Будзьма беларусамі!
2.51K subscribers
24.1K photos
374 videos
8 files
18.5K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
🎨Мастак, дзеля якога знакаміты Луўр змяніў свае правілы. 10 цікавых фактаў з жыцця Марка Шагала

Сёння за яго імя змагаюцца Беларусь, Расія і Францыя. Яго лічылі і лічаць адным з найбольш таленавітых жывапісцаў ХХ стагоддзя.

🎈З нагоды Дня нараджэння сусветна вядомага мастака-авангардыста Марка Шагала, прыгадаем 10 цікавых фактаў з жыцця нашага славутага зямляка.

Ледзь не стаў ахвярай пажару.

Навіна аб тым, што сын хоча стаць мастаком, прывяла бацькоў Шагала ў роспач.

Працаваў голым, каб не запэцкаць фарбай вопратку.

Лічыў Малевіча здраднікам, бо той пераманіў ягоных вучняў.

Аб існаванні Шагала большасць віцяблян даведалася з некралогу.

👉Падрабязней пра гэтыя і іншыя цікавыя факты з жыцця мастака чытайце тут.

📍Чытайце яшчэ: Дзе глядзець Шагала: 8 сусветных музеяў
🎶Да Дня народзінаў паэта: песні беларускіх музыкаў на вершы Янкі Купалы

🎈З нагоды народзінаў паэта вырашылі ўзгадаць песні, створаныя беларускімі музыкамі на словы беларускага класіка Янкі Купалы.

▶️«Малітва» — гурт «Песняры» (муз. Алег Моўчан)

Пачнем з, бадай, самага кранальнага твора на словы Купалы — з песні «Малітва», упершыню выкананай лідарам гурта «Песняры» Уладзімірам Мулявіным 24 ліпеня 1994 года на «Славянскім базары» ў Віцебску.

▶️ «Не загаснуць зоркі ў небе» — муз. Міколы Янчука

Некалькі твораў Янкі Купалы яшчэ пры жыцці паэта былі пакладзеныя на музыку і сталіся пэўнымі «духоўнымі гімнамі» ў часы ўтварэння БНР.

▶️ «А хто там ідзе?» — музыка Людаміра Міхала Рагоўскага

Яшчэ адзін «беларускі гімн» 1910-х гадоў — песня на верш «А хто там ідзе?». Верш быў напісаны ў 1905–1907 гг. і надрукаваны ў віленскаай друкарні Марціна Кухты рэдакцыяй газеты «Наша Ніва» ў выглядзе брашуры.

👉Працяг па спасылцы.
🤔Што яны нарабілі з Нямігай?! У гэтай частцы Мінска было прыгажэй, чым у Вільнюсе, самі паглядзіце

У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася open air-выстава «Успамін пра Нямігу».

☝️На ёй прадстаўлены кадры горада, якога ўжо даўно няма з намі: пасля вайны савецкія ўлады метадычна вынішчалі старадаўні раён Нямігі як неперспектыўны.

📅Выстава працуе да 1 кастрычніка.

Час працы: серада — нядзеля, з 11:00 да 19:00.

📍Месца: пл. Свабоды, 15

👉Больш фота тут.
🚘👣8 нагодаў наведаць Нацыянальны парк Прыпяцкі

🤗 Сёння прапануем даўжэй затрымацца на Прыпяцкім палессі, наведаць Нацыянальны парк Прыпяцкі.

Даведаемся пра:

музей пад адкрытым небам

Сафары-парк

эка-сцежку да «Цар-сасны»

унікальны арніталагічны прыродны аб’ект Тураўскі луг

дзе пераночыць

што прывезці.

😊Зацікавіліся?

То рушым у дарогу.

Паехалі?!😊
😊Тэст: як добра вы ведаеце творчасць Янкі Купалы?

Пра аднаго з галоўных беларускіх песняроў напісана безліч кніг і артыкулаў.

☝️Але ці шмат асабіста вы ведаеце пра ягоны жыццёвы шлях і творчую спадчыну?

👉Давайце праверым! 😊
🔱🔥Падляшша: беларусы і ўкраінцы ў Польшчы. Ці магчыма нам жыць без канфліктаў? Новы выпуск відэапраета «Трызуб і Пагоня»

Беларусы і ўкраінцы жывуць у Польшчы не з 2014-га, 2020-га ці 2022-га, але — тысячу год. Калі ўласна Польшчы ў сучасных межах яшчэ не было, як і нацый у сучасным разуменні. Адсюль феномен Падляшша (Падляшскае ваяводства, цэнтр — Беласток) — месца сутыкнення гістарычнай Літвы, русінаў і палякаў.

Разбіраемся ў відэапраекце #трызубіпагоня:

▪️Па якіх прыкметах адрозніць беларусаў і ўкраінцаў Падляшша?
▪️Што такое бежанства 1915 года? Чаму ў XX стагоддзі беларусаў тут лічылі “камуністамі”?
▪️Чаму газеты і культурныя арганізацыі беларусаў і ўкраінцаў дазволілі тут адно ў 1956-м?
▪️Ці магчыма жыць далей у міры і згодзе?

➡️Глядзіце выпуск па спасылцы: https://youtu.be/8j1VlYqDQYs
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

😊 Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
8 ліпеня 1861 г. нарадзілася Марыя Магдалена Радзівіл

Марыя паходзіла з магнацкага роду Завішаў, бацька валодаў зямлёй і нерухомасцю як у Беларусі, так і ў Варшаве. Пасля смерці першага мужа, Марыя выйшла замуж за Мікалая Радзівіла, узяўшы ягонае прозвішча. У выніку збегу абставінаў жанчына стала ўласніцай немалога капіталу.
У пачатку ХХ ст. яна стала найбольш вядомым мецэнатам беларускага руху. Фінансавала беларускія выдавецтвы, школы, газеты, у тым ліку «Нашу Ніву». У яе маёнтку на Ігуменшчыне бывалі Луцкевіч, Уласаў, Скірмунт, Іваноўскі. Нездарма на тытульным аркушы «Вянка» Багдановіча ёсць выява лебедзя: гэта герб Завішаў, удзячнасць выдаўца за фінансаванне кнігі.

У 1918-м Марыя Магдалена была змушаная эміграваць. Жыла ў Польшчы, Літве, Германіі. Нават за мяжой, пазбыўшыся вялікай долі ўласнасці, працягвала дапамагаць нацыянальнаму руху ў Заходняй Беларусі. Памерла ў 1945 годзе ў Швейцарыі. У ліпені 2017-га яе прах быў вернуты на Радзіму.
«„Дзікае паляваньне...“ Караткевіча натхнёнае Ўкраінай». Андрэй Хадановіч пра працу над лібрэта да опэры, якую паставяць у Лёндане

💭 Безумоўна, было страшна, але вочы баяцца, а рукі робяць. Караткевіч — гэта такая сынтэтычная пэрсона, асоба, творца, ён напісаў цэлы канон вершаў, балядаў. Я, натуральна, перад тым як брацца за працу, не адзін раз перачытаў і аповесьць, і баляды, вершы, думаючы пра тое, а як бы сам аўтар у гэтым жанры працаваў?..

📍 Прэм’ера опэры «Дзікае паляваньне караля Стаха» па Караткевічу адбудзецца ў сталіцы Вялікай Брытаніі. Кампазытарка — Вольга Падгайская, выканаўцы — беларус Ільля Сільчукоў і ўкраінскія артысты, піша "Радыё Свабода".

🔺 Чытайце цалкам па спасылцы
🎉 У адным шэрагу з аднаўленнем незалежнасці. 30 год таму ў Мінску прайшоў Першы з’езд беларусаў свету

8 ліпеня 1993 года ў Мінску ў будынку Тэатра оперы і балета пачаў працу Першы з’езд беларусаў свету.

Беларусы замежжа, якія доўгі час ўспрымаліся дзяржавай як калабаранты і здраднікі змаглі нарэшце прыехаць на Радзіму.

Як атрымалася ў часы без інтэрнэту і мабільнай сувязі сабраць такую вялікую колькасць людзей з розных куткоў свету?
Як праходзіла падрыхтоўка да з’езда?
Хто ўзяў на сябе фінансаванне?
Якое значэнне меў той З'езд?

⚡️ Распавядаем у артыкуле.

Сваімі ўспамінамі падзялілася ўзельніца тых падзей, кіраўніца ЗБС «Бацькаўшчына» з 2009-га па 2021 год Алена Макоўская.
Культурная ініцыятыва CreateCulture Group запускае чэлендж для відэа-аматараў «Кліпень48» 🎬

Да 18 ліпеня музыкам, якія хочуць прымаць удзел, трэба даслаць свае трэкі, а прадакшн-камандам — зарэгістравацца.

На пачатку чэленджа арганізатаркі рандомным метадам размяркуюць і скантактуюць паміж сабой музыкаў і прадакшн-каманды, і...праз 48 гадзін будуць чакаць вынікаў! 😉

📌 Падрабязна прачытаць пра правілы і як падаць заяўкі можна на сайце.