Будзьма беларусамі!
2.51K subscribers
24.1K photos
376 videos
8 files
18.5K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
👑Як Альгерд і Кейстут разам кіравалі Вялікім княствам?

Доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч працягвае на ўласным YouTube-канале распавядаць пра малавядомыя факты з беларускай гісторыі.

💡Новая серыя прысвечана ўзаемаадносінам Альгерда і Кейстута.

🔻Ці быў гэта першы дуумвірат у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага?

🔻Які з братоў быў галоўным і хто афіцыйна лічыўся вялікім князем?

🔻Як Альгерд і Кейстут дзялілі між сабой новаздабытыя землі?

🔻Хто за які кірунак адкаўваў?

🔻Колькі праіснаваў дуумвірат і хто яго спрабаваў разваліць?

▶️Адказы на гэтыя пытанні ў відэа.

📍Гісторыю пра тое, як Альгерд і Кейстут скінулі брата Яўнута з вялікакняжацкага стальца, глядзіце па спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кажуць, можна бясконца глядзець на тры рэчы: як гарыць агонь, як цячэ вада і як працуюць іншыя людзі.

Падаецца, мы знайшлі чацвёртую рэч: можна бясконца глядзець, як пячэцца хлеб 😀

Насамрэч, канешне, мы жартуем. Калі доўга глядзець, то хлеб згарыць:) А вось глядзець відэа, як пячэцца хлеб, можна сапраўды бясконца!

🍞Заўтра пакажам відэарэцэпт выпечкі хлеба. Просты, але смачны!

📍А каб не прапусціць відэа, падпішыцеся на наш ютуб-канал.
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

✏️Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
Што адбылося ў гэты дзень у гісторыі Беларусі

#гісторыя #агінскі #насовіч
🍞 Пячэм дома белы хлеб. Проста, хутка і смачна

Хлеб для беларусаў — не проста ежа, а вялікая частка традыцыі і гісторыі. Яшчэ з паўстагоддзя таму жыхары беларускіх вёсак амаль не куплялі хлеб у крамах, бо пяклі яго дома ў печках.

🔴 Як проста, хутка і смачна прыгатаваць хлеб дома? Відэарэцэпт — па спасылцы

Для нашых продкаў хлеб быў не проста прадуктам харчавання, але і сакральным складнікам жыцця і вераванняў:

👆 Лічылася вялікім грахом кінуць на падлогу крошку хлеба.

👆 Крышыць хлеб забаранялася.

👆 Па хлебе прадказвалі лёс сям’і!

Як і чаму так склалася ў нашай традыцыі? Чытайце тут альбо тут (без VPN).

📍 Усе рэцэпты серыі «Гатуем з «Будзьма».
З'явіўся альбом кавераў на песні рок-сцэны 1990-х ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca

✍️ «Нарэшце паўсюль можна слухаць наш новы альбомчык. Не стамляюся дзякаваць усім, хто тым ці іншым чынам паспрыяў ягонаму з’яўленню», — напісаў пра «прэ’меру» Уладзь Лянкевіч.

На альбоме сем пераасэнсаваных песень беларускіх рок-гуртоў 1990-х: «Сон у трамваі», «Залатыя краты», «Неба мяняе колер» гурта «Новае неба», «Шэф у гістэрыцы» — «Правакацыі», «Ла-ла-ла-ла» — N.R.M, «Ночы» — «Палац» і «Іржавыя дні» — гурта ULIS.

🎶 Дзе слухаць?
👉 Распавядаем. Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
📢 Праект «Народная аўдыёкніга» абвясціў аб наборы жадаючых для запісу новага твора

Калі вы хацелі паўдзельнічаць у агучванні аўдыякнігі, то вось цяпер — той самы чаканы момант.

🔺Хто гэта робіць?
🔺Якую кнігу будуць запісваць?
🔺Чаму менавіта яе?
🔺Як прыняць удзел?

Чытайце і далучайцеся да праекта па спасылцы.
📍 Без VPN.
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

✏️Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, VK, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
Што адбылося ў гэты дзень у гісторыі Беларусі

#гісторыя #граматыка #мрый #зоськаверас
🤘🎶 Фолк-метал, рок, пост-панк і рэп. Беларускія выканаўцы, пра якіх вы маглі не ведаць

Беларускай музыкі хапае на любы густ! Сумняецеся? Дарма! PALATNO зрабіла падборку беларускамоўных выканаўцаў, пра якіх вы маглі не ведаць.

🔥 Ад Lutavierje да Aureli і «Бачу ўпершыню» - ёсць з каго выбіраць і каго дадаваць у плэйлісты.

🔺 Падборку глядзіце па спасылцы. Тут - без VPN.
Натальля Гардзіенка: «Тое, што сёньня адбываецца ў Беларусі і ў архівах, і ў гістарычнай навуцы, выглядае сапраўднай катастрофай»

У Беларусі працягваецца перасьлед гісторыкаў, для многіх зь якіх улада ўвяла фактычную забарону на прафэсію.

👉 Пра гэта і ня толькі Радыё Свабода пагаварыла з гісторыкам, кандыдатам навук, галоўнай рэдактаркай альманаху «Запісы Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва» Натальляй Гардзіенкай.

🗯 "Адной з важных праблемаў робіцца ўсё большы разрыў паміж навукоўцамі, якія, нягледзячы на складанасьці, працягваюць працаваць у Беларусі, і тымі, хто змушаны быў выехаць на эміграцыю. Чым далей, тым большым будзе гэты разрыў, тым складаней яго будзе пераадольваць".

Чытайце гутарку па спасылцы.
🔺 Тут без VPN.
🧐 З Гродзенскага сабора зніклі два абразы з навамучанікамі, якія пацярпелі ад бальшавіцкага тэрору

З Пакроўскага кафедральнага сабора ў Гродне зніклі абразы новапакутнікаў. На іх — святыя, якія пацярпелі ў ХХ стагоддзі ад бальшавіцкага рэжыму, а таксама іх каты — чырвонаармейцы і чэкісты.

Восем такіх абразоў размясцілі ў 2006 годзе ў цэнтральным нефе.

🔺 Якія з іх зніклі? Ці пракаментавалі сітуацыю ў епархіі? Распавядаем. Тут чытайце без VPN.
Хлеб для беларусаў — не проста ежа, а вялікая частка традыцыі і гісторыі. Напрыклад, існавала шмат павер'яў. ⤴️

🔺 А ці ведаеце, як проста, хутка і смачна прыгатаваць хлеб дома? Маем відэарэцэпт!