюць, таму што рэжым Лукашэнкі бачыць у іх інструмент для палітычных маніпуляцый.
📌 Што адбываецца з беларускімі сіротамі і міжнародным усынаўленнем у Беларусі – ў новым расследаванні «Бюро».
📌 Калі вы хочаце падтрымаць "БЮРО", то можна падпісацца на наш "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю.
Каля 200 беларускіх дзяцей чакаюць сустрэчы з італьянскімі бацькамі. Пра гэта «Бюро» паведаміла арганізацыя Associazione Adozioni Alfabeto, якая займаецца міжнароднымі ўсынаўленнямі.
Большасць гэтых беларускіх сірот, высветліла «Бюро», старэйшыя за 12 гадоў і маюць праблемы са здароўем. З прытулкаў іх не адпускаюць, таму што рэжым Лукашэнкі бачыць у іх інструмент для палітычных маніпуляцый.
📌 Што адбываецца з беларускімі сіротамі і міжнародным усынаўленнем у Беларусі – ў новым расследаванні «Бюро».
📌 Калі вы хочаце падтрымаць "БЮРО", то можна падпісацца на наш "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю.
😡11🔥8❤3👍3🤬2😢1
Audio
🎧 Аудыёверсія расследавання «Бюро» @buroby "Увага, дзеці! Як Лукашэнка заблакаваў міжнародныя ўсынаўленні – і 200 сірот з Беларусі не аддаюць прыёмным бацькам".

🔥7👍3