Максім Осіпаў: «Мае дываны — гэта маё прыватнае пекла. І я дзялюся цяплом свайго пекла з сусветам»
Беларускі мастак Максім Осіпаў вядомы найперш сваімі маляванымі дыванамі, на якіх ён аб'ядноўвае народныя матывы з сучаснымі вобразамі і сімваламі.
🤘Гадзіла ў вышыванцы, партрэты беларускіх пісьменнікаў у спалучэнні з індуісцкай міфалогіяй...
💬Я блага стаўлюся да «прафесійных беларусаў» за мяжой, што не саромеюцца трансляваць штось накшталт: «Вы там у Беларусі, галоўнае, захавайцеся, а развіццём культуры будзем займацца мы. Тут, у замежжы». Такія людзі яшчэ не ўсведамляюць, якія насамрэч перад імі выклікі...
Так, за мяжой бяспечна, але, блін, гэта існаванне ў стане інвазійнага віду ў чужым культурным асяроддзі...
👉Пра беларускі кантэкст у карцінах, «свярбеж» замест натхнення і прыватнае пекла, цяплом якога мастак дзеліцца з сусветам, чытайце тут. Чытаць без VPN можна па гэтай спасылцы.

Сядзеў разам з Міцкевічам, 11 год працаваў на Расію і заахвочваў французаў змагацца з Расіяй на баку ўсходніх народаў
Пра ўсходазнаўца Аляксандра Ходзьку, які паходзіць з мястэчка Крывічы, вельмі няшмат згадак у беларускамоўных крыніцах.
💬Бог і добрыя людзі ведаюць, што руская справа — справа кепская. Служачы ёй, я грашыў перад Богам і перад Бацькаўшчынай. Усе адзінаццаць гадоў майго знаходжання на Усходзе гэтая думка пастаянна была перад вачыма, яна мяне будзіла ад сну, грызла сумленне...
✅Нарадзіўся ў сям’і пісьменніка.
✅Пасля сканчэння хатняй адукацыі выправіўся ў Віленскую гімназію, дзе ім апекаваўся Тамаш Зан.
✅Восенню 1823 года разам з іншымі ўдзельнікамі таварыстваў філаматаў і філарэтаў быў арыштаваны.
✅Быў студэнтам вядомага Мірзы Джафара Топчыбашава — азербайджанскага вучонага.
✅Працаваў консулам у Персіі.
👉Падрабязней пра цікавы лёс і навуковыя дасягненні сусветнавядомага ўсходазнаўца, які паходзіць з Беларусі, чытайце па спасылцы. Чытаць без VPN можна тут.

💥Апошняя магчымасць: на кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта распачынаецца другі тур прыёмнай камісіі
Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта — адзіная ў свеце, дзе можна атрымаць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «беларуская філалогія» па-за межамі Беларусі.
🔻Падаць дакументы можна будзе на І і ІІ ступень навучання.
🔻Для паступлення ў бакаўларыят беларусам неабходна мець школьны атэстат.
🔻У магістратуру возьмуць з дыпломам ВНУ.
❗️Паступленне адбываецца анлайн.
Для падачы дакументаў неабходна зарэгістравацца ў электроннай сістэме Варшаўскага ўніверсітэта. Абітурыенты другой ступені навучання таксама будуць мець дадатковы экзамен па беларускай мове на ўзроўні С1. Беларусам яго здаць нескладана. А вось пацвердзіць узровень валодання польскай і англійскай трэба будзе або сертыфікатам, або на анлайн-сумоўі.
👉Падрабязней пра даты рэгістрацый на І і ІІ ступень навучання, экзамены/сумоўі, прыём дакументаў і інш. чытайце па спасылцы. Без VPN адкрыецца па гэтай спасылцы.

«У савецкія часы быў курс на фактычна поўнае адмаўленне беларусам у праве на гістарычную спадчыну ВКЛ»
❗️Толькі веданне мінулага дапаможа зразумець сённяшняе і перасцерагчы ад памылак у будучыні.
Паўнавартасная, самадастатковая і сапраўды незалежная дзяржава магчыма толькі на аснове павагі да гісторыі і культурнай спадчыны сваёй краіны.
🔻Ці з'яўляецца «наш выпадак» ўнікальным, калі «гісторыю пад сябе» піша не акупацыйны рэжым, а нібыта свой?
🔻Як гісторыя нашага краю перапісвалася за царом, у савецкі час?
🔻Якія падзеі ці гістарычныя перыяды перайначваліся, пераасэнсоўваліся наймацней? І чаму?
👉Цыкл публікацый спецпраекта «Неперапісаная гісторыя» пачынаецца з вялікай гутаркі з гісторыкам Аляксандрам Пашкевічам. Без VPN чытаць можна тут.

«Сухі» закон, штрафы і арышты, палонныя немцы. Як пачыналася Першая сусветная для Беларусі?
💣У жніўні 1914 года выбухнула Вялікая вайна. Беларуская зямля адразу была ўцягнутая ў глабальны вайсковы канфлікт.
Аб тым, як разгортваліся падзеі Першай сусветнай на беларускіх землях, якія на той час больш за стагоддзе былі пад расійскай уладай, лепш за ўсё могуць распавесці самі беларусы.
Дзе? ☝️На старонках уласнай прэсы, якая ў тыя часы ўжо была.
❗️«Наша Ніва» і яе рэдактар Іван Луцэвіч (ён жа — Янка Купала) шмат палос прысвячалі падзеям і інфармацыі аб вайне.
Расійскую імперыю ў жніўні 1914-га паглынуў павальны «ура-патрыятызм», уздым на вайну, якую планавалі завяршыць за некалькі месяцаў...
🔻Ці абмінула беларусаў хвароба выхваляння?
🔻Што было важным у першы месяц вайны?
👉Разбяромся з гэтым, зазірнуўшы праз 109 гадоў на пажоўклыя старонкі «першай беларускай газеты з рысункамі». Без VPN чытаць можна тут.
💣У жніўні 1914 года выбухнула Вялікая вайна. Беларуская зямля адразу была ўцягнутая ў глабальны вайсковы канфлікт.
Аб тым, як разгортваліся падзеі Першай сусветнай на беларускіх землях, якія на той час больш за стагоддзе былі пад расійскай уладай, лепш за ўсё могуць распавесці самі беларусы.
Дзе? ☝️На старонках уласнай прэсы, якая ў тыя часы ўжо была.
🔻Ці абмінула беларусаў хвароба выхваляння?
🔻Што было важным у першы месяц вайны?
👉Разбяромся з гэтым, зазірнуўшы праз 109 гадоў на пажоўклыя старонкі «першай беларускай газеты з рысункамі». Без VPN чытаць можна тут.
Лявон Вольскі: Дэвальвацыя мяжы — «нічога сьвятога»
✍️ У аўтарскай рубрыцы «Мама, не журыся» на budzma.org Лявон Вольскі піша пра чарговую сакральную рэч, абясцэненую тымі ж, хто, здаецца, больш за ўсіх кажа пра сакральнасць падобнага.
💬 Прыйшлі іншыя часы. Усе пачалі езьдзіць туды-сюды праз гэтую мяжу. І мы ўвачавідкі пабачылі гэтых (калісьці гераічных, памятаеце?) памежнікаў. Вунь ён — сядзіць у будцы і гартае твой пашпарт. Глядзіць на цябе доўгім непрыемным цяжкім позіркам. Ці вось ён — зазірнуў у багажнік твайго аўто і ўжо выклікае кагосьці: «Тут історіческіе кнігі на белоруссом языке! Што с этім делать?». Высьвятляецца, што сярод гэтых, калісьці гераічных, багата ня вельмі прыемных пэрсанажаў. Такіх, што без ваганьняў выканаюць любы загад. І калі да парушальніка мяжы трэба «прымяніць зброю», дык прыменяць, будзьце ўпэўненыя.
👉Працяг чытайце па спасылцы.
Без VPN.

16 жніўня 1874 г. нарадзіўся Аляксандр Уласаў
Слынны беларускі грамадскі дзеяч з’явіўся на свет у Вілейцы ў сям’і паштара.
Непасрэдна з яго асобай звязана з’яўленне першых беларускіх газет «Наша доля» і «Наша ніва». Ён спрычыніўся да адкрыцця і прасоўвання Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Ядвігіна Ш. ды іншых. Якуб Колас лічыў яго сваім духоўным бацькам, бо менавіта Аляксандр Уласаў прапанаваў яму супрацу з «Нашай доляй», дзе класік дэбютаваў увосень 1906 года менавіта пад гэтым псеўданімам.
У 1905–1907 гадах ён браў удзел у арганізацыі забастовак і нелегальных з’ездах. У 1917 годзе ён удзельнічаў у Першым Усебеларускім з’ездзе, а ў 1918 годзе трапіў у сакратарыят Рады БНР.
Заснавальнік і адзін з кіраўнікоў Таварыства беларускай школы, стваральнік у Радашкавічах беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны.
Арыштаваны бальшавікамі 6 кастрычніка 1939 года ў Маладзечне. Прыгавораны да пяці гадоў лагераў.
Памёр 11 сакавіка 1941 года ў высылцы.

OMNI academia запрашае на вечар беларускай паэзіі «Вольныя чытанні» (Вільня)
16 жніўня 2020 года адбыўся найбуйнейшы мітынг у гісторыі незалежнай Беларусі, калі беларусы выйшлі на вуліцу, бо імкнуліся пазбавіцца ад шматгадовай дыктатуры.
💬Мы адзначаем трохгоддзе гэтай падзеі праз вечар беларускай паэзіі «Вольныя чытанні ...
📆Дата: 16 жніўня
⏰Час: 19:00 (час мясцовы)
📍Месца: Aukštaičių g. 6-30, 11341 Vilnius
На вечары прагучаць творы са зборнікаў «Не расстраляныя», вершы Таццяны Сапач і Уладзіміра Караткевіча.
👉Падрабязней чытайце тут. Без VPN адкрыецца па гэтай спасылцы.

💥У Вільні прэзентуюць кнігу Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода»
💬Сабраныя пад адной вокладкай два невялікія раманы «Захоп Беларусі марсіянамі» і «Сядзіба» ды апавяданне, што дало назву кнізе, утвараюць адзіны тэкст пра Полацк. Гэты горад напоўнены міфамі, легендамі, асобамі і іх адметнымі гісторыямі...
Сустрэча з пісьменнікам пройдзе ў самым сэрцы Вільні.
Будуць:
🔻чытаць прозу і вершы Алеся Аркуша,
🔻гутарыць пра Полацк
🔻і разгадваць загадкі беларускай гісторыі.
📆Дата: 18 жніўня
⏰Час: 18:00 (час мясцовы)
📍Месца: Вільня, Šv. Ignoto g. 5
На прэзентацыі можна будзе набыць «Тастамент Рагвалода» і падпісаць яго ў аўтара.
👉Падрабязней пра кнігу чытайце тут. Без VPN чытаць можна па гэтай спасылцы.

Гісторыкі абяцаюць скласці археалагічныя мапы ўсіх раёнаў Беларусі
❗️У Акадэміі навук лічаць, што гэтая праца дапаможа развіццю археалагічнага турызму.
💬Я за выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны ў практычных мэтах на карысць нашай краіны, нашых нацыянальных інтарэсаў, - сказаў дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вадзім Лакіза.
Таксама, каментуючы прэтэнзіі грамадскасці да якасці раскопак і рэстаўрацыі гістарычных аб’ектаў, напрыклад, Крэўскага замка, кіраўнік інстытута адзначыў, што «турысты — не прафесіяналы», яны «запомняць аб’ект такім, якім убачаць».
👉Падрабязней чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна па гэтай спасылцы.

Польскі сенатар і хросны бацька беларускай літаратуры: Аляксандр Уласаў
✅Нарадзіўся ў Вілейцы ў 1874 годзе. Ягоны дзед быў праваслаўным святаром, бацька ўзначальваў мясцовую паштовую службу і меў уласны фальварак пад Радашковічамі.
❗️Дарэчы, ёсць цікавая згадка, што ў дзяцінстве бацька часам даваў Аляксандру па галаве лінейкай, маўляў, каб той стаў разумнейшым да навукі.
✅Вучыўся ў Пінскай духоўнай семінарыі (відаць, там авалодаў і грэчаскай мовай).
✅Яго часам называюць першым прафесійным беларускамоўным эканамістам.
✅Непасрэдна з яго асобай звязанае з’яўленне газет “Наша доля” і “Наша ніва”.
✅Стварыў у Радашковічах беларускую гімназію імя Францыска Скарыны.
✅У 1922-м быў абраны ў польскі сейм, дзе абараняў беларускія нацыянальныя і культурніцкія інтарэсы.
✅Быў арыштаваны і асуджаны НКУС на зняволенне ў лагерах.
👉Падрабязней пра жыццё і дзейнасць Аляксандра Уласава чытайце тут. Без VPN адкрыецца па гэтай спасылцы.

Пайшоў з жыцця пісьменнік Віктар Карамазаў
У наступным годзе пісьменнік адзначыў бы свой 90-гадовы юбілей.
💬Людзей яднаюць ці раны і боль, ці дабрыня і любоў, — сцвярджаў пісьменнік у адным са сваіх твораў.
Віктар Карамазаў належаў да так званага філалагічнага пакалення — дзяцей вайны, чыё юнацтва прыйшлося на гады «адлігі». Нарадзіўся 27 чэрвеня 1934 года ў сям’і настаўнікаў у Чэрыкаве (Магілёўская вобласць). У час Вялікай Айчыннай вайны жыў з бацькамі ў Чувашыі, Татарстане, Ульянаўскай вобласці. Пасля вайны сям’я жыла ў Крычаве.
Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ (1958).
Тэмы ягоных твораў — гэта і Вялікая Айчынная вайна (раман «Бежанцы»), і лёс беларускай вёскі (хрэстаматыйнае апавяданне «Дзяльба кабанчыка» і аповесць «Дзень Барыса і Глеба»), а таксама тэма роднай прыроды і адносін людзей да яе.
👉Падрабязней чытайце тут (без VPN адкрыецца тут).

Зміцер Вайноўскі: сам-насам з ідэнтычнасцю ў памежных водах. Творчасць, эміграцыя і востраў Беларусь
💬Трэба неяк вырвацца з гэтага гета і ісці далей. Я для сябе вырашыў знайсці кампраміс...
💬Калі ў цябе ёсць нейкая ідэнтычнасць, ты яе не згубіш. Ва ўсім свеце ёсць дыяспары. Гэтыя людзі, якія зʼехалі, замацуюцца...
Некаторыя з іх вернуцца, але шмат хто застанецца. Гэта насамрэч не трагедыя. Так, для невялікай нацыі было лепей, каб мазгі не зʼяджалі. Але калі «Новая Беларусь» пабудуе з імі сувязі, і тыя, хто застануцца, стануць нашымі амбасадарамі, то што тут дрэннага?
Зміцер Вайноўскі працяглы час працаваў у рэкламе, займаўся фатаграфіяй і быў куратарам перфарматыўных праектаў.
Пасля падзей 2020 года вымушаны быў з’ехаць за мяжу, захаваўшы некаторыя свае ідэнтычнасці, але ад некаторых адмовіўшыся і прыдбаўшы новыя.
Пра:
🔻складаныя стасункі з ідэнтычнасцямі,
🔻знешнія і ўнутраныя змены,
🔻творчасць і беларускую культуру
пагаварылі са Змітром Вайноўскім. Без VPN чытаць можна тут.

Святлана Курс: Што нас уратуе? Толькі любоў
Эсэ Святланы Курс для сумеснага праекту Dekoder з Фундацыяй С. Фішэра «Беларусь — Зазірнуць у будучыню» датычыцца няпростай і поўнай насільля гісторыі Беларусі і, у рэшце рэшт, пытання аб тым, як беларусы могуць захаваць сваю ідэнтычнасць і, такім чынам, — сваю будучыню.
❗️Асабліва ў той час, калі Расея вядзе жорсткую захопніцкую вайну супраць Украіны, якая адбіваецца і на Беларусі.
✍️Нас называюць нацыяй з найбольш сьцёртай ідэнтычнасцю, таму што мы амаль страцілі нашую культуру і мову, нашую нацыянальную архітэктуру, архітэктанічны уклад нашых гарадоў. Нават нашыя храмы перабудоўваюць на расейскі манер, заміж крыжоў ставячы расейскія «купалы», у простанароддзі называныя «цыбулямі». Беларусы знаходзяцца пад расейскай акупацыяй 229-ы год. Ад нас у нас амаль нічога не засталося.
Я таксама так думала, аж да 2020 году, калі удаўка на шыі трохі аслабла, і беларусы мільёнамі заманіфэставалі, чаго яны хочуць...
👉Працяг па спасылцы. Чытаць без VPN можна тут.

Жульен па-беларуску. Гатуем з «Будзьма!» страву са стала караля і вялікага князя 🍽
🔻Ці чулі вы пра такую страву, як жульен?
🔻Думаеце, гэта французская кухня?
🤗А вось і не!
Тушаныя грыбы ў вяршках з сырнай шапкай гатавалі нашыя продкі здаўна!
👉 Відэарэцэпт — па спасылцы.
🔺 Жульенам у беларускай кулінарнай традыцыі здаўна быў суп, вядомы яшчэ з часоў XVII стагоддзя. Яго рэцэпт занатаваў у кнізе «Compendium ferculorum» 1682 года знакаміты шэф-кухар караля і вялікага князя Станіслаў Чарнецкі.
🔺Але як жульен стаў стравай з грыбоў?
Яшчэ ў кнізе «Літоўская гаспадыня» Ганны Цюндзявіцкай жульен прадстаўлены менавіта як суп, а кніга выходзіла ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя! Дык чаму ж пад словам «жульен» мы разумеем іншую страву, не суп? Даследчыца гісторыі беларускай кухні Алена Мікульчык сцвярджае, што падмена паняццяў адбылася на пачатку ХХ стагоддзя, яшчэ ў царскія часы, а канчаткова замацавалася ў 1980-х гадах.
Справа ў тым, што ў кепскіх рэстарацыях тушаныя грыбы ў смятане ці вяршках наразалі тонкай саломкай, што было падобна на спосаб нарэзкі «жульен» і для большай прывабнасці страву называлі жульенам, а не тушанымі грыбамі.
Сам жа рэцэпт тушаных грыбоў у вяршках пад сырнай «шапкай» быў вядомы нашым продкам мінімум з XVII стагоддзя, бо яго таксама зафіксаваў у сваёй кнізе прыдворны кухар Станіслаў Чарнецкі.
📍 Усе рэцэпты серыі «Гатуем з «Будзьма»
❤️ Падтрымаць відэапраект: https://ko-fi.com/budzma
🎼 Музыка гурта «Стары Ольса»

YouTube
Страва са стала вялікага князя - ЖУЛЬЕН па-беларуску 🥘 РЭЦЭПТЫ "Будзьма!"
💌 Падтрымай новыя відэарэцэпты
данаты, мерч https://ko-fi.com/budzma
суперстыкеры, супердзякуй https://www.youtube.com/c/TheBudzma/join
Думаеце, жульен гэта французская кухня? А вось і не! Тушаныя грыбы ў вяршках з сырнай шапкай гатавалі нашыя продкі здаўна!…

Чаму Напалеон аднаўляў Рэч Паспалітую? Шэршэ ля фам
Трэці і канчатковы падзел нашай радзімы, Рэчы Паспалітай, адбыўся неўзабаве пасьля здушэньня паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі. 1795 год — час зьнікненьня Вялікага Княства Літоўскага. Айчына была захопленая расейцамі. Некаторыя часткі Рэчы Паспалітай былі аддадзеныя Прусіі і Аўстра-Вугоршчыне.
Прыблізна ў гэты ж час на іншым баку Эўропы да ўлады прыходзіць энэргічны карсіканец Напалеон Банапарт. З 1799 году ён распачаў бурлівыя працэсы на ўсім кантынэнце.
Трагічныя падзеі ў нас і захапляльныя пляны Банапарта ў пэўны момант сутыкнуліся. Неабходна было шукаць выйсьце.
✅Што адбылося?
✅Што стаяла за спробамі Напалеона Банапарта аднавіць акупаваную Рэч Паспалітую?
✅Ці толькі геапалітычныя чыннікі?
💞Гісторыю кахання французскага імператара з нашай шляхцянкай, якая, верагодна, і натхніла яго на рашучыя дзеянні, чытайце па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.